За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Юры Туронак
Бібліятэка часопіса
Беларускі Гістарычны Агляд

Юры Туронак
За кардонам Бацькаўшчыны
Успаміны
Мінск „Медысонт” 2010
УДК 821.161.3.09(093.3)
ББК 84(4Бен)
Т88
Серыя заснавана ў 1999 годзе
Туронак, Ю.
Т88 За кардонам Бацькаўшчыны : успаміны / Ю. Туронак. — Мінск : Медысонт, 2010. — 276 с. — (Бібліятэка часоігіса „Беларускі Гістарычны Агляд”).
ISBN 978-985-6963-02-8.
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальным рухам.
УДК 821.161.3.09(093.3)
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-6963-02-8 © Туронак Ю„ 2010
© Беларускі Гістарычны Агляд, 2010 © Афармленне. ТАА „Медысонт”, 2010
Змест
Як паўставалі ўспаміны	7
Дзяцінства прыстань Мястэчка Дукшты	 12
Наш дом	17
Школа	29
Вайна	 36
Першая віленская гімназія	47
Працяг адукацыі ў Польшчы	 72
Варшава — што далей?	89
Вялікі пералом	 100
На беларускай грамадскай ніве Першыя крокі	124
У коле дзейнасці БГКТ	 136
Эпахальная дэкада	 166
Экскурс у гісторыю	180
Новы час	203
Дадатак № 1. Ліст прэзідыуму ГП БГКТ	239
№ 2. Даклад на педагагічным з’ездзе ў Бельску	241
№ 3. Даклад на канферэнцыі ў Белавежы . . . 257
№ 4. Ліст А. Закшэўскага з Прэзідэнцкай канцылярыі	264
№ 5. Бібліяграфія беларусазнаўчых прац Юрыя Туронка	 265
Спіс скарачэнняў	275
ЯК ПАУСТАВАЛІ УСПАМІНЫ
Вучні Першай віленскай гімназіі ў 1942/43 г. збіраліся перад заняткамі на кароткі малебен, пад час якога гімназічны капелан, езуіт айцец Ёзас Паўкштас, знаёміў з прынцыпамі хрысціянскеай маралі, рыхтаваў нас да будучай грамадскай працы, развіваў пачуццё адказнасці за лёс свайго народа і бацькаўшчыны. Аднойчы ён спыніўся на тэме дзённікаў, расказаў пра іх гістарычна-культурную ролю і заахвочваў нас сістэматычна апісваць здарэнні і падзеі, якія здаваліся найболып цікавымі і памятнымі.
У маім на той час 13-гадовым узросце я яшчэ не мог зразумець значэнне прапанаванай дзейнасці, аднак ужо тады адчуваў да яе нейкую схільнасць. Праўда, успамінаў яшчэ не пісаў, аднак усё ж рыхтаваў для памяці спісы маіх настаўнікаў і аднакласнікаў за ўсе гады вучобы ў Дукштанскай пачатковай школе. Магчыма таму і ідэя айца Паўкштаса была мне цікавай, і я ахвотна заняўся яе рэалізацыяй.
Хутка набыў тоўсты сшытак, апрацаваў з дапамогай мамы храналогію найважнейшых падзей майго дзяцінства і са студзеня 1943 г. пачаў пісаць свой дзённік на прымітыўнай беларускай мове, набліжанай да рупгчанскай гаворкі маёй мамы.
Спачатку прадметам маіх дзённікавых запісаў была звычайная рэгістрацыя здарэнняў і падзей, якія лічыў вартымі ўвагі. 3 часам прыбывала іх асэнсаванне і разважанні пра мае жыццёвыя мэты і перспектывы.
Аднак на пачатку 1960-х г. ва ўмовах стабілізацыі сямейнага становішча, напружанай прафесійнай, грамадскай і навуковай дзейнасці было штораз менш часу займацца дзённікам, і пасля амаль дваццацігадовага пісання праца спынілася. Затое час ад часу ўзнікалі прынагодныя запісы, камплектаваліся дакументы, здымкі і ліставанне, якія шчасліва захаваліся ў маім архіве. Гэтыя матэрыялы, а не спасылкі на недасканалую памяць, абумовілі дакументальны характар пераказу вызначальных падзей майго жыцця. У такім сэнсе гэтую распрацоўку не лічу адно толькі ўспамінамі, хаця карыстаюся правам суб’ектыўнасці ацэнак.
