За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Пасля вяртання з Італіі, восенню 1996 г., мы рашылі пабудаваць у Трыпуцях дом з намерам праводзіць там нашы летнія адпачынкі. У канцы верасня 1997 г. будаўніцтва было закончана, і з наступнай вясны ездзілі туды кожны год. Даволі часта наведвалі нас Лена Глагоўская, Весек Харужы, Гражына Харытанюк, Гандзя Кандрацюк з Беластока, сямейнікі з Левак і іншыя. У 2000 г. часта прыязджала Ада Чачуга з Беластока, праводзіла з намі доўгія інтэрв’ю, падрыхтавала аб’ёмістую публікацыю „Сага аб Туронках”, неўзабаве надрукаваную ў „Ніве”.
30 жніўня 2000 г. Зіна пазваніла ў Трыпуці, перадала радасную вестку: „Маем унука!”. Зіна хутка ўгледзела свой новы жыццёвы сэнс: стала бабкай (Бу-бу) і безупынна займалася малым „катуньчыкам”. Праз год Алянчык ужо бушаваў у Трыпуцях, мама Ганя моцна працавала і наколькі магла, прыязджала да сына.
Ішлі гады. Малы буньчык хутка рос, добра развіваўся, а я штораз лепш пачуваўся ў ролі дзедка. Разам хадзілі ў лес, на рэчку. Па абедзе насіў малога на горку, у ягоную спальню, над ложачкам спяваў яму
63. Летняя хата ў Трыпуцях. 1997 г.
64. Карчаванне ў Трыпуцях.
розныя песні, пакуль ён не засынаў. Калі крыху падрос, часта ішлі на гойданку, там разам спявалі рускія, польскія і беларускія паходныя песні, з якіх найболып яму падабалася „По долннам н по взгорьям”. Таксама навучыўся спяваць „У гушчарах” і многія іншыя.
Аднойчы, калі па абедзе дзедка заснуў, а Зіна працавала ў агародзе, двухгадовы Алянчык недзе прапаў. Быў страшны непакой. А малы пабег на горку („бурты”) каля чыгункі спатыкаць маму. Мамы не дачакаўся, але злезці з той бурты не ўмеў, плакаў, і там яго знайшла Зіна.
Кожны год адзначаўся дзень ягонага нараджэння, былі балончыкі, торт са свечкамі, я маляваў памятныя „лаўркі”. Час ад часу прыходзілі малыя Юлька і Паўлінка, раз прыехаў з Беластока Мікола Ваўранюк з дачкой Нінай, якая Алянку вельмі спадабалася — з вялікай радасці ён пачаў бегаць па ўсім панадворку.
3 мовамі ніякіх праблем не было. Я ад пачатку гаварыў з Алянкам толькі па-беларуску, і сёння, калі яму амаль 10 гадоў, ён проста не ўяўляе, што з дзедкам можна гаварыць інакш. Гэта нічым не пагражала неабходнай у нашых умовах палыпчызне, якую ён ведае лепш за ўсіх нас. Таксама ведае кірыліцу, што было вынікам намаганняў Зіны.
3 тых дашкольных гадоў мама Ганя зрабіла Алянку мноства здымкаў і фільмаў, якія ён з цікавасцю глядзіць. Таксама і мы.
З’яўленне Алянка не паўплывала на аслабленне маёй творчай дзейнасці. Падрыхтаваў кнігу пра Саюз беларускай моладзі, пісаў артыкулы, удзельнічаў у розных беларускіх мерапрыемствах, між іншым, у святкаванні гадавіны БНР у Гданьску (25.03.2001), ушанаванні памяці Язэпа Найдзюка-Александровіча ў 20-ю гадавіну яго смерці, якое з ініцыятывы Лены
65. Юры Туронак на трыпуцёўскай дачы. Восень 2000 г.
66. Зіна і Юры Туронкі на сваёй дачы. Восень 2000 г.
Глагоўскай адбылося ў лютым 2004 г. у Інаўроцлаве. У лістападзе 2004 г. выступаў з дакладам пра дзейнасць Фабіяна Акінчыца на канферэнцыі ў Торуньскім універсітэце, у лютым 2006 г. сустрэўся з беларускімі студэнтамі Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне.
