За калючым дротам  Павел Пруднікаў

За калючым дротам

Павел Пруднікаў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 272с.
Мінск 1993
54.23 МБ
— Нешта я не чуў, каб хто-небудзь з ненцаў займаўся слясарнаю справай.
— Дык вось цяпер ты не толькі пачуеш, але і ўбачыш і разам з ім працаваць будзеш.
I сапраўды, у той жа дзень, праз якую-небудзь гадзіну ў цэх прывялі чалавека сярэдніх гадоў, невысокага росту, каржакаватага, з маленькімі, але жвавымі вачамі, з вусікамі. У цэх ён увайшоў нясмела, але і не баязліва. Тактоўна павітаўся і назваў сваё імя і прозвішча:
— Завуць мяне Туя, а прозвішча Тая. Я слесар вагоннага дэпо.
— Да гэтага ты працаваў дзе-небудзь па гэтай спецыяльнасці? — спытаў у яго майстар.
— Мой працаваў у Варкута слесар вагоннага дэпо. Мой многа працаваў слесар вагоннага дэпо. Чатыры лет і зім працаваў слесар вагоннага дэпо.
— У лагеры даўно знаходзішся? — спытаў ужо Міхась.
— Мой чатыры лет і зім працаваў у Варкута слесар вагоннага дэпо.
— Калі цябе арыштавалі? — дапытваўся Міхась.
— У трыццаць сёмым год, снег таяў, і мяне ўзялі.
— А за што ўзялі?
— Я хацеў Сталін і Варашылаў забіць.
— I не забіў? — жартаваў ужо майстар.
— А навошта іх біць, няхай жывуць. Я хачу жыць, і яны хочуць жыць.
— Аленяў жа ты забіваў?
— Э-э, алені ж мяса даюць, а яны што?
— Якая ў цябе сям’я засталася? — спытаў майстар.
— Я слесар вагоннага дэпо.
— Жонка, дзеці ёсць?
— Адзін жон, два дзеці — сын і дзяўчынка.
— 3 кім яны цяпер жывуць без цябе?
— Мой слесар вагоннага дэпо.
— Я пытаюся ў цябе пра жонку і дзяцей.
— Мой нічога пра іх не ведае.
— Скора дамоў? — спытаў Міхась.
— Мой слесар вагоннага дэпо.
— Я пытаюся, колькі гадоў засталося быць у лагеры? Чатыры ты адсядзеў, а яшчэ?
— Яшчэ? — падумаў і паказаў на пальцах — шэсць.
— Туя,— звярнуўся да яго майстар,— будзеш працаваць разам з гэтым чалавекам,— ён паказаў на Міхася,— Міхаілам Асцёрскім.
— Карачо, мой будет працаваць Міхаіл Асцёрскі слесар вагоннага дэпо.
— Туя, заві мяне Міхасём, так лягчэй,— параіў яму Міхась, і той згодліва кіўнуў яму галавой.
Так і пачалася сумесная праца Міхася з Туем. I, трэба сказаць, Міхасю пашанцавала: Туя і на самай справе быў сапраўдным вагонным слесарам, у яго можна было павучыцца гэтай справе. Ці гэта букса, ці тормаз, ці рысора, ці нават падшыпнік — усё гэта скаралася яго залатым рукам. I рабіў ён усё з ахвотай і нават з азартам.
Дзякуючы Тую Міхась хоць прыблізна, але пачаў разумець слясарную справу. Яму ўжо не сорамна было паказаць людзям, а тым болып таму, ад каго залежаў яго далейшы лёс — начальству, — сваю прадукцыю. Калі ўпершыню ён зайшоў у гэту майстэрню-цэх, не ўмеў трымаць у руках пілы і рашпіля, а таксама гаечнага ключа. А як папрацаваў разам з Туем усяго толькі адзін месяц, яму як быццам хто адкрыў вочы на ўсе слясарныя хітрыкі. I ўжо дайшло да
таго, што яны разам са сваім напарнікам пачалі падрабляць на сваіх слясарных вырабах: каму зробяць замочны ключ, каму складаны ножык ці яшчэ якую рэч. Глядзіш, на махорку ці на лішні кавалак хлеба ўжо і ёсць. Так яны і падтрымлівалі сябе.
Міхась глядзеў на свайго напарніка і думаў: «Вось як могуць гінуць ні за грош таленавітыя і працавітыя людзі. Гінуць яны ў тундры «на волі» і гінуць у няволі — у шмат якіх лагерах, размешчаных па ўсёй Поўначы і Паўночнаму Усходу. Колькі такіх Туяў згінуць бясследна. А якую б карысць яны маглі прынесці сваёй краіне, свайму народу!»
