За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
У выніку энергічнай дзейнасці партыйных, адміністрацыйных і асветных улад беларускае школьніцтва было хутка адноўлена. Ужо ў 1954/55 г. га Беласточчыне было 66 пачатковых школ з беларускай мовай навучання і 90 школ з прадметам беларускай мовы, г. зн. разам 156 школ, у якіх вывучала родную мову 9128 вучняў. Арганізавана таксама 5 сярэдніх школ, у іх ліку: тры агульнаадукацыйныя ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску, Гайнаўцы і Міхалове і беларускія паралельныя класы ў Бельскім педліцэі і Беластоцкім ліцэі выхавацельніц дзіцячых садкоў з агульнай колькасцю 878 навучэнцаў.
Заўважым, што ў ходзе ажыццяўлення гэтай акцыі ўлады кіраваліся не пажаданнямі бацькоў, а перш за ўсё крытэрыем роднай мовы. Па-за дыскусіяй была абавязковасць яе вывучэння, так, як не выклікала сумнення абавязковасць вывучэння польскай мовы ці, скажам, матэматыкі. Прынцып добраахвотнасці стасаваўся толькі да выбару бацькамі тыпу школы, у якой вучыліся іх дзеці, г. зн. школы з беларускай мовай навучання ці польскамоўнай школы з прадметам беларускай мовы. Аднак гэтая добраахвотнасць была ў значнай меры тэарэтычная: на практыцы справа рашалася ўладамі на падставе аналізу нацыянальнай структуры насельніцтва паасобных школьных раёнаў. Захаваліся архіўныя дакументы, якія сведчаць, што абодва тыпы школ загадзя планаваліся школьнымі ўладамі.
Характэрнай рысай гэтай акцыі была яе паспешлівасць. Цэнтральныя ўлады былі зацікаўлены развіццём беларускага школьніцтва, у сувязі з чым ваяводскія і павятовыя органы імкнуліся задаволіць гэтую зацікаўленасць і выказацца вынікамі сваёй дзейнасці, ствараючы ў некаторых выпадках беларускія школы на паперы. У палове 50-х г. выкарыстанне беларускай мовы выказвала вялікую розніцу ў паасобных школах і класах, а таксама ў навучанні паасобным прадметам. He хапала падручнікаў і адпаведных настаўнікаў.
Беларускае насельніцтва адносілася да гэтай акцыі даволі стрымана. Па-першае, ва ўмовах стабілізацыі пасляваеннай рэчаіснасці яно разумела, што ніякага грамадскага статусу беларуская мова не атрымала, што ў дзяржаўным жыцці была яна непатрэбная і што веданне польскай мовы нашмат важнейшае, паколькі ад таго ў немалой меры залежаў старт дзяцей у жыццё. Па-другое, праяўлялася нявер’е ў трываласць новага курсу школьнай палітыкі. Урэшце валюнтарызм і гонка за паказчыкамі не садзейнічалі павышэнню аўтарытэтнасці беларускай мовы ў школе.
Гэтыя фактары, не без удзелу антыбеларускіх настрояў восенню 1956 г., абумовілі нестабільнасць створанай адукацыйнай сістэмы. Пачынаючы ад 1956 г. назіраецца працэс ліквідацыі школ з беларускай мовай навучання, якія вяртаюцца да становішча польскамоўных школ, захоўваючы толькі прадмет беларускай мовы. У некаторых выпадках змянялася толькі шыльда школы, бо і paHeft беларускай мова ўжывалася ў іх толькі часткова. У выніку ў гадах 1954/55 — 1960/61 колькасць школ з беларускай мовай навучання зменшылася з 66 да 39, затое колькасць т. зв. прадметных школ узрасла з 90 да 136. Аднак гэтая рэструктурызацыя
мела адносна невялікі ўплыў на рост і агульны абсяг навучання беларускай мове, якую ў 1960/61 г. вывучала ў 175 школах 10,6 тыс. дзяцей. Адначасова паправілася забеспячэнне школ падручнікамі, расла кваліфікацыя настаўнікаў, чаму спрыяла праца Бельскага педліцэя, Беластоцкай настаўніцкай студыі і неўзабаве кафедры беларускай філалогіі пры Варшаўскім універсітэце, створанай у 1956 г. Істотнае значэнне набывала дзейнасць БГКТ і „Нівы”, якая садзейнічала павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва.
