За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
будзе аддзелена ад Савецкага Саюза і далучана да Полыпчы.
Аднак нягледзячы на такія пажаданні прапагандысты польскай справы не мелі адвагі арганізоўваць нейкую дзейнасць на карысць вяртання польскай дзяржаўнасці. Ужо пры першай нагодзе пераважная іх большасць выехала на ўключаныя ў Полыпчу былыя нямецкія землі, а сярод іх і пан Сакалоўскі, якога ў 1946 г. выпадкова сустрэў у Ольштыне.
Такіх дзіваў не бачыў у дзядзькі Яна Туронка, які жыў у Ідолце. У яго гасцяваў два тыдні, пазнаёміўся з ягонай жонкай Тоняй і маімі дваюраднымі братамі і сёстрамі — Яняй, Сцёпам і блізнятамі Славуком і Славуняй. У адрозненне ад Масалыпчыны ў Ідолце пераважала беларуская атмасфера. Пакуль што дзядзька Ян цвёрда займаў беларускую нацыянальную пазіцыю, аднак напрыканцы 1970-х г. хіліўся у бок савецкага патрыятызму, на што паказвалі ягоныя вершы, якія дасылаў мне ў Варшаву. Тыдзень часу гасцяваў у дзядзькі Ігната, які жыў у Стайках над Дзвіной, непадалёк ад Друі. Пры немцах ён быў мясцовым солтысам і захаваў беларускія нацыянальныя погляды, але рэпрэсаваны не быў. Некалькі разоў вадзіў ягоную дачку Крысю ў Друю, дзе марыянскі студэнт Казімір Саруль рыхтаваў яе да першай споведзі і камуніі. Ігнатава жонка Яніна была ў многіх адносінах прывабнай жанчынай і, здаецца, дазваляла сабе пагуляць, што прычынілася да распаду сям’і і выезду Ігната ў Дзвінск, дзе ён жыў да смерці.
Мала пацешыла мяне не раз хвалёная Браслаўшчына і нацыянальная свядомасць яе беларускага насельніцтва. Шасцігадовае пражыванне ў літоўскім асяроддзі, вучоба ў літоўскіх школах зрабілі сваё, і я ўжо не бачыў аналогіі паміж беларусамі і літоўцамі. На жаль, павінен быў згадзіцца з ацэнкай літоўскіх калег, што пакуль што беларусы — не
нацыя, а этнаграфічная маса. На гэта перш за ўсё паказвала стаўленне да нацыянальнага пытання — калі літоўцы верылі ў сябе, арыентаваліся на сябе, то беларусы ці, дакладней, тыя, з кім я сутыкнуўся на Браслаўшчыне, аглядаліся на Полыпчу і чакалі ад яе нейкага збаўлення. Здавалася, што пасля адыходу немцаў Полыпча была адзінай іх надзеяй.
30 ліпеня 1945 г. вярнуўся ў Дукшты, але нешта цягнула мяне ў Вільню, дзе, нягледзячы на канікулы, спадзяваўся сустрэць сваіх калег і падмацавацца маральна. 2 жніўня прыехаў у Вільню, адведаў ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, атрымаў ад яго некалькі беларускіх кніжак, паабедаў і пайшоў на сустрэчу пераможнай Чырвонай Арміі, якая якраз тады адбывалася. Гэта была цікавая імпрэза, якая прыцягнула маіх калег з горада і правінцыі. Пасля афіцыйнай часткі пачаўся марш 16-й літоўскай дывізіі пад камандаваннем генерала Маціяўскаса — чырвонаармейцы спявалі знаёмыя нам літоўскія паходныя песні. Заканчэнне ўрачыстасці адбылося на Лукішскай плошчы, на трыбуне прысутнічалі Антанас Снечкус, Юстас Палецкіс і іншыя. Сустрэча арміі адбывалася ў атмасферы, якой я, на жаль, не перажываў на Браслаўшчыне. Літоўцы хутка нібыта пераарыентоўваліся — знешне ўхвалялі савецкую рэчаіснасць, калі яна ўшаноўвала іх нацыянальныя пачуцці і спадзяванні. Гэта была важная ісціна, якая дазволіла той нешматлікай нацыі перажыць розныя ліхалецці і ў нядрэннай маральнай кандыцыі дачакацца развалу Савецкай імперыі. У Беларусі ж было па-іншаму — адны па традыцыі надалей аглядаліся на Маскву, а другія — на Полыпчу.
Павінен шчыра прызнацца — я не хацеў выязджаць у Полыпчу. He вабіла мяне гэтая чужая краіна,
таксама не адчуваў ніякай патрэбы пакідаць Вільню, дзе я нарадзіўся і рыхтаваўся да жыцця. Марыў пра тое, каб тут закончыць гімназію, атрымаць вышэйшую адукацыю і працагаць на карысць Беларусі, якую лічыў сваёй Бацькаўшчынай. Ведаў літоўскую мову, меў нямала добрых сяброў і сябровак, не хацеў шукаць шчасця-долі на чужым далёкім полі. Сталася інакш без майго ўдзелу і супраць маёй волі.
