За калючым дротам
Павел Пруднікаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1993
Чалавек, які не прывык хадзіць босы, тым больш пра-
цаваць у такіх умовах, доўга не вытрымлівае. Людзі пазбівалі да крыві ногі аб камяністую зямлю і дошкі трапаў. Яны адзін за адным пачалі выходзіць са строю. Шмат каго з іх па гэтай прычыне адвозілі ў лазарэт. Такая падзея не на жарт устрывожыла лагернае начальства, і яно пачало шукаць выйсце. Пасля доўгіх разваг было прынята рашэнне: трэба разжывацца на лапці. Але як гэта зрабіць? Лёгка прыняць рашэнне, а вось выканаць яго... Бо гатовых лапцей ніхто не дасць. Іх трэба самім вырабляць, а як, з чаго? Па-другое, патрэбны майстар гэтай справы, няхай сабе няхітрай, але і не такой ужо простай, як здаецца. Яшчэ патрэбны быў матэрыял — лыка. Спецыялістаў у лагеры можна было, пашукаўшы, знайсці, а вось з лыкам горш. На тэрыторыі Бурацкай АССР ліпа ў лясах не расце. I ўсё ж кіраўніцтва Южлага рызыкнула. Яно дало дазвол другому аддзяленню паспрабаваць асвоіць новую справу, для чаго паабяцала набыць і даставіць патрэбную колькасць лыка. У хуткім часе на базу аддзялення прывезлі ліповае лыка — недзе з еўрапейскай часткі СССР. Яго было не так ужо і многа, але ж гэта матэрыял, з якога робяць абутак. Цяпер заставалася толькі падабраць людзей, якія ўмеюць майстраваць лапці. Начальства дало заданне брыгадзірам знайсці такіх людзей, і яны пачалі шукаць.
— Сябры, хто з вас умее плесці лапці? — звярнуўся да сваіх рабацяг брыгадзір Гайсёнак.
— Я,— доўга не думаючы, сказаў Міхась.
Разам з ім азваліся яшчэ два чалавекі, якія, як і Асцёрскі, нарадзіліся і раслі ў вёсцы.
— А навошта вам гэта? — спытаў у сваю чаргу Міхась.
— У нашай калоне,— пачаў той спакойна і па-дзелавому,— адкрываецца майстэрня па вырабе лапцей. He толькі нам, але, відаць, і начальству абрыдла бачыць нас босымі і са знявечанымі нагамі.
— Ну, і што далей? — пачуўся голас аднаго з тых, што назваліся спецыялістамі па пляценні.
— А далей вось што. Я дакладу начальству, і вас, пэўна, возьмуць працаваць па гэтай прафесіі.
Так яно і атрымалася. У той жа дзень Міхася і яшчэ двух чалавек з брыгады паклікалі да памочніка начальніка па працы калоны нумар два і прапанавалі ім плесці з лыка лапці, пры гэтым пакуль што без нормы. Пасля ж была ўстаноўлена і норма — пяць пар на дзень. Норма ўстанаўлівалася на вока, бо такая прафесія ні ў якім нарматыўніку не значылася.
Каля месяца працаваў Міхась па гэтай рэдкай спецыяль-
насці. Яго прадукцыя, як і іншых лапцяплётаў, ішла ў лік прэміі стаханаўцам. Усіх вязняў некалькі чалавек не паспявалі абуваць. Ды і лыка скончылася хутка. Тады было прапанавана драць лыка з лазы. Але з гэтага нічога не атрымалася. Пасля замест лыка ў майстэрню прывязлі корд — матэрыял са зношаных аўтапакрышак — і прапанавалі рабіць з яго нешта падобнае на чаравікі ці галошы. I былых лапцяплётаў ужо пачалі называць «сапожнікамі». Так цягнулася да асенне-зімовых халадоў. Пасля невядома адкуль прывезлі цэлую кучу старых ботаў і валёнак «сто першага тэрміну», і былая лапцюжная майстэрня стала майстэрняй па рамонту рознага абутку. А Міхасю тым часам знайшлі новую прафесію — ганчарную.
Усё адбылося неяк нечакана. У барак-палатку, дзе жыў Міхась, прайшоў памочнік начальніка па працы і спытаў:
— Хто з вас займаўся ганчарнай працай?
— А што такое ганчцрная праца? — спытаў хтосьці.
— Карацей кажучы, хто можа рабіць гаршкі? — тлумачыў начальнік.
— Калісьці я разам з бацькам займаўся такою справай,— прызнаўся Міхась.
— Тады пойдзеш са мной,— прапанаваў памначальніка па працы.
