За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Варшаўскі аддзел БГКТ, што, па сутнасці, спыніла дзейнасць гэтай адзінай беларускай арганізацыі ў Варшаве. He ведаю, што сталася з абсталяваннем аддзела, значным яго кнігазборам і архівам.
Цяжкім ударам па нібыта пракамуністычным БГКТ была перадача яго прэсавага органа „Нівы” новастворанай т. зв. Праграмнай Радзе гэтага тыднёвіка. Паміж рэдакцыяй і БГКТ пачаліся розныя непаразуменні і сваркі, якія нярэдка адлюстроўваліся на старонках „Нівы” і выклікалі непрыемныя ўражанні чытачоў. У 1991—1992 г. па сваёй волі адмовіліся ад удзелу ў БГКТ такія вядомыя дзеячы, як Мікалай Бушко, Віталь Луба, Юрка Каліна, Ян Максімюк і Сакрат Яновіч.
БГКТ перастала быць манапольнай арганізацыяй польскіх беларусаў. 3 1990 г. пачалася атамізацыя беларускага руху, якая, магчыма, задавальняла амбіцыі некаторых дзеячаў, але не садзейнічала ўмацаванню нацыянальнага патэнцыялу беларускай меншасці на Беласточчыне. Узніклі новыя арганізацыі — пісьменнікаў, журналістаў, гісторыкаў, моладзі і многія іншыя, актывізаваўся раскольніцкі рух т. зв. падляшскіх украінцаў.
Збяднелае БГКТ і новыя арганізацыі аднолькава шукалі спонсараў і іх фінансавай дапамогі, без якой не маглі разгортваць сваю дзейнасць. Але дзяржаўныя гранты не даваліся ўсім аднолькава. Так, напрыклад, нялюбаму БГКТ, абцяжаранаму супрацоўніцтвам з былым камуністычным рэжымам, цяжка было атрымаць дапамогу нават на выпуск календароў, у сувязі з чым выдаваліся яны ў Беларусі. Такіх праблем не мела „Ніва” ці беларускамоўныя рэдакцыі радыё і тэлевізіі, якія паслядоўна ажыццяўлялі дзяржаўную інфармацыйную палітыку.
У новых палітычных умовах драмай усяго беларускага асяроддзя ў Полыпчы стала ўнутраная бараць-
54. Парыж, вуліца Гравіліерс 65. Злева направа: Лёнік Шыманец, Зіна і Юры Туронкі. Травень 1991.
ба паміж паасобнымі арганізацыямі і іх дзеячамі, безупынныя пошукі палітычных ворагаў. Выступаючы ў 1933 г. на XII з’ездзе БГКТ, яго тагачасны старшыня Аляксандр Баршчэўскі так асудзіў гэтыя дзеянні: „Мы лічым, што ўсе беларускія арганізацыі роўныя і што ніводная з іх не можа накідаць іншым сваю волю, ідэалогію ці практыку. 3 агідай успрымаем атакі, якія некаторыя з гэтых арганізацый праводзяць на Беларускае таварыства... Заяўляем, што і ў будучыні будзем захоўваць стоіцкі спакой, не пойдзем на ніякія правакацыі і не будзем адказваць на брудную лаянку тых, хто, не маючы ніякіх поспехаў у дзейнасці сярод беларускай нацыянальнай меншасці, спецыялізуецца ў нападках, лаянках і дыктаце”.
У такой атмасферы ў 1993 г. адбыўся ў Беластоку ўстаноўчы сход Беларускага гістарычнага таварыства. Праект яго заснавання некалі раней абмяркоўваў з беластоцкімі калегамі Яўгенам Мірановічам і Алегам Латышонкам і гатовы быў удзельнічаць у працы БГТ. Аднак на ўстаноўчы сход мяне не запрасілі, не паведамілі нават пра яго тэрмін. Я гэта ўспрыняў як нежаданне супрацоўнічаць са мною і цягам наступных гадоў не ўдзельнічаў у мерапрыемствах БГТ.
Гэтае здарэнне, відаць, паспрыяла поўнай пераарыентацыі маёй увагі і творчасці на ўсход, дзе Беларусь змагалася з сваімі складанымі праблемамі. Неўзабаве пачалося плённае супрацоўніцтва з Генадзем Сагановічам і Хрысцінай Лялько, а крыху пазней з Алегам і Наташай Г ардзіенкамі—інспіратарамі і выдаўцамі маіх гістарычных распрацовак.
