За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
He ведаю, што паўплывала на іх давер да мяне, але з гэтага часу склаліся між намі добрыя і, нягледзячы на розніцу ў гадах, сяброўскія адносіны. Цягам наступных гадоў студэнты часта мяне запрашалі на свае мерапрыемствы — атрасіны першакурснікаў, Купалле ў Супраслі (25.06.1988) ці першы рэйд „Бацькаўшчына-5” з вячэрнім канцэртам беларускіх песень пры вогнішчы і начлегам у спальных мяшках (ліпень 1988).
Аднак ці не самым важным аспектам супрацоўніцтва быў пераказ студэнтам гістарычных ведаў, неабходных для ўмацавання іх нацыянальнай свядомасці, якіх яны не атрымлівалі ў гады школьнай адукацыі. Такім пытанням былі прысвечаны даклады Алега Латышонка, Жэніка Мірановіча, Сакрата Яновіча і мае ў рамках заняткаў створанага з ініцыятывы студэнтаў Беларускага народнага ўніверсітэта, якія з лютага 1988 г. адбываліся ў Беластоку.
Выступалі мы таксама на сімпозіумах, арганізаваных ольштынскімі студэнтамі ў Залессі (2— 4.12.1988), Мельне (12—14.05.1989) і на першым ужо неканспіраваным святкаванні гадавіны абвяшчэння БНР у Беластоку (23.03.1989). Удзельнічаў таксама як запрошаны госць у агульнакраёвым з’ездзе беларускіх студэнтаў у Бельску (29.09.1987). Выступіў тады з дакладам пра беларускае школьніцтва на
Беласточчыне, які з добрымі каментарамі Яна Максімюка неўзабаве быў надрукаваны ў студэнцкім часопісе „Сустрэчы”.
Свая пазацэнзурная выдавецкая дзейнасць, здаецца, мала займала студэнтаў. У іх не было асаблівай прычыны змагацца з польскім камуністычным рэжымам, калі ён не выступаў яўна супраць беларускіх інтарэсаў. Затое была тады мода на ўсякую нелегалыпчыну і, магчыма, незалежнае студэнцкае згуртаванне (НЗС) інспіравала некаторых нашых студэнтаў заняцца сваім „самвыдатам”.
Вясной 1988 г. зацікавіўся гэтым Жэнік Вапа. Паколькі сваіх гатовых тэкстаў у яго не было, Жэнік патрабаваў маёй дапамогі. Падрыхтаваў яму макет з тэкстамі забароненых тады патрыятычных вершаў Янкі Купалы і працы Аўгена Калубовіча „Айцы БССР і іхны лёс” і „Акт 25 сакавіка”, якія неўзабаве ён выдаў у форме асобных брашур.
Аднак болып чым гістарычная літаратура моладзі патрэбны былі тэксты патрыятычных і папулярных беларускіх песень для выкарыстання пры рэйдавых і купальскіх вогнішчах. Яшчэ ў 1985 г. перадаў студэнтцы Марыльцы Базылюк атрыманую ў Лондане касету з песнямі Данчыка. Дзяўчаты ў інтэрнаце на вуліцы Смычковай імі захапляліся, перапісвалі, вучылі, але і гэтага было ім мала — патрэбны быў салідны зборнік. 3 часам яго падрыхтоўкай заняліся Марылька, Эля Бэзюк і я. Найболыпым аўтарытэтам, вядома, была Эля. Яна тады яшчэ вучылася ў Бельскім ліцэі, але ўдзельнічала са сваёй гітарай ва ўсіх рэйдах і добра ведала, якія песні найбольш прыдатныя.
Вясной 1989 г. сулольнымі намаганнямі мы падрыхтавалі ў Бельску спеўнік пад загалоўкам „Гарыць вогнішча” з тэкстамі ста песень, якія я перапісаў на машынцы і выдаў у Варшаве тыражом
400 асобнікаў. Спеўнік з каляровай вокладкай спадабаўся і хутка разышоўся, але яго тыраж не мог задаволіць усіх зацікаўленых, і таму праз год быў перавыдадзены беластоцкімі студэнтамі.
Цікавай з’явай у моладзевым руху быў студэнт Яблачынскай праваслаўнай духоўнай семінарыі Юрка Асеннік. У 1989 г. ён выдаваў малатыражны беларускамоўны рэлігійны часопіс „Фос” (Святло) і ў ліпені арганізаваў рэйд беларускай праваслаўнай моладзі: Крушыняны — Гарадок — Каралёвы Мост — Супрасль. Удзельнічала каля 30 маладых людзей.
Асеннік запрасіў мяне з дакладам у Каралёвы Мост. Там сустрэў нас мясцовы святар, выступаў ён культурна на добрай беларускай мове. Удзельнікі рэйда падрыхтавалі ефрасіннеўскі крыж, які ўкапалі на царкоўнай тэрыторыі. Святар пасвяціў крыж, a моладзь спявала адпаведныя песні, між іншых „Магутны Божа”, якой навучыў Асеннік. Было вогнішча з удзелам святара, беларуская патрыятычная атмасфера. Я быў захоплены Юркам Асеннікам — хлопец церабіў запушчаны палетак, а я ўсё думаў, як доўга праваслаўная іерархія дазволіць яму працаваць на карысць беларусізацыі царквы.
