За кардонам Бацькаўшчыны
Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
3 Гродна ў Браслаў ехалі мікрааўтобусам па беларускай тэрыторыі. Літоўскія дарогі бытптям лепшыя, аднак пасля студзеньскай трагедыі пад Віленскай тэлевізійнай вежай, калі савецкія танкі падушылі моладзь, ехаць па літоўскай тэрыторыі не рэкамендавалася — там быццам было небяспечна. У мікрааўтобусе ехалі на канферэнцыю гродзенскія навукоўцы, усе паміж сабой размаўлялі па-руску. Слухаць было незвычайна і непрыемна.
У браслаўскім гатэлі адбываецца рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі. Жанчына глядзіць мой польскі пашпарт і раптам усклікае: „О, Туронак! У нас у Браславе таксама жыве адзін Туронак”. Мне прыемна, але гартаю тэлефонную кнігу і знаходжу не аднаго, а трох Туронкаў. Так, тут мае карані, а не ў Дукштах.
Канферэнцыя праходзіць нармальна. Пазнаёміўся з Людмілай Хмяльніцкай з Віцебска і мясцовымі настаўнікамі Вітаўтам Ермалёнкам і Кліменціем Кожынам, з якімі калісь крыху церапісваўся. Сустрэў ксяндза Антона Лася, які вярнуўся з Варшавы. Ён нармальна гаворыць па-беларуску, але да мяне чамусьці звяртаецца па-польску. Так размаўляць няма ахвоты, хутка адыходжу. Таксама паводзіць сябе нейкі дзядзька ў рэстаране, які толькі пасля ўпартай
49. Беларускія ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі гісторыкаў у Рыме. Стаяць (злева направа): Вячаслаў Вярэніч, Адам Мальдзіс, Юры Туронак, Зора Кіпель, Алеся Кіпель, Янка Запруднік, а. Аляксандр Надсан, Анатоль Грыцкевіч. Кленчаць: Вітаўт Кіпель і Янка Мойсік. Красавік — травень 1990 г.
50. Белавежская канферэнцыя. Сядзяць (злева направа): Юры Туронак, Валя Трыгубовіч, Юры Хадыка, Ян Запруднік. Кастрычнік 1990 г.
двухмоўнай гутаркі са мной пераходзіць на беларускую мову. Відаць, няшмат беларускага дала ім БССР.
У Браслаўскім музеі пазнаёміўся з яго супрацоўнікам Кастусём Шыдлоўскім. Гэты сімпатычны хлопец паходзіць з недалёкага мястэчка Відзы, якое ў час нямецкай акупацыі было далучана да Літвы. У Відзах літоўцы меркавалі адкрыць гімназію, але не знайшлі там дастатковай колькасці кандыдатаў. 3 Шыдлоўскім некалькі гадоў перапісваўся, раз сустрэў яго ў Варшаве ва ўніверсітэце, але неўзабаве кантакт з ім спыніўся.
Вяртаемся аднак па літоўскай тэрыторыі. На дарозе сустракаем шлагбаум з надпісам „Дзяржаўная граніца”, але кантралёраў няма — ні беларускіх, ані літоўскіх. Выязджаем на знаёмую шашу Дзвінск -— Вільня — Гродна, едзем хутка з кароткім перапынкам у Вільні. Але неўзабаве зноў граніца і літоўскі кантрольны пункт. Пабачыўшы беларускую рэгістрацыю мікрааўтобуса, літоўскія памежнікі гавораць з намі на чысцюсенькай беларускай мове. Незвычайнае ўражанне.
У Полацку і Браславе, здаецца, ніхто не размаўляў са мной пра палітычную перспектыву Савецкага Саюза і, у прыватнасці, Беларусі, хаця ўжо летам 1990 г. быў абвешчаны суверэнітэт Расіі, Украіны і Беларусі як складовых частак СССР і рыхтаваўся праект новага саюзнага дагавора. Урэшце 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены канстытуцыйны рэферэндум аб далейшым лёсе гэтай дзяржавы, у якім 82,7% беларускіх выбаршчыкаў выказаліся за захаванне СССР.
Вынік рэферэндуму мяне моцна расчараваў. Пражываючы за мяжой і слаба ведаючы беларускія рэаліі, я проста не ўяўляў, што савецкая рэчаіснасць магла ўспрымацца народам болып прывабнай, чым
перспектыва сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Магчыма, таму ўсё яшчэ крыху спадзяваўся на неверагоднасць выніку рэферэндуму і яго фальсіфікацыю прамаскоўскімі ўладамі БССР.
