За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Усё гэта наводзіць на думкі аб трывожнай будучыні. Баюся, што грамадска-палітычныя перамены ў Полыпчы, якія называюць дэмакратызацыяй, і ў бліжэйшай перспектыве не палепшаць нашага нацыянальнага быту. Стварэнне некалькіх сваіх прадпрыемстваў, магчыма, палепшыць эканамічнае становішча невялічкай часткі насельніцтва, але не паўплывае на тое, каб беларускія дзеці вучыліся ў беларускіх школах, каб расла нацыянальная свядомасць насельніцтва. Гэтага не забяспечыць і польская дзяржава, паколькі, па-першае, яна ў гэтым не зацікаўлена і, па-другое, нават найбольш выгаднае для нас заканадаўства не можа быць эфектыўным проста з увагі на тое, што нас тут замала для стварэння жыццяздольнага грамадскага арганізма. У гэтых адносінах няма чаго спадзявацца і ад Праваслаўнай царквы з увагі на яе традыцыйны цэзарапапізм. Праўда, перамены ў Полыпчы, у прыватнасці жахлівае эканамічнае становішча, могуць часова паспрыяць росту беларускага нацыяналізму, але гэта будзе марны, небаяздольны нацыяналізм парабкаў і служанак у новай польскай буржуазіі.
Прымаючы гэта пад увагу, дазволю сабе выказаць погляд, што адзінай рэальнай магчымасцю захавання і развіцця нацыянальнай субстанцыі беларусаў Беласточчыны можа быць толькі дзяржаўная еднасць з суверэннай Беларускай Рэспублікай, у
крайнім выпадку — усведамленне перспектывы такой еднасці. Як вядома, дзяржаўныя межы не бываюць вечныя, асабліва калі яны ствараліся штучна і разрывалі чужое цела народа. Пра гэта два гады таму пісаў Барыс Сачанка, наконт гэтага ў 70-я г. меў выказацца і польскі ўрад. Урэшце, на такую магчымасць паказвае мірнае аб’яднанне Усходняй і Заходняй Нямеччыны, што япгчэ год таму здавалася абсалютна немагчымым. Аднак, паўтараю, такую еднасць можа ажыццяўляць толькі суверэнная Беларуская Рэспубліка, паколькі ўрад СССР паслядоўна выказваў зацікаўленасць у адваротным, г. зн. у існаванні беларускай меншасці ў Полыпчы як крыніцы патэнцыяльных беларуска-польскіх антаганізмаў.
Альтэрнатывай дзяржаўнай еднасці можа быць толькі непрывабная роля Беластоцкай Рэдуты, якая загіне, баронячы Беларусь, даказваючы сваім існаваннем усяму свету абсурднасць польскіх прэтэнзій да паловы яе тэрыторыі.
Белавежа, 5-7 кастрычніка 1990 г.
№ 4. Ліст А. Закшэўскага
з Прэзідэнцкай канцылярыі. 9.04.1993
KANCELARIA PREZYDENTA RZECZYPOSPOLITEJ POLSKIEJ PODSEKRETARZ STAND
ANDRZEJ ZAKRZEWSKI
Warszawa, 1993-04-
Szanowny Pan
Dr Jerzy TURONEK
Prague Pana poinformowad, ze w nieodleglym juz terminie prawdopodobnie w czerwcu Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej Lech Walesa ziozy oficjalna wizyte w Republice Bialorusi. Pozwalam wise sobie zwrdcid sie do Pana, jako wybitnego znawey stosunkdw polsko-bialoruskich, z proriba o pomoc w przygotowywaniu tej wizyty.
Bqde Panu wysoce zobowiazany, je^li zechcialby Pan podja