За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Затое не мянялася значэнне Дукштанскага двара як важнага эканамічнага цэнтра аколіцы. Нягледзячы на парцэляцыю пасля аграрнай рэформы 1861 г., яшчэ ў канцы XIX ст. у яго складзе заставалася некалькі фальваркаў з больш як 20 тысячамі гектараў ворнай зямлі і вялікімі абшарамі лясоў і азёр.
У 1862 г., калі завяршалася будаўніцтва Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, гэтае значэнне двара прадвызначала лакалізацыю ў адлегласці 3 кіламетраў ад яго чыгуначнай станцыі Дукшты. 3 часам каля станцыі вырас пасёлак Дукшты, жыхары якога працавалі на чыгунцы і абслугоўвалі гандлёвыя патрэбы двара. Паводле расійскага перапісу насельніцтва, у 1897 г. пасёлак налічваў 641 жыхара, у тым ліку 452 жыды (болып за 70%), 98 каталікоў і 62 стараверы. Астатнюю групу насельніцтва (29 чалавек) складалі праваслаўныя і мусульмане.
Найлепшым, бадай, перыядам у гісторыі пасёлка Дукшты быў пачатак XX ст., чаму спрыяла ажыўленне кан’юнктуры ў Расіі і на замежных рынках. Хутка раслі абароты збожжа, фруктаў, рыбы і лесу, якія пастаўляліся дукштанскімі жыдоўскімі купцамі ў Дзвінск, Рыгу, Пецярбург і Вільню. Актывізацыя гандлю садзейнічала росту насельніцтва мястэчка, колькасць якога напярэдадні сусветнай вайны вырасла прыкладна ўдвая ў параўнанні з 1897 г. У той час было некалькі мураваных дамоў, збудаваных каля рынку, драўляны будынак школы і на заходнім краі мястэчка, на ўзгорку, мураваная белая праваслаўная царкоўка — невялікая, адпаведная колькасці праваслаўных жыхароў мястэчка і аколіцы.
Пасля вайны і далучэння да Польшчы Дукшты апынуліся ў новым становішчы. За некалькі кіламетраў на захад ад мястэчка праходзіла польскалітоўская дэмаркацыйная лінія, якая была фактычнай граніцай, а за 20 кіламетраў на поўнач, за чыгуначнай станцыяй Турмонты — дзяржаўная граніца з Латвіяй. Адначасова змянілася адміністрацыйнае становішча Дукштаў. Да вайны мястэчка знаходзілася ў складзе Новааляксандраўскага (Зарасайскага) павета Ковенскай губерні, цяпер жа было далучана спачатку да Браслаўскага, а з чэрве-
ня 1925 г. да Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.
Аднак ані гэтыя змены, ані новы статус мястэчка як цэнтра Дукштанскай гміны не маглі стрымаць яго эканамічнай дэградацыі, тыповай для многіх усходніх абшараў тагачаснай Полыпчы. На гэта ўплывала галоўным чынам страта расійскіх рынкаў збыту і мытныя бар’еры, якія з’явіліся на шляху да балтыйскіх партоў. Бесперспектыўнасць новага становішча найхутчэй ацанілі рухлівыя і прадбачлівыя жыдоўскія купцы, якія спачатку выязджалі ў Расію, а пасля вайны ў іншыя гарады Полыпчы.
Гэтыя іх ацэнкі пацвердзіла пасляваенная рэчаіснасць. Слабы попыт на сельскагаспадарчыя прадукты ў міжваенныя гады давёў жыхароў навакольных вёсак да пякучай беднасці. Мала лепш было і ў мястэчку, у якім акрамя тартака, прымітыўнай электрастанцыі і невялікай малачарні не было, бадай, ніякіх прамысловых прадпрыемстваў. Адны працавалі на чыгунцы, іншыя, пераважна жыды, займаліся рознымі рамёствамі, было некалькі жыдоўскіх і хрысціянскіх крамаў. У лепшым становішчы знаходзіліся нешматлікія службоўцы-паліцыянты, настаўнікі і іншыя, большая частка якіх прысылалася з Польшчы.
Паводле польскага перапісу, восенню 1921 г. у мястэчку Дукшты было 1076 жыхароў, а гэта значыць, што за амаль чвэрць стагоддзя (1897-1921) яго насельніцтва павялічылася на 68%. Адначасова істотна змянілася яго структура. За гэты час колькасць жыдоў зменшылася на 8%, старавераў падвоілася, а каталікоў павялічылася ў пяць разоў. У 1921 г. жыхары гэтых трох канфесій складалі 97,5% усяго насельніцтва мястэчка. Да іншых веравызнанняў належала 2,5% насельніцтва, сярод якіх было 20 праваслаўных, 6 мусульман і 1 евангелік.
Насельніцтва мястэчка Дукшты

