За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
мае досвед і назіранні за тагачаснымі падзеямі ў Дукштах і Вільні.
Вайна перш за ўсё прадухіліла далейшую дэпартацыю савецкімі ўладамі насельніцтва Літвы, і таму прыход немцаў успрымаўся з палёгкай. Хутка была створана літоўская адміністрацыя і самаахова, якая здолела даволі паспяхова забяспечыць край перад развіццём савецкай партызаншчыны, у выніку чаго насельніцтва бадай не адчувала жорсткасці партызанскай вайны. У той час я вучыўся ў пачатковай школе і гімназіі, не адчуваў ніякай ідэалагічнай індактрынацыі і ў сваім 12—15-гадовым узросце амаль не цікавіўся вялікай палітыкай. Пра падзеі ў Беларусі ведаў толькі тое, што паведамлялася ў віленскім штотыднёвіку „Беларускі голас”.
11 ліпеня 1944 г. вярнулася ў Дукшты Чырвоная Армія, і ў той дзень адбыўся мітынг жыхароў, на якім савецкі афіцэр расказаў пра розныя жудасці, якія мы перажывалі пад час нямецкай акупацыі. „Звесткі” афіцэра, які лепш за нас саміх ведаў наша становішча, спачатку выклікалі здзіўленне і насмешкі, аднак неўзабаве іх сталі паўтараць савецкія газеты і розныя службоўцы. Выглядала, што прапагандысцкія тэзісы былі падрыхтаваныя загадзя. Бадай найбольш жорсткія прынцыпы прапаганды былі ўстаноўлены ў Беларусі. Спатрэбілася нават прынятая ў лютым 1945 г. рэзалюцыя ЦК КПБ аб перавыхаванні грамадства ў духу савецкага патрыятызму і нянавісці да нямецкіх акупантаў, якіх ужо не было на беларускай зямлі.
Згодна з патрабаваннем дзяржаўнай прапаганды беларускія савецкія гісторыкі, публіцысты, пісьменнікі і мастакі садзейнічалі стварэнню і распаўсюджванню міфаў аб гераічнай барацьбе народа з нямецкімі захопнікамі, кляймілі беларускіх палітычных дзеячаў, якія імкнуліся выкарыстаць умо-
вы акупацыі для ўмацавання нацыянальных сіл і іх падрыхтоўкі да змагання за незалежнасць краіны. Замоўчвалася або фальсіфікавалася дзейнасць беларускага школьніцтва, выдавецтваў, устаноў культуры, Беларускай самааховы і Саюза беларускай моладзі. Выключную нянавісць выклікаў галоўны рэжысёр гэтых мерапрыемстваў генеральны камісар Вільгельм Кубэ, якому прапагандысты надалі эпітэт „кат беларускага народа” і губляліся ў здагадках, колькі мільёнаў беларусаў ён імкнуўся знішчыць.
Прапагандысцкія прыёмы ўскладнялі падрыхтоўку дысертацыі. У 1980-я г. сведкі акупацыйных падзей у Беларусі і ў эміграцыі не рызыкавалі даваць паказанні, супярэчныя з тэзісамі савецкай прапаганды. Ім было лепш нічога не ведаць, маўчаць, каб не быць западозранымі ў калабарацыянізме. Вывучэнне акупацыйных падзей ускладнялі таксама працы савецкіх і польскіх гісторыкаў і публіцыстаў. Сплятаючы сапраўдныя і надуманыя факты і акалічнасці яны, як правіла, паказвалі чорна-белы вобраз становішча, ігнаруючы дзеянні нямецкай акупацыйнай адміністрацыі, неадпаведныя іх палітычным інтарэсам.
Змаганне з палітызацыяй гісторыі патрабавала не галаслоўных сцвярджэнняў і пярэчанняў, а дакументаваных канкрэтных доказаў. Такую магчымасць давалі захаваныя ў варшаўскіх архівах калекцыі дакументаў міністэрства акупаваных усходніх абшараў, райхсфюрэра СС Гімлера і польскага падполля, а таксама матэрыялы Нюрнбергскіх працэсаў над ваеннымі злачынцамі і службоўцамі нямецкага кіраўнічага апарату. Важнай крыніцай інфармацыі былі нямецкія і беларускія перыёдыкі і ўрэшце перапіска з некаторымі ўдзельнікамі тагачасных падзей. Выкарыстаныя матэрыялы дазволілі адмовіцца ад апрыёрнай акцэптацыі выказванняў
пасляваенных гісторыкаў і крытычна разгледзець асноўныя пытанні акупацыі не толькі праз прызму зацікаўленняў Масквы, Берліна і Варшавы, але перш за ўсё з улікам беларускага нацыянальнага інтарэсу.
