• Газеты, часопісы і г.д.
  • За калючым дротам  Павел Пруднікаў

    За калючым дротам

    Павел Пруднікаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 272с.
    Мінск 1993
    54.23 МБ
    — Я вас не разумею,— схамянуўся Міхась.
    — А што тут разумець? Раскажы, як прышчапляў сваім аднакашнікам варожасць да сацыялістычнай, калгаснай сельскай гаспадаркі. Цяпер зразумела?
    — He, гэта ваша чарговае вынаходства.
    — Ну, тады я нагадаю табе, калі сам забыўся. Летась, калі ты ў час летніх канікулаў вярнуўся з роднай вёскі, ад сваіх бацькоў, у цябе спыталі твае сябры па вучобе, што там дома, ты адказаў ім так: «Прыродушка там добрая, a вось хлебушка няма, галадаюць». Было такое?
    — He памятаю, каб я каму-небудзь калісьці гаварыў так, ды яшчэ з ужываннем ласкальных суфіксаў, накшталт «прыродушка», «хлебушка». Гэтыя прыдуманыя словы не мне належаць.
    — Падумай добра, табе!
    — Гэтыя словы не мае! — паўтарыў Міхась.— Але хоць бы і так, дык што ў нас калгаснікі ў дастатку жывуць? He
    паміралі з голаду ў трыццаць другім — трыццаць трэцім годзе? Ды і цяпер часам, асабліва ўлетку, ядуць хлеб папалам з мякінай, мохам.
    — Так і запішам. А кажаш — не гаварыў,— узрадаваўся сваёй хітрасці следчы.— Я заяўляю аўтарытэтна, што ў нас ні ў вёсцы, ні ў горадзе, ніхто не галадае. Галадаюць у капіталістычных краінах, а не ў СССР, тым больш у Беларусі. Ты ўзводзіш цень на белы дзень, пан Асцёрскі.
    Пасля гэтага следчы Фамін адчыніў акно, адкуль ляцелі гукі папулярнай песні на словы Лебедзева-Кумача «Шнрока страна моя родная».
    — Чуеш? А ты кажаш, што ў нас галадаюць. Шкада, што ты і гэтага больш не пачуеш. Там жыццё, толькі не для цябе! — вырашыў ён падзейнічаць на псіхіку Міхася.— He ўбачыць табе болып ні Ленінграда, ні Мінска як сваіх уласных вушэй,— са здзеклівай усмешкай сказаў следчы Міхасю.
    — Грамадзянін следчы, вы ж добра ведаеце, што я ні ў чым не вінаваты, дык навошта ж вы мучыце мяне? Якая вам карысць ад гэтага? — ішоў напрасткі Міхась.
    — Каб сапраўды было так, як ты гаворыш, я адразу ж выпусціў бы цябе на волю. A то на самай справе атрымліваецца ўсё наадварот. Ты трапіў сюды невыпадкова. I чым болып гавару з табою, тым болын пераконваюся ў гэтым, пан Асцёрскі. Расколвайся і падпісвайся пад усімі сваімі грахамі. Усё роўна па-твойму тут не будзе.
    — Дарэмныя вашы старанні, грамадзянін следчы. Пад ліпай я падпісвацца не буду!
    — Рагулін,— звярнуўся Фамін да свайго памочніка,— адвесці арыштаванага на тое ж самае месца — на свежае паветра.
    I пайшлі чацвёртыя суткі скразняку, стаянкі ў калідоры і на допыце перад следчым — без сну, ежы і адпачынку для ног. Паступова пакідалі сілы: галава кружылася, у вачах цямнела, ногі пухлі і рабіліся чужымі, але ён трымаўся. Ён пачаў ужо траціць усякую веру ў справядлівасць. Прыйшоў да думкі, што жывым з гэтай камяніцы з кратамі яму не выйсці. I палохала яго не смерць, а цяжкія пакуты. А каб іх пазбегнуць, ён вырашыў зрабіць так, каб смерць наступіла імгненна. I вось калі яго яшчэ раз следчы выклікаў на чарговы допыт, Міхасю захацелася выкарыстаць гэты апошні шанец.
    — Ну, як адпачывалася, пан Асцёрскі? — пазлараднічаў Фамін.— Галава пасвятлела на свежым паветры?
    — Пасвяжэла і галава, і ногі, як у санаторыі,— адрапартаваў Міхась.
    — Пакуль ты адпачываў там, у мяне прыбавіўся на цябе яшчэ адзін матэрыяльчык.
    — Што там яшчэ за ліпа? — спытаў Міхась.
    — He ліпа, а дакументальны матэрыял. Ты пісаў паэму пра будаўніцтва дарогі?
    — Пісаў, але цалкам яшчэ не апублікаваў.
