За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
На рэалізацыю гэтых намераў, вядома, патрэбныя былі сродкі, якіх аматарскія таварыствы не мелі. Яны пастаянна шукалі спонсараў, але рэдка іх знаходзілі. Як паведамляла Багуся Бердыхоўская з міністэрства культуры, яго кіраўніцтва лічыла, што галоўным матывам гэтых грамадскіх ініцыятыў былі спадзяванні атрымаць гранты. Без фінансавай падтрымкі пе-
раважная частка аматарскіх таварыстваў спыняла дзейнасць або нейкі час існавала на паперы.
У лепшым становішчы былі ўніверсітэцкія і іншыя навуковыя калектывы і арганізацыі, між іншага Інстытут Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў Любліне, якім кіраваў прафесар Ежы Клачоўскі. Інстытут быў заснаваны пасля Рымскай міжнароднай канферэнцыі гісторыкаў і дзейнічаў у духу яе рэкамендацый. 3 Інстытутам супрацоўнічалі беларускія навукоўцы Вячаслаў Вярэніч, Анатоль Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека і інш. Прафесар Клачоўскі не раз прапаноўваў мне няштатнае супрацоўніцтва, з чым я, аднак, не мог згадзіцца, і мой кантакт з гэтым Інстытутам абмежаваўся адным толькі дакладам, прысвечаным пытанням канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі.
Мяне больш цікавілі кантакты з Маркам Карпам, дапытлівым даследчыкам сучаснасці. Ен наведваў Беларусь і Літву, вывучаў іх гісторыю і палітычнае становішча, меў зносіны з польскімі інтэлектуаламі ў Парыжы і Лондане, цікавіўся маімі распрацоўкамі біяграфіі Вацлава Іваноўскага і сітуацыі беларускага руху пад час нямецкай акупацыі. Мы даволі часта сустракаліся, абмяркоўвалі гістарычныя падзеі і перспектывы дзяржаўнасці Беларусі.
У1990 г. Марэк заснаваў у Варшаве Цэнтр усходніх доследаў (Osrodek Studiow Wschodnich, OSW), y якім вывучалася палітычнае становішча ў краінах былога СССР. Вынікі доследаў публікаваліся ў бюлетэнях, дасылаліся прэзідэнту Полыпчы, усім краёвым ведамствам, зацікаўленым усходняй палітыкай, некаторым навуковым установам і, па знаёмстве, мне. Дзейнасць OSW не была засакрэчана, яго аналізы апрацоўваліся на падставе звестак, публікаваных у замежнай прэсе.
Інфармацыйныя матэрыялы OSW мелі немалы ўплыў на фармаванне польскай усходняй палітыкі, а Марэк Карп ужо праз некалькі гадоў ацэньваўся як адзін з найболып уплывовых яе канструктараў. Аднак ён сам не быў задаволены гэтым прызнаннем і не раз скардзіўся на цяжкасці пераадолення стэрэатыпнага мыслення польскіх палітыкаў.
Гэта, у прыватнасці, адносілася да Беларусі, якая афіцыйна прызнавалася раўнапраўнай дзяржавай, а неафіцыйна часта ўяўлялася як нешта неакрэсленае, як незацікаўлены сваёй дзяржаўнасцю маскоўскі буфер ці адарваныя ад Полыпчы яе ўсходнія крэсы. Праўда, заявы амерыканскага прэзідэнта Біла Клінтана аб непарушнасці граніц фармальна ўхваляліся, аднак адначасова актывізавалася польская меншасць у Беларусі, якая ў будучыні павінна была адыграць патрэбную Полыпчы палітычную ролю.
Але паколькі сапраўдных палякаў у Беларусі было няшмат, ажыццяўляліся намеры штучнага павелічэння іх колькасці шляхам прышчаплення польскай мовы і свядомасці беларусам каталіцкага веравызнання згодна з прынцыпам „кожны каталік —паляк”. Гэты прынцып выкарыстоўвала значная частка польскіх ксяндзоў, камандзіраваных у Беларусь для аднаўлення каталіцкіх парафій. Такое іх стаўленне ўмацоўваў прыклад архібіскупа Казіміра Свёнтка — намесніка старшыні Саюза палякаў у Беларусі.
