• Газеты, часопісы і г.д.
  • За калючым дротам  Павел Пруднікаў

    За калючым дротам

    Павел Пруднікаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1993
    54.23 МБ
    — Ты яшчэ будзеш мяне вучыць і сарамаціць, чарвяк няшчасны! Ты лепш назаві сваіх хаўруснікаў па падрыхтоўцы бруднай справы супраць нашай квітнеючай дзяржавы і яе выдатных дзеячаў,— наступаў на яго азвярэлы следчы.
    — Няма ў мяне ніякіх хаўруснікаў, як няма і самой «бруднай справы». Няма і прыдуманай вамі беларускай нацыяналістычнай арганізацыі, а значыць, і яе членаў.
    — Няма, кажаш? А Сапун, Пугач, Праташчык, Галуза, Жук? Хопіць ці яшчэ назваць?
    — Гэта ж члены нашага літаратурнага гуртка пры Беларускім доме асветы ў Ленінградзе.
    — Так, і члены тваёй антысавецкай, нацыяналістычнай арганізацыі. Ці ж не з імі ты хацеў ўзарваць вадакачку ў Колтушах, што непадалёку ад лабараторый акадэміка Паўлава?
    — У Колтушах, побач з паўлаўскімі лабараторыямі, ніколі не было ніякай вадакачкі, як і самой чыгункі. Гэта чыесьці выдумкі,— адказаў Міхась.
    — Канечне, цяпер няма, яе ўзарвалі твае хаўруснікі пасля твайго арышту. А ты кажаш, што і чыгункі там няма. Выкручваешся? Але пакінем пакуль вадакачку,— манеўраваў следчы.— Адкажы мне на такое пытанне: ты жывеш у рускім горадзе, а пішаш па-беларуску. Чаму? Што ці хто цябе прымушае рабіць гэта?
    — Таму, што я беларус, і пішу на сваёй роднай .мове. Гэта мова матчына. А што датычыцца адукацыі, дык яе можна набываць усюды, было б толькі жаданне.
    — Добра, дапусцім, што гэта так. А чаму тваю кніжку вершаў рэдагаваў нацдэм Платун, які пралез быў у нарком асветы БССР? — не адставаў следчы.
    — Па-першае, рэдактараў для сваіх кніжак, як і дзеці бацькоў, не выбіраюць. Іх назначае выдавецтва. А па-другое, вельмі здзіўлены і ўражаны, што нехта Платуна занёс у спісы наодэмаў. Я ведаў яго як наркома асветы БССР. Адкуль у вас такія звесткі?
    — Адтуль, што я вёў яго справу. Пэўна, невыпадкова і тое, што ты вучыўся ў педінстытуце, які носіць, вярней, ужо насіў імя ворага народа Бубнава.
    — А што, і Бубнаў рэпрэсіраваны?
    — He прыкідвайся дурнем, ты і сам усё гэта ведаеш.
    — Ну, тады давайце саджайце ўсіх студэнтаў былога майго інстытута, Ленінградскага універсітэта і Маскоўскага педінстытута, бо яны таксама носяць імя гэтага дзяржаўнага дзеяча.
    — Каго трэба, пасадзім без тваёй парады і падказкі. Ты лепш раскажы нам аб сваёй варожай дзейнасці. А калі не хочаш расказваць, падпішы падрыхтаванае мною прызнанне. Адпірацца тут няма ніякага сэнсу, бо ты злоўлены з доказамі злачынства.
    — Што вы прыдумляеце? Дзе і з чым я злоўлены? Сказанае вамі трэба яшчэ даказаць, а вы не можаце, таму што няма чым.
    — He будзеш? Упіраешся? Граеш на нервах?
    — Ніякіх ліпавых паперак я падпісваць не буду! — рашуча заявіў Міхась.
    — Падпішаш! Куды ты дзенешся? — здзекаваўся следчы.
    — He падпішу і нагаворваць на сябе не буду!
    Пасля гэтых слоў Міхася следчы націснуў кнопку, і ў кабінеце паявілася фігура ў блакітнай фуражцы.
    — На ветрык яго! — загадаў зларадна Фамін.
    Міхася завялі ў суседні пакой, адчынілі дзверы і акно, што супраць дзвярэй,— зрабілі скразняк. Загадалі зняць вельветавую куртку. Было гэта ў тры гадзіны ночы, за акном быў мароз — мо якіх градусаў дзесяць, не менш. Турэмны двор быў пакрыты рэдкім снегам. Вецер, хоць і ноччу, не сціхаў — надвор’е было ветранае. Так што стаяць на скразняку некалькі гадзін для Міхася было немалою пакутай, але ён, сцяўшы зубы, трымаўся. «Толькі не прастудзіцца,— цвердзіў ён сабе,— толькі не прастудзіцца».
