За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Нягледзячы на ваенныя ўмовы школа надалей працавала нармальна. Вярнулася Пагоня, прыхаваная недзе за савецкім часам. 3 праграмы навучання знікла руская мова, якой, аднак, не замяніла нямецкая. Крыху пацярпелі даваенныя падручнікі гісторыі Літвы, з якіх трэба было выразаць нямілыя нямецкаму воку ілюстрацыі, але тэкст заставаўся без змен. Некаторыя цяжкасці я меў з рашэннем складаных арыфметычных задач, але з астатнімі прадметамі не было ніякіх праблем.
Пад канец траўня 1942 г. адбыліся выпускныя экзамены, і неўзабаве я развітаўся з Дукштанскай пачатковай школай.
ПЕРШАЯ ВІЛЕНСКАЯ ГІМНАЗІЯ
Згодна з тагачаснай сістэмай адукацыі ў Літве выпускнікі чатырохкласнай пачатковай школы прымаліся ў першы клас гімназіі, пяцікласнай школы — у другі клас і шасцікласнай школы — у трэці клас гімназіі. Агульны тэрмін навучання ў пачатковай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе ў кожным выпадку складаў 12 гадоў.
Такім чынам, пасля сканчэння шасцікласнай пачатковай школы ў Дукштах і паспяховай здачы ўступных экзаменаў я мог паступіць у трэці клас гімназіі. Аднак такая перспектыва мяне не задавальняла, бо трое маіх аднакласнікаў — Альфонсас Гаспарунас, Онуце Петкелыце і Леакадыя Шалнайце, закончыўшы пяць класаў Дукштанскай школы, ужо восенню 1941 г. нейкім чынам паступілі не ў другі, а ў трэці клас гімназіі і праз год павінны былі вучыцца ў чацвёртым класе, тады як мяне чакаў толькі трэці клас. Асаблівую ролю адыграла мая тагачасная любоў — Онуце, якая, будучы ў вышэйшым класе, магла ігнараваць калегу з ніжэйшага класа. Па гэтай прычыне я вырашыў засвоіць пад час летніх канікулаў курс трэцяга класа і падрыхтавацца да экзаменаў у чацвёрты клас гімназіі.
Онуце была, бадай, найважнейшай матывацыяй маіх імкненняў, таму ўсе іншыя ўмовы, ад якіх залежала паступленне ў гімназію, здаваліся мне другараднымі і мала мяне хвалявалі. Дарэчы, час быў ваенны, але ўсходні фронт адкаціўся далёка — немцы даходзілі да Волгі і на Эльбрусе вывесілі
свой ваенны сцяг. У Літве ваенныя дзеянні амаль не адчуваліся, было даволі спакойна, ва ўсякім разе для вучняў. Працавалі пачатковыя школы, гімназіі, нават некаторыя факультэты Віленскага ўніверсітэта.
Усё ж мая задума была мала рэальнай. Папершае, у мамы не было сродкаў, каб забяспечыць маё бытаванне ў горадзе, у якім я спадзяваўся вучыцца ў гімназіі, і, па-другое, не было там знаёмых, у якіх можна было б прыпыніцца на час вучобы. Па гэтай прычыне, нягледзячы на паспяховы вынік уступных экзаменаў, нельга было вучыцца ў Свянцянскай гімназіі — інтэрната нам не было. Падобна было і ў раённым цэнтры Зарасай.
Летам 1942 г. надзея на паступленне ў гімназію слабела, аднак усё яшчэ крыху спадзяваўся на поепех і зубрыў алгебру, геаметрыю і іншыя прадметы, у чым мне дапамагаў крыху старэйшы калега з вёскі Канюкі Сцяпонас Шарка, з якім даволі часта гулялі ў шахматы. Урэшце ў верасні запрасілі некалькіх выпускнікоў Дукштанскай школы ў далучаны з Беларусі да Літвы невялікі гарадок Відзы, дзе праектавалася заснаванне літоўскай гімназіі. 17 верасня паехалі ў Відзы, уступныя экзамены прайшлі паспяхова, але кандыдатаў было недастаткова, і ў выніку планаваная гімназія не адкрылася.
Справа выглядала безнадзейна. Пасля вяртання з Відзаў мой старэйшы на два гады калега Альфонсас Мікштас нечакана запрапанаваў: „Юргіс, едзем у Вільню! Калі пашанцуе, застанемся, а калі не — вернемся дамоў”. Мая мама баялася пусціць 13-гадовага сына, але неяк дазволіла ехаць разам з „болыл вопытным” калегам і сказала на развітанне: „Пойдзе мой сыночак пракладаць дарожкі”.