Няпроста было, аднак, вырашыць іншае істотнае пытанне — які сэнс гэтай працы, каму яна цікавая і патрэбная. Самарэклама мне непатрэбная, таксама не адчуваў патрэбы публічнай карэктуры некаторых ацэнак маіх прыяцеляў і непрыяцеляў. Часам здавалася, што даволі падрабязная распрацоўка аўтабіяграфіі найбольш патрэбная мне самому, як своеасаблівы разлік з шматгадовым складаным жыццём, які наўрад ці цікавіў бы нават блізкіх сямейнікаў — яны і без таго напэўна маюць свой погляд на мае імкненні і дзеянні. Гэтага пытання я не вырашыў да канца, што, аднак, не ўплывала на паслабленне творчай актыўнасці: як ні дзіўна, разуменне мэтазгоднасці распрацоўкі глыбока бытавала ў маёй падсвядомасці.
Магчыма, нейкай прычынай творчай інспірацыі было жаданне адказаць на два пытанні, якія цікавілі маіх беларускіх калег. Першым было іх здзіўленне, як, жывучы ўсё жыццё ў літоўскім і польскім асяроддзі, я д айшоў да беларускасці, а другім—наколькі на кірунак маіх гістарычных доследаў паўплывалі асабістыя дасведчанні і палітычныя абумоўленні. Разгляд абодвух пытанняў праходзіць чырвонай
ніткай, па сутнасці, праз усе раздзелы кнігі, і таму магу тут абмежавацца невялікімі каментарамі.
Пытанне першае. Я не меў патрэбы самастойна даходзіць да беларускай нацыянальнай свядомасці. Яна была натуральным вынікам сямейнага патрыятычнага ўзгадавання, паводле якога маёй Бацькаўшчынай мелася быць Беларусь, а не тое ці іншае месца пражывання. Літоўскае асяроддзе не садзейнічала асіміляцыі, хутчэй наадварот — давала добры прыклад захавання сваёй нацыянальнай адметнасці.
Таксама ў Полыпчы не адчуваў паланізацыйных націскаў. Дылема захаваць сваю нацыянальнасць ці паддацца асіміляцыі несумненна існавала, аднак яе рашэнне залежала перш за ўсё ад асабістага выбару. Польскія эліты былі розныя, але кантакт з імі таксама быў вынікам асабістага стаўлення. Гэтаксама вырашалася важнае пытанне стварэння сваёй сям’і — шмат было прывабных польскіх дзяўчат, але і беларускіх прыгажунь было нямала. Урэшце ад асабістага выбару і стаўлення залежаў характар грамадскай і навуковай дзейнасці.
Таму з жалем і непрыхільнасцю адносіўся да тых беларусаў, якія паддаваліся ўплывам паланізацыі. Яны, відаць, не ўяўлялі, што на гарадскіх паркетах можна было захоўваць сваю нацыянальную адметнасць і мову. Калісь пагарджаў фольксдойчамі, якія для сумнеўнай кар’еры адмаўляліся ад сваіх польскіх каранёў, цяпер — такімі ж фолькспалякамі.
Аднак Беларусі, якая павінна была быць маёй Бацькаўшчынай, доўгі час не ведаў, тым не менш заўсёды лічыў яе сваім асноўным жыццёвым арыенцірам.
Пытанне другое. Найболыпую ўвагу і творчыя магчымасці прысвяціў вывучэнню гісторыі беларускага нацыянальнага руху, у прыватнасці ў гады нямецкай
акупацыі. Зацікаўленне гэтым пытаннем узнікла шмат гадоў пасля вайны, а важнай яго прычынай былі абумоўленыя патрэбамі бягучай палітыкі нядобрасумленныя ацэнкі беларускіх савецкіх гісторыкаў і публіцыстаў. Сплеценыя з праўдзівых і надуманых фактаў іх выказванні служылі адной асноўнай мэце — пераконванню беларускага народа ў тым, што адзіным фактарам яго выжывання і шчаслівай будучыні з’яўляецца Расія. Гэта быў створаны яшчэ ў час панавання расійскіх цароў канон палітыкі, які, нягледзячы на яе зменлівую афарбоўку, заставаўся непарушным у савецкую і ў пэўнай меры ў постсавецкую эпоху. Ніякая альтэрнатыва пры тым не дапускалася, а на яе прыхільнікаў у найлепшым разе скіроўваўся агонь прапаганды крамлёўскіх уладароў і іх беларускіх прыслужнікаў.