* * *
На пачатку 1990-х г. мы рашылі крыху паглядзець Еўропу. Наташа, якая працавала сцюардэсай на польскай авіялініі, мела магчымасць раз у год атрымаць для бацькоў бясплатныя білеты на самалёт, якімі мы не раз карысталіся. Вясной 1991 г. дамовіліся з Лёнікам Шыманцом і ў траўні паляцелі ў Парыж. Я ўжо некалькі разоў бываў у гэтым цудоўным горадзе, але Зіна яго яшчэ не бачыла. А мне, хаця ўжо бачыў нямала іншых замежных гарадоў, толькі адзін Парыж час ад часу сніўся.
Прыпыніліся мы ў гістарычным беларускім памяшканні на вуліцы Гравіліерс 65, якое перад вайной было месцам знаходжання арганізаванай Мікалаем Абрамчыкам арганізацыі „Хаўрус”, што гуртавала беларускіх рабочых у Францыі. Была там невялікая кухня, у якой Зіна рыхтавала снеданні, a таксама нямала старых беларускіх часопісаў і іншых
папер, якія без шкоды для турыстыкі з цікавасцю аглядаў і нешта капіраваў.
Вядома, глядзелі знакамітасці Парыжа, вячэралі з сябрамі ў кітайскім рэстаране, пабывалі ў Лёніка Шыманца, які жыў у далёкім прыгарадзе, пазнаёміліся з яго мамай, жонкай, сястрой Івонкай Сурвілай, дачкой Вірджыніяй, а таксама з Міхасём Наўмовічам і ўдавой Абрамчыка Нінай Ляўковіч („прэзідэнтшай”), з якой пазней нейкі час працягвалася цікавая перапіска.
У верасні 1992 г. паляцелі ў Лондан да айца Аляксандра Надсана. Ен не раз прыпыняўся ў нас у Варшаве, калі з лекамі ахвярам чарнобыльскай катастрофы ездзіў у Беларусь, так што ўжо былі знаёмыя. Цягам цэлага тыдня ездзілі з далёкага прыгарада Фічлі (т. зв. беларускай вёскі) у горад, глядзелі што можна, між іншым змену варты перад каралеўскім палацам з ваякамі ў традыцыйных уніформах. Глядзелі слаўны Кембрыдж, куды вазіў нас супрацоўнік а. Надсана Сяргей Дзейка з жонкай, сустрэліся з Гаем Пікарда, пазнаёміліся з Янкам і Лёляй Міхалюкамі.
У чэрвені 1994 г. пацягнула нас у іншы бок — у літоўскі курорт Бірштонас, непадалёк ад Каўнаса. Уражваў Нёман, тут шырэйшы і магутнейшы, чым у Гродне. Залезлі на высокую, стромкую гару, на якой некалі, як нам гаварылі, продкі мясцовых жыхароў ратаваліся і бараніліся ад крыжацкіх нападаў. Лекары і персанал санаторыя здзіўляліся і захапляліся маім веданнем літоўскай мовы, а я цешыўся, гледзячы на малых дзетак, якія размаўлялі па-літоўску.
Вялікае ўражанне выклікала паездка ў Каўнас. Там якраз адбывалася мнагалюднае патрыятычнае шэсце са знаёмымі мне з гімназічных гадоў літоўскімі паходнымі песнямі. Мне так хацелася ўклю-
55. На фоне Луўра. Травень 1991 г.
56.	Злева направа: Юры Туронак, Лёнік Шыманец, Янка Сурвіла. Парыж, травень 1991 г.
чыцца ў іхнюю грамаду і разам спяваць, чаго, аднак, не дазвалялі мае спадарожніцы.
22 чэрвеня, у вядомую гадавіну, адбывалася каля Бірштонаса мнагалюднае народнае свята са спевамі, танцамі і незабыўнымі цэпелінамі, якія прадаваліся па літу за штуку. Але Зіна асабліва імі не захаплялася і гатавала лепшыя ў Варшаве.
Пад канец пабыўкі прыехаў да нас Баліс Петрулёніс і ледзь не сілай прымусіў ехаць з ім у Вільню. Ягоная жонка Мілда, здаецца, сустрэла нас без радасці, бо не была папярэджана і падрыхтавана сустракаць гасцей. Але ўсё ж зрабіла гару цэпелінаў, якія нам вельмі спадабаліся. Доўга мы ў Петрулёнісаў не сядзелі і вярнуліся ў Бірштонас, адкуль неўзабаве паехалі ў Варшаву.
У лютым 1995 г. незнаёмы мне прафесар Вацлаў Длугаборскі з горада Катавіцэ звярнуўся з просьбай падрыхтаваць даклад пра Беларусь на міжнародную канферэнцыю, прысвечаную пытанням нямецкай акупацыі ў Еўропе, якая пад эгідай штрасбургскай European Science Foundation планавалася ў Вене. Прафесар Длугаборскі ведаў маю кнігу „Беларусь пад нямецкай акупацыяй” і настойваў на ўключэнні майго даклада ў праграму канферэнцыі.