— 3 рэчамі?
— He, пакуль так, а там будзе відаць.
Міхася павялі ў кантору, дзе такіх, як ён, сядзела ўжо чалавек пяць.
— Вы ведаеце, што ў нас не хапае посуду. Ды і той, якім вы карыстаецеся, непрыгодны,— тлумачыў начальнік калоны.— Вось мы і вырашылі вырабляць яго з белай гліны, якая знайшлася непадалёку ад нас у кар’еры. Вам трэба будзе рабіць з яе гаршкі, міскі, талеркі, глякі, гладышы. Зразумела?
— Зразумець мы зразумелі, а вось як быць з кругамістанкамі, на якіх мы павінны будзем працаваць, і з горнам для абпальвання вырабаў? — звярнуўся Міхась да начальніка.
— Кругі мы ўжо заказалі брыгадзе цесляроў, а горан адразу ж пачнем будаваць, як толькі арганізуем вашу ганчарню,— запэўніў шэф.
Так пачалася яшчэ адна старонка лагернага жыцця Міхася Асцёрскага. Яго як больш вопытнага ў гэтай справе прызначылі старшынёй гэтай арцелі, але «без адрыву ад вытворчасці». Адным словам, адказнасць двайная, а плата тая ж самая — 1100 грамаў хлеба і тры разы ў дзень балан-
ды. Ён не стаў спрачацца, добра ведаючы, што яго нязгода нічога добрага не прынясе. Ніхто цябе не паслухае. А вось абразіць, пакараць можа кожны, хто толькі захоча. I ніхто цябе не пачуе, а тым больш не абароніць. Тут пануюць законы тайгі і тундры, дзе дужы паядае слабейшага. А двухногія драпежнікі куды больш злыя і бязлітасныя, чым чатырохногія.
Праз дзень пачалася праца ў ганчарні. Пакуль рыхтавалі кругі, уся арцель працавала ў кар’еры — нарыхтоўвала гліну. А калі «станкі» былі гатовы, гліну апрацоўвалі — мясілі і паўфабрыкатам дастаўлялі да рабочага месца кожнага ганчара. Уся арганізацыйная работа ўскладалася на Міхася як старшыню арцелі, які сам сядзеў за кругам.
Калі быў гатовы горан і выраблена першая партыя посуду, заставалася галоўнае — прапусціць посуд праз горан, абпаліць яго. Гэту справу ўзяў на сябе адзін з ветэранаў ганчароў — Якаў Хмель. Яму было ўжо пад пяцьдзесят год, сам ён паходзіў з беларускага Палесся. Міхась даверыў яму такую адказную справу, хоць і сам трохі разумеў у ёй.
Усю ноч і яшчэ палову дня праходзіў працэс абпальвання. Нарэшце агонь быў патушаны, і ў канцы дня, ужо адвячоркам, вырашылі адкрыць горан і правесці апошнюю працэдуру — абварэнне посуду ў падрыхтаваным карыце з летняй вадой, заваранай аржаною мукою.
Калі ж пачалі даставаць з горна посуд, то ён аказаўся амаль увесь сапсаваны — патрэскаўся. Атрымалася так, што ўся праца болып як дзесяці чалавек на працягу месяца была дарэмнай.
— Ну, як гаршкі, міскі? — спытаў, падышоўшы да горна, начальнік калоны Холад.
— Пакуль нічога не атрымалася,— адрапартаваў Міхась.
— Як не атрымалася? — абурыўся той.— Гэта ж падман, нават болып таго — авантурызм! Хто праводзіў абпалку?
— Якаў Хмель,— адказаў Міхась.— I я таксама дапамагаў яму.
— Абодвух — і Хмеля, і старшыню гэтай ліпавай арцелі Асцёрскага — у кандзей! А справу гэту даручыць больш вопытным людзям.
Як загадаў начальнік, так і зрабілі яго памагатыя: Міхася разам з Хмелем на трое сутак пасадзілі ў лагерны ізалятар («кандзей»).
Яшчэ двойчы спрабавалі зрушыць гэтую справу ўжо
іншыя людзі, але нічога чамусьці не выходзіла — посуд трэскаўся. I начальства вырашыла закрыць гэтую вытворчасць. Відаць, не тая была гліна. А таму па-ранейшаму рабацягі-нявольнікі атрымлівалі цераз кухоннае акенца баланду ў іржавыя кацялкі.
ПАДЗЕННЕ ВОЖЫКА
Пакуль Міхась пацеў над вырабам посуду і потым адбываў «зароблены» тэрмін у кандзеі, да лагера дайшла незвычайная вестка аб падзенні Яжова. Адбылося гэта падзенне ў жніўні 1938 года. Хтосьці з зэкаў увайшоў у барак і з радасцю паведаміў:
— Гэй вы, контры, радуйцеся! Наш агульны «бацька» Яжоў зляцеў з пасады, паабламаў іголкі сваіх вожыкавых рукавіц.
— Ты што, з агнём шуткуеш? — папярэдзілі яго.
— Я гавару сур’ёзна,— не здаваўся той.— Прагналі Яжова з наркомаў, як шкодніка-злачынцу, за нашы пакуты. Цяпер замест яго прызначылі сумленнага чалавека, вернага ленінца-сталінца Лаўрэнція Паўлавіча Берыю. Ён разбярэцца, што рабілася да гэтага часу. Невінаватыя паедуць дамоў.
— I ты ў гэтым упэўнены? — загадкава спытаўся ў яго зэк-грузін Махарадзе.
— Упэўнены,— адказаў той.
— Шчаслівы ты чалавек, Цюнін,— дадаў Махарадзе.— Усяму верыш, не падаеш духам.
— He адзін Цюнін, мы ўсе цяпер шчаслівыя,— паправіў яго Канеўскі.
Людзі пачалі жыць надзеямі на лепшае будучае. Асабліва пасля таго, як прачыталі даклад Кагановіча на партканферэнцыі, у якім ён «клеймнл позором» гэтага «замаскнрованного врага», які рознымі хітрасцямі «добрался до мнннстерского кресла н вошел в доверне товаршЦа Сталнна». Зняволеныя думалі і паміж сабой гаварылі:
— Нарэшце дайшло да правадыра, цяпер ён разбярэцца ва ўсім, успомніць і пра нас — гаротнікаў, якія пакутуюць тут ні за нюх табакі.
— Лічы, што мы ўжо на свабодзе.
— Эх, каб твае словы ды дайшлі да ўсявышняга!
— Да ўсявышняга не абавязкова — да Сталіна і Берыі, і было б дастаткова.
— А хто ж дарогу будзе будаваць? — спакойна спытаўся зэк сталых гадоў. і
— Вольнанаёмныя,— адказалі яму.
— Дык ім жа трэба плаціць, спяцоўку даваць і жыллё для іх будаваць,— не здаваўся той.
— Дзяржава наша багатая, сродкаў у яе хопіць.
— Ты так думаеш?
— Думаю, і не адзін я.
— Ну, і далей думай, суцяшай сябе ілюзіямі.
Міхась сядзеў і маўчаў. Ён не ведаў, каму з іх верыць, на чыім баку праўда. Вырашыў пачакаць, зрабіць вытрымку. Ён ужо не верыў у хуткую свабоду, як і ў тое, што таварышы Сталін і Кагановіч не ведалі раней пра яго незаслужаныя пакуты. Але і ў яго іскра надзеі была. I ён вырашыў скарыстаць момант і напісаць яшчэ адну скаргу, пятую па ліку, мудрэйшаму з мудрых усіх часоў і народаў, вялікаму правадыру народа Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну. Берыю — таксама.
ПЕРШАЕ ЗНАЁМСТВА 3 ЛАЗАРЭТАМ
Пасля выхаду з кандзея Міхася зноў пагналі на агульныя работы. Па-ранейшаму яму далі рыдлёўку і тачку, на якой ён павінен быў вазіць зямлю на трасу — на трохметровую вышыню насыпу, хоць сілы ў яго ніколькі не прыбавілася пасля таго, як далі трэцюю групу (катэгорыю) інваліднасці. Ды гэта яшчэ паўбяды. А бяда ў тым, што тыя лапці, якія ён сам сплёў і бярог, пакуль знаходзіўся ў ізалятары, нехта ўкраў з торбы, хоць яна і ляжала пад так званай падушкай (кашуляю, набітай сенам). У ізалятар жа яго загналі босым і ў адной кашулі. А быў ужо верасень. Трое сутак ён мёрз у цёмным і халодным кутку, седзячы на адным хлебе (трыста грамаў на дзень) і на вадзе. А потым голага і босага пагналі на трасу. Надвор’е ж было ветранае і дажджлівае. Пахабаціў ён там тры дні і захварэў. Спачатку ўсё яго цела і твар асыпалі скулы, а потым паднялася тэмпература. Суткі ён праваляўся ў бараку, а пасля яго ў кузаве грузавой машыны-палутаркі адвезлі ў лазарэт ужо ў непрытомным стане, таму што тэмпература даходзіла да 41 градуса. Згодна заключэння ўрачоў, гэта было запаленне лёгкіх.