• Газеты, часопісы і г.д.
  • За калючым дротам  Павел Пруднікаў

    За калючым дротам

    Павел Пруднікаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1993
    54.23 МБ
    — На, вазьмі мой пісталет, страляйся,— сказаў Фамін.
    — Давай,— не спалохаўся Міхась.
    — Э-э, які хітры! Дай яму пісталет, дык ён і цябе ўхлопае,— здзекаваўся следчы.
    — Прызнаюся, што так бы яно і было: спачатку цябе, а потым ужо і сябе.
    Прайшоў першы пал, ці напал, і трое з гасцей паразыходзіліся па сваіх кабінетах, а двое засталіся — даводзіць пачатае да канца.
    — Я ж па тваіх вачах бачу, што ты сапраўдная контра! — не адставаў ад яго Фамій.
    I Міхась адказаў яму рускім выслоўем, бо тут якраз тычылася менавіта рускай мовы:
    — Уж больно ты грамотен, а корову через ять пншешь!
    Гэтымі словамі ён нагадаў Фаміну той момант, калі
    следчы прасіў праверыць памылкі ў яго пратаколах допытаў.
    — Ты знаеш сібірскіх кулачнікаў?! — пагрозліва спытаў той і тут жа пачаў закасваць рукавы гімнасцёркі. Тое ж самае пачаў рабіць і яго памочнік Румін.
    — He знаў і знаць не жадаю, асабліва такога гада, як ты! — гучна прамовіў Міхась і ў той жа час пачаў маленькімі крокамі адыходзіць ад кутка, дзе ён стаяў, каб мець месца для манеўра. Бо ён бачыў, што яго збіраюцца біць, а таму і вырашыў не здавацца без бою. Смерці Міхась не баяўся, лічыў, што ўсё роўна рана ці позна, а яго гэтыя садысты загубяць, жывога з турмы не выпусцяць.
    Як толькі каты наблізіліся да яго і нанеслі першыя ўдары — як бы для пробы — адзін у правае, другі ў левае плячо, у Міхася пацямнела ў вачах, але не так ад болю, як ад крыўды і гневу. I ён, не чакаючы, пакуль яго зваляць з ног новымі ўдарамі, колькі было сілы стукнуў кулаком у твар Фаміну, і калі той адляцеў ад яго, тут жа даў нагою другому праціўніку — Руміну, які адразу скурчыўся і апусціўся на падлогу. I ў той жа самы момант Міхась закрычаў на ўвесь голас:
    — Каравул! Забіваюць!
    Рашэнне такое, хоць і імгненнае, было правільным: праз лічаныя секунды ў кабінет уварваўся маёр Байцоў, начальнік следчага аддзялення. Абвёўшы вачыма пакой, тут жа спытаў:
    — Хто крычаў?
    — Я,— адказаў Міхась.
    — А што здарылася?
    — Забіваюць!..
    — Хто?
    — Вось гэтыя каблы,— паказаў ён на следчых.
    Як ні дзіўна, яго каты чамусьці маўчалі — яшчэ не прыйшлі да нормы пасля нечаканага адпору свае ахвяры. У Фаміна быў акрываўлены твар, ён хусцінкай выціраў нос і вусны. А Румін, з цяжкасцю апіраючыся на сцяну, устаў з падлогі, трымаючыся рукой за тое месца, па якім прыйшоўся ўдар. 3 твару яшчэ не сышла грымаса болю.
    — Хто цябе так расфарбаваў? — спытаўся маёр у Фаміна.
    Той неяк разгублена паказаў вольнаю левай рукою на Міхася.
    — Гэта хто дазволіў табе займацца рукапрыкладствам? — грозна спытаў маёр у Міхася. Але ў голасе маёра Міхасю пачуўся прыхаваны смех.
    — Я абараняўся.
    Маёр не стаў яго слухаць.
    — У калідор! Тварам да сценкі! — закрычаў ён.
    У адзін момант Міхась апынуўся на тым самым месцы, на якім перад гэтым прастаяў чацвёра сутак.
    — А ты, балван, чаго тут стаіш? — накінуўся ён на памочніка следчага Руміна, які яшчэ не паспеў апамятацца ад нечаканасці.— Хутчэй па фельчара, г....к! — загадаў яму начальнік.
    Мінуты не прайшло, як фельчар, а можа, гэта была сястра, прыбегла з тазікам, напоўненым вадой, з бінтамі, ватай і ёдам.
    Калі фельчар выйшла з кабінета следства, Міхась непрыкметна падступіў бліжэй да дзвярэй і пачаў прыслухоўвацца да гутаркі ў кабінеце.
    — Вы кім тут працуеце? — пытаўся маёр у следчых з раздражненнем. Але адказу не было.
    — Я пытаюся, кім вы тут працуеце?
