За калючым дротам  Павел Пруднікаў

За калючым дротам

Павел Пруднікаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1993
54.23 МБ
— Ён жа — кулацкая морда, шпіёнская контра!.. За што ён мяне?.. Што я яму зрабіў?.. У-у-у!.. Падонак смярдзючы!.. Ы-ы-ы!..
— Супакойся, супакойся. He трэба. Перастань раўці,— угаворвалі яго.— He забывай, што ты следчы. He прыніжай сябе.
— Дык за што ж ён мяне? Ах, контра праклятая!..
— Пытаеш, за што? За тое, за што і ты яго,— адказалі яму па-сяброўску.
— Дык я ж за дзела контру!.. Ой, гадзюка!..
— Хопіць распускаць нюні! — пачуўся начальніцкі голас.— Наперад разумнейшы будзеш.
Як пасля стала вядома, здарылася вось што. Гэты звяруга-следчы натрапіў на былога чэкіста першых паслярэвалюцыйных гадоў, які па стане здароўя ўжо звольніўся са свае службы і працаваў на сельскай гаспадарцы. Арыштавалі яго на пасадзе старшыні калгаса і прывезлі ў «Крыжы». Прымушалі прызнацца, што ён — шпіён, кулацкі сын і шкоднік калгаснай гаспадаркі, ад чаго ён рашуча адмовіўся. Тады «абаронца рэвалюцыйных заваёў» пусціў у ход кулакі — скарыстаў свой каронны нумар. I, канечне, адразу ж атрымаў контр-удар. Былы чэкіст аказаўся мацнейшым і спрытнейшым за сённяшняга чэкіста-садыста. За нейкую хвіліну ён ледзь не дастаў са свайго крыўдзіцеля яго чорную душу. Выратаваў яго крык аб дапамозе, якая была тут жа, блізка.
Пасля таго выпадку больш не чуваць было голасу звяругі-следчага. А чаму — невядома. Адно з двух: ці ён перайна-
чыўся, паразумнеў, ці яго спісалі. А мо перавялі ў іншае месца.
Але неўзабаве пасля таго здарэння начны спакой зняволеных пачаў парушаць балючы да слёз крык пакутніка«шпіёна», якога колькі начэй запар катавалі на крузе корпуса (круг — гэта месца ў корпусе-«крыжы», адкуль разыходзяцца ў чатыры бакі яго чатыры крылы). Казалі, што там дапытвалі недазволенымі прыёмамі кітайца ці карэйца, якога абвінавачвалі ў шпіёнстве. Так працягвалася з тыдзень,і нарэшце ўсё сціхла. Ці ён «раскалоўся» і падпісаў на сябе пратакол, ці без подпісу пайшоў да сваіх продкаў. Іншага не магло быць: такая спускалася зверху ўстаноўка.
Міхась сядзеў (легчы не было як) і думаў: «Да чаго ж мы дажылі? Што ж гэта робіцца на белым свеце? Няўжо ў Крамлі не ведаюць пра гэта? Чаму ж маўчыць сам Сталін? He, пэўна, яму невядома пра ўсё».
САДЫСТЫ
He паспеў Міхась давесці сваіх горкіх думак да ладу, як з громам адчыніліся жалезныя дзверы ў камеры. Ахоўнік-канваір у салдацкай форме, у шапцы з блакітным аколышам назваў яго прозвішча і скамандаваў ісці наперад. Міхась ішоў, куды яму загадваў канваір.
Яго прывялі ў той жа самы кабінет, у якім дзесяць дзён таму назад бралі анкетныя даныя. Кабінет быў той жа, a гаспадары — следчы і яго памочнік — другія. Яны ветліва прапанавалі яму сесці і павялі далёкую ад справы размову:
— Як самаадчуванне? Як здароўе?
— Дзякую, нішто сабе,— насцярожыўся Міхась.
— Пэўна, знудзіліся за гэтыя тры месяцы? I па сям’і сумуеце? — працягваў следчы.
«Ах, гадзюка,— падумаў Міхась,— адкуль пачынае пад’язджаць!» Але змоўчаў, не сказаў ні слова.
— Mary абрадаваць вас з прыбаўкай у сям’і і павіншаваць.
— Калі ведаеце, то скажыце, хто нарадзіўся?
— А ці ж вы не ведаеце? Ну і баця, не ведае, каго яму прывяла жонка! Добры гусь, выдатны сем’янін!
— Адкуль жа я магу ведаць, калі вы столькі часу трымаеце мяне ў гэтай мышалоўцы, хаваючы ад усяго белага свету, у тым ліку і ад сям’і?
— Ну, хопіць. Навошта так расстройвацца?
— I ўсё ж такі, хто ў мяне нарадзіўся? — не адставаў Міхась.
— Нсполнйлйсь желанйя отца — сын.
— А як зваць, калі не сакрэт?