22 верасня 1942 г. мы прыехалі цягніком у Вільню. Нашы клункі занёс за два кілаграмы хлеба нейкі
насілыпчык. Прыпыніліся на адну ноч у знаёмага Мікштаса старавера Балнасава, начавалі на падлозе. Яшчэ ў той самы дзень пад вечар зрабілі першую разведку — пайшлі ў гімназію, якая знаходзілася на Вялікай вуліцы побач з касцёлам св. Казіміра. На панадворку сустрэлі нейкага дзядзьку, які запытаў, чаго нам трэба. „Вучыцца!” — аднагалосна адказалі мы. „О, гэта вельмі добра”, — сказаў незнаёмы і пацікавіўся, адкуль мы прыехалі і як завемся. „Туронак з мястэчка Дукштас”, — адказаў я, пасля чаго наш суразмоўца запытаў: „Ці твой бацька лекар?” „Так, — адказаў я, — але восенню 1938 года памёр”. Незнаёмы неяк задумаўся і сказаў нам прыйсці заўтра ў 8 гадзін да дырэктара гімназіі.
7. Вучні IV “б” класа Першай віленскай гімназіі з настаўніцай М. Грыбаўскене. Трэці справа ў першым радзе Юры Туронак. Травень 1943 г.
Калі назаўтра раніцай я з’явіўся да дырэктара Першай віленскай гімназіі, аказалася, што быў ім наш учарашні суразмоўца — зваўся ён Труканас. Мая справа была аформлена хутка і нечакана паспяхова: дырэктар прыняў мяне ў гімназію, вызваліў ад платы за вучобу (100 райхсмарак у год) і даў накіраванне ў інтэрнат. Паколькі ўступныя экзамены адбыліся раней, мяне прынялі ў IV „б” клас, з тым, што на працягу месяца настаўнікі павінны праверыць маю падрыхтаванасць да заняткаў у гэтым класе. Гэта было ўсё, пра што я мог тады толькі марыць.
Напрыканцы навучальнага года сакратар педагагічнай рады гімназіі Юлія Жукаўскайце перадала мне запрашэнне дырэктара Труканаса зайсці на яго кватэру. 2 чэрвеня 1943 г. прыйшоў я да дырэктара, які мне сказаў: „Часы няпэўныя, і невядома, ці давядзецца яшчэ сустрэцца. Таму хачу табе сказаць, што я ведаў твайго бацьку. У 20-я гады разам жылі, вучыліся і дзейнічалі ў Вільні — я змагаўся за маю Літву, а ён за сваю Беларусь. Разам цярпелі ад палякаў за гэтую нашу дзейнасць”. Пасля размовы дырэктар Труканас прапанаваў мне паснедаць, а праз нейкі час правёў на вакзал, купіў білет і адправіў у Дукшты на летнія канікулы. Тады я зразумеў, што было прычынай паспяховага вырашэння складанага пытання аб паступленні ў гімназію.
Вынікі настаўніцкай праверкі, якая замяніла ўступныя экзамены, відаць, былі здавальняючыя. 27 кастрычніка 1942 г. я атрымаў статус вучня Першай віленскай гімназіі і праз два дні мне далі адпаведнае асабовае пасведчанне.
Восенню 1942 г. у Вільні дзейнічалі тры агульнаадукацыйныя гімназіі з літоўскай мовай навучання — Першая і Трэцяя для хлопцаў, Другая — для дзяўчат, а таксама Беларуска-расійская гімназія і некалькі сярэдніх прафесіянальных школ. Калісь
Е* wird hiermit bescheinigl, do»*
5алЛХ)-1
geboren am
yra Vilniaus l-o* Gimnaxijo* mokiny*.
Schuler de* Wilnaer Gymnasium* I i*t
I	< <.
ЛігеМогійі
Sdtrelonud )
8	. Асабісты білет гімназіста.
нашу гімназію вялі айцы езуіты, і таму змяшчалася яна ў колішнім манастырскім будынку побач з касцёлам св. Казіміра. У наш час гімназія была свецкай, але неяк захоўваліся даўнія традыцыі. Настаўнікам рэлігіі быў езуіт айцец Езас Паўкштас, які штодзень перад заняткамі кіраваў вучнёўскай малітвай, на якую складалася ягонае кароткае маральнае павучанне і наступная песня ў выкананні гімназітаў:
Marija, Marija, skaisciausia lelija, Tu svieti aukstai ant dangaus Palengvink vergija, pagelbek zmonja, Isgelbek nuo prieso baisaus***.