    — Следчымі,— пачуўся нясмелы адказ.
    — Следчымі? — паўтарыў ён адказ.— Ды вы не следчыя, а...— і ён сыпануў столькі лаянкі, абразлівых слоў, што адкуль яны ў яго толькі браліся.— Дурні, невукі! Вось хто вы. Біў ён вас, але слаба. Ёсць такая руская прымаўка, што дурня і ў царкве б’юць. Зразумела вам ці не? — Маўчанне.— Я пытаюся, зразумелі вы хоць што-небудзь ці не?
    — Зразумелі,— працадзілі праз зубы следчыя.
    — У нас дазваляюцца ўсе метады следства для дасягнення мэты, як гэта сцвярджае ў сваіх вучоных працах Вышынскі і рэкамендуе нам жалезны нарком Яжоў. Толькі ўсё гэта трэба рабіць з галавой. Можна і біць, толькі ведаць, каго і як. Спачатку трэба добра вывучыць асобу, з якой вам прыйдзецца працаваць, а потым ужо і дзейнічаць. Цяпер хоць дайшло да вас ці не? — Зноў маўчанне.— Я пытаюся ў вас, асліныя галовы, дайшлі да вашага паняцця мае словы ці не?
    — Дайшлі, таварыш начальнік, дайшлі,— відаць, без асаблівай ахвоты адказвалі следчыя.
    — Дык вось, мае мілыя, гэта вам на будучае, а сёння — па дамах! He, ты, Румін, ідзі да сваіх стажораў, а ты Фамін, ідзі і да мяне больш не прыходзь! Шукай другога дурня ў начальнікі сабе. А мне ты болып не патрэбны! Можаш вяртацца зноў хоць і ў свой Мінск — адкуль і прыехаў.
    На гэтым і закончылася «задушэўная гутарка» ў кабінеце следчага. Міхасю зноў здалося, што маёр зводзіў нейкія свае рахункі з Фаміным, а сутычка ў кабінеце следчага была яму на руку. Інакш усё магло павярнуцца ў зусім іншы бок для Міхася. 3 пакоя выйшлі ўсе разам, толькі скіравалі
    ў розныя бакі: Фамін налева, а начальнік аддзялення Байцоў і «стажор», ці памочнік следчага,— у іншыя кабінеты. Дзверы замкнулі на ключ, які начальнік паклаў сабе ў кішэню. Яны прайшлі міма Міхася, які стаяў тварам да сцяны, нават не глянуўшы на яго, нібы гэта было пустое месца.
    Так Міхась зноў прастаяў у абрыдлым калідоры без адпачынку, сну і ежы яшчэ цэлых трое сутак! За гэты час ён наслухаўся розных крыкаў-размоваў па кабінетах следчых, а таксама на калідоры, і нават пазнаёміўся з некалькімі «ўпартымі людзьмі». Так, напрыклад, ён стаяў блізка з маладым студэнцікам тэхнікума, які вельмі сумаваў і нават плакаў па маладой жонцы. А вось работнік гандлю заўсёды паказваў сябе аптымістам. Што ўжо было ў яго на сэрцы, адзін усявышні ведае, а на людзях трымаўся бадзёра.
    Арыгінальнай фігурай у гэтым калідоры быў бацюшка. Ён убачыў Міхася, аброслага залацістай барадой і доўгімі валасамі, ціхенька наблізіўся да яго і спытаў шэптам:
    — Вы з якога прыходу?
    — 3 Сергіеўскага,— адказаў Міхась.— А вы?
    — Са Спаскага,— адказаў бацюшка.— Айцец Павел.
    Міхась пагаварыў трошкі са сваім «калегам», а потым засмяяўся.
    — А чаму вы смеяцеся? — спытаў айцец Павел.
    — Таму, што я не non, а больш таго — атэіст.
    — Ну нічога, усё роўна вы добры чалавек.
    — Адкуль вы ведаеце? Можа, наадварот?
    — He, я трошкі ў людзях разбіраюся.
    — Вы, бацюшка,— шпіён?
    — Шпіён, браце, шпіён.
    — Я таксама,— сказаў Міхась і горка ўсміхнуўся. Засмяяўся і бацюшка, як кажуць, за кампанію. А можа, і ад душы.
    Але прыемнага за трое сутак было мала, на астатні час выпадалі горкія пакуты і чаканне — калі ўсё скончыцца. I вось на чацвёртыя суткі, у шэсць гадзін раніцы, а было гэта 24 лістапада, да Міхася падышоў дзяжурны па корпусе, які насіў мянушку «ліберал», і спытаў:
    — Як ваша прозвішча?
    Міхась назваўся.
    — Вы пайку на сённяшні дзень атрымлівалі?
    — Я ўжо цэлы тыдзень не меў такога гонару,— адказаў Міхась з горкай іроніяй.