Неўзабаве прыехаў у Варшаву Джон Фокс — службовец амерыканскага Дзяржаўнага дэпартамента (міністэрства замежных спраў), які рыхтаваў сваім уладам даклад па пытанні СССР. Па рэкамендацыі Марка Карпа, на той час дырэктара Цэнтра ўсходніх доследаў, Фокс наведаў мяне і цягам доўгай гутаркі імкнуўся зверыць свае звесткі пра Беларусь, нацыянальную свядомасць насельніцтва, пытанні мовы, культура і да т. п. Ен рашуча адкінуў мае сумненні ў верагоднасці выніку рэферэндуму і лічыў яго наглядным сведчаннем недастатковай гатоўнасці беларускага народа і яго эліт да дзяржаўнай самастойнасці.
Выказванні Фокса адлюстроўвалі тагачаснае стаўленне вярхоўнага амерыканскага кіраўніцтва, у прыватнасці прэзідэнта Джорджа Буша, які пасля маскоўскіх перагавораў з Гарбачовым, 1 жніўня 1991 г., прыбыў у Кіеў і выступіў у Вярхоўным Савеце Украінскай ССР. Прамаўляючы да дэпутатаў, Буш адназначна падтрымаў палітыку Гарбачова, праект новага саюзнага дагавора, выказаў спадзяванне на пашырэнне супрацоўніцтва з саюзнымі рэспублікамі, але адначасова паставіўся адмоўна да іх незалежніцкіх намаганняў, якія назваў „безнадзейнай палітыкай ізаляцыі”, спробай замяніць былую тыранію лакальным дэспатызмам і самагубным нацыяналізмам.
У Літве і іншых рэспубліках, якія намагаліся аднавіць сваю дзяржаўную самастойнасць і спадзяваліся на падтрымку амерыканскага прэзідэнта, такое яго стаўленне ўспрымалася як драма і як пагроза далейшага прабывання ў складзе СССР. Відаць таму літоўцы, ужо не бачачы іншых магчы-
масцей, паказалі заходнім дабрадзеям фігу, выпускаючы ў 1991 г. паштовую марку з надпісам „22 чэрвеня 1991”, такім чынам адзначаючы 50-ю гадавіну вызвалення нямецкай арміяй ад савецкіх акупантаў (гл. здымак). Падобных прыёмаў не было ў Беларусі, дзе, як сведчыў вынік савецкага рэферэндуму, толькі невялікая частка грамадства магла быць расчаравана выказваннем Буша.
51. Літоўская паштовая марка 1991 г.
У такой сітуацыі ўзаконьванне 25 жніўня 1991 г. Вярхоўным Саветам Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР як састаўной часткі СССР успрыняў без хвалявання як чарговую маніпуляцыю, узгодненую з указаннямі маскоўскага кіраўніцтва. У канцы верасня, калі вярталіся з адпачынку ў Іслачы, прыехаў з Зінай у Мінск, пайшлі на плошчу Незалежнасці. Там ужо лунаў бел-чырвона-белы сцяг, а выпадкова сустрэты Адам Мальдзіс віншаваў
нас: „Са святам!”. А я мог пажадаць яму толькі ўсяго найлепшага...
Адной з самых важных і найбольш загадкавых падзей XX ст. быў распад Савецкага Саюза ў снежні 1991 г., у выніку чаго ўсе саюзныя рэспублікі, хацелі яны ці не хацелі, былі вымушаны будаваць сваю дзяржаўнасць. Але найбольш істотныя прычыны і акалічнасці гэтай падзеі ўсё яшчэ застаюцца таямніцай, якую толькі часткова тлумачаць апублікаваныя ўспаміны яе рэжысёраў і сведкаў. Таксама ніхто дасюль не высветліў прычыны радыкальнай змены палітыкі Захаду — прэзідэнт Буш, які яшчэ нядаўна выступаў супраць расчлянення СССР, ужо 25 снежня 1991 г. прызнаў дзяржаўную незалежнасць усіх саюзных рэспублік. Заставалася толькі прызнаць факт распаду СССР і назіраць з-за кардону працэс будавання той незалежнасці ў Беларусі.
Пад уплывам вялікіх падзей актывізавалася дзейнасць беларускіх незалежніцкіх груповак, у прыватнасці БНФ, кіраўніцтва якога імкнулася здзяйсняць у Вярхоўным Савеце свае ініцыятывы, прапагандавала нацыянальныя ідэі і арганізоўвала масавыя мерапрыемствы, пра якія яшчэ нядаўна можна было толькі марыць.