Пасля смерці бацькі мая мама хацела прадаць дом у Дукштах і вярнуцца на сваю радзіму -— Беласточчыну, дзе жылі яе браты і сёстры. Але пачалася вайна, узніклі новыя граніцы, і гэты намер давялося адкласці на пасляваенны час. У ліпені 1944 г. згарэў наш дом, сям’я засталася без даху над галавой. Нішто маму не затрымлівала ў Дукштах, і яна рашыла вярнуцца на радзіму ў рамках перасяленчай акцыі, якая тады адбывалася. Аднак пасля ваенных дзеянняў па савецка-польскім дагаворы яе радзіма была перададзена Полыпчы. Калі б не гэтая карэкцыя, мы апынуліся б у савецкім Беластоку.
Пасля летніх канікулаў 1 верасня я вярнуўся ў Вільню, працягваў вучыцца ў сёмым класе. Да атэстата сталасці заставаліся два гады. Надалей жыў у інтэрнаце на вуліцы Ясінскага, дзе ўмовы былі штораз лепшыя. Аднак вучыўся ўсяго тры тыдні. Мама прыслала вестку, патрабавала хутка вярнуцца ў Дукшты — там ужо чакалі транспарту. Іншага выйсця не было, заставацца самому было немагчыма. 21 верасня развітаўся з Вільняй, але не развітаўся з найлепшымі сябрамі — Болькам Петрулёнісам, Шаркам, Мікштасам, Мяшкенасам. Мне было сумна і сорамна.
11	кастрычніка пакінулі Дукшты. На станцыі Вірбаліс кантроль дакументаў і развітанне з Савецкім Саюзам. Далей Усходняя Прусія — Інстэрбург, Гердаўэн, Коршэн. Нарэшце 14кастрычнікавыгрузілі
нас на станцыі Растэнбург, сёння Кентшын. У Беласток маглі ехаць асобна і за ўласны кошт.
За мной засталіся Дукшты, Вільня, бацькава магіла, хвалюючыя ўспаміны і мноства літоўскіх песень, а перада мною — няведамая будучыня.
ц<і-
Gldwny Pelnomocnik Polsk’.ego Komitetu Wyzwolenia Narodowego
Lenkijos Tautinio Esivadavimo Komiteto Vyriausiasis jgaliotinis

194.
Karta ewakuacyinaA^/гч
Evakuacijos lapas /РІ
Wydana obywatelowi
Duotas piliedui	y
mieszkadcowi 		 gyventojuj	•— ----•	.	/
we*&
jako dowdd, te za ppiyoleniem G16wnego Pelnomocnil
.—^powiatu (ulicy) apskrities (gatves)
gminy (miasta) valsCiaus (miesto) ,
ja»v wuwvu, к *•	dskiego Komitetu Wyzwoieoia Nawdowego dla ewakuacji
patymint, kad jis Lenkijos Tautinio Esivadavimo Komjpo Vyriausiojo Igiliotinio evakuapjai Lietuvos TSR te-
rodziny:
1
vabfiq
wojewOdztwa. vaivadijq.
Miesiqc i rok urodzenia
Gimimo metal ir mtnuo
Stosmek do gtowy odziny Santykilsu Seimos ralva
Nazwisko, imi?, imi? ojca Pavarde, vardas ir tftvo vardas
na terytorium Litewskiej SRR ewakuuje ai? do. ritorijoje leidimu evakuojasi j •
Wraz z nim ewakuuje siq nastqpujqce cztoukowie Su juo kartu evakuojasi Sie jo Seim os nariai:
inventoriaus: plu-
	rejonu rajonui
pnedmiotdv uiytku domowt ;o namq apyvokos daiktq.
_rejonu .... rajonui
Obywatel
Pilietis
przewozi z soba koni	 su savim veiasi krkliq
sieamikAw	 maSinq
rogacizny—Swift galvijq	kiaul ।
, grabarek	; .p| lukldw. 2ywooSciowych'/%<’dat w tym ziama, krup, grfbiamq maSinq mi sto produktq	cat E Jq gradq. krnopq,
.^/Rejonowy Pelnomocnik dla e
■У Rajoninls Igaliotinis tvakua
Rejonowy Przedstawidel
Raiomnis Atstovas
cntT ii jq grOdq, kruopq,




'C6& <^r.
л
11. Эвакуацыйнае пасведчанне.