Дысертацыя над назвай „Беларусь пад нямецкай акупацыяй” атрымала станоўчую ацэнку прамотара прафесара Пятра Ласоўскага і рэцэнзентаў прафесараў Юрыя Тамашэўскага і Рамуальда Войны. Яе публічная абарона ў Інстытуце гісторыі адбылася 22 снежня 1986 г. пад кіраўніцтвам найлепшага польскага знаўцы нямецкай акупацыйнай палітыкі прафесара Часлава Мадайчыка. У сесіі ўдзельнічалі інстытуцкія калегі, прысутнічалі мая жонка, рэдакцыйныя сябры Галіна Біньчак і Жэнік Мажэйка, a таксама Алег Латышонак, Марэк Карп і грамада беларускіх студэнтаў. Некаторыя рэагавалі вельмі эмацыянал ьна.
5 лютага 1987 г. Навуковая рада Інстытута зацвердзіла маю вучоную ступень доктара гуманітарных навук у галіне гісторыі. Цікава, што такое рашэнне прынялі тайным галасаваннем усе 23 члены Навуковай рады. Гэта быў немалы поспех.
Так завяршыўся важны этап маёй даследчыцкай дзейнасці. 3 часам сувязь з Інстытутам паслабела, аднак не зменшылася зацікаўленне пытаннямі акупацыі, якія спадзяваўся распрацоўваць у будучыні. Пакуль што найбольшай праблемай было выданне маёй працы. Дзяржаўныя выдавецтвы перажывалі тады вялікія фінансавыя цяжкасці, акрамя таго не верылі ў значнае зацікаўленне чытачоў маёй кнігай. Таксама не выключалі адмоўнай рэакцыі цэнзуры.
I тады, напрыканцы 1987 г., прыйшла да мяне студэнтка Варшаўскага ўніверсітэта Аліцыя Петручук і нясмела запытала, ці не згадзіўся б я на публікацыю
POLSKA RZECZPOSPOLITA LUDOWA
;	 Tlolska dhademia ‘■Hauk	
			Onsfylul Зйвіогіі .
DyplOO)
OBYWATEL
^erzy Turonck
URODZONX DN1A 26 kwielnia 1929 ROKU W ^ukj3Zl^__(Z£5]£IZ)		
NA PODSTAW1E PRZEDLO2ONEJ ROZPRAWY DOK.TORSK.IEJ POD TYTULEM;
„%іаГогп0 pod ohupacjq iriemiecka 1941 -1944 ”
ORAZ PO Z L O 2 E N 1 U PRZEP1S A N YCH EG Z A M 1 N 0 W U Z Y S K A L STOPIEN NAUKOWY
DOKTO RA nauk hunianielycznych ш zakrexsiehiclmii NADANY UCHWALA RADY NAUKOWEJ ^пвіціній Sfistorii
Фоіекіе] .dkademii Чішік
Z DNIA 5 lutego	n87 R.
OHax-Szama z dnu 30 lipca 		fi7 koku
PROMOTOR
SYof. drhab.^Piohtoftpouwsbi
NR 55/87.-
DYREKTOR PLAC6WKI
jl’rof. ar nub. janus*z Jazbir
46. Дыплом доктара гісторыі, 1987 г.
маёй дысертацыі ў нелегальным выдавецтве „WERS”. 3 Аліцыяй я пазнаёміўся на студэнцкіх мерапрыемствах, адносіўся да яе з даверам, але не ведаў пра яе сувязь з польскімі нелегальнымі выдаўцамі. Як бы там ні было, Аліцыя Петручук стала „хроснай мамай” маёй кнігі „Беларусь пад нямецкай акупацыяй”.
Першыя, яшчэ цёплыя, яе асобнікі атрымаў у лютым 1990 г., хаця на вокладцы быў пазначаны 1989 год выдання. Пакуль яна друкавалася, у Полыпчы адбыліся важныя палітычныя змены — распаўся камуністычны рэжым, знікла цэнзура, выдавецтва „WERS” было зарэгістравана і мая кніга з’явілася на рынку як легальнае выданне. Усё ж падпольныя ўмовы друку з недасканалай тэхнікай адбіліся на выглядзе кніжкі. He было аўтарскай карэктуры, здымкі былі невыразныя і не падпісаныя, а замест бел-чырвона-белай вокладкі атрымалася чырвона-бела-чырвоная. На шчасце, няшмат было тэкставых памылак.
Нягледзячы на тэхнічныя недахопы кніга выконвала сваю ролю. Яе невялікі тыраж (2000 асобнікаў) хутка разышоўся ў Полыпчы. Адсюль дзякуючы ажыўленню асабістых кантактаў пэўная колькасць асобнікаў трапіла ў Беларусь, дзе выклікала большае, чым у Полыпчы, зацікаўленне.