27 красавіка 2004 г. мне споўнілася 75 гадоў. 3 гэтай нагоды прыехалі да нас у Трыпуці Хрысціна Лялько, Галіна і Язэп Янушкевічы, Мінскевіч, прыбылі беластоцкія сябры Лена Глагоўская, Веслаў Харужы, Гражына Харытанюк і іншыя. Беластоцкая „Ніва” змясціла прынагоднае інтэрв’ю Жэніка Вапы, а мінская „Наша вера” — артыкул Язэпа Янушкевіча. Тады Галіна Хінка-Янушкевіч падаравала мне сваю карціну з дэдыкацыяй, якая вісіць у
68.	75-годдзе Юрыя Туронка. Удзельнікі сяброўскай сустрэчы (злева направа) сядзяць: Лена Глагоўская, Юры і Зіна Туронкі, стаяць: Хрысціна Лялько, Язэп Янушкевіч, Гражына Харытанюк, Серж Мінскевіч, Галіна Хінка-Янушкевіч, Януш Глінка. Трыпуці, 27.04.2004 г.
69. Галіна Хінка-Янушкевіч уручае юбіляру сваю памятную карціну. Трыпуці, 27.04.2004 г.
70.	За сталом у Варшаве. Злева направа: Юры, Алян, Зіна і Наташа Туронкі.
71.	Дзедка, бабка з унучкам. Варшава, студзень 2007 г.
нашай варшаўскай кватэры як добры ўспамін пра тую юбілейную сустрэчу.
Здавалася, нішто не прадвяшчала бяды. I раптам у чэрвені 2006 г. у Трыпуцях здарыўся мазгавы ўдар. Я хутка апынуўся ў беластоцкім шпіталі, дзе мяне падлячылі, аднак з таго часу здароўе пагоршылася — паслабелі слых, мова, рукі і ногі, асабліва далоні і ступні. Я не мог нармальна хадзіць, з цяжкасцю выходзіў толькі на кароткія прагулкі, быў дома, але вочы, памяць функцыянавалі пакуль што нядрэнна. Такім чынам, нягледзячы на розныя недамаганні, я мог крыху працаваць, што настойліва рэкамендавалі неўролагі як добрую разумовую гімнастыку.
У такіх умовах паслабелі і мае кантакты з сябрамі і супрацоўнікамі, якім ужо няшмат мог дапамагчы. Але адчуванне ізаляцыі мінула ў дзень майго 80-годдзя, якое адзначылі беларускае радыё, тэлебачанне, некаторыя часопісы, Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, а многія сябры віншавалі з юбілеем. Гэта давала сіл, мабілізавала да працы. Аднак ці не самай важнай была ініцыятыва, зацікаўленне і неацэнная апека Зіны, якая стварыла ўмовы, неабходныя для напісання гэтай кнігі, за што ёй глыбока ўдзячны.
ДАДАТАК
№ 1. Ліст прэзідыуму ГП БГКТ, 4.11.1980
Варшава, 4 лістапада 1980 г.
Прэзідыум Галоўнага праўлення БГКТ На рукі тав. М. Самоціка
Беласток
Паводле інфармацыі М. Самоціка, Я. Зенюка і А. Баршчэўскага, на апошнім пасяджэнні Прэзідыума ГП аспрэчвалася праўдзівасць сцвярджэнняў аб становішчы школьніцтва сфармуляваных мною, як сааўтарам мемарыяла (чарнавіка) да I сакратара ЦК ПАРП. У сувязі з гэтым лічу патрэбным прадставіць некалькі наступных выясненняў:
1.	Выказаная ў тэксце „асаблівая мадыфікацыя” добраахвотнасці вывучэння беларускай мовы ў 1971 г. з’яўляецца найбольш памяркоўным і далікатным у гэтай справе сцвярджэннем. На працягу 1949— 1971 г. Міністэрства асветы змяніла прынамсі 6 pasoy прынцып добраахвотнасці, прьгчым ад 1962 г. гэтыя змены былі накіраваны выразна на дэзарганізацыю працэсу навучання беларускай мове. Гэта рабіла сваё, аднак дзякуючы мясцовым ваяводскім уладам справа „ратавалася” крыху „саматужным” спосабам. Упамянутая інструкцыя з 1971 г. аказалася асабліва руйнуючай і абумовіла такі парадак,
у выніку якога за 10 год абсяг навучання ў пачатковых школах паменшыўся амаль у чатыры разы. (Падрабязнасці — гл. „Ніва” ад 22.06.1975 г.)
