За калючым дротам  Павел Пруднікаў

За калючым дротам

Павел Пруднікаў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1993
54.23 МБ
— Я гаварыў табе, што на агульных работах доўга не затрымаюся, так яно і выйшла,— хваліўся Стралкоў Міхасю.— Малі бога, што ўсё так атрымалася: і мне будзе добра, і ты будзеш сыты.
— Віншую, дарагі, з пераменай дэкарацый і дзякую за абяцанне, што ты не збіраешся мяне кінуць,— гаварыў Міхась сябру.
— Добрых сяброў не кідаюць і не забываюць,— з нейкім гонарам і годнасцю вымавіў Стралкоў.
А калі ўжо ён добра ўсталяваўся там, на кухні, паклікаў да сябе Міхася і прапанаваў:
— Прыходзь сёння да мяне так гадзін у 12 ночы проста на кухню, там я чым-небудзь пачастую цябе. Аладкі на алеі любіш?
— 3 вялікаю ахвотай.
Стралкоў не падмануў Міхася. Ён накарміў свайго сябра, як кормяць дарагога госця, якога даўно чакалі.
— Ну, ты, браце, і жывеш! — здзіўляўся Міхась.— Ты накарміў мяне так, як нават і жонка ніколі не карміла. Ты цяпер тут — кум каралю і брат міністру. Дзякуй табе за ўсё!
— Калі ласка. Я ж гаварыў табе — трымайся бліжэй да гаспадарчай часткі і ты ніколі не прападзеш. Кожны раз прыходзь у гэты час, мне будзе весялей, а ты палечыш свой галодны страўнік.
I Міхась, насуперак свайму сумленню, амаль кожную ноч хадзіў да Стралкова на кухню, памагаў яму ў працы і разганяў нудоту. А той, у сваю чаргу, карміў яго ўсім тым, што меў у сваім распараджэнні.
Аднойчы Стралкоў сказаў Міхасю:
— Хочаш, цёзка, я раскажу табе пра гады майго жыцця ў нямецкім палоне?
— О, гэта, пэўна, будзе цікавы расказ, калі ласка, дружа.
— Прыйдзе час, браце, калі будуць з цікавасцю слухаць расказы і пра сённяшняе наша жыццё,— сказаў Стралкоў.— А ці ж нам зараз цікава тут жыць? Мы тут не жывём, а гібеем, нават больш таго — пакутуем. Але на нейкі час забудзем пра гэта. Лепш паслухай пра маё жыццё-быццё на чужыне, далёка ад родных мясцін і ад сям’і. I ён па парадку пачаў расказваць пра свой горкі лёс ад самых юнацкіх гадоў і аж да самых чорных дзён 1937 года.
— Значыць, так,— пачаў ён,— вясной, на тройцу 1914 года я ажаніўся з дзяўчынай, якую моцна любіў. Але пражыў з ёю усяго толькі каля двух месяцаў. Пачалася сусветная вайна. і мяне ў першыя дні мабілізавалі і адправілі на фронт. Праваяваў тры гады, а ў 1917 годзе трапіў у палон. Спачатку быў накіраваны ў лагер для ваеннапалонных, a потым мяне разам з іншымі такімі, як я, павязлі на паўночны захад Германіі, дзе перадалі аднаму заможнаму баўэру ў якасці парабка ці раба. Калі ж я перастаў быць патрэбным гэтаму гаспадару, ён перадаў мяне другому, а праз пэўны час я апынуўся ў трэцяга і гэтак далей. Так я некалькі разоў пераходзіў, як рабочае цягла-быдла, якое трэба толькі кар-
міць чым-небудзь, каб яно магло працаваць, пакуль я не спадабаўся аднаму небагатаму прусаку. Ён меў 10 гектараў зямлі (разам з лугамі і пашай), 2 кані, 3 каровы і некалькі галоў дробнай жывёлы, а таксама шмат вадаплаўнай птушкі. Сям’я складалася з трох чалавек: сам гаспадар, гаспадыня і іх дарослая дачка гадоў дваццаці пяці — Марта. Вось я і прахабаціў там цэлых тры гады. Спярша як парабак, а потым яшчэ год ужо як член сям’і. Справа ў тым, што адзіная дачка Ёгана Шульца (так звалі гаспадара) была з дэфектам — кульгала. А таму выдаць яе замуж ці ўзяць зяця не было надзей, тым больш у ваенны і пасляваенны час. I ён, параіўшыся з жонкай і самой дачкой, вырашыў прыручыць мяне да яе. Карацей кажучы, зрабіць мяне сваім нашчадкам — зяцем. Спачатку ён нічога не гаварыў мне пра гэта, а падсоўваў самую дачку. А праз нейкі час адкрыта аб’явіў мне пра свае намеры. Мне нічога не заставалася рабіць, як даць згоду. Так я нечакана ддя сябе стаў зяцем прускага юнкера. Пра тое, што ў мяне недзе ёсць жонка і дачка, Шульц не ведаў. He ведала і Марта. А мяне гэта не пакідала мучыць увесь час майго палону. Хоць я цэлы год ужо быў зяцем гэтага паважанага ў сваім коле гаспадара, які ўскладваў на мяне вялікія надзеі, я ўвесь час думаў пра жонку, якую моцна любіў, і дачку, якой ніколі не бачыў, таму што яна нарадзілася пасля маёй мабілізацыі. Нягледзячы на тое, што даўно закончылася вайна, мяне з Германіі чамусьці не выпускалі — спачатку ўлады, а потым ужо і так званая жонка з цесцем. Канечне, мяне любы, хто не здольны разабрацца ў той сітуацыі, можа папракнуць у здрадзе і Радзіме, і жонцы з дачкой. А што мне было рабіць аднаму сярод гэтых «арыйцаў»? Бо, як кажуць, на чужой старонцы і жук мяса. I я, жывучы з Мартай, увесь час шукаў моманту, калі змагу вырвацца з ненавіснага мне палону, пакінуць чужую мне краіну і нялюбую сям’ю. Аб сваім намеры, канечде, я нікому не гаварыў, а рыхтавацца да ўцёку не пераставаў. Словам, шукаў выпадку. I вось, нарэшце, такі выпадак знайшоўся.