1897
1921

чалавек
%
чалавек
%
Агулам
641
100,0
1076
100,0
у тым ліку




каталікі
98
15,3
503
46,7
іудзеі
452
70,5
416
38,7
стараверы
62
9,7
130
12,1
праваслаўныя


20
1,9
мусульмане
29
4,5
6
0,5
евангелікі


1
0,1
Нацыянальная структура насельніцтва мястэчка адлюстроўвала своеасаблівыя якасці польскай статыстыкі і не адпавядала сапраўднасці. Так, да польскай нацыянальнасці было запісана 980 жыхароў мястэчка, або 91% усяго яго насельніцтва. Да гэтай нацыянальнасці залічваліся не толькі каталікі, але нават пераважная частка жыдоў і старавераў.
Болып аднародным было насельніцтва Дукштанскай гміны. У 1921 г. з агульнай яго колькасці 2945 чалавек (не лічачы мястэчка) да каталіцкага веравызнання належала 2710 чалавек, або 92,0% усяго насельніцтва гміны. Паводле перапісу, больш за 70% каталікоў было літоўскай нацыянальнасці, астатнюю іх частку складалі палякі. Другой па колькасці канфесійнай групай былі стараверы (209 чалавек, або 7,1%). Такім чынам на каталікоў і старавераў у 1921 г. прыпадала болып як 99% насельніцтва гміны.
Амаль усе веравызнаўчыя групы насельніцтва мелі свае святыні, асобныя могілкі, розныя абрады і звычаі. Магчыма, найраней была пабудавана ў мястэчку жыдоўская бажніца (яна не лічылася сінагогай) і малітоўны дом старавераў, які называлі маленнай. У 1910 г. пабудавалі праваслаўную царкоўку і побач з ёю плябанію. Аднак з увагі на мала-
лікасць вернікаў у міжваенныя гады царкоўка пераважна пуставала, а ў доме святара была адкрыта польская школа.
Доўгі час каталікі мястэчка належалі да парафіі ў Старых Дукштах. Адпаведна з нацыянальным складам насельніцтва навакольных вёсак, а таксама ў выніку прыналежнасці парафіі да Тэльшайскай дыяцэзіі (да 1925 г.) дукштанскія парахі Канстанцін Шымашус, пазнейшыя Зянон Буткявічус і Язэп Вайчунас не толькі карысталіся ў сваім касцёле літоўскай мовай, але і займаліся культурнай працай сярод насельніцтва. Між іншым, пры касцёле ў Старых Дукштах быў арганізаваны літоўскі хор і бібліятэка.
Пасля далучэння ў 1925 г. Дукштанскай парафіі да Віленскай архідыяцэзіі гэтая акалічнасць паўплывала на рашэнне архібіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага арганізаваць у мястэчку Дукшты польскую парафію. Аднак у 20-я г. яшчэ не было там ані касцёла, ані пастаяннага ксяндза. Толькі летам 1928 г. прыбыў сюды малады ксёндз Пётр Вітаўт Ступкевіч, родам з Ракава, прызначаны рэктарам Дукіптанскай філіяльнай капліцы і настаўнікам рэлігіі ў мясцовай школе.
Ксёндз Ступкевіч энергічна ўзяўся за справу. Ужо ў 1930 г. ён закончыў будаўніцтва даволі вялікага дома каля Чыгуначнага возера, у якім размяшчалася плябанія з залай, прыстасаванай для культавых патрэб. Неўзабаве пачалося будаўніцтва касцёла ў мястэчку, якое, паводле даведніка Віленскай архідыяцэзіі, фінансавалася са складчын вернікаў. Аднак з увагі на невялікую іх колькасць (каля 400 чалавек) і цяжкое матэрыяльнае становішча, верагодна, не абышлося без субсідый Віленскай курыі, а магчыма і дзяржаўных устаноў. Драўляны, даволі прыгожы касцёл св. Станіслава Косткі быў пабуда-
ваны даволі хутка і 25 траўня 1935 г. асвечаны архібіскупам Ялбжыкоўскім.
