За калючым дротам  Павел Пруднікаў

За калючым дротам

Павел Пруднікаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1993
54.23 МБ
тыя, хто мелі грошы, праз абслугу маглі здабыць прадуктаў і махоркі. А на аматараў дык і рыбка была.
Кожны стараўся выкарыстаць такі момант. Толькі вось сябар Міхася, Аляксей, да ўсяго гэтага быў абыякавы. Справа ў тым, што ў апошнія, шостыя суткі дарогі ў яго схапіў жывот. Тыя таблеткі, якія даў яму падарожны лекпом, не памаглі, і ён вельмі пакутаваў.
— Вось хутка будзем на месцы, там табе акажуць больш эфектыўную дапамогу,— абяцаў яму дарожны лекар.— А пакуль пацярпі.
А колькі засталося быць у дарозе, ніхто «неспакойным пасажырам» не гаварыў. Усё трымалася ў вялікай тайне.
— Грамадзянін начальнік,— асмеліўся Губанаў звярнуцца да ахоўніка з камандзірскай адзнакай,— скажыце, хутка наш фініш?
— Што, што? He разумею,— адказаў той.
— Высаджваць нас хутка будзеце?
— Прыйдзе час — высадзімся,— здзекаваўся ён.— Ты гэта і сам убачыш. Толькі набярыся цярпення.
— Дык цярпець жа не магу — вельмі баліць жывот.
— Пабаліць ды перастане. Дарэчы, у нас тут і медпункт ёсць, звдрніся — дапамогуць.
— У тым-то і справа, што не могуць дапамагчы.
— Добра, што-небудзь прыдумаем,— паабяцаў начальнік.
Параход запаволіў хаду, даў доўгі гудок.
— Вось і прыбылі на месца,— сказаў ахоўнік.— Я зараз жа паведамлю медслужбе, што ты хворы,— і ён пайшоў наверх.
Перад тым як рабіць выгрузку «жывога тавару», па Губанава прыйшлі два санітары і загадалі яму ісці з рэчамі.
Міхась не стрымаўся і спытаў:
— Куды ж вы яго забіраеце?
— А што, не здагадваешся? У лазарэт.
Вось так Міхась зноў застаўся адзін — і невядома, ці надоўга.
Частка трэцяя
— Ты за что же попал-то в лагерь?
— Нн за что...
— He брешн, нн за что не садят! Вндно, в чем-ннбудзь внноват...— Н солдат машннально гладат Руковнцей желтый прнклад.
— На, возьмн, мужнк, закурн! Я готов протянуть ладонн. Я, конечно, махорке рад.
Но пенек-то — в запретной зоне. He убьет лн меня солдат?
Н такая бывает штука.
Может шутку сыграть с тобой. Скажет после: «Бежал, подлюка!» Н получнт отпуск домой.
Анатолйй Жйгулйн
ГОРАД МАРСКІХ ВАРОТ
Як толькі пачалося будаўніцтва Нарыльскага горнаметалургічнага камбіната, марская прыстань ля пасёлка Дудзінка ператварылася ў порт, а сам пасёлак — у горад. Што ўяўляла з сябе тагачасная Дудзінка? Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады яна з’яўлялася сталіцай ДалганаНянецкай нацыянальнай акругі, якая была неадымнай часткай Краснаярскага краю, гэта быў невялікі рыбацкапаляўнічы пасёлак на беразе магутнай ракі — Енісея, у паўднёвай частцы Таймырскага паўвострава, на Крайняй Поўначы нашай краіны. Там тады ішоў бойкі гандаль каштоўнай пушнінай і, канечне, рыбай. Вось і ўсё.
Знаходзячыся за 2000 кіламетраў ад краявога цэнтра і чыгуначнай станцыі Транссібірскай магістралі, як у эканамічных, так і культурных адносінах, Дудзінка расла і развівалася вельмі марудна. Уся ўвага аддавалася суседняй Ігарцы, якая з пачатку 30-х гадоў стала цэнтрам лесаапрацоўчай прамысловасці і міжнародным цэнтрам ляснога гандлю і лясных паўфабрыкатаў на Крайняй Поўначы краіны. Там быў пабудаваны новы марскі порт, куды рэгулярна прыходзілі параходы з розных краін свету па лясныя тавары. Нават сам горад быў пабудаваны нанава. А на Дудзінку ў той час ніхто надта не глядзеў. Яна так і заставалася пасёлкам рыбакоў і паляўнічых аж да 1937 года.