ПРАЦЯГ АДУКАЦЫІ У ПОЛЬШЧЫ
На радзіме мамы ў вёсцы Рушчаны каля Харошчы жылі яе браты Станіслаў і Антон Рэшэці, а ў Трыпуцях пад Беластокам — сёстры Феліцыя Касцючык і Леанарда Валентыновіч. Ніхто там нас не чакаў — дзядзькі і цёткі мелі свае сем’і і невялікія хаткі, a атрымаць кватэру ў разбураным Беластоку было немагчыма. Таму давялося на пэўны час раздзяліцца: маці з братам Андрэем засталася ў Растэнбургу (Кентшыне), другі брат Міхась пайшоў да дзядзькоў у Рупічаны, а я з бабкай — да трыпуцёўскіх цётак.
Каля 20 кастрычніка нейкі хлопец паказаў мне дарогу ў гімназію і ліцэй на Варшаўскай вуліцы ў Беластоку. Дырэктар школы Серафіновіч агледзеў мае дакументы і прыняў у першы клас ліцэя. Было невымоўна цяжка жыць і вучыцца. Штодзень з Трыпуцёў ездзіў у Беласток і назад, але цягнікі хадзілі нерэгулярна, бывала, часам увогуле не хадзілі — не давозілі на час вугалю з Сілезіі. Тады даводзілася або „начаваць” у абгарэлым будынку вакзала, або скакаць каля станцыі ў Трыпуцях з тых цягнікоў, якія ішлі ў Варшаву і мелі прызапашанае паліва. Да таго ж, трэба было вельмі рана ўставаць.
Яшчэ большыя праблемы стварала мая недасканалая палыпчызна, у прыватнасці невядомая і часта незразумелая тэрміналогія, што выклікала розныя з’едлівыя насмешкі аднакласнікаў. He было падручнікаў, у цёткі не давалі доўга вучыцца, дом не быў электрыфікаваны, усе сядзелі пры карасінавай лямпе, а паліва да яе вельмі эканомілі. Часта сума-
ваў па Вільні, якая, нягледзячы на ваенныя ўмовы, уяўлялася мне вяршыняй культуры і прагрэсу. He раз думалася, навошта яе пакінуў. Але іншага выйсця не было.
У цёці Лёні было штораз горш. Праўда, дбала пра мяне так, як пра родных сваіх сыноў Стася і Генюся, але яны мяне не пераносілі: абодва былі на два гады старэйшыя за мяне, але пад час нямецкай акупацыі не вучыліся і цяпер хадзілі ў трэці клас гімназіі. Такім чынам я іх апярэджваў на чатыры гады, што выклікала зайздрасць і розныя насмешкі. Яшчэ горшы быў лёс Міхася, які адзін месяц жыў у дзядзькі Антона, пасля чаго той яго выгнаў да іншага дзядзькі, быццам па прычыне, што ён не адзіны дзядзька.
У беластоцкім ліцэі перажываў не толькі моўныя цяжкасці. He раз даводзілася функцыянаваць на паграніччы канспірацыі. Як мне тады здавалася, агульная атмасфера была моцна нацыяналістычная, а выхаваная ў акоўскіх традыцыях большасць аднакласнікаў ідэйна салідарызавалася з антыкамуністычным падполлем. Польскай палітычнай барацьбой я не цікавіўся, дарэчы, не вельмі яе разумеў, і ў вачах калег лічыўся „нераспіыфраваным”. Бадай усе аднакласнікі былі на некалькі гадоў старэйшыя за мяне, болып палітычна дасведчаныя, у час акупацыі яны не вучыліся і не ведалі, што мне тады было ўсяго 16 гадоў. Мая аднакласніца Яся Юшкевіч, якая лічыла, што я вучыўся ў польскай гімназіі, неяк запытала: „Памятаеш, як мы свісталі ў гімназіі, калі спявалі літоўскі гімн?”. Адказаў ёй ухіліста. Па-першае, пад час маёй вучобы я нічога не чуў пра польскую гімназію ў Вільні і, па-другое, быў тады на супрацьлеглым баку барыкады.
Аднойчы прафесар Класоўскі, настаўнік гісторыі, якой я цікавіўся і якую, здавалася, нядрэнна ведаў, загадаў мне расказаць пра Грунвальд-
скую бітву. Адказаў так, як нас вучылі ў Вільні: уся перамога над крыжаносцамі была вынікам мілітарнага генія Вітаўта Вялікага, тады як польскі кароль Ягайла не пакідаў сваёй палаткі і маліўся. У Вільні за такі адказ, магчыма, атрымаў бы нядрэнную адзнаку, а тут зарабіў „двойку” пад гучны смех настаўніка і аднакласнікаў. Такім чынам да ранейшых дасведчанняў дабавіўся яшчэ крытыцызм да гістарычных ісцін, фабрыкаваных прыхільнікамі палітьгчнай праўды на ўжытак бягучай прапаганды. Гэты крытыцызм застаўся мне на ўсё жыццё і абумовіў незалежны характар пазнейшых гістарычных распрацовак.