Марэк асабіста знаёміўся з сітуацыяй і настроямі палякаў у Беларусі і Літве. Вясной 1991 г. ён наведаў Гродна, сустрэўся з старшынёй тамтэйшага Саюза палякаў Тадэвушам Гавіным, дзеянні якога лічыў правакацыйнымі і шкоднымі для польска-беларускага супрацоўніцтва. Марэк быў перакананы, што Гавін выконвае ўказанні савецкіх органаў бяспекі, якія імкнуліся стварыць у Беларусі адчуванне па-
грозы новай польскай экспансіі, што, у сваю чаргу, павінна было садзейнічаць пашырэнню прарасійскай арыентацыі беларускага насельніцтва.
Непакоіла Марка і становішча літоўскіх палякаў. Аднойчы расказаў пра свой візіт у Часлава Акінчыца, які як прадстаўнік польскай меншасці ў літоўскім парламенце дэклараваў сваю лаяльнасць да Літоўскай Рэспублікі. Аднак, калі пад час сустрэчы ягоны сын Себасцьян клікаў бацьку да тэлефона, спадарыня Акінчыц уздыхнула і запытала: „Ах, пане Марку, калі ж нарэшце польскія танкі прыбудуць у Вільню?”.
Марэк Карп быў прагматыкам, лічыў, што ў адносінах з суседнімі дзяржавамі на Усходзе не павінна быць месца польскаму патэрналізму і выкарыстанню назапашаных стагоддзямі супярэчнасцей і канфліктаў. Ён пагаджаўся са мной у тым, што адвечнае мілітарнае, эканамічнае, культурнае і рэлігійнае суперніцтва Расіі і Польшчы стварыла ў беларускім народзе спецыфічную тактыку самаабароны: калі ўзмацняўся націск з усходу, народ шукаў апоры на захадзе, і наадварот. Таму ў гістарычным маштабе гэтыя націскі былі, па сутнасці, безвыніковыя.
Марэк Карп не абмяжоўваўся інфармаваннем польскіх улад аб становішчы ў Беларусі. Важным вынікам яго рэкамендацыі было прызначэнне ў 1991 г. Альжбеты Смулковай, шматгадовага супрацоўніка кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, першым амбасадарам Польскай Рэспублікі ў Беларусі. Я лічыў гэта разумным рашэннем — веды Смулковай, яе асабістая культура і выдатнае веданне беларускай мовы ў многім паспрыялі наладжванню добрасуседскіх адносін паміж Полыігчай і Веларуссю.
Вынікам рэкамендацыі Марка было таксама прызначэнне Элі Бэзюк супрацоўнікам польскай амба-
сады ў Кіеве. Так колішняя гітарыстка студэнцкіх рэйдаў і пазнейшая супрацоўніца OSW пачала сваю дыпламатычную кар’еру.
Марэк не раз спрабаваў уключыць мяне ў сферу польска-беларускіх міждзяржаўных кантактаў, аднак гэтыя яго намеры не мелі поспеху. У адрозненне ад колішніх рэкламна-прапагандысцкіх дзеянняў у якасці прэс-шэфа польскіх выставак я не мог адстойваць некаторыя аспекты ўсходняй палітыкі Полыпчы, чаго маральна не дазваляла мая нацыянальнасць і агульнавядомыя незалежныя погляды, выказваныя ў маіх публікацыях. Але здарылася нагода, якая давала магчымасць удзельнічаць у якасці кансультанта, што спрабаваў выкарыстаць Марэк. Быў ёю планаваны візіт польскага прэзідэнта Леха Валенсы ў Мінск.
У красавіку 1993 г. саветнік прэзідэнта Анджэй Закшэўскі запрасіў мяне ўдзельнічаць у праблемнай падрыхтоўцы візіту і пісаў: „Буду Вам вельмі абавязаны, калі захочаце падрыхтаваць нешта накшталт каталога асноўных пытанняў, якія вынікаюць з гісторыі польскага і беларускага народаў і могуць ускладняць наладжванне добрасуседскіх адносін паміж Полыпчай і Беларуссю. Таксама прасіў бы падрыхтаваць экспертныя прапановы, якія дзеянні павінна распачаць Польская Рэспубліка для аслаблення і нівелявння эвентуальных канфліктаў, што вынікаюць з мінулага і рэсентыментаў, і якіх дзеянняў мы павінны чакаць з беларускага боку. Каштоўнай была б і Ваша ацэнка сучасных польска-беларускіх кантактаў, а таксама выклікаў і праблем, якія стаяць перад намі” (гл. копію арыгінала ў „Дадатку” № 4).