Прыцягвала мяне не Вена, а магчымасць супрацьпастаўлення маіх вывадаў з поглядамі еўрапейскіх даследчыкаў. Даклад падрыхтаваў і своечасова выслаў у штрасбургскую Фундацыю, якая без заўваг і каментараў прыслала мне афіцыйнае запрашэнне на канферэнцыю.
Бадай 1 кастрычніка паехалі з Зінай цягніком у Вену, прыпыніліся ў гасцініцы Польскай акадэміі навук, два дні знаёміліся з горадам. Зіна была захоплена венскім Старым Горадам і каралеўскім палацам Шонбрун. Канферэнцыя адбывалася 4—5 кастрычніка ў гатэлі „Стэфані”, куды і мы перасяліліся.
57.	Сустрэча ў Шыманцоў. Злева направа сядзяць: Зіна Туронак, Эвеліна Шыманец, Івона Сурвіла, жонка Леаніда Мары Франс, стаяць: Юры Туронак, Вірджынія Шыманец, Міхась Наўмовіч і Леанід Шыманец. Травень 1991 г.
58. Зіна і Юры Туронкі на Першым з’ездзе беларусаў свету ў Мінску. Ліпень 1993 г.
59. Справа налева: Алеся Сёмуха, Юры Туронак, Алесь Бяляцкі. Свента Катажына, 1993 г.
60. У Венецыі. Ліпень 1996 г.
Даклад пад загалоўкам „Ідэалагічная вайна на два фронты ў Беларусі” не выклікаў спадзяванай дыскусіі. Для многіх удзельнікаў канферэнцыі Беларусь усё яшчэ была малавядомай краінай, пра што сведчылі другарадныя, далёкія ад тэзісаў даклада пытанні і выказванні. I толькі пад час перапынку на каву пачуў словы падзякі і прызнання італьянца прафесара Enso Colloti і прадстаўніцы Фінляндыі за смелую ацэнку палітыкі Кубэ, якая тактычна замоўчвалася нямецкімі даследчыкамі.
Неўзабаве мой даклад быў апублікаваны ў Берліне (гл. бібліяграфію ў дадатку) і ў 1998 г. абмеркаваны ў „Беларускім Гістарычным Аглядзе”.
Неўзабаве пасля вяртання з Вены атрымаў запрашэнне Міколы Нікалаева на канферэнцыю „СанктПецярбург у беларускай культуры”, якая пачыналася 3 чэрвеня 1996 г. Калісь знаёмая масквічка Вольга Чугай „пагражала” парваць адносіны са мной, пакуль не наведаю гэтую „божественную столнцу” Расіі. Але былі таксама белыя ночы, бібліятэкі і іншыя прычыны, якія прыцягвалі ў Пецярбург. Пад канец мая паляцелі туды з Зінай.
На канферэнцыі выступіў з дакладам „Браты Іваноўскія і Пецярбург”, надрукаваным пазней у „Беларускім зборніку” тамтэйшай Асацыяцыяй беларусістаў. Сустрэліся з Валянцінам Грыцкевічам, Віталем Скалабанам, Міколам Нікалаевым, пазнаёміліся з сімпатычнай Марыяй Ткачэнкай, навуковым супрацоўнікам Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, якая дапамагала мне знаходзіць старыя рэдкія выданні і карыстацца імі.
Але на знаёмства з Пецярбургам было вельмі мала часу. Захапляліся Нявой, мастамі на гэтай рацэ, Неўскім праспектам, саборамі ў барокавым стылі. Глядзелі Марсава поле, царскую грабніцу, былі ў тэатры, ездзілі ў Пецяргоф. Спрабавалі наведаць Эр-
61. У Пецярбургу. Чэрвень 1996 г.
62. У Пецяргофе. Чэрвень 1996 г.
мітаж, аднак прыкладна праз гадзіну, па фальшывым данясенні пра падложаную тэрарыстамі бомбу, усе наведвальнікі музея былі хутка эвакуяваныя. Незвычайную цікавасць выклікала рыма-каталіцкая імша на рускай мове ў адным пецярбургскім касцёле. Вярталіся ў Варшаву з жаданнем зноў пабываць у Пецярбургу, якое пакуль што не здзейснілася.
Урэшце ў ліпені 1996 г. варшаўская грэка-каталіцкая парафія арганізавала экскурсію ў Італію. Ехалі мы аўтобусам праз Полыпчу, Чэхію, Аўстрыю, па дарозе спыняліся ў Венецыі і Фларэнцыі, некалькі дзён правялі ў Рыме. Зіна з парафіяльным моладзевым хорам была там ужо два разы, мне, аднак, экскурсія была вельмі цікавая.