Усё ж сумненні насельніцтва ў нестабільнасці пазітыўнай дзяржаўнай палітыкі не былі беспадстаўнымі. 17 лістапада 1962 г. міністэрствам асветы было выдадзена распараджэнне, якое адмяняла дзейсны да гэтай пары прынцып абавязковага навучання роднай мове для дзяцей беларускай нацыянальнасці і ўпершыню акрэсліла яе ў т. зв. прадметных школах як дадатковы, неабавязковы прадмет. Адначасова міністэрства дапускала „неабходнасць” вызваляць вучняў ад заняткаў беларускай мовы не толькі па просьбе бацькоў, але нават на падставе рашэння саміх кіраўнікоў школ. Няцяжка ўявіць, што такое распараджэнне адлюстроўвала імкненне ўлад да дэстабілізацыі навучання беларускай мове ў „прадметных” школах і абмежаванне абсягу яе вывучэння.
Змена дзяржаўнай палітыкі ў гэтай справе не был a выпадковай. Як ведаем з паведамленняў мінскай прэсы за апошнія гады, на пачатку 60-х г., г. зн. у той самы час, пачаўся паход супраць беларускай мовы таксама і ў БССР у сувязі з памылковай тэорыяй аб непазбежным адміранні моўных „асаблівасцяў” і зліцці народаў СССР. Дайшло да таго, што гаварыць па-беларуску лічылася ўжо „нацыяналізмам”. У выніку пачалася хуткая русіфікацыя беларускіх школ. Можна думаць, што згаданае распараджэнне
міністэрства асветы было звычайным адлюстраваннем новага становішча ў БССР.
Новыя правілы фармальна пагаршалі становішча прадмета беларускай мовы, аднак да канца 60-х г. не выклікалі адчувальных змен. Было гэта вынікам супрацьдзеяння ваяводскага камітэта ПАРП, у прыватнасці яго першага сакратара Аркадзя Лашэвіча, які разумеў магчымыя шкодныя эфекты гэтага распараджэння. У выніку абсяг навучання беларускай мове ў пачатковых школах выказваў да канца 60-х г. значную стабільнасць на адносна высокім узроўні 10—11 тыс. вучняў у год.
Усё ж была гэта толькі паўмера, якая прадоўжыла дзеянне адукацыйнай сістэмы, аднак не рашала справу прынцыпова, бо вырашыць яе не магла. Яна рашалася на больш высокіх узроўнях, прычым даваліся тлумачэнні, што ўсё адбываецца згодна з воляй бацькоў. Тым часам адмаўленне дзяржавы ад актыўнай палітыкі ў гэтай справе рабілася штораз болып відавочным. На пачатку 60-х г. адбылася ліквідацыя аддзела школ з няпольскай мовай навучання ў міністэрстве асветы, а ў 1963 г. міністэрства рашыла спыніць выпуск беларускамоўных падручнікаў арыфметыкі, якая тады яшчэ ў многіх школах вывучалася па-беларуску. Такім чынам, „добраахвотныя” рашэнні бацькоў аб ліквідацыі школ з беларускай мовай навучання планаваліся школьнымі ўладамі загадзя.
Радыкальна пагоршылася становішча школьніцтва на пачатку 70-х г. Былі на тое асаблівыя прычыны. У той час у Полыпчы праводзілася вялікая адміністрацыйная рэформа, у прыватнасці былі ліквідаваны паветы і павятовыя ўстановы. Адбыліся асабовыя змены ў кіраўніцтве ваяводскага камітэта ПАРП. Зноў ажыла „тэорыя” аднанацыянальнай дзяржавы, афіцыйна пракламаваная на III пленуме
ПАРП у 1976 г. Прадстаўнікі партыі і міністэрства ўнутраных спраў на з’ездах БГКТ у 1972 і 1976 г. пазбягалі нават тэрміна „беларуская нацыянальная меншасць”. Адбылася ліквідацыя беларускага музея ў Белавежы і эстраднага калектыву „Лявоніха”.