    У шэсць гадзін раніцы прагрымеў званок на пад’ём, і Міхася адразу ж перавялі ў калідор і загадалі стаць тварам да сцяны. Што гэта азначала, ён яшчэ не ведаў.
    Разнеслі па камерах хлеб, баланду, кіпяток, а Міхасю ніхто нічога не сказаў — нібы яго і не было ля сцяны. Час цягнуўся марудна. Абед і вячэра таксама «прайшлі» міма яго.
    Так ён прастаяў да 12 гадзін ночы. Спрабаваў звяртацца да дзяжурнага па корпусе («красаўчыка»), што яму рабіць далей, але той толькі гыркнуў:
    — Стой і чакай таго, хто цябе паставіў!
    Адзіным ратункам было тое, што ён мог папрасіць дазволу ў любога турэмшчыка, які праходзіў міма, схадзіць у туалет. Каб не гэта, можна было застаяцца і ўпасці. I Міхась стараўся скарыстоўваць такую магчымасць, каб ратавацца. Сілы яшчэ спатрэбяцца, па ўсім відаць, што гэта толькі пачатак.
    У 12 гадзін наступнай ночы яго зноў павялі на допыт і паставілі перад следчым Фаміным.
    — Зняволены Асцёрскі, адкуль у цябе такое хвацкае прозвішча? — спытаў Фамін.
    — Пра гэта лепш было б спытаць у майго бацькі, ён лепш ведае.
    — He язві! Лепш скажы мне: ты — паляк?
    — Я такі паляк, як вы француз,— дзёрзка адказаў Міхась.
    — Тады адкуль у цябе такое польскае прозвішча на -скі?
    — Такім пытаннем не займаўся, бо няма ніякай патрэбы.
    — Ухіляешся ад прамога адказу! Навошта ты хаваеш сваё сапраўднае паходжанне?
    — Мне няма чаго хаваць ад вас, я — беларус, і вы гэта добра ведаеце. Цікава, учора абвінавачвалі мяне ў беларускай нацдэмаўшчыне, а сёння ў тым, што я быццам бы —
    паляк. А што тут дрэннага, калі б і на самой справе я быў палякам? Ці ж палякі не людзі?
    — Усе палякі — фашысты. Вось у чым справа,— патлумачыў Фамін.— Вы, нацдэмы, і паляка Кастуся Каліноўскага зрабілі беларусам, а таксама і Дуніна-Марцінкевіча.
    — Яны і ёсць сапраўдныя беларусы,— не адступаў Міхась.
    — Бачу я, што вы там — адна банда,— сказаў Фамін, не здолеўшы абвергнуць Міхася.— Ты быў членам праўлення Беларуска-польскага дома асветы ў Ленінградзе і пры ім Беларускага зямляцтва?
    — Так, быў і ўдзельнічаў ва ўсіх масавых мерапрыемствах гэтых арганізацый. Дык што тут дрэннага?
    — А сам ты не ведаеш, якую вы там шкодную палітыку праводзілі? Ведаеш! Ты ж, здаецца, і ў інстытуце арганізаваў беларускае студэнцкае зямляцтва. Можа, скажаш, што гэта не так?
    — Чаму не так? Сапраўды, і ў інстытуце па маёй ініцыятыве было ўтворана беларускае студэнцкае зямляцтва, якое падпарадкоўвалася агульнагарадскому, што пры Доме беласветы.
    — Вось ты і злоўлены, адпірацца няма чым! — усклікнуў Фамін.
    — Як і кім я злоўлены? — спытаў Міхась.
    — Фактамі, пан Асцёрскі.
    — Якімі фактамі?
    — He прыкідвайся наіўным. Раскажы лепш, як ты разам з Каталынавым, кіраўніком трацкісцкага цэнтра, які лічыўся студэнтам політэхнічнага інстытута імя Молатава, дапамагаў Нікалаеву рыхтаваць забойства Сяргея Міронавіча Кірава.
    — Што вы сказалі?
    — Тое, што ты чуў: разам з ворагам народа Каталынавым рыхтаваў забойства Кірава. Каталынава адразу раскрылі і абясшкодзілі, а ты замаскіраваўся і хадзіў на свабодзе да апошняга часу. Мо не ты збіраўся зрабіць замах на таварыша Сталіна і яго паплечнікаў, калі яны ішлі за труною Сяргея Міронавіча?
    — Грамадзянін следчы, вы ўжо другі раз хочаце прышыць мне гэту ахінею — учора і вось сёння,— выйшаў з раўнавагі Міхась.— Хто вам пра ўсё гэта наплёў?
    — He мае значэння хто, галоўнае, што гэта не ахінея, а праўда! I на гэта таксама ёсць факты. А факты, як ты ведаеш, упартая рэч.