Усё ж такія рэакцыі не маглі змяніць сутнасці гістарычных падзей: Нямеччына была першай вялікай дзяржавай, якая прызнала адметнасць беларускай нацыі і мовы. Пад час Першай сусветнай вайны акупацыйныя органы пад кіраўніцтвам генерала Эрыха Фалькенгайна заснавалі першыя ў гісторыі беларускія школы, садзейнічалі абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі і яе кароткатрываламу існаванню. Прадаўжальнікам гэтых дзеянняў у 1941-1943 г. быў генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.
Нягледзячы на мілітарнае паражэнне Нямеччыны ў абедзвюх войнах, гэтыя пазітыўныя дзеянні мелі гістарьгчнае значэнне для беларускага нацыянальнага руху — умацоўвалі свядомасць і незалежніцкія імкненні. Нямецкая альтэрнатыва была непрымальнай для савецкіх уладаў і таму фальсіфікавалася або замоўчвалася гістарыяграфіяй БССР. Распрацоўваючы гэтыя пытанні, карыстаўся амаль выключна дакументацыяй, а не сваімі назіраннямі, і дасвед-
чаннямі часоў друтой нямецкай акупацыі. Але тады я быў замалады,да таго не жыў у Беларусі, не ўдзельнічаў у падзеях і не быў іх сведкам.
Увага беларускіх сяброў, якую з задавальненнем адчуў з нагоды майго 80-годдзя, паўплывала на рашэнне закончыць адкладаную з году ў год з-за хранічнай нястачы часу распрацоўку аўтабіяграфіі. Былі ж на тое ўсе неабходныя матэрыялы, жаданне і ўсведамленне таго, што слабеючыя сілы не дазволяць болып прамовіць да маіх асабліва маладых калег, якія ўхвалялі ці адпрэчвалі вынікі маіх доследаў, але ўсё ж хоць крыху з іх скарысталі.
Кніга ўспамінаў пад загалоўкам „За кардонам Бацькаўшчыны” паўставала з перапынкамі цягам мінулага дзесяцігоддзя і была закончана ў юбілейным 2009 годзе. Дакладны храналагічны выклад падзей захаваны толькі ў першых яе раздзелах, прысвечаных дзяцінству і адукацыі. Пачынаючы з 1956 г. прадстаўленыя падзеі маюць ужо не храналагічны, a праблемны характар, бо прафесійная, грамадская і навуковая дзейнасць адбывалася, па сутнасці, адначасова.
Інтэгральная частка ўспамінаў — „Дадатак”. Змешчаныя ў ім дакументы і матэрыялы абгрунтоўваюць і паясняюць пададзеныя ў тэксце некаторыя матывацыі. Тамсама, у храналагічным парадку, бібліяграфія маіх беларусазнаўчых прац.
Варшава, студзень 2010 г.
ДЗЯЦІНСТВА ПРЫСТАНЬ
Мястэчка Дукшты
Дукшты былі невялікім мястэчкам на чыгуначнай лініі Вільня — Дзвінск, прыблізна за 120 кіламетраў на паўночны ўсход ад Вільні. Мястэчка знаходзілася на абшары Балтыйскай марэннай грады з яе казачна маляўнічымі краявідамі — мазаікай лясоў, пагоркаў і незлічоных азёр. У самім мястэчку каля станцыі было Чыгуначнае возера, на поўдзень ад яго вялікае Дзісенскае возера і на поўнач — возера Персветы, ці, як яго звычайна называлі, Прэсветы. Над яго паўночным берагам красаваўся белы палац — рэзідэнцыя ўладальнікаў Дукштанскага двара.
Двор быў старадаўні, заснаваны найпазней у XVI ст. Першапачатковыя яго ўладальнікі -— Рудаміны, стараннем якіх у 1674 г. быў пабудаваны драўляны касцёл, што высіўся на невялікім пагорку непадалёк ад памепгчыцкай сялібы. Ішлі гады, мяняліся гістарычныя ўмовы і ўладальнікі двара. Апошнім з іх стаў пасля Першай сусветнай вайны Тамаш Зан — праўнук аднайменнага заснавальніка на пачатку XIX ст. тайнага студэнцкага таварыства ў Вільні.