— Як і жадаў таго бацька — Алегам.
«Значыць, праўду гаворыць. Ён паспеў сустрэцца з Таісай»,— зноў падумаў Міхась і сказаў:
— Дзякую за дарагую для мяне навіну.
— Бачыце, як мы пра вас клапоцімся?
Тут Міхась таксама змоўчаў. А «дабрадзей» працягваў:
— Мы да вас адносімся шчыра, па-сяброўску, і хацелася б, каб і вы з намі таксама былі ўзаемна шчырымі. Дарэчы, як у вас з рускай мовай? Беларускую-то вы добра ведаеце, бо на ёй пішаце.
— 3 рускай я таксама ў згодзе. Чатыры гады вучыў яе ў інстытуце і атрымаў права выкладаць у сярэдняй школе, але ваш «санаторый» перашкодзіў.
— Ну, нічога, у жыцці ўсякае здараецца. Яшчэ і ў школе паспееце папрацаваць. У Манчагорску пакуль што і без вас абыдуцца.
«Во падлюка, усё ведае, усе звесткі пра мяне пазбіраў. Недарэмна тры месяцы марынаваў»,— падумаў са злосцю Міхась.
— Я вось чаму завёў гутарку на гэту тэму. Хачу папрасіць вас пачытаць пратаколы допытаў іншых асоб і паправіць у іх граматычныя памылкі. Як вы глядзіце на гэта? Можаце зрабіць нам такую паслугу?
— А чаму ж і не? Добрым людзям я заўсёды іду насустрач,— тут ужо хітрыў і Міхась.— Давайце вашы пратаколы, я гатовы.
Гадзіны тры-чатыры Міхась чытаў непісьменную мазню следчага. Паправіў сотні памылак — і арфаграфічных, і пунктуацыйных. Дзе трэба было, дабіраўся і да стылю гэтых «твораў». Да раніцы ўсё было гатова. Калі ж ён усё гэта перадаў следчаму, той спачатку пачырванеў, а потым збялеў, але стрымаўся.
— Дзякую за карысную працу,— сказаў ён.— A то мы тут так запрацаваліся, што не маем часу праверыць тое, што напісалі самі,— спрабаваў апраўдацца ў сваім невуцтве.— Цяжкая і няўдзячная наша работа. Самі бачыце.
— Дзякаваць няма за што. Вы ж самі сказалі, што мы павінны дапамагаць адзін аднаму,— працягваў хітрыць і Міхась.
— Слухайце, Асцёрскі, мне штосьці знаёмае ваша прозвішча. Гэта не ваш брат нейкі час знаходзіўся пад след-
ствам у нашых органах? Толькі не ў Ленінградзе, а ў Мінску?
— Мой, толькі не родны, а стрыечны. Цяпер і я вас таксама ўспомніў. Я браў у вас дазвол на сустрэчу з ім у мінскай турме.
— А дзе ён, ваш брат, зараз? Ён жа, па-мойму, таксама літаратар?
— He ведаю дзе, пэўна, у Мінску.
— Мы яго тады трошкі патрымалі і выпусцілі. Вас таксама выпусцім, калі будзеце гаварыць толькі праўду.
«Дык вось чаму яны так доўга рыхтаваліся да наступлення на мяне, чакалі з Мінска гэтага экзекутара, які праславіўся там сваім уменнем «размаўляць» з беларускімі пісьменнікамі сваёй жорсткасцю. Гэта трэніраваны садыстінквізітар. Пра яго мне многа расказваў Мікола. Гэта ён катаваў Лукаша Калюгу, Змітрака Астапенку, Сцяпана Ліхадзіеўскага, Кліма Грыневіча, Змітра Віталіна і іншых беларускіх літаратараў. Так, гэта той самы Фамін».
— Дык вось, Асцёрскі, сёння мы з вамі пагаварылі так сабе, па душах, а заўтра пачнем наступаць на вас, калі вы не будзеце памяркоўны.
— Я вас не разумею. Як гэта наступаць?
— Як? Даведаецеся, калі зноў прывядуць вас у гэты кабінет. А пакуль — бывайце здаровы!
Назаўтра, апоўначы, грымнулі запоры жалезных дзвярэй камеры, і канваір, трымаючы ў руцэ паперку, гучна спытаў:
— Асцёрскі Міхаіл Раманавіч хто будзе?
— Я,— адказаў Міхась.
— На выхад! — скамандаваў канваір і павёў Міхася той жа дарогай, што і ўчора. Як і ўчора, сам ішоў ззаду, а Міхась наперадзе.
— Вось бачыце, я не хлушу. Сказаў, што сустрэнемся сёння, і сустрэліся. А таму прашу і вас быць шчырымі — гаварыць толькі праўду-матку.
— А я і не збіраюся хлусіць. Гаварыць буду толькі праўду, як гэта я раблю ўсё маё свядомае жыццё.