Наставаў новы час, узнікалі новыя магчымасці. У другой палове 80-х г. пад уплывам апазіцыйных рухаў у Польшчы і Беларусі, а таксама кантактаў з асяродкамі беларускай эміграцыі на Захадзе нацыянальная свядомасць і грамадская актыўнасць нашай моладзі была ўжо непараўнальная з яе пасіўнасцю 20—30 гадоў таму. Аднак гэтыя маладыя людзі не мелі яшчэ дастатковага вопыту арганізацыйнай працы, і нейкая частка іх, акрамя цвёрдых прыхільнікаў беларускай справы, траціла час на спрэчкі пра сваю нацыянальнасць ці ў пошуках лепшага жыцця кіравалася за акіян. Некаторым студэнткам, як Ма-
рылька Базылюк, Лілька Бурылянка, Жэня Шымчук, Гандзя Матысюк і, магчыма, іншым, калі толькі мелі патрэбу і жаданне, дапамагаў літаратурай і кансультацыямі ў падрыхтоўцы іх магістарскіх дысертацый. Засталіся ў памяці таксама Аліна Васілюк, Коля Ваўранюк, Юрка Ляшчынскі, Аліцыя Петручук, Багдан Сіманенка, Аліна Якімюк.
3 думкай пра паглыбленне нацыянальнай адукацыі перш за ўсё студэнцкай моладзі летам 1988 г. Антон і Яўген Мірановічы, Сакрат Яновіч і я рашылі выдаваць пазацэнзурны часопіс „Кантакт”. Усе мы здабывалі неабходныя сродкі і планавалі тэматыку паасобных нумароў, пісалі і прыцягвалі да супрацоўніцтва краёвых і замежных аўтараў. Я быў рэдактарам, перапісчыкам тэкстаў на машынцы і арганізатарам друку ў Варшаве. Выкарыстаныя матрыцы надзейным спосабам адпраўляліся ў Беларусь, дзе, наколькі ведаю, прынамсі два нумары былі перадрукаваны.
Першы нумар „Кантакту” быў закончаны ў снежні 1988 г. і надрукаваны ў студзені 1989 г. тыражом 400 асобнікаў. Такім самым тыражом выдаваліся 2, 3 і 4-ы нумары, апошні з якіх — у ліпені 1989 г. „Кантакт” карыстаўся немалым поспехам. Грошы з яго продажу ў Полыпчы і на Захадзе, дзе яго распаўсюджваў Валік Сельвесюк, а кур’ерам была мая дачка Наташа, кампенсавалі з невялікай надвышкай бясплатныя пастаўкі ў Беларусь, чым займаліся пераважна нашы студэнткі. Такім чынам ужо з трэцяга нумара часопіс перастаў быць дэфіцытным, і аўтары атрымлівалі сціплыя ганарары. А гэта была рэдкая з’ява ў практыцы пазацэнзурных выдавецтваў.
„Кантакт” быў форумам незалежнай беларускай палітычнай думкі, а асноўнай яго мэтай — прапаганда адраджэнскага руху. На старонках часопіса
абмяркоўваліся істотныя пытанні Беларусі і беларускага жыцця па-за яе межамі, спрэчныя пытанні гісторыі, адносіны з суседнімі краінамі. „Кантакт” не быў органам якой-небудзь партыі ці групоўкі — ён быў адкрыты для разнастайных абгрунтаваных поглядаў, меўся адыграць ролю своеасаблівай школы палітьгчнага мыслення.
Невыпадкова ўжо першы нумар „Кантакту” выклікаў супярэчныя рэакцыі. Калі „Вечерннй Мпнск” (26.04.1989) назваў яго ледзь не правадніком фашызму, то беластоцкая газета „Салідарнасць” ад 10.04.1989 г. не выключала яго ролі як крамлёўскай агентуры. Проста незвычайны дыяпазон ацэнак! Такі быў кошт ідэйнай незалежнасці нашага выдання. Паводле ацэнкі Веслава Харужага, аўтара кнігі пра беларускія пазацэнзурныя выданні (Беласток, 1994), „Кантакт” своечасова адыграў істотную ролю ў фармаванні агульнабеларускай грамадска-палітычнай думкі. Відаць, таму дзесяць артыкулаў нашых аўтараў пазней перадрукоўваліся ў беластоцкіх і мінскіх выданнях.
Mae кантакты з калегамі ў Беларусі пачаліся ў сярэдзіне 1950-х г. ідоўгічас мелі характар асабістых, пераважна навуковых сувязяў. 3 часам некаторым дастаўляў эмігранцкія выданні і ўзамен атрымліваў рукапісы такіх твораў, як „Пнсьмо русскому другу”, вершы і машынапіс кнігі „Роднае слова і маральнаэстэтычