За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
У гады нямецкай акупацыі вучыцца было даволі цяжка. Акрамя клопатаў з памяшканнем гімназіі адчуваўся недахоп падручнікаў, што часткова кампенсавалі запісы ў нашых сшытках. Трэба, аднак, падкрэсліць, што ў школьнай праграме не было месца для так званай фашысцкай прапаганды ці іншых формаў палітычнай індактрынацыі.
Значную нестабільнасць выказвала колькасць вучняў майго класа. Калі ў 1942/43 г. вучылася каля 40 юнакоў, то ў наступным школьным годзе іх колькасць зменшылася бадай напалову. Некаторыя старэйшыя калегі хаваліся ад мабілізацыі ў літоўскі легіён СС ці выязджалі ў іншыя школы, або па розных прьгчынах спынялі вучобу. Значная частка калег жыла з бацькамі ці ў найманых кватэрах. Блізкіх кантактаў з імі ў мяне не было, і ўсё ж застаўся на доўгія гады добры ўспамін аб некаторых. Хударлявы і нясмелы Бронюс Крумініс з часам стаў выдатным архітэктарам і адным з праектантаў рэканструкпьіі Троцкага замка (памёр у 2000 г.). Уладас Нарбутас стаў лекарам, сустрэў яго выпадкова ў 1979 г.
на пляжы ў Паланзе. Запомніліся Баліс Яўра, Ёнас Лаўрынайціс, Ёнас Грыгоніс, Стасіс Вансявічус, якога празывалі „Усас”.
Маючы накіраванне дырэктара Труканаса, у верасні 1942 г. я пасяліўся ў інтэрнаце на вуліцы Ёіеtuvos Tarybos. На добры лад, гэта быў нейкі зборны пункт для прыезджых вучняў, якіх з часам рассялялі ў сапраўдныя інтэрнаты. Знаходзіўся ён на далёкім Антокалі, за касцёлам св. Пятра і Паўла. Адсюль да гімназіі было каля пяці кіламетраў. Пакуль Вілія не замерзла, мы карысталіся параходамі, праезд каштаваў некалькі фенігаў. На прыстані выходзілі, міналі казармы, у якіх украінскія ваякі вучыліся маршыраваць, спяваючы адну і тую песню „Распрагайце, хлопцы, коней” на маршавы манер. Адтуль ішлі пехатой на Вялікую вуліцу ў гімназію. У гэтым інтэрнаце пазнаёміўся з Здзіславам Мікульскім, палякам з Кены, які не хацеўчаставаць атрыманымі прадуктамі і сырыя яйкі схаваў пад падушку, на якую хлопцы яго піхнулі, і яйкі ператварыліся ў яечню.
Здаецца, позняй восенню 1942 г. частку хлопцаў перавялі ў інтэрнат, які знаходзіўся ў цэнтры горада на вуліцы св. Філіпа № 3, а праз некалькі месяцаў — на вуліцу Субач № 19. У абодвух інтэрнатах умовы былі падобныя: залы, у якіх нярэдка змяшчалася каля 20 ложкаў, зімой не ацяпляліся, іх маладыя насельнікі шумелі, у выніку чаго магчымасці спакойна вучыцца былі вельмі абмежаваныя. Затое істотнае значэнне мелі інтэрнацкія сталоўкі, у якіх мы атрымлівалі сціплыя снеданні, абеды і вячэры. Наогул харчаванне было кепскае і мы часта былі галодныя. Дапамагала прадуктовая картачка, якую прысылала мама. На яе можна было купіць у краме хлеб, маргарын, мармелад ці нешта іншае. Сёння здзіўляюся, як у той ваенны час літоўскія асветныя ўлады здолелі даць вучням нават такія ўмовы.
Пастаянная нястача цяпла і калорый гнала мяне дамоў, дзе можна было пагрэцца і пажывіцца. Аднак ездзіць у Дукшты чыгункай было няпроста — патрабаваліся пропускі, якія звычайна выдаваліся ўладамі тры разы на год — на Каляды, Вялікдзень і летнія канікулы. Таму пры немцах і пазней пры caseTax даводзілася карыстацца ваеннымі транспартамі, што было небяспечна і трывала часам цэлы дзень або даўжэй. Вось некаторыя эпізоды з гэтых паездак.
Аднойчы вясной 1943 г. я рашыў паехаць у Дукшты без пропуска. У Вільні выйсці на перон было немагчыма — нямецкія жандары не прапускалі. Тады з калегам пайшлі ў Новую Вільню і там пашанцавала прычапіцца да ваеннага эшалона, з якога нас выгналі ахоўнікі на станцыі Швенчонеляй. Там усю ноч чакалі нейкага іншага эшалона. На станцыі шмат цывільных і ваенных пасажыраў. Мы выцягнулі свае бутэрброды, тады падышоў да нас нейкі літоўскі салдат і, пачуўшы нашу літоўскую гутарку, сказаў, што ён дэзерцір з Данскога фронту, уцякае дамоў, доўга не еў, і папрасіў хоць кавалачак хлеба. Даў яму свой бутэрброд, бо Дукшты былі ўжо недалёка.
Іншым разам удалося ўлезці ў тармазную будку эшалона, якім везлі на ўсходні фронт прыкрытыя нечым танкі. У той будцы не было на чым прысесці, і праз нейкі час я абапёрся на сценку і прыціснуў няшчасны тормаз. У голым полі цягнік затрымаўся, выскачылі ахоўнікі з аўтаматамі, якія, магчыма, падазравалі дыверсію і пачалі шукаць дыверсантаў. Здавалася, што надыдзе мой канец. Аднак пакуль ахоўнік дайшоў да маёй будкі, яго апярэдзіў мясцовы чыгуначнік, які працаваў на паравозе. Ен ведаў, што нехта сядзіць у будцы, але не рабіў шуму, толькі спусціў пару і даў сігнал ад’езду. Ахоўнікі хутка паселі ў вагоны, і мы даехалі да чар-
говай станцыі, на якой я ўцёк з гэтага эшалона. Я ўпэўнены, што дапамога чыгуначніка выбавіла мяне ад кулі ахоўніка.
Студзень 1944 г. На Віленскі вакзал познім вечарам прыбываюць нашы вучні з усіх напрамкаў — з Гродна, Дзвінска, Маладэчна, Каўнаса, якія пасля зімовых канікулаў вяртаюцца ў гімназію. Назбіралася некалькі дзясяткаў хлопцаў, але ісці ноччу без пропуска рызыкоўна, сядзець на вакзале холадна, акрамя таго, заўтра трэба ісці на заняткі. На прапанову заўсёды ініцыятыўнага Мікштаса хлопцы сфармавалі калону, на нямецкі манер сталі тройкамі і рушылі ў напрамку інтэрната. Раптам на Завальнай вуліцы напаткалі нямецкіх жандараў, але маршыруем смела, тупаем ботамі, а Мікштас наперадзе калоны ў нямецкай пілотцы, салютуе нямецкім салдатам. Яны нас не чапалі, не правяралі і гэтаксама адсалютавалі нам. Відаць, наша ўпэўненасць іх пераконвала, што мы — нейкая рабочая калона і што ўсё ў парадку. А мы цешыліся, што абманулі патруль і спакойна дайшлі да сваіх ложкаў у інтэрнаце.
На пачатку 1945 г., ужо ў савецкі час, калега, які працаваў у адміністрацыі ўніверсітэта, украў там пэўную колькасць пустых бланкаў на чыгуначныя пропускі. Іншы інтэрнацкі калега выпісваў на іх прозвішчы, кірунак і мэту падарожжа (заўсёды — „служебно”). На канец прыбівалі пячатку з трохкутным зялёным штэмпелем, якую хлопцы ўкралі ў магазіне кааператыва „Рута”, крыху яе пакручвалі, каб замазаць літары штэмпеля, і „пропуск” быў гатовы.
3 такім пропускам стаю ў чарзе да білетнай касы, а перада мной нейкі службовец з пасведчаннем партыйнага камітэта. Але касір адмаўляецца прадаць яму білет, кажа, што „удостоверенне” павінна быць на адпаведным бланку. Спрачаюцца доўга, нарэшце касір кліча: „Следуюпцій!”. Падыходжу да касы, па-
даю свой ліпавы пропуск, касір глянуў на яго, паказвае службоўцу і гаворыць: „Вот, такнх надо!”.
У час нямецкай акупацыі беларускае жыццё ў Вільні рэдка заўважалася голым вокам. Даваенныя дзеячы пераважна выехалі ў Беларусь, а афіцыйныя аб’явы друкаваліся на нямецкай, літоўскай і польскай мовах. Праўда, дзейнічаў Беларускі камітэт, Беларуска-расійская гімназія і настаўніцкая семінарыя, да якіх не было ў мяне аніякай справы. 3 праваслаўных цэркваў веяла расійшчынай, і толькі ў адным са шматлікіх касцёлаў адбываліся набажэнствы з казаннем і спевамі на беларускай мове, якія я час ад часу наведваў. Немалое значэнне меў выдаваны ў Вільні штотыднёвік „Беларускі Голас”, даступны ў гарадскіх кіёсках. I гэта было, бадай, усё.
Цяжкасці ваеннага жыцця ў значнай меры лагодзіла кіна-тэатральнае мастацтва. У час нямецкай акупацыі ў Вільні дзейнічалі оперны і драматычны тэатры і пяць даступных для цывільнага насельніцтва кінатэатраў „Casino”, „Adrija”, „Muza”, „Чыгуначны” і час ад часу „Soldatentheatr II”. Білеты былі танныя і мы, школьнікі, маглі бадай штотыдзень пайсці ў кіно ці тэатр.
3 восені 1942 да вясны 1944 г., гэта значыць крыху болып чым за год прабывання ў Вільні, я глядзеў чатыры оперы — „Rigoletto”, „Traviata”, „Madam Butterfly”, „Faust”, a таксама некалькі літоўскіх п’ес, з якіх запомніліся „Naujieji zmones”, „Vidurnakcio vaidokliai” i „Vincas Kudirka”. Аднак большае значэнне мелі нямецкія кінафільмы, некаторыя з іх пакінулі незабыўнае па сённяшні дзень уражанне. Перш за ўсё гэта былі мастацкія, упершыню бачаныя, каляровыя фільмы „Die goldene Stadt”, „Munchhausen” i некалькі чорна-белых: „Tiger von Eschnapur”, „Das indische Grabmal”, „Die Reise nach Tilsit”, „Andalusische Nachte”, „La Habanera”, „Vom
9. Юры Туронак сярод старэйшых калег па гімназіі. Кастрычнік 1943 г.
Schicksal verweht”, „Zirkus Zaran”, „Lache Bajazzo”, „Gasparone”, „Doktor Krippen an Board”.
Акрамя кінахронікі выразную прапагандысцкую накіраванасць мелі два фільмы, якія мне давялося паглядзець. Адзін з іх антысеміцкі („Jud Suss”) і другі — пра лёс паволжскіх немцаў у гады калектывізацыі. Агулам, як сведчаць мае тагачасныя запіскі, я бачыў не менш за 30 нямецкіх кінафільмаў і захапляўся такімі акцёрамі, як Heinz Riihman, Olga Tschechova, Kristine Soderbaum, Zara Lander, Theo Lingen, здымкі якіх захоўваў дзясяткі гадоў. Гэта быў своеасаблівы жыццёвы рэкорд кінаманіі — такога ўражання не выклікалі пасляваенныя стандартныя савецкія кінафільмы, хаця Любоўю Арловай, несумненна, захапляўся.
Значнае ўражанне пакінулі таксама канцэрты вакальна-інструментальнай групы Вермахта, якія
з вясны 1943 г., калі дазваляла надвор’е, кожнай раніцы адбываліся на плошчы Ажэшкі ў Вільні. Я часта хадзіў на гэтыя канцэрты і запомніў песню „Heimat, deine Sterne”, якую спяваў нямецкі саліст у вермахтаўскай уніформе.
Аднак не толькі канцэрты вабілі мяне на плошчу Ажэшкі. Кожнай раніцай вывешвалі там, на адным доме, вялізную карту, якая паказвала, як пасля сталінградскага паражэння немцы з дня на дзень „скарачалі” свой усходні фронт. Гэта было бадай адзіным маім зацікаўленнем пераменным ходам вайны.
У сакавіку 1944 г. разышліся чуткі аб праектаванай мабілізацыі юнакоў, якім споўнілася 15 гадоў, на дапаможную службу ў Люфтвафэ на тэрыторыі Нямеччыны. Праўда, такая магчымасць прыцягвала некаторых нашых гімназістаў, але літоўскія асветныя ўлады не ўхвалялі гэтых намераў і рашылі неадкладна закончыць наша навучанне і распусціць гімназістаў пад апеку і адказнасць бацькоў. У выніку ў нашай і іншых гімназіях заняткі спыніліся 5 красавіка 1944 г., і прыезджыя вучні былі вымушаны вярнуцца з Вільні дамоў.
8 красавіка я развітаўся з інтэрнацкімі сябрамі і выехаў у Дукшты. У маім вагоне таксама ехалі студэнты Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. 3 прыемнасцю слухаў іх беларускія патрыятычныя песні.
У Дукштах пакуль што ўсё выглядала па-старому. Адзінай заўважнай навіной была Flugwache — авіяцыйны пост, які месціўся ў занятай немцамі палове нашага дома. Салдаты пабудавалі ў мястэчку маяк, сачылі за рухам самалётаў і звесткі перадавалі ў мясцовую нямецкую камендатуру. Авіяцыйны пост абслугоўвалі два немцы і чатыры латышы. Сценкі паміж пакоямі ў нашым доме былі тонкія, і я чуў і