За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
SVIETIMO VADYBA
PAZYMEJIMAS
Siuo ra§tu-;
pabaigoje buvo.-рўф
у л £
monesio
10. Пасведчанне гімназіі.
здзіўляўся, чаму гэтыя „латышы” гавораць паміж сабой і спяваюць па-беларуску. Хутка аказалася, што гэта былі беларусы з Латвіі, Пецька Кузьміцкі і Камароўскі.
29 чэрвеня Пецька Кузьміцкі і сапраўдны латыш Паўль Сляўцітайс спраўлялі свае імяніны і, відаць, добра выпілі. Было цёплае, прыемнае надвор’е, мы сядзелі на панадворку і бачылі, як Пецька Кузьміцкі ва ўніформе Люфтвафэ, з вінтоўкай ішоў п’яны на варту і спяваў: „С намн Сталнн родной, он железной рукой” і г. д. (словы з папулярнай тады песні „Еслн завтра война”). Уражанне было незвычайнае, незабыўнае.
На пачатку чэрвеня 1944 г. у Дукшты прыбыло нейкае войска, быццам для барацьбы з партызанамі. Аднак для мяне гэта былі дзіўныя звесткі, бо ў нашай аколіцы ніякіх партызанаў не назіралася. Хутка аказалася, што гэта быў эстонскі атрад СС. Аднойчы па нашай вуліцы ішоў эстонскі патруль і адзін салдат зайшоў на наш панадворак. Я сядзеў ля акна, чытаў і занепакоіўся, што гэтаму „эсэсаўцу” трэба. A ён падышоў да клумбы з белымі ружамі, памацаў пальцамі адну ружачку, паглядзеў на яе, панюхаў, палюбаваўся і не абарваўшы спакойна адышоў.
Шмат гадоў пазней на выстаўцы ў Балгарыі я сустрэў эстонца, які пад час вайны служыў палкоўнікам Чырвонай Арміі. Ен быў вельмі ўражаны маім расказам пра такую культуру свайго суродзіча — салдата эстонскага легіёна СС — і часта запрашаў мяне ў свой павільён на сяброўскую гутарку.
Літоўскія асветныя ўлады, якія ставіліся адмоўна да службы юнакоў у Люфтвафэ і заўчасна распусцілі гімназістаў дамоў, дзейнічалі занадта паспешліва. На тэрыторыі Літвы вярбоўка пачалася толькі ў палове чэрвеня 1944 г., таму мы маглі б спакойна вучыцца яшчэ два месяцы. 16 чэрвеня ў Дукштах адбыўся
сход моладзі, але нягледзячы на агітацыю толькі двое хлопцаў згадзіліся паступіць на гэтую службу.
Хачу япічэ вярнуцца да лёсу нашага сабакі Жука, якога ў 1938 г. мае бацькі аддалі нейкаму гаспадару за Дзісенскім возерам. Вось жа вясной 1944 г., калі парадкаваў веранду, пачуў скробат у дзверы. Гэта быў нейкі сабака, якога я два разы адагнаў, але ён усё вяртаўся. Калі ён пачаў скробаць трэці раз, я адчыніў дзверы і ўважліва да яго прыгледзеўся — ён быў чорны з белымі лапкамі і гальштукам. Нарэшце пазнаў яго і крыкнуў: „Жук!!!” Тады ён кінуўся да маіх грудзей і скавытаў з радасці, што я яго пазнаў. Жук вярнуўся пасля шасці гадоў і застаўся ў нас, але хутка загінуў пад час франтавых дзеянняў.
23 чэрвеня 1944 г. над Дняпром пачалося магутнае наступленне Чырвонай Арміі. Мы пра яго нічога не чулі — не было радыё ці іншых крыніц інфармацыі. Толькі напрыканцы чэрвеня пачулі гром гармат, спачатку недзе далёка, потым штораз бліжэй. На пачатку ліпеня пачаўся артылерыйскі абстрэл мястэчка Дукшты, які доўжыўся некалькі дзён і начэй. Абарона немцаў была слабая. Праўда, яны адстрэльваліся, але мелі толькі дзве гарматы, якія кожны раз перавозілі на новае месца, што, магчыма, дэзарыентавала праціўніка. Пачаліся пажары, згарэла большая частка мястэчка. 9 ліпеня выехалі нашы латышы, а праз некалькі гадзін загарэўся наш дом, ратаваць які не было магчымасці. Разам з ім згарэлі бацькавы калекцыі старых беларускіх кніг і часопісаў.
Мама, бабка і малодшыя браты сядзелі ў пограбе на панадворку, а я зрабіў сабе „сховішча” на дне сухой канавы і чытаў. Але доўга там ляжаць не хацелася, і я часта вылазіў, сядзеў і ляжаў побач з маім сховішчам. Аднойчы выбух снарада здзьмухнуў мяне ў канаву, іншым разам нейкае жалеза ўпала не далей аднаго метра ад мяне. Я пацікавіўся, што гэта за
жалеза і адкуль яно тут узялося, даткнуўся да яго і моцна апёк руку. А гэта быў вялікі асколак бомбы, якую савецкі лётчык кінуў на нямецкую зенітку, што страляла на суседнім панадворку. Ад зеніткі і тых, хто яе абслугоўваў, нават і следу не засталося.
Ноччу з 10 на 11 ліпеня адзін нямецкі салдат заахвочваў нас выехаць на захад, бо заўтра, казаў, „тут будуць рускія”. Ен развітаўся з намі, пасля чаго нямецкія салдаты адступілі. Так для нас скончылася нямецкая акупацыя.
•k’k’k
11 ліпеня ад раніцы пачаўся незвычайна моцны артылерыйскі абстрэл мястэчка, у якім ужо не было ніводнага немца. Абстрэл доўжыўся да поўдня і прычыніў новыя шматлікія пажары. Да таго ж панавала невыносная гарачыня — проста не было чым дыхаць.
У другой палове дня выпаў жаданы дождж, які хутка ачышчаў паветра. Каля 16 гадзін я пабачыў савецкага салдата, які вылез з кустоў і крыкнуў: „Эй, пацан, немцев у вас нет?”, на што я адказаў, што яны ўжо ўночы выйшлі. Гэта быў разведчык, які ракетай паведаміў свайму атраду, што небяспекі няма.
Неўзабаве прыбылі савецкія танкі. Іх сустракалі жыхары мястэчка, якія вылазілі з сваіх сховішчаў. Адзін танк падняў ствол сваёй гарматы і выстраліў. Перапалоханыя людзі пачалі ўцякаць, а байцы смяюцца: „Не бойцеся, гэта салют — здабылі ж крупный населенный пункт!”. Да людзей прамовіў афіцэр, які абвясціў вяртанне савецкай улады, савецкіх парадкаў, „мужчыны — у армію, жанчыны — да працы”, сказаў. Ён гаварыў аб вызваленні, але простыя чырвонаармейцы, відаць ігнаравалі казённую дыялектыку. Я бачыў, як яны маршыравалі па вуліцы і чуў, як спявалі свае песні з такім вось прыпевам:
Белоруссня родная, Укранна золотая. Наше ечастне дорогое, Мы свонмя штыкамн овладнм.
Вызваленне і „овладенне” штыкамі... Гэта дастаткова тлумачыла характар адносін савецкай улады да беларускага пытання. Афіцыйных і рэальных. Аднак усведамленне гэтай ісціны практычных наступстваў пакуль што не мела. Асноўнае было — выжыць. Наша сям’я засталася без даху над галавой, да таго частку нашага „дабра”, выратаванага ад пажару, разрабавалі местачковыя гіены. Таму няцяжка было нам змясціцца ў адным пакойчыку, які прызначыла новая ўлада. Гэта ёй нічога не каштавала. Праўда, маці надалей працавала ў сельскагаспадарчым кааператыве, аднак цэлы год не выдавалі там зарплату, а адзіным заробкам быў хлеб, які бясплатна давалі ў дукштанскай пякарні. Матэрыяльнае становішча нашай сям’і тады было горшае, чым у час нямецкай акупацыі.
Таму 1 верасня 1944 г. з ахвотай і надзеяй на лепшае бытаванне паехаў я ў Вільню працягваць сваю вучобу ў гімназіі. Надзіва, змены, якія адбыліся з вяртаннем савецкай улады, пакуль што былі нязначныя. Выбыў недзе Труканас, але дырэктарам гімназіі быў ранейшы настаўнік фізікі Генрыкас Ёнайціс. Таксама выбылі Она Дабрылайце і Сіскінас, а прыбылі новыя — Дзірмаўскас, Вайтэкунас і Хаетайце — настаўніца нямецкай мовы. Сакратаром педагагічнай рады надалей заставалася Юлія Жукаўскайце.
Пакуль што ранейшых настаўнікаў не рэпрэсавалі, а прафесар Віленскага ўніверсітэта Тадас Іванаўскас, дарэчы, родны брат нашага Вацлава Іваноўскага, у 1946 г. атрымаў нават савецкі медаль „За доблестный труд в годы Велнкой Отечественной
войны” за тое, што ў той цяжкі час рупіўся пра адукацыю літоўскай моладзі. А беларускія педагогі за тое самае гібелі ў савецкіх турмах і лагерах.