    — Ад такой «праўды» і вашых «фактаў» вушы вянуць! Вы і самі ведаеце, што гэта хлусня! Вы і самі гэтаму не верыце, але для выканання плана вам патрэбна і такая лухта.
    — Асцярожней на паваротах, пан Асцёрскі, a то пашкадуеш, ды будзе позна,— пачырванеў Фамін са злосці.— Вось падпішы пратакол, і мы расстанемся сябрамі, а інакш зноў пойдзеш на скразняк.
    — Я гатовы на ўсё, толькі не на гэта!
    — Значыць, прадаўжаеш упірацца? He падпішаш?
    — Рэжце мяне на кавалкі, а гэтай хлусні я не падпішу!
    I следчы націснуў на кнопку... Праз хвіліну Міхась зноў стаяў на тым самым месцы — у пакоі са скразйяком. I зноў, як і ў мінулыя суткі, ён прастаяў там пад наглядам ахоўніка да шасці гадзін раніцы, а пасля быў зноў пастаўлены ў калідоры тварам да сцяны.
    Мінулі яшчэ суткі без сну і ежы. I зноў яго прывялі на допыт у той жа самы кабінет і да таго ж самага Фаміна. На гэты раз яго мучыцель прыдумаў новае абвінавачанне для сваёй ахвяры. Сказаў, што Міхась — сын кулака, які да рэвалюцыі быў дробным памешчыкам — панам польскага паходжання. Што Міхасёў бацька да калектывізацыі меў 50 гектараў зямлі, 8 коней, 12 кароў і цэлы статак дробнай жывёлы, не лічачы соцень курэй, качак, гусей, індыкоў.
    — Нездарма ж ты на старонках газеты «Чырвоная змена» абараняў кулацкага сына,— успомніў пра далёкае Фамін.
    — He кулацкага сына, а сына падкулачніка, і не абараняў, а проста ўдзельнічаў у дыскусіі па пытанні няправільнага выключэння з камсамола аднаго сумленнага хлопца, які пасля быў адноўлены ў радах Ленінскага камсамола. Ды гэта ўжо даўно і было — восем гадоў таму назад.
    — Але факт застаецца фактам,— напіраў следчы.
    — Ад такіх вашых фактаў ужо робіцца моташна.
    — Ну, калі моташна, зноў дадзім табе магчымасць падыхаць свежым паветрам. А можа, зразумеў сваё становішча і падпішаш усё, што прад’яўляем?
    — Ніколі, ні пры якіх абставінах! —наадрэз адмовіўся Міхась.
    Як і ў мінулыя разы, Фамін загадаў свайму памочніку адвесці Міхася на ранейшае месца — на «свежае паветра», на скразняк.
    А раніцай яго зноў паставілі тварам да сцяны.
    Ноччу ж Міхася прывялі зноў у кабінет следчага і паставілі ў кут, як вінаватага школьніка. Да гэтага часу ў кабінеце следчага, на сцяне, над яго сталом, вісеў толькі nap-
    трэт Сталіна з нейкай разумнай ці хітраватай усмешкай на твары. А цяпер Міхась убачыў і другі — партрэт «жалезнага наркома», Яжова. Партрэт быў незвычайны — надта вялізны. На ім Яжоў стаяў на ўвесь рост у калючых рукавіцах, падобных на вожыкаў, якія сімвалізавалі яго «пільную і бескампрамісную дзейнасць», яго бязлітаснасць да «ворагаў народа».
    — Пазна*еш? — паказваючы на партрэт, звярнуўся да Міхася Фамін.
    — He, штосьці я не ведаю гэтага чалавека,— не прызнаўся Міхась.
    — Гэта Мікалай Іванавіч Яжоў,— патлумачыў Фамін.— Бачыш, як ён трымае такіх, як ты, у сваіх яжоўскіх рукавіцах?
    — Нікога ён тут не трымае,— сказаў Міхась.
    — Нічога ты не петрыш у мастацтве. Няма ў цябе ніякай фантазіі. А яшчэ ў паэтах ходзіш. Пэўна, прэтэндуеш на народнага пісьменніка?
    — Hi на кога я не прэтэндую і маліцца на вашага Яжова таксама не збіраюся. He баюся я яго рукавіц. Гэта ўсё выдумка.
    — 3 імем гэтага чалавека папрашу быць болып далікатным і асцярожным. Ты ведаеш, што гэта любімец Сталіна?
    — Пра гэта я не ведаў. Але што я дрэннага сказаў?
    — Сказаў, але я змоўчу. Няхай яно застанецца толькі паміж нас,— зноў хітрыў следчы.— Лепш давай раскажы нам, як ты агітаваў студэнтаў супраць калгаснага ладу.