Яна патрошкі пайшла абуджацца яшчэ з лета 1935 года,
калі пачаліся работы па пракладцы вузкакалейнай чыгункі ў напрамку Нарыльска, дзе геолагамі былі знойдзены багатыя радовішчы руд каляровых металаў, а таксама каменнага вугалю. Два гады ішлі падрыхтоўчыя работы. А з лета 1937 года туды штодня пачалі паступаць грузы як рачным, так і марскім шляхам, а таксама і рабочая сіла — зняволеныя. Звычайнай рачной прыстані ўжо не пад сілу было справіцца з такой нагрузкай. А таму само жыццё падказвала, што яна павінна стаць марскім портам.
Разам з вялікімі суднамі туды прыбывалі і партальныя краны для разгрузкі тых тавараў, якія былі не па сіле чалавеку з голымі рукамі. А каб гэтыя грузы хутчэй траплялі на месца прызначэння, хуткімі тэмпамі пракладвалі вузкакалейку на адлегласці 120 кіламетраў — Дудзінка — Нарыльск — Валёк. Спачатку грузы часткова перапраўляліся на самалётах да аэрапорта Валёк, адкуль іх на машынахцягачах, на аленях і на сабаках дастаўлялі на будаўнічыя пляцоўкі будучага Нарыльскага горна-металургічнага камбіната. А калі была пракладзена ветка гэтай вузкакалейкі Валёк — Нарыльск,— ужо на цягніку.
I будаўніцтва порта, і вузкакалейкі, і самога камбіната ішло ў невыносных, нечалавечых умовах. Людзі як мухі гінулі ад голаду, ад холаду і ад цяжкай, невыноснай працы. Гінулі яны ад здзекаў, абразы і крыўды.
Міхась апынуўся ў Дудзінцы, калі ўжо першапраходцамі была пракладзена вузкакалейка і ў парту стаялі акіянскія судны побач з партальнымі кранамі. Былі ўжо пабудаваны сякія-такія баракі. Як гаворыцца, Міхась прыехаў на ўсё гатовенькае. Але ж не трэба забываць, што гэта быў толькі пачатак вялікіх забудоў у «краі маўклівасці». Наперадзе быў непачаты край работ і пакут, звязаных з імі. Ён прыбыў туды на змену тым, хто ўжо адпакутаваў сваё і злажыў крылы ў гэтай вечнай мерзлаце...
НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА
Міхася прывялі ў перасыльны барак адвячоркам, калі сталыя рабочыя ўжо вярталіся са сваіх рабочых месц «дамоў». Кожнаму з гэтых старажылаў хацелася сустрэць каго-небудзь са сваіх знаёмых. А таму яны хуценька разлічыліся са сваёй баландой, а хто яшчэ і канчаў есці на хаду, спяшаліся паглядзець на «навабранцаў». Як звычайна, для навічкоў арганізуюцца пераклічкі, пра што старажылам было добра вядома. Вось яны і чакалі такога моманту.
I вось y барак з навічкамі прыйшоў лагерны начальнік са спісам і пачаў па адным выклікаць па імені і прозвішчы. А калі супадалі і імёны, і прозвішчы, ён яшчэ дабаўляў і імя па бацьку.
Як толькі было названа прозвішча Міхася і той адгукнуўся, да яго адразу ж падскочыў невялікага росту чалавек у запэцканай фуфайцы і такіх жа штанах, падшытых гумай валёнках і пашарпанай шапцы з дзіркай на макаўцы.
— Асцёрскі Міхась! Ты гэта ці не ты? — пачаў ён.
— He, не я, гэта цень мой,— яшчэ не пазнаючы чалавека, жартам адказаў Міхась.
— He пазнаеш? Бачу, што не пазнаеш.
— He пазнаю,— прызнаўся Міхась.
— Александровіч Андрэй. 3 Мінска, з Парнаса.
— Андрэй Іванавіч? He веру сваім вачам.
— Хочаш — не хочаш, а прыйдзецца паверыць,— сказаў той.— Я таксама не чакаў такой сустрэчы з табой у гэтай студні. Ты ж быў у Піцеры, няўжо і там знайшлі?
— Як бачыце, знайшлі і сюды прывязлі.
— Ну, што там новага на волі?
— На якой волі, Андрэй Іванавіч? Я гэтай волі пяты год не бачу.
— Дык цябе яшчэ ў 37-м схапілі?
— Так, паспеў забыць, што такое воля.
— А мяне ў 38-м. Значыць, ты старэйшы за мяне. А таму не мне ў цябе, а табе ў мяне пытацца пра волю,— гаварыў Александровіч.— Ну, браце, расказвай, дзе быў, што бачыў.