У гэтай абвостранай атмасферы, якая адпавядала тэндэнцыям у Савецкай Беларусі, адбылося рэзкае абмежаванне беларускага школьніцтва на Беласточчыне. Дасягалася гэта рознымі спосабамі. Адным з іх было выкарыстанне працэсу школьнай рэформы, якая праводзілася ў першай палове 70-х г. У ходзе ажыццяўлення гэтай рэформы было ліквідавана 75 малакамплектных школ, у якіх вывучалася беларуская мова. Іх вучні былі пераведзены ў іншыя школы, прычым пэўнай іх частцы школьныя ўлады не забяспечылі вывучэння беларускай мовы ў новых школах. Акрамя гэтага, у першай палове 70-х г. адміністрацыйным парадкам было спынена навучанне беларускай мове ў 26 школах, якія ў той час не былі ліквідаваны ў рамках рэформы.
У 1971 г. адбыліся яшчэ дзве іншыя важныя падзеі. Адной з іх была поўная ліквідацыя школ з беларускай мовай навучання. Паколькі бацькі гэтага не патрабавалі, былі выкарыстаны паслужлівыя кіраўнікі БГКТ, якія 28 кастрычніка 1971 г. выслалі ў міністэрства асветы пісьмовую прапанову рэарганізаваць гэтыя школы ў польскамоўныя з дадатковым прадметам беларускай мовы. Заўважым, што згодна з законам гэта маглі вырашаць толькі бацькі, а не БГКТ. Такі чынам прапанова ГП БГКТ была незаконная, пра што міністэрства ведала, але гэта яму не перашкаджала. Зазначым яшчэ, што ў школах з беларускай мовай навучання беларуская мова была абавязковай для ўсіх вучняў, а ў польскамоўных школах яна лічылася неабавязковым прадметам, што стварала болыпыя магчымасці для маніпуляцыі.
Такой маніпуляцыяй было чарговае распараджэнне міністэрства асветы ад 22 лютага 1971 г., якое ішло далей за згаданае распараджэнне 1962 г. У прыватнасці, замест ранейшага тэрміна „добраахвотнасці” яно ўводзіла новае паняцце „поўнай добраахвотнасці”, а таксама патрабаванне штогадовых запісаў вучня на беларускую мову і пастанаўляла, што запісаны вучань можа спыніць вывучэнне роднай мовы ў любым класе перад чарговым школьным годам. Гэта быў ужо нічым не маскаваны ўдар па навучанні беларускай мове.
Як адбіліся гэтыя мерапрыемствы школьных улад на абсягу вывучэння беларускай мовы? Адказ на гэтае пытанне дае статыстыка. Калі ў 1970/71 г. яе вывучала 10,7 тыс. дзяцей, то ў 1980/81 г. ужо толькі 3,4 тысячы. У 1987/88 г. беларускую мову вывучае ў 58 школах і іх філіях 3,7 тыс. вучняў, што сведчыць аб тым, што ў 80-я г. у гэтай галіне істотна нічога не змянілася. Такім чынам, гэты лічбавы стан вывучэння беларускай мовы з’яўляецца найніжэйшым ва ўсёй 70-гадовай гісторыі. Можна думаць, што такое становішча адпавядае патрабаванням урада для яго справаздач у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, якія маюць паказваць, што згодна з Хельсінскім пагадненнем Полынча рэспектуе правы нацыянальных меншасцяў.
У сваю чаргу, кіраўнікі БГКТ не толькі не пратэставалі супраць гэтых дзеянняў (пра што ў чэрвені 1987 г. паведаміла міністэрства асветы), але — як ужо было сказана — аказалі ганебную падтрымку ў ліквідацыі школ з беларускай мовай навучання. Усё ж бывалі і пазітыўныя дзеянні з боку БГКТ. Маю на ўвазе вядомы мемарыял, скіраваны восенню 1981 г. да першага сакратара ЦК ПАРП (пра яго прамаўчала „Ніва”), у якім між іншым ГП БГКТ патрабавала забяспечыць абавязковае вывучэнне бе-
ларускай мовы ў тых школах, дзе вучні беларускай нацыянальнасці складаюць прынамсі 50% ад усіх вучняў дадзенай школы. Аднак гэтае патрабаванне было праігнаравана, пасля чаго 23 верасня 1981 г. міністр асветы і выхавання выдаў чарговае распараджэнне. Праўда, яно адмяніла ранейшае патрабаванне штогадовых запісаў вучня на прадмет беларускай мовы, аднак надалей захавала магчымасць вызваляць яго ад вывучэння роднай мовы ў любым класе школьнай вучобы. Такім чынам захаваўся важны элемент дэструкцыі працэсу навучання. Так што гэтая ініцыятыва ГП БГКТ, не з яго віны, не дала жаданых вынікаў.