Гэта былі істотныя пытанні, значэнне якіх належна разумеў гісторык Закшэўскі. Але ўжо сама іх пастаноўка не ўсім была даспадобы і выклікала ў канцылярыі прэзідэнта бурную дыскусію. Пра-
панова Закшэўскага не адпавядала поглядам кансерватыўных палітыкаў, якія акружалі Валенсу, і, відаць, была ім ігнаравана. У выніку Закшэўскі заціх і мой удзел у падрыхтоўцы візіту ўжо быў непатрэбны.
Прыкладна з сярэдзіны 1990-х г. кантакты з Маркам паслабелі, мы ўжо рэдка сустракаліся. Выглядала на тое, што ён болып займаўся сваёй гаспадаркай на Падляшшы, чым польска-беларускімі адносінамі. У красавіку 2004 г. Марэк запрасіў мяне на сустрэчу, якая была не падобная да ўсіх папярэдніх, — ён упершыню спазніўся, быў нейкі прыгнечаны, замкнуты, не згадваў аб адкліканні з пасады дырэктара OSW, размова не клеілася. Я развітаўся, паехаў адпачываць у Трыпуці і толькі восенню даведаўся пра няшчасце: 12 верасня 2004 г. Марка не стала. Памёр у варшаўскім шпіталі ў выніку, як паведамлялася ў газетах, аўтамабільнага крушэння ў раёне горада Бяла-Падляска.
Прычыны і акалічнасці трагедыі афіцыйна не паведамляліся, а прэсавыя меркаванні вагаліся ад няшчаснага выпадку да намеранага замаху з удзелам беларускіх ТІВаў. Смерць Марка пакуль што спавіта заслонай сакрэтнасці.
Перамога Лукашэнкі ў прэзідэнцкіх выбарах адлюстравала прарасійскую, а не празаходнюю (у прыватнасці, прапольскую) арыентацыю беларускага народа і перакрэсліла спадзяванні польскіх улад на хуткае ўключэнне Беларусі ў сферу ўплываў Захаду, а тым самым і перш за ўсё -— Полыпчы. Гэта паўплывала на мадыфікацыю яе адносін да Беларусі — з сярэдзіны 1990-х г. у Полыпчы пачалася антылукашэнкаўская кампанія і яўная падтрымка беларускай апазіцыі. Гэта было ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі, чаго не дазваляла сабе ніводная заходнееўрапейская дзяржава.
Летам 1996 г. старшыня БНФ Зянон Пазняк збег з Беларусі. Ен некалькі гадоў не атрымліваў дазволу амерыканскіх улад пераехаць у ЗША і заставаўся ў Варшаве, дзе польскія ўлады далі яму прытулак, кватэру і магчымасць палітычнай дзейнасці. У Варшаве Пазняк выдаваў часопіс „Беларускія Ведамасьці”, кнігі, адсюль кіраваў дзейнасцю сваёй кансерватыўнай часткай БНФаўскай групоўкі ў Беларусі. Ен спрабаваў прапагандаваць свае імкненні сярод беларусаў у Беластоку, але гэта не выклікала іх зацікаўлення. Спачатку Зянон з жонкай і дачкой некалькі разоў наведалі нас, мы гаварылі, слухалі яго спадзяванні на хуткае паражэнне Лукашэнкі, абменьваліся публікацыямі, часам Зіна дапамагала вырашаць іх бытавыя праблемы.
3 часам Пазняк выбыў за акіян, а Лукашэнка і без ранейшых інтэграцыйных лозунгаў трымаўся нядрэнна, што паўплывала на паслабленне дзеянняў апазіцыі і пацяпленне адносін Еўрасаюза да Беларусі. Польскія ўлады, відаць, па інерцыі, падтрымлівалі беларускіх апазіцыйных дзеячаў, жаласныя стогны якіх у тэлевізіі і газетах ужо мала каго хвалявалі. Магчыма, таму значная ўвага аддавалася беларускім юнакам і дзяўчатам, якія прымаліся ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, забяспечваліся стыпендыямі. Якімі матывамі яны кіраваліся, я не ведаў — кантакты з варшаўскімі беларусамі чамусьці іх мала цікавілі.
* * *
He цешылі падзеі і на сваім панадворку. На пачатку 1990-х г. новыя польскія ўлады значна абмежавалі датацыі на БГКТ. У выніку таварыства было вымушана адмовіцца ад найму памяшканняў сваіх аддзелаў. Па гэтай прычыне 4 студзеня 1993 г. быў пазбаўлены памяшкання на Старасцінскай вуліцы