Нязначна змянілася ў гімназіі і праграма навучання: не было ўжо ўрокаў рэлігіі, затое нямецкая мова надалей вывучалася, а новым прадметам была руская мова. Паправілася дысцыпліна, ад якой залежала прызнанне бясплатнага пражывання ў інтэрнаце на вуліцы Якуба Ясінскага № 20/22, у якім значна палепшылася харчаванне і медыцынская апека.
У 1944/45 г. у маім шостым класе было 16 вучняў, а ў іх ліку — некалькі новых, між іншых Ромас Пятраўскас, які раней жыў з бацькамі ў Расіі. Цяпер ягоны бацька быў нейкім важным службоўцам Савецкай Літвы і атрымаў кватэру на вуліцы Гедымінаса № 8. Вясной 1945 г. усім вучням, якім споўнілася 16 гадоў, выдаваліся савецкія пашпарты. Відаць, па гэтым пытанні выклікалі мяне да дырэктара гімназіі. Там размаўляў са мной нейкі службовец з міліцыі, і пашпарт быў прызначаны, аднак, не ведаючы яшчэ маміных планаў, я ўстрымаўся з яго атрыманнем. Няшмат бракавала, і меў бы грамадзянства Савецкага Саюза.
5 чэрвеня 1945 г. я атрымаў пасведчанне Першай гімназіі аб пераводзе ў сёмы клас і выехаў на летнія канікулы ў Дукшты. Там становішча не змянілася, бо палепшыцца не магло. Перш за ўсё ў малым пакойчыку было надзвычай цесна, а невялікая чыгунная плітка не магла замяніць нармальную кухню, што маме і бабуні значна ўскладняла гатаванне абедаў. Гэтым разам інтэрнацкая сталоўка была значна лепшай.
Магчыма, таму мама пастаралася забяспечыць дзецям лепшыя ўмовы летняга адпачынку ў бацькавых братоў і сястры на Браслаўшчыне. Верагодна, пры гэтым браўся пад увагу і эканамічны разлік. У свой час мой бацька дапамагаў ім грашыма, цяпер
жа спатрэбілася некаторая іх дапамога. Мне невядома, калі і як была арганізавана гэтая кампенсацыя.
Калі на пачатку чэрвеня прыехаў я ў Дукшты, там ужо чакалі мяне тры дзяўчыны з Друйска і аколіцы — Лёля, Люся і Дзюня. 7 ліпеня я паехаў з імі вузкакалейкай у Друйск, а адтуль пайшлі пехатой да цёткі Антаніны Каравай, якая жыла ў невялікай вёсцы Масалыпчына. Цётка сустрэла мяне прыхільна, павячэралі, пагаварылі і пайшоў спаць.
У цёткі Антаніны я правёў цэлы месяц. Яе муж, Каравай, быў апантаны маніяй вялікасці — ён лічыў сябе не звычайным мужыком, а нашчадкам князёў Масальскіх, пра што мелася сведчыць назва вёскі Масалыпчына. Па-беларуску ён гаварыў нармальна, але лічыў сябе палякам. У той час у яго хаваліся два былыя паліцыянты з Латвіі, з якімі я праводзіў бессэнсоўныя гутаркі пра спадзяваную новую вайну заходніх дзяржаў з Савецкім Саюзам. 3 большай цікавасцю прыглядаўся да мясцовага насельніцтва і вывучаў яго нацыянальнае стаўленне.
Да Каравая часам заходзілі паўпанкі Сакалоўскі і Дрангоўскі, якім цікава было пагаварыць са мною пра новую палітычную сітуацыю ва ўсходняй Еўропе. Звычайна канчаліся яны гарачымі спрэчкамі пра лёс „усходніх крэсаў”. Такія паўпанкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва погляды, што неўзабаве Польшча будзе „ад мора да мора і аж па Катынь”. Гэта быццам неабходнасць, бо трэба зрабіць адно „панства”, здольнае абараніцца ад Усходу і Захаду. Пад іх уплывам многія маладыя хлопцы запісваліся палякамі, каб не служыць у Чырвонай Арміі. Яны не пярэчылі, што пры немцах пачало тут арганізоўвацца беларускае жыццё, самаахова, рух моладзі, але паводле іх гэта было нямецкай інтрыгай, накіраванай супраць польскіх інтарэсаў. Аднойчы яны „паведамілі”, што ў мясцовым сельсавеце нехта заявіў, што ўся Беларусь