    — Ну нічога, зараз атрымаеце. Пойдзем у камеру,— неяк спагадліва сказаў «ліберал».
    Калі яны падняліся па лесвіцы на чацвёрты паверх і ўба-
    чылі раздатчыкаў з хлебнаю скрынкай, «ліберал» патрабавальна сказаў:
    — Дайце чалавеку пайку.
    Затым ён упусціў Міхася ў камеру і загадаў:
    — Бярыце вашы рэчы і пойдзем.
    — Куды? — спытаўся нявольнік.
    — Потым убачыце. У асобную кватэру, у люкс.
    Дзяжурны сказаў праўду: яго прывялі ў адзіночную камеру і загадалі дзяжурнаму калідорнаму, каб ён не даваў Міхасю спаць.
    У камеры стаялі два ложкі з абшарпанымі і прадушанымі матрасамі. Тэмпература ў камеры — нулявая, святло — кадзільнае. У кутку знаходзілася ледзь-ледзь цёплая батарэя. Міхась сеў пры ёй на падлогу і прыхінуўся спінаю. Змораны і галодны, ён адным махам умяў сваю пайку хлеба і адразу ж заснуў. Праз колькі мінут грымнулі запоры дзвярэй, і ў камеру ўвайшоў турэмшчык, які грозна папярэдзіў Міхася:
    — Зняволены, тут спаць няможна!
    — А дзе можна, скажыце? — не разумеючы яго, пытаўся Міхась. Ён думаў, што няможна толькі ля батарэі.
    — He ведаю дзе, а тут, у камеры, няможна.
    — Добра, калі няможна, паспрабую трымацца.
    Дзверы зачыніліся, і Міхась пачаў маршыраваць па камеры, каб развеяць сон і не зябнуць. Разоў дзесяць ён прайшоўся туды-сюды і зноў сеў на ранейшае месца. Праз лічаныя хвіліны ён зноў задрамаў, а можа, і заснуў. I тут зноў жа загрымелі запоры турэмных дзвярэй. Да Міхася падышоў той жа турэмшчык — калідорны дзяжурны — і пагрозліва загаварыў:
    — Я каму гаварыў, што спаць тут няможна?!
    — Вінаваты, даруйце, не вытрымаў, грамадзянін дзяжурны, пастараюся не спаць.
    — Калі яшчэ раз паўтарыцца, крыўдуйце на сябе — згнаю ў карцары!
    — Буду старацца, даруйце,— няўпэўнена паабяцаў Міхась.
    Ён зноў пачаў адмерваць крокі па камеры. Так ён хадзіў, пэўна, з паўгадзіны, пакуль не стаміўся. Потым зноў гэтак жа сеў спінаю да батарэі і не заўважыў, як зноў заснуў. I спаў так моцна, што не пачуў, як адчыніліся жалезныя дзверы. Ён нічога не мог зразумець нават і тады, калі яго пачаў катурхаць грозны турэмшчык.
    — Ты за каго мяне лічыш? За сабаку? Дзе ж тваё чэснае слова? Згнаю! — зароў ён на ўсю камеру.
    Міхась моўчкі ўскочыў на ногі і з нейкім рашучым выглядам на твары стаў супраць свайго мучыцеля, ад чаго той неяк задам падаўся бліжэй да дзвярэй, а потым апынуўся і за дзвярыма.
    — Ідзі сюды,— сказаў Міхась,— не бойся, я цябе не з’ем.
    — А я і не баюся,— неяк няўпэўнена сказаў турэмшчык.— He такіх бачыў.
    — Скажы, ты чалавек? — спытаўся ў яго Міхась.
    — А хто ж я па-твойму, жывёліна? Чалавек!
    — Я таксама чалавек, хоць і арыштант. Дык няўжо ж чалавек чалавека не зможа зразумець? Вось уяві сябе на маім месцы.
    — Я на тваім месцы не быў і ніколі не буду! — адрэзаў турэмшчык.
    — He заракайся. Колькі часу таму назад я і сам вось так жа думаў, а сёння... Паглядзі, што робіцца вакол, што робяць з добрымі людзьмі!
    — Што ты хочаш сказаць гэтым? Што ты ад мяне хочаш? На што правакуеш мяне?
    — Слухай, браток...
    — Які я табе браток? — са злосцю перабіў Міхася турэмшчык.
    — Ну дай дагаварыць! Як ты думаеш, колькі часу чалавек можа пражыць без сну?
    — He ведаю, я не доктар. I навошта мне ведаць?
    — А вось навошта. Я не сплю ўжо цэлы тыдзень. Mary я далей так жыць, як ты думаеш?
    — He ведаю. I што ты хочаш ад мяне? На што ты мяне агітуеш? — пачаў ён паступова здавацца.