    — I не апублікуеш, бо тыя ўрыўкі з яе, якія з’явіліся на старонках перыядычнага друку Беларусі, гавораць за тое, што яна шкодная — нацдэмаўская, варожая.
    — А канкрэтна — у чым заключаецца яе шкоднасць?
    — У яе нацыяналізме.
    — Вы канкрэтна гаварыце, а не агульнымі фразамі.
    — Ты супрацьпастаўляеш беларускую мову рускай. У цябе там рабочыя гавораць на беларускай мове, а прараб — на рускай. Гэта ж кашчунства. Сам галава беларускай пісьменніцкай арганізацыі Міхась Клімковіч асудзіў яе на пленуме пісьменнікаў Беларусі. Вось табе і канкрэтна. Можа, і цяпер яшчэ будзеш адпірацца?
    — Дзе гэта ўсё? Дакажыце! А я дакажу, што гэта не так.
    — He трэба мне твайго доказу, ужо ўсё даказана. Між іншым, калі ўжо табе так хочацца, я дам яшчэ адзін доказ.
    — Калі ласка, я гатовы слухаць.
    — Скажы, Асцёрскі, хто больш за ўсіх ведае сямейнага мужчыну, жонка?
    — Жонка. Ну і што?
    — А вось што,— Фамін дастаў з шуфляды стала нумар ленінградскай гарадской газеты «Красная газета», разгарнуў яе і ўслых прачытаў... адрачэнне Таісы ад яго, Міхася Асцёрскага.
    — He можа быць! — запратэставаў Міхась.— Таіса гэтага не зробіць' Давайце хоць пагляджу сваімі вачамі.
    — Калі ласка, глядзі, чытай, любуйся творам роднай жонкі!
    Калі Міхась убачыў, што гэта і на самой справе так, сумна вымавіў:
    — Фалыныўка, але цяжка абвергнуць. Усё ж такі ўламалі слабую жанчыну. Зроблена гэта не па добрай волі...
    — Як бачыш, твая карта бітая. Расколвайся, хопіць упірацца,— голасам пераможцы закончыў Фамін.
    — Ваша ўзяло. Мне адпірацца няма сэнсу,— спакойна сказаў Міхась тонам пераможанага.— Я сёнпя многа думаў
    і вырашыў, як вы гаворыце, раскалоцца. Хопіць мне гуляць з вамі ў жмуркі.
    — Ты гэта на самой справе, Асцёрскі, ці зубы мне загаворваеш?
    — 3 такімі рэчамі і пры такіх абставінах не шуткуюць,— сказаў рашуча Міхась.
    — Рагулін, ідзі па самавар, трэба чалавека накарміць! He забудзь захапіць і пячэння.
    Разам з самаварам у пакой следчага ўскочылі яшчэ тры чалавекі — сябры па «працы».
    — Што, раскалоўся? — пыталіся яны ў Фаміна.
    — Раскалоўся, куды яму дзявацца. Хоць не адразу, але ўзяўся за розум,— сказаў Фамін павучальна, як бацька блуднаму сыну, і ўжо Міхасю: — Еш, папраўляйся, а калі падсілкуешся, я прачытаю табе ўсё, што падрыхтаваў. Падпішашся і будзеш свабодны.
    — Лепш давайце дамовімся так, што я сам напішу пра ўсё чыста. Так будзе лепш.
    — Добра, я згодзен. Нам вядома, што ты чалавек адукаваны, з гэтым павінен справіцца.
    А калі Міхась закончыў піць чай, Фамін сказаў яму:
    — Вось табе папера, ручка, чарніла. Садзіся вунь за той стол і пішы.
    — Ведаеце што, я за гэтыя дні так стаміўся, што не магу пальцам варухнуць. Дазвольце мне сёння адпачыць, а я заўтра зраблю гэта на свежую галаву.
    — Згодзен. Зараз пойдзеш у сваю камеру, а потым мы паклічам цябе. Вазьмі з сабой пачак пячэння, цукерак, a таксама цыгарэт. Сам паласуешся і пачастуеш сваіх сяброў. Бо ты ж як-ніяк — стараста.
    Міхась падзякаваў свайму «дабрадзею», і яго павялі ў камеру, дзе ён не быў чацвёра сутак.
    Там Міхась адразу ж накінуўся на пайку і баланду, якія яго чакалі. З’еў усё, не разбіраючы смаку, раздаў «гасцінцы» і як сноп паваліўся на падлогу, адразу апынуўшыся ў абдымках Марфея,— заснуў.
    — Відаць, раскалоўся,— гаварылі паміж сабою яго суседзі па камеры,— інакш не прыйшоў бы з гасцінцамі і непабітым.
    — Варажыць не будзем, прачнецца — спытаем,— пачуўся другі голас.
    Але варажыць, а тым больш спытаць у яго халегам па камеры не давялося. Ён праспаў амаль суткі, пасля чаго яго тут жа паклікалі.