2.	Нягледзячы на створаную „пахілую плоскасць”, па якой ад 1971 г. нашае школьніцтва пастаянна коціцца ўніз, мясцовыя асветныя ўлады не былі, відаць, задаволены маруднымі тэмпамі гэтага змяншэння і зрабілі нямала для яго паскарэння, паслутоўваючыся, між іншым, яўна бяспраўнымі дзеяннямі. Было гэта ігнараванне самімі ўладамі створанага імі прынцыпу добраахвотнасці (нават!). Шмат канкрэтных фактаў падавала „Ніва” ад 20.07.1975 г. (гл. далучаны выразак). Гэтым фактам не запярэчыла тады ні кураторыя, ні іншыя органы школьнай адміністрацыі, затое сёння некаторыя члены Прэзідыума, відавочна, хацелі б аб іх забыцца...
3.	Акрамя гэтага, на запатрабаванне Прэзідыума магу прадставіць доўгую літанію пачатковых школ у былых Беластоцкім і Сакольскім паветах, дзе ў гадах 1972-1974 беларуская мова ліквідавалася на падставе рашэнняў школьных інспектараў (павятовых), а не бацькоў. Урэшце ліквідацыя ў 1972 г. апошніх школ з беларускай мовай навучання ў Бельскім і Гайнаўскім паветах адбылася таксама не адклікаючыся да згоды бацькоў.
Прымаючы пад увагу пункты 2 і 3, не можа быць найменшага сумнення, што фармуліроўка аб бяспраўных дзеяннях школьнай адміністрацыі ў гэтай справе з’яўляецца аб’ектыўнай і поўнасцю абгрунтаванай. Сёння, калі ва ўсёй краіне ідзе вялікае змаганне з фікцыяй, прыкрываць гэтыя справы можна лічыць шкодным і немаральным, зусім не гледзячы на апасенні некаторых адзінак, якім усё гэта напэўна нявыгадна, ці непрыемна.
3 пашанай Юры Туронак
No 2. Даклад на педагагічным з ездзе ў Бельску. 27.05.1988
Bialystok 1988 05 05
..(?>.	
		
	/мйшл	
Kuratorium O^wiaty і Wychowania w Biaiymstoku,Oddziai Doekonalenia Nauczycieli i Zarzqd G16wny Biaioruskiego Towarzyetwa Spoieczno-Kulturalnego zawiadamiajq , ie w dniach 27-28 maja 1988 roku w BIELSKIM DOMU NAUCZYCIELA, Ul. Nowotki 4 odb^dzie si§ Z J A Z D inspektor6w,dyrektordw oraz nauczycieli ezkdi, w kt6rych prowadzona jeet nauka j^zyka biaioruskiego. Rozpocz§cie ohrad o godzinie 10®^» PROGRAM ZJAZDU
Piatek 27 maja hr.
1.	Zarys hietoryczny ezkolnictwa biaioruskiego na Biaiostoc~ czyznie dr Jerzy Turonek.
2.	Aktualny etan nauczania j^zyka bialoruekiego w ezkclach na Bialostocczyznie mgr Stefan Kr§toweki
3.	Prdba badania stopnia identyfikacji ucznidw i ich rodzicdw z j^zykiem bialoruskim i gwarowym dr Jerzy Nikitorowicz.
4.	Dyekusja.
5.	Koncert laureatow eliminacji centralnych "Piosenka Bialoruska’: mlodzieiy ezkolnej.
Sobota 28 maja br
1.	Wplyw Katedry Filologii Biaioruekiej na unowocze^nianie nauczania jgzyka biaioruskiego dr habAlekeander Barszczeneki
2.	Ncwe tendeacje w metodyce nauczania jgzyka tiaicruakiego
-	dziekan Uniwersytetu Bialoruskiegc w Hilfs ku
-	Wladimir Michajicwicz Lczoweki.
3.	Dyakueja»
4.	Podsumowanie przehiegu Zjazdu, przyj^cie uchwal i wnioekow.
Organizatorzy na czas Zjazdu zapewniajs zakwaterowanie i wyzywienie w Bureie Szkclne^ przy ul. Mickiewicza 122.
Sekretarz'/ZG втёк
AlekMaHdeir IWaZowski
Dyrektor ODN
dr Jerzy Joke
Kurator Oswiat^i-ttir^hcw^n^a
mgr.