Пасля адпаведнай перапіскі з Алай Сямёнавай у кастрычніку 1991 г. рэдакцыя штомесячніка „Нёман” надрукавала некаторыя раздзелы кнігі. Выбраныя тэксты пераклаў на рускую мову супрацоўнік рэдакцыі Ігар Карпікаў, а прадмову напісаў гісторык Аляксей Літвін. Паколькі былі валютныя праблемы, я атрымаў пуцёўку на двухтыднёвы побыт з жонкай у Іслацкім доме творчай працы пісьменнікаў, якая замяніла грашовы ганарар. Там з найлепшай у свеце беларускай бульбы рабілі нясмачныя дранікі, якія помняцца па сённяшні дзень.
Амаль адначасова, але без папярэдняй дамоўленасці з аўтарам, кнігу ў перакладзе В. Мартыненкі і У. Панады пачала друкаваць „Чырвоная змена”. Цягам дзесяці тыдняў перадрукавалі невялікую частку кнігі, і работа спынілася. He ведаю, чаму так сталася. Былі яіпчэ іншыя спробы перадрукоўвання, але таксама няўдалыя.
Польскае выданне і публікацыі ў беларускіх часопісах у многім прадвызначылі лёс кнігі „Беларусь пад нямецкай акупацыяй” — яна стала вядомай больш шырокім колам зацікаўленых. Вясной 1991 г. варшаўскае выдавецтва „Ksi^zka і Wiedza” і мінскае „Беларусь” заявілі аб гатоўнасці перавыдаць кнігу. Пачаліся перамовы, фармальнасці, і неўзабаве былі заключаны дагаворы: 27 траўня з выдавецтвам „Беларусь” і 7 жніўня з выдавецтвам „Ksiazka і Wiedza”. Абедзве кнігі выйшлі ў 1993 г. — польскамоўная ў сакавіку і беларускі пераклад у ліпені напярэдадні Першага з’езда беларусаў свету.
3 беларускім выданнем, здаецца, асаблівых праблем не было. Пераклад своечасова падрыхтавала Валерыя Ждановіч, аўтарызаваў яго часткамі пад час візітаў Валерыі ў Полыпчу і маіх у Мінск. Каментары да тэксту напісаў Аляксей Літвін. Салідна папрацавала рэдактар кнігі незабыўная Ганна Касцялецкая, якой належала апошняе слова ў розных тэрміналагічных і іншых сумненнях. Яе ўступны тэкст „Ад выдавецтва” быў своеасаблівай страхоўкай перад магчымымі нападамі ветэранаў змагання з нямецкімі акупантамі і беларускімі нацыянальнымі дзеячамі. He збыліся апасенні дырэктара выдавецтва Аляксандра Лукашука, які лічыўся з невялікім зацікаўленнем чытачоў — надрукаваная тыражом 5000 асобнікаў кніга імгненна разышлася.
Насамперш адгукнуліся не гісторыкі, а прэм’ер беларускага ўрада Вячаслаў Кебіч. 22 верасня 1993 г.
з нагоды 50-й гадавіны забойства Кубэ ён запрасіў Алену Мазанік і Марыю Осіпаву, якім заявіў: «Вот мне недавно в рукн попала кннжка Юрня Туронка „Беларусь под немецкой оккупацней”, вышедшая в нздательстве „Беларусь”... По этому поводу я уже вёл разговор с мшшстром ннформацнн, кому подчннено нздательство. Как можно было такое нздавать? Мы тот вопрос уже обсуждалн в правнтельстве, будем бороться протнв этого, к уголовной ответственностн прнвлекать. Счнтаю, что нсторня сказала своё слово...» А Осіпава падтакнула Кебічу: „Есть лн мозгн у того, кто напнсал кннгу?” (Вечерннй Мннск, 27.09.1993).
Але час быў ужо іншы, пра крымінальную адказнасць не было гутаркі. Бурчанне Кебіча пакуль што не палохала рэдактараў мінскіх часопісаў. 14 студзеня 1994 г. „Літаратура і мастацтва” надрукавала рэцэнзію Мар’яна Віжа з заключным вывадам: „Спроба Ю. Туронка праўдзіва, па-новаму прачытаць старонкі гэтай вайны заслугоўвае самай высокай ацэнкі”. А Міхась Тьгчына ў аглядзе, надрукаваным у штомесячніку „Беларусь” (кастрычнік 1994 г.) падкрэсліў: „Пакуль што па паўнаце выкарыстанай інфармацыі і па навізне погляду на падзеі мінулага ў нашай афіцыйнай гістарыяграфіі няма чаго паставіць побач з названай кнігай”.