Мне мой цесць даручыў з’ездзіць у горад на кірмаш з рознай сельскагаспадарчай прадукцыяй. Гэты маленькі гарадок чамусьці таксама называўся Гамбургам. Там я асабліва не таргаваўся, а таму хутка распрадаў усе свае тавары. Пасля гэтага прадаў каня, таксама за невялікую цану, a затым і калёсы. Потым пайшоў на чыгуначную станцыю і ўзяў білет да Берліна. 3 Берліна дабраўся да Варшавы, адтуль праз Вільню — у Рыгу, з Рыгі — у Талін, потым — у Нарву, адкуль ужо пеша дабіраўся да граніцы. Непрыкмет-
на перайшоў граніцу і скіраваў прама на наш савецкі пагранічны пост. Расказаў там, хто я, адкуль, куды і чаго іду. Там мне скамандавалі ісці наперад, і такім чынам прывялі да начальніка пагранзаставы.
— Вось я перабежчыка затрымаў,— адрапартаваў пагранічнік свайму начальніку.
— He затрымліваў ён мяне, я сам прыйшоў,— паправіў я пагранічніка.
— Таварыш начальнік,— паўтарыў свой рапарт пагранічнік,— я затрымаў шпіёна, які хоча выкруціцца ад адказнасці.
— Вы можаце быць свабодным,— паказаў начальнік на пагранічніка-канваіра,— а з вамі будзе асобная размова,— ужо звяртаючыся да мяне, сказаў грозны начальнік.
— Таварыш начальнік заставы, вось тут недалёка мой дом. Там жыве мой брат Васіль і мая жонка з дачкой. Можаце праверыць.
— Ніякі я табе не таварыш. Ты — шпіён, за што і будзеш адказваць па ўсёй строгасці нашых савецкіх законаў!
— Я прашу паклікаць майго брата і жонку. Гэта ж непаразуменне.
— He хвалюйся, паклічам, і не адзін яшчэ раз.
У хуткім часе прывялі на заставу брата Васіля і маю жонку Ніну. Яны кінуліся да мяне, але іх не падпусцілі. I так было двойчы. Адтуль перавялі мяне спачатку ў Востраў, а потым і ў Пскоў, у гарадскую турму. Там яшчэ некалькі разоў вадзілі мяне на допыты, а потым, прыкладна праз месяц, судзілі. Далі тры гады з высылкай на Салаўкі. Тады гэта было самае страшнае і далёкае месца зняволення. А потым, як я ўжо гаварыў табе, працаваў у Ленінградзе кухарам. Трэба сказаць, што прафесію гэту я набыў на Салаўках. I вось у 1937 годзе за гэта ж самае «шпіёнства» яшчэ далі 10 гадоў і 5 паражэння ў правах пасля адбыцця «тэрміну пакарання». Вось бачыш, з якім злачынцам ты знішчаеш спечаныя ім аладкі,— закончыў свой расказ Стралкоў.
Міхась сядзеў і слухаў гэтую эпапею, героем якой быў жывы чалавек — сам расказчык.
— I больш ні ў чым цябе зараз не абвінавачвалі? — спытаў Міхась.
— Чаму ж не? Абвінавачвалі ў шкодніцтве, падрыхтоўцы дыверсій і яшчэ чорт ведае ў чым!