    — Куды ж гэта цябе і навошта? — спытаўся адзін з насельнікаў камеры.
    — Разлічвацца за гасцінцы,— загадкава адказаў Міхась і знік за дзвярыма.
    He паспеў ён пераступіць парог кабінета, як следчы са сваім памочнікам засыпалі яго пытаннямі: як адпачывалася, як спалася, як ён адчувае сябе і ці пакармілі яго там.
    — Ну, садзіся, прачытай пратакол допыту, падпішыся і будзеш свабодны,— сказаў яму Фамін.
    — Мы ж з вамі дамовіліся, што я сам напішу пра ўсё,— нагадаў яму дамоўленасць Міхась.
    — Так, так, правільна, мы дамаўляліся,— згадзіўся Фамін.— Вось табе ўсе канцылярскія прылады, ідзі садзіся вунь за той столік і пішы. Толькі глядзі, пішы праўду, без падману.
    — Няпраўды я пісаць не збіраюся.
    — Малайчына, так і трэба,— пахваліў яго следчы Фамін.
    I Міхась пачаў пісаць: дзе нарадзіўся, хрысціўся, вучыўся, працаваў, жаніўся. Адным словам, пісаў сваю аўтабіяграфію з дня нараджэння і да арышту.
    .3 паўгадзіны Міхась расказваў на паперы аб пражытых і перажытых гадах. Расказваў па парадку, нічога не ўтойваючы і не прыбаўляючы. I калі ўжо заставалася дапісаць не больш як паўстаронкі, да яго падышоў Фамін і пацікавіўся яго пісанінай:
    — Пакажы-тка, што ты тут накрэмзаў?
    — He накрэмзаў, а напісаў,— адказаў Міхась.
    — Ну, няхай сабе напісаў,— пагадзіўся той.
    — Пачакайце, я зараз закончу,— не згаджаўся Міхась.
    — I ўсё ж я хачу паглядзець, што ты тут строчыш,— сказаў Фамін і самавольна ўзяў спісаныя лісткі. Ён бегла прачытаў іх і спытаў, не ўнікаючы ў сэнс:
    — Дык гэта і ўсё?
    — He, засталося яшчэ расказаць аб тым, як мяне схапілі вашы сябры і прывялі ў гэту цытадэль.
    — I ўсё? — паўтарыў следчы.— Ты ж яшчэ нічога не сказаў.
    — Усё. Больш я нічога не ведаю.
    — Ты ж не напісаў аб самым галоўным — шкодніцтве.
    — Па-мойму, мы дамовіліся з вамі пісаць толькі праўду. Вось я і стрымаў сваё слова — пісаў толькі пра тое, што добра ведаю. He так, як гэта робяць некаторыя.
    — Устаць! — зароў Фамін.— Падпішы тое, што я прапаную!
    — Я толькі пад сваім падпішуся, а пад гэтым няхай падпісваецца той, хто яго аўтар.
    — У кут, гадзюка! — загадаў ён сваёй ахвяры.
    Міхась пакорліва стаў у кут і сказаў:
    — Па-першае, я не дазваляю вам крычаць на мяне, бо я — не школьнік, а настаўнік. Па-другое, я ўсіх, у тым ліку і вас, называю на «вы». Так да вас і мяне ўсюды называлі. А вось вы мне «тыкаеце». Хопіць такога хамства!
    — Э-э, гадзюка, чаго захацеў! Называць яго на «вы»! Гэтага трэба заслужыць, контра!
    На крык следчага ў пакой уляцелі яшчэ тры чалавекі, тыя, што і ўчора.
    — У чым справа? — спыталі яны ў адзін голас.
    — Падмануў, падлюка! Адмаўляецца ад сваіх слоў! — тлумачыў Фамін.
    — He падпісваеода?
    — У тым-то і справа, што не падпісваецца.
    — Зараз мы яму паможам,— сказаў адзін з іх.— А не, дык пусцім на распыл,— і выняў з кабура пісталет.
    За ім тое ж самае зрабілі і астатнія. I цяпер дулы пяці пісталетаў былі скіраваны проста ў твар Міхасю. Толькі ён не спалохаўся, а, наадварот, засмяяўся.
    — Што, думаеш, слабо? — не вытрымаў адзін з энкавэдыстаў.
    — Слабо, страляць не будзеце.
    — Чаму ты так лічыш? — вышчарыўся Фамін.
    — А таму, што калі вы мяне застрэліце, то і вам будзе тое ж самае. Па-другое, для таго, каб адабраць у мяне жыццё, не трэба пяць куль, дастаткова і адной. I апошняе, што я хацеў сказаць вам: смерці я не баюся. Усё роўна жыцця мне ўжо не будзе. Я цяпер і сам бы застрэліўся, каб было з чаго.