У сакавіку 1993 г. на запрашэнне Ганны Сурмач паехаў у Мінск на святкаванне 75-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 21 сакавіка ўдзельнічаў у шматлюдным шэсці па праспекце Скарыны і палітычным мітынгу ў парку Янкі Купалы з клічамі „Прэч папоўска-бальшавіцкі Саюз” як адказам на кебічаўскія праекты эканамічнага і ваеннага саюзу ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
На ўрачыстых сходах у Доме літаратара і філармоніі выступаў з прывітаннем ад беларусаў Польшчы і дакладам „Наша дзяржаўнасць — рэальная і
52. Удзельнікі скарынаўскіх урачыстасцяў у Полацку. Стаяць (злева направа) між іншых Алесь Каўка, Васіль Белаказовіч, Зіна і Юры Туронкі, Гай Пікарда, Джым Дзінглі. Верасень 1990 г.
ўяўная”, надрукаваным 30 красавіка ў газеце „Звязда”. 25 сакавіка прысутнічаў на ўрачыстым сходзе і канцэрце ў філармоніі з удзелам старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча і старшыні эмігранцкай Рады БНР Язэпа Сажыча. Уражвала цудоўнае выкананне гімна „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Сажыч плакаў.
У ліпені 1993 г. прыбыў з жонкай у Мінск на Першы з’езд беларусаў свету. У гасцініцы „Беларусь” адміністрацыя і дзяжурныя нарэшце загаварылі пабеларуску. На з’ездзе сцягі, эмблемы, патрыятычная атмасфера і мора слоў, а на вуліцы мінчане шэпчуцца: „Паліцаі з’ехаліся”. Былі цікавыя сустрэчы са знаёмымі, іх эйфарыя не слабее, хаця заходнія агенцтвы паведамляюць пра крэдыты на ўмацаванне і ўшчыльненне літоўска-беларускай граніцы. Яны,
захопленыя падараванай нябёсамі незалежнасцю, не пагаджаюцца з маім меркаваннем, што заходнія дзяржавы толькі Прыбалтыку лічаць „сваёй”, а Беларусь і Украіну — традыцыйнай сферай уплываў Расіі.
Аднак ніякія лозунгі і заклікі не здольныя кампенсаваць эканамічныя цяжкасці, якія балюча перажываліся насельніцтвам. Пашыраюцца ацэнкі, што гэта вынік разрыву ранейшых кааперацыйных сувязяў з іншымі саюзнымі рэспублікамі, які наступіў пасля распаду СССР. Настальгія па гэтай дзяржаве хутка выклікае крытычныя адносіны грамадства да накінутай зверху незалежнасці і эйфарычныя настроі паступова сплываюць з воблакаў на зямлю. У такім становішчы ў прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. бліскучую перамогу здабыў Аляксандр Лукашэнка — прыхільнік інтэграцыі з Расіяй, за якога прагаласавала болып за 80% беларускіх выбаршчыкаў. Гэтым разам я ўжо не сумняваўся ў верагоднасці выбарчых вынікаў.
Якімі б ні былі погляды грамадства на перспектыву незалежнасці Беларусі, мне было ясна, што для яе ўмацавання і рэальнага функцыянавання, не менш чым такая ці іншая знешняя дапамога, неабходны разумны аналіз становішча, аб’ектыўная яго ацэнка і прагноз, падставай якіх заўсёды была свабодная ад зменлівых палітычных абумоўленняў настаўніца жыцця — гісторыя. Таму я ведаў, што надалей павінен вывучаць урокі мінуўшчыны і знаёміць з імі сучасных і будучых даследчыкаў і нацыянальных дзеячаў.
it it іс
Распад Савецкага Саюза выклікаў у Польшчы сапраўдную эйфарыю. З’явіліся шматлікія публікацыі, якія нагадвалі пра былую польскую
53. Юры Туронак. Верасень 1991 г.
прысутнасць на т. зв. Усходніх крэсах, ствараліся таварыствы прыяцеляў Вільні, Гродна, Львова, актывізаваліся наяўныя і ўзніклі новыя грамадскія таварыствы: Клуб любіцеляў Літвы (заснавальнік Леан Брадоўскі), „Збліжэнне” (Ежы Дамрош), Польска-беларускі клуб (Тадэвуш Клапатоўскі), згуртаванне „Полыпча — Беларусь” і інш. Усе яны імкнуліся прапагандаваць ідэю польска-беларускага супрацоўніцтва, запрашалі беларускіх навукоўцаў удзельнічаць у іх лекцыйных і публіцыстычных мерапрыемствах.