3 Туем цяжка было працаваць толькі ў адных адносінах: ён слаба разумеў па-руску, яшчэ горш гаварыў. Аб чым бы хто ў яго ні спытаў, ён, не разумеючы пытання, адказваў трыма словамі: «Слесар вагоннага дэпо». Такім быў яго славарны багаж. Болып слоў у яго не знаходзілася.
— Як справы, Туя? — пыталіся ў яго.
— Слесар вагоннага дэпо,— чуўся адказ.
— Як здароўе, Туя?
— Слесар вагоннага дэпо.
Міхась не кпіў з яго, наадварот, спачуваў свайму сябру і стараўся дапамагчы, як толькі мог.
НОВЫЯ ПРАФЕСІІ
Неяк раз да Міхася падыходзіць майстар і кажа:
— Як справы, Асцёрскі? Як працуецца? Якое самаадчуванне?
— Дзякую, Сцяпан Рыгоравіч, усё добра.
— Ну, і дзякуй богу,— сказаў той.
Потым ён пастаяў, пастаяў і нарэшце сказаў тое, чаго прыйшоў:
— Вось што, даражэнькі Міхась. Захварэў наш малатабоец Юмас, ты яго, пэўна, ведаеш. Яго паклалі ў бальніцу. А замяніць няма кім. Дык, можа, ты выручыш нас — заменіш яго на нейкі час?
— Я не супраць, але ж ніколі молата ў руках не трымаў. Баюся, што не спраўлюся,— сказаў Міхась шчыра, так, як і думаў.
— Гэтага ты не бойся,— супакойваў майстар.— Ты ж і да слясарнага верстака прыйшоў з такімі ж самымі ведамі, а цяпер, бачыш, як авалодаў справай. Я папярэджу каваля, ён чалавек добры, усё зразумее.
— Воля ваша, я згодзен.
— Ну, і добра. Заўтра адразу ідзі не ў цэх, а ў кузню.
Як і дамовіліся, назаўтра Міхась зранку скіраваў прама ў кузню. Каваль сустрэў зычліва і цёпла. Відаць, папярэдне майстар пагаварыў пра яго, як гэта і трэба было ў такіх выпадках. Звалі каваля Мікалаем Паўлавічам Макаравым. Сам ён ленінградзец, але не з самога Ленінграда, а з вобласці. Калі яны разгаварыліся, дык высветлілася, што адначасова знаходзіліся ў «Крыжах» і таксама ў перасыльнай ленінградскай турме. Толькі з Ленінграда іх адпраўлялі рознымі этапамі-эшалонамі і ў розныя месцы.
— Цябе ў Южлаг, а мяне, браце, адразу сюды, у Нарыльск,— гаварыў Макараў.— Так што я тут старажыл, пяты год «загараю» ў гэтай тундры.
— Можа, Мікалаў Паўлавіч, гэта і лепш. Менш пакут перанеслі. Бо там, дзе мне давялося быць,— не мёд.
— Можа быць, можа быць,— згаджаўся каваль.— Я чуў пра тыя мясціны. Гаварылі, што там было пекла.
— Пекла, ды яшчэ і якое! Літаральна, як у вас тут цяпер на ЦЭЦ.
— Ну што ж, дружа, пазнаёміліся, пагаварылі, а цяпер — бліжэй да справы. Нас чакаюць заказы. Скажы шчыра, хоць аднойчы калі-небудзь трымаў у руках гэты молат?
— Калі шчыра, то не,— прызнаўся Міхась.
— Да прыходу ў гэту кузню я таксама ніколі не кавальнічаў. Вось тут пачынаў з маталабойца і дарос да каваля. Можа, і табе пашанцуе?
— Хто ведае, можа, выпадзе такое шчасце і на маю долю,— згадзіўся Міхась з думкай Макарава.
He адразу засвоіў Міхась гэту не так ужо і складаную справу малатабойца, але ў той жа час і не простую. Тут патрэбна не толькі сіла, але і кемлівасць. Кемлівасці ў яго хапала, а воеь што датычыць сілы, то ён яе пакуль не набраў пасля доўгай дарогі і пакутлівай працы на будаўніцтве ЦЭЦ. Молатам махаць — не гайкі наразаць. Ды Міхась і тут не падаў духам. Ён стараўся дагадзіць кавалю, а той, у сваю чаргу, таксама не вельмі патрабавальна ставіўся да яго. Наадварот, падбадзёрваў і дараваў промахі і агрэхі.
— Нічога, Міхась, усё будзе добра. Скора прывыкнеш да кавальскай справы, што пасля і не пажадаеш расставацца з ёю. Галоўнае — гэта тое, што ты заўсёды будзеш сыты. Без пайкі не застанешся,— гаварыў яму Макараў.— Бачу я, што з цябе хутка атрымаецца добры малатабоец.