Пасля гэтага пачалося ўзбуйненне Дукштанскай местачковай парафіі шляхам далучэння да яе вёсак і фальваркаў, якія да гэтага часу былі ў складзе парафіі ў Старых Дукштах. У выніку колькасць членаў новай парафіі ў мястэчку павялічылася ў тры разы і на канец 1938 г. складала 1265 душ. I хаця пры размежаванні парафій улічваўся нацыянальны фактар, усё ж у складзе местачковай парафіі апынулася пэўная колькасць літоўцаў. У сувязі з гэтым ксёндз Ступкевіч чытаў евангелле па-польску і па-літоўску, што пры польскім часе, здаецца, не выклікала ніякіх праблем. Аднак між парахамі абедзвюх Дукштанскіх парафій вялікай дружбы не было.
Наш дом
У такім спецыфічным асяроддзі пачалося маё жыццё. He раз я думаў, чаму бацька* вырашыў пасяліцца менавіта ў Дукштах, у чужой мясцовасці, з якой не быў звязаны сваім паходжаннем. He маглі яго вабіць ні прыгожыя краявіды, ні перспекты-
' Браніслаў Сцяпанавіч Туронак нарадзіўся 10 (22) чэрвеня 1896 г. у Пестунах Дзісенскага пав. у беззямельнай сялянскай сям’і. Вясной 1917 г. закончыў Яраслаўскую гімназію, вярнуўся на радзіму, далучыўся да беларускага адраджэнскага руху. Настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах у вёсцы Більдзюгі і мястэчку Новы Пагост. Восенню 1919 г. паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у заснаванні Беларускага студэнцкага саюза, быў рэдактарам студэнцкага часопіса „Наш Шлях”, а пазней дзеячам Беларускага сялянскага саюза і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. 3 ліпеня 1926 г. атрымаў дыплом лекара, працаваў у віленскай „Літоўскай клініцы”. Вясной 1928 г. атрымаў накіраванне на пасаду раённага лекара ў мястэчку Дукшты, дзе жыў да заўчаснай смерці 19 верасня 1938 г. Падрыхтаваў папулярную кніжачку „Гігіена ўзгадавання дзіцяці” (Вільня, 1928).
ва вялікіх заробкаў, ані магчымасць грамадскай дзейнасці сярод беларусаў, якіх тут, па сутнасці, не было. Здаецца, на гэтае яго рашэнне найбольш паўплывала камунікацыйнае становішча Дукштаў. Адсюль ішла чыгунка ў Вільню і Беласток (да матчынай сям’і) і вузкакалейка ў Друю, адкуль было недалёка да ягоных братоў і сясцёр.
Акрамя таго, з Вільняй бацьку звязвалі грамадскія інтарэсы. Да вясны 1934 г. быў ён членам цэнтральнай управы Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры і часта выязджаў на яго пасяджэнні. Адначасова апекаваўся гурткамі БІГіК на Браслаўшчыне, між іншым, у Шальцінах — роднай вёсцы бацькавай маці. Але гэтая дзейнасць працягвалася нядоўга. У першай палове 30-х г. абмежаванні і рэпрэсіі польскай адміністрацыі ўсё болып паралізавалі працу гурткоў і ўрэшце ў 1936 г. загадам віленскага ваяводы БІГіК быў распушчаны.
Вясной 1928 г. прыехаў у Дукшты бацька, а летам прыбыла туды маці“. Спачатку бацькі наймалі кватэру ў Іцка Арона. У 1931 ці 1932 г. бацькі перасяліся ў дом ветэрынара Часлава Доўбара, які праз некалькі гадоў бацька купіў. Стаяў ён на арандаваным пля-
Марыя Іванаўна Рэшэць нарадзілася 2 верасня 1905 г. у вёсцы Рушчаны Беластоцкага пав. у сялянскай сям’і. Вучылася ў пачатковай школе ў мястэчку Харопгча. 3 1915 г. у эвакуацыі (г. Багатол Томскай губ.), там вучылася ў чыгуначнай політэхнічнай школе. 3 1922 г. — на радзіме. Закончыла Віленскі ліцэй выхавацельніц дзіцячых садкоў (1925), працавала ў віленскім прадшколлі. Пад уплывам брата, ксяндза Язэпа Рэшэця, на той час прафесара Віленскай духоўнай семінарыі, уключылася ў беларускі каталіцкі рух, спявала ў хоры касцёла св. Мікалая, у якім тады адбываліся беларускамоўныя набажэнствы, удзельнічала ў розных імпрэзах. Тады пазнаёмілася з Браніславам Туронкам. У студзені 1928 г. выйшла за яго замуж, неўзабаве сям’я пасялілася ў Дукштах. У 1945 г. вярнулася на радзіму. Памерла 2 жніўня 1983 г. у Трыпуцях пад Беластокам.