Кожны з нас мог па-рознаму разумець словы малітвы да найсвяцейшай Дзевы Марыі пра аблягчэнне няволі і паратунак ад страшнага ворага. Гэтымі ворагамі маглі быць палякі і саветы, якія пераследавалі незалежніцкія памкненні літоўцаў, але многія лічылі, што адносяцца яны і да немцаў, якія здаўна імкнуліся запаланіць літоўскі і іншыя народы Прыбалтыкі.
Пад час летніх канікулаў 1943 г. нямецкія ўлады стварылі ў будынку нашай гімназіі ваенны лазарэт, а гімназія атрымала на вуліцы Уосто (да вайны — Партовай) цеснае і неадпаведнае памяшканне, у сувязі з чым заняткі адбываліся з восені практычна цэлы дзень — з раніцы і пасля абеду.
У 1943/44 г. дырэктарам гімназіі надалей заставаўся Труканас, які пасля „вызвалення” Чырвонай Арміяй быў рэпрэсаваны, але выжыў і вярнуўся з лагера. У маім класе заняткаў ён не меў. Першы год апякункай нашага класа была М. Грыбаўскене, a
Марыя, Марыя, прачыстая лілея, Ты свецііп высока ў нябёсах, аблегчы няволю, паратуй чалавецтва, збаў ад страшнага Bo­para.
пазней выдатная літуаністка Она Дабрылайце, якая значную ўвагу аддавала гісторыі літоўскай і сусветнай літаратуры. Выкладчыкам нямецкай мовы быў Сіскінас, які быццам прыбыў з Клайпеды пасля яе далучэння ў 1939 г. да Нямеччыны. Сіскінас быў добрым педагогам, займальна прывіваў нам зацікаўленне нямецкай мовай і культурай. Мы вывучалі творчасць Шылера, якім Сіскінас, відаць, асабліва захапляўся, вучылі вершы нямецкіх паэтаў, песні, глядзелі дастасаваныя да нашых ведаў нямецкія фільмы.
Незабыўны быў старэнькі прафесар лацініст Сокалавас. Ён быў рускі, але дастаткова ведаў літоўскую мову, прытым выкладаў, займальна спалучаючы лацінскую мову са звесткамі пра культуру антычнага Рыма. Запомнілася першая лекцыя, якую Сокалавас пачаў ад напісання крэйдай на дошцы наступнага тэксту, які мы павінны былі перапісаць і вывучыць на памяць: „Lingua Latina clara et levis est. Nostra lingua filia linguae latinae est. Variae linguae sunt. Linguae novae sunt, linguae antiquae sunt. Lituania patria nostra suam linguam habet”.
Сокалавас цудоўна выкладаў лацінскую граматыку, што неўзабаве адыграла істотную ролю пры вывучэнні іншых моў.
Стары прафесар жыў з дачкой Вольгай. Нашы аднакласнікі неяк даведаліся, што яны галадаюць, і сабралі крыху прадуктаў, але прафесар прыняў толькі хлеб — казаў, што ад яго адмовіцца неэтычна.
Настаўнікам матэматыкі быў А. Умбрасас. Ён рознымі спосабамі імкнуўся разбудзіць маё зацікаўленне гэтым прадметам, але гэта яму не ўдалося. На маё шчасце, у літоўскіх гімназіях агульная ацэнка матэматыкі складалася з трох „падацэнак” — па арыфметыцы, алгебры і геаметрыі, і мае добрыя „падацэнкі” па арыфметыцы і геаметрыі
кампенсавалі пастаянныя двойкі па алгебры. Цікава, што на сваіх уроках Умбрасас не раз крытычна ацэньваў парадкі нямецкіх акупацыйных улад, што выклікала ўражанне пра яго прыхільнасць да літоўскага нацыянальнага ці камуністычнага падполля.
Лепш, чым матэматыка, давалася мне фізіка, якую выкладаў Генрыкас Ёнайціс. Таксама вучылі нас яго жонка А. Енайцене, П. Ляўдантас і Э. Вайнене, хоць і не памятаю, якім прадметам. Настаўнікам музыкі быў М. Курыла, які, між іншым, кіраваў гімназічным хорам. На пачатку 1944 г. мы рыхтавалі для Віленскага радыё песню „Nurimk sesut, gana raudoti”, але па невядомых нам прычынах у эфір яна не пайшла. Усё ж вывучаная цудоўная песня назаўсёды засталася ў памяці.