I сапраўды, не прайшло і месяца, як Міхась свабодна кіраваў сваім молатам, працаваў у такт кавалю. Сумесная і зладжаная праца ў кузні зблізіла Асцёрскага з Макаравым. Яны пасябравалі — так пасябравалі, што пачалі есці з аднаго кацялка. Нешта іх парадніла, а што, дык яны і самі не адказалі б на гэта пытанне.
Цераз Макарава Міхась пазнаёміўся з кладаўшчыком Замяткіным Васілём Фамічом, які да свайго арышту кіраваў адным з буйнейшых калгасаў Мінусінскага раёна Краснаярскага краю. Замяткін быў стары камуніст — з 1918 ro­fla. Яму ў свой час давялося ваяваць з полчытчамі Калчака, з бандамі Дутава, з японскімі інтэрвентамі. Пра сваю баявую дзейнасць у час грамадзянскай вайны ён вельмі цікава расказваў. Кожны з рабацяг вагоннага дэпо стараўся зайсці да яго «пагрэцца» — паслухаць змястоўныя расказы.
— Васіль Фаміч, скажыце, калі ласка, за якую «гарэзлівасць» вас прыслалі сюды расказваць нам свае аўтабіяграфічныя апавяданні? — асмеліўся спытаць неяк у яго Міхась.
— За шкодніцтва, дыверсіі і шпіянаж на карысць Японіі,— адказаў ён спакойна і ўсміхнуўся.
— I колькі вам не пашкадавалі?
— Па пяць гадоў на шкодніцтва, дыверсіі і шпіянаж і яшчэ пяць гадоў паражэння ў правах. Як бачыш, поўная выкладка. Па заслугах і плата.
— Так, заплацілі вам добра, можна пазайздросціць.
Цераз Замяткіна Міхась пазнаёміўся і з загадчыкам інструментальнай Макоўскім Іванам Пракопавічам, таксама цікавым чалавекам, украінцам па нацыянальнасці — «румынскім шпіёнам». Гэты зэк меў дзесяць і плюс пяць паражэння. 3 ім таксама цікава было пагаварыць у любы час на любую тэму.
Так яны потым учатырох і гутарылі ў абедзенны перапынак, і ў часы так званых «перакураў», і ўвечары ў палатцы, а пасля і ў бараку. Хоць за гутаркамі забывалі пра свой горкі лёс, пра свае чорныя думы.
Якраз у гэты час часці Чырвонай Арміі гналі фашыстаў ад Масквы, ад Ціхвіна і Растова. Колькі было радасці тады сярод падняволеных рабацяг! Яны віншавалі адзін аднаго, абдымаліся і нават цалаваліся. Бо гэта былі першыя перамогі ў гэтай страшнай, бязлітаснай вайне. Асабліва радаваліся масквічы, бо ў кожнага з іх у Маскве засталіся сем’і. Разам з імі радаваліся і весяліліся ўсе астатнія, таму што Масква — сталіца і гонар савецкіх людзей. Па-ранейшаму былі засмучанымі ленінградцы, бо іх горад пакуль што
заставаўся акружаны, блакіраваны ворагам. Трывожыў лёс сваіх гарадоў кіяўлян і мінчан.
Але нядоўга Міхасю давялося працаваць з Мікалаем Паўлавічам Макаравым. Праз два месяцы (а гэта ўжо быў пачатак 1942 года) вярнуўся з лазарэта Юмас, і Міхасю трэба было вяртацца ў майстэрню.
— Шкада мне пакідаць вас,— гаварыў Асцёрскі,— але што зробіш: жыццё наша такое — куды пашлюць, туды і пойдзеш. Ты — нявольнік.
— Ну, нічога, Міхась, спадзяюся, што мы яшчэ разам папрацуем і не раз адвядзём душу за расказамі. Ты толькі, браце, не забывай нас — пры выпадку заходзь, шкадаваць не будзеш,— жартаваў Макараў.
ТОКАР-ШЫЕЧНІК
— Ну, Асцёрскі, чым цяпер будзем займацца? Зноў буксы рамантаваць будзем? — сустрэў Міхася майстар, калі ён пасля працы ў кузні вярнуўся ў цэх.
— Што загадаеце, тое буду і рабіць,— па-салдацку адказаў Міхась.— Я цалкам у вашай уладзе.
— Мы разам з начальнікам вось што тут падумалі,— пачаў майстар ужо сур’ёзна.— Нам патрэбен будзе калёсны токар, дык мы вырашылі прапанаваць табе асвоіць гэту прафесію. Ты — хлопец кемлівы, павучышся месяц-другі і будзеш працаваць самастойна.