— Вельмі доўга расказваць: усю Сібір скалясіў, пакуль дабраўся да «краю маўклівасці».
— А я, дружа, увесь час тут, у гэтай праклятай Дудзінцы. Выгружаю рачныя і марскія судны.
— Значыць, працуеце грузчыкам?
— Так, увесь час — грузчыкам. Калісьці я рэдагаваў на грамадскіх пачатках вершаваную кніжку аднаго маладога паэта «Песні грузчыкаў». А цяпер вось і сам ужо магу напісаць свае «Песні грузчыкаў».
— I я не сумняваюся, што з цягам часу вы зробіце гэта,— запэўніў яго Міхась.
— Калі дажыву,— сумна сказаў ён.
— Дажывеце, я ўпэўнены. Прафілактыку прайшлі, цяпер будзе лягчэй.
— Колькі ж годзікаў далі табе?
— Восем,— адказаў Міхась.
— А мне ўляпілі дзесяць ды яшчэ пяць паражэння ў правах.
— Вялікаму караблю — вялікае і плаванне,— жартаваў Міхась.
— Вялікіх на распыл пусцілі, такіх, як Чарот, Гартны, Галавач, Зарэцкі...
— А што, іх расстралялі?
— Кажуць, расстралялі. А нам і гэтага хопіць.
Гэта быў вядомы беларускі паэт, якога ведаў кожны чалавек у рэспубліцы. Ён быў членам урада БССР і з’яўляўся кандыдатам у члены ЦК Кампартыі Беларусі. Меў вучонае званне, быў абраны член-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, узначальваў Інстытут мовы і літаратуры гэтай жа акадэміі, з’яўляўся намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Але гэта ўжо ўсё ў мінулым часе — «быў», «з’яўляўся», «меў». Цяпер ён быў партовым грузчыкам, рабом, меў месца на голых барачных нарах, атрымліваў пайку хлеба і тры разы ў дзень па чарпаку баланды і пры выпрацоўцы нормы — чарпак аўсянай ці магаравай' кашы. Быў апрануты і абуты ў адзенне і абутак «сто першага тэрміну» — скрозь у лапіках і дзюрках, замусолены, як помаз. А па яго ж творах у свой час вучыліся дзеці, а маладыя паэты, у тым ліку і Міхась, стараліся пераймаць яго. Адным словам, гэта была фігура!
— Як жа ўсё так здарылася? — пытаўся ён невядома ў каго.
— 3 такім жа пытаннем, Андрэй Іванавіч, я таксама звяртаўся і да самога сябе, і да іншых, можа, сотні разоў. Але дарэмна. Ніхто і зараз не можа адказаць,— гаварыў Міхась.— Калі і адкажа, дык толькі сама гісторыя. Ды, пэўна, толькі тады, калі нас не будзе. Вось так, даражэнькі Андрэй Іванавіч.
— А я ж у гэтага грузіна верыў, лічыў яго бацькам сваім, маліўся на яго. Удзельнічаў у напісанні вершаванага пісьма яму ад беларускага народа. А ён... аказаўся нягоднікам.
— Затое я не вельмі верыў і не заўсёды давяраў яму. Але і супраць яго ніколі нічога дрэннага не гаварыў і не рабіў. А недавер гэты прайшоў да мяне ў 1930—1933 гадах, як пачаўся прымус і голад у вёсцы. Лічыце, што вёску ён дабіў і тым самым адлучыў селяніна ад зямлі. Той, хто раней любіў зямлю, цяпер стаў яе баяцца.
— Табе гэта болын бачна, ты вырас у вёсцы, а я ж — карэнны мінчанін, а значыць, не ўсё зразумеў, што там тварылася ды і творыцца.
1 Магара — зярняткі, падобныя на проса.
— Як вы думаеце, знойдуцца людзі, якія прымусяць яго прызнаць свае памылкі, у тым ліку і тое, што мы тут пакутуем невядома за што?
— Знойдуцца, браце, знойдуцца. Я веру ў сілу партыі, яна ўсё зробіць для таго, каб і на нашай вуліцы было свята!
— За што я вас хвалю, Андрэй Іванавіч, дык гэта за ваш аптымізм, за вашу жыццястойкасць, хоць вы часам і памыляецеся і на ўсё глядзіце праз ружовыя акуляры. Галоўнае тое, што вы не траціце сілы волі.
— Інакш, дружа, у нашых умовах і не выжывеш.