— Вось і добра. Раскажыце нам, толькі шчыра, як вы дайшлі да жыцця такога?
— Я вас, грамадзянін следчы, не разумею.
— He разумееце? Скажыце нам, як вы трапілі ў гэту турму?
— На гэта пытанне я папрасіў бы адказаць вас.
— He я ж рабіў злачынствы, а вы,— прыкінуўся пакрыўджаным Фамін.
— Я ніякага злачынства не рабіў, а значыць, і расказваць няма пра што.
— He рабілі, кажаце?
— He! — катэгарычна адмовіўся Міхась.
— Ах, дык ты рашыў адпірацца?! Устаць! — закіпеў ад злосці следчы.— Калі ты забыўся, дык я нагадаю табе, што ты рабіў на працягу некалькіх апошніх гадоў.
— Калі ласка, мне і самому цікава будзе паслухаць,— не стрымаўся Міхась.
— Пэўна, не вельмі цікава. Страшна! Па-першае, ты ўзначальваў кіраўніцтва Ленінградскага аддзялення Беларускага нацыянал-дэмакратычнага цэнтра, якім кіраваў у Мінску мацёры, спрактыкаваны вораг нашай дзяржавы Цішка Гартны і членамі якога былі Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Платон Галавач і іншыя. Дык вось, ты са сваімі ленінградскімі нацдэмамігалаварэзамі разам з Каталынавым і яго хеўрай падрыхтаваў забойства таварыша Кірава. Пасля рыхтаваў замах і на членаў Палітбюро на чале з таварышам Сталіным, якія суправаджалі труну з целам забітага вамі Кірава. Толькі гэтага ўжо вам зрабіць не ўдалося. Нашы органы падсеклі вам крылы — абясшкодзілі Каталынава з яго групай. Вы ж замаскіраваліся. Цяпер табе зразумела? Як бачыш, мы ўсё ведаем.
— А доказы дзе? — гнеўна спытаў Міхась.
— Доказы ёсць, хоць адбаўляй!
— Няма ў вас ніякіх доказаў і быць не можа, таму што гэта ліпа!
— He хвалюйся, пакажам, калі трэба будзе. Усяму свой час.
— I ўсё ж я хацеў бы бачыць вашы доказы.
— Калі ласка,— ён дастаў з папкі аркуш паперы і прачытаў:
Прыйдзе час —
мы разлічымся крута!
Прыйдзе час крышыць і ламаць!
Дзынкнуць каты
сваімі путамі
I навек жыццю скажуць:
«Бывай!..»
Твой верш? Пазнаеш?
— He верш, а радкі з верша,— паправіў яго Міхась.
— Дык каго гэта ты збіраешся сам і заклікаеш іншых крышыць і ламаць? Нашу свяшчэнную Савецкую Радзіму?
— Што ж вы выхопліваеце асобныя радкі з майго вялі-
кага верша, які я, дарэчы, нідзе не публікаваў, і ўкладваеце ў яго патрэбны вам сэнс, а мне прыклейваеце ярлык «ворага народа»? Давайце я вазьму любы твор Маркса ці Леніна, зраблю такую ж самую рэвізію, і атрымаецца тое ж самае — контррэвалюцыя.
— Ты мне Маркса і Леніна не чапай, яны святыя ддя нас! — зароў следчы і пачырванеў, увесь наліўся крывёю.
— А мяне граззю можна абліваць? Знарок выхопліваеце з тэкста адну страфу і прышываеце мне контррэвалюцыю!
— He адну страку, а сем! — абурыўся той.
— Сем строк, ці радкоў, а страфа ўсяго адна,— даказваў Міхась.— Гэта ж паэзія, а не проза.
— Ты мне зубы не загаворвай, страфа і страка — гэта адно і тое ж! Выкручваешся, хочаш уцячы ад адказнасці? He выйдзе!
— Грамадзянін Фамін, паслухайце мяне. Я ніколі не браўся за справу, якой не разумеў, а вы ўзяліся,— асмялеў Міхась.-— Як вам не сорамна! Паўтараю — гэта страфа, а не страка (радок), узятая з майго верша «Ліст з Амерыкі», дзе расказваецца пра былога падполыпчыка, удзельніка рэвалюцыі 1905 года, які ад царскіх жандараў уцёк у Амерыку, думаў, што там знойдзе прытулак, але памыліўся. Як кажуць, хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Ён цалкам расчараваўся ў тым хвалёным «раі» і чакаў моманту, калі і амерыканскі народ разлічыцца са сваімі прыгнятальнікамі. Вось для каго прыйдзе час «крышыць і ламаць», а не для сыноў нашай Радзімы, якая мяне нарадзіла і ўзгадавала. He трэба перакручваць сэнс. Гэта несумленна з вашага боку, грамадзянін следчы.