ДРУГОЕ ЗНАЁМСТВА 3 ЛАЗАРЭТАМ
Хутка пасля гэтай гутаркі ў Міхася разбалеўся жывот, і яго зноў адправілі ў лазарэт. Міхась рад быў зноў сустрэцца з урачом Васілём Апанасавічам Шаўчэнкам. Толькі нечакана для яго самога на прыёме ён убачыў не мужчыну, а жанчыну, таксама ўрача. I пасля таго, як закончыўся прыём, ён нібыта між іншым спытаў:
— А Васіль Апанасавіч — адпачывае, што яго сёння няма?
— Васіль Апанасавіч у нас больш не працуе,— адказала ўрач-жанчына.
— А дзе ж ён зараз?
— He ведаю,— сказала ўрач і паклікала: — Наступны!
Толькі ў палаце Міхась даведаўся аб тым, што напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка Васіля Шаўчэнку зноў арыштавалі і павезлі ў Улан-Удэ.
«Вось і навёў парадак Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя,— думаў Міхась.— Мала было ахвяр Яжова, дык на табе — Берыя яшчэ падкінуў. He, не можа быць, каб пра гэта не ведаў сам Сталін. Пэўна, усё гэта робіцца з яго згоды»,— першы раз так падумаў Міхась, ад чаго стала непрыемна і нават страшна.
Неяк пуста зрабілася на душы ў Міхася. Без Шаўчэнкі лазарэт здаваўся яму таксама пустым. У ім не хапала той цеплыні і гасціннасці, што прыносіў сюды Васіль Апанасавіч, і так думаў не толькі адзін Асцёрскі, а літаральна ўсе яго насельнікі — хворыя. Нядрэнным урачом была і Раіса Паўлаўна Коршак, але яна не магла замяніць свайго папярэдніка. Добра хоць тое, што па-ранейшаму застаўся працаваць медработнік, па адукацыі фельчар, Уладзімір Раманюк. Ён таксама быў родам з Украіны, і Шаўчэнка ўзяў яго да сябе ў памочнікі нягледзячы на тое, што ён быў зэк. Цераз Васіля Апанасавіча Міхась добра пазнаёміўся і нават зблізіўся з Валодзем, як яго звалі ўсе хворыя. Валодзя Раманюк быў заўсёды на баку Асцёрскага. Нават тэмпературу заўжды завышаў. Адным словам, ён не хацеў, каб Міхася хутчэй выпісвалі і зноў паслалі на трасу капаць зямлю і адсыпаць насып.
На гэты раз Міхась пракантаваўся ў лазарэце да цёплых дзён. Ён бы і яшчэ ляжаў там, ды стала няёмка перад самім сабой. Ён папрасіўся на выпіску. Але Раіса Паўлаўна не дазволіла.
— He, дзянькі тры яшчэ паляжыце, набярыцеся сілы
пасля такой цяжкай хваробы. Лепш я дазволю вам выходзіць на двор і гуляць на свежым паветры.
Раіса Паўлаўна Коршак прыехала ў лазарэт з Новасібірска, дзе толькі што скончыла медыцынскі інстытут. Дагэтуль яна працавала фельчарам пасля заканчэння медвучылішча ў Барнауле. Яна была добрая, памяркоўная, заўсёды спачувала людзям. Хворыя гаварылі паміж сабой, што ў яе самой нехта з родзічаў таксама насіў кляймо «ворага народа».
— Схадзіце, Асцёрскі, пагуляйце на свежым паветры,— прапанавала Раіса Паўлаўна Міхасю.
— Дзякую за ласку,— сказаў Міхась, і разам з двума хлопцамі яны пайшлі на прагулку.
Непадалёку ад лазарэта знаходзіліся і могілкі, нд якіх даўно хацеў пабыць Міхась. Магіл было шмат, і свежых таксама.
— А што, калі падлічыць? — прапанаваў Міхась.
— Можна і падлічыць,— згадзіліся яго кампаньёны.
Рэдка трапляліся такія магілы, у якіх ляжала па адным нябожчыку, большасць з іх былі калектыўнымі — па 2, 3, 4, 5 і больш чалавек. У асноўным гэтыя магілы ўзнікалі ў час разгулу эпідэміі дызентэрыі — улетку 1938 года. Ля кожнай магілы былі замацаваны закадзіраваныя біркі, на якіх значыліся прозвішчы пахаваных. Хлопцы раздзялілі магілы на ўчасткі, і кожны з іх стаў лічыць. А пасля, калі быў зроблены падлік, звялі ўсё ў адну суму. I атрымалася больш за 5000. I гэта толькі на адных могілках! А на ўсёй жа трасе іх было чатыры. Значыць, агульная колькасць — 20 000 ахвяр! Калі ўлічыць, што на ўсёй трасе працавала спачатку заснавання лагера 97 000, то атрымліваецца 20 працэнтаў ад гэтай колькасці. «I гэта толькі за адзін год! — жахнуўся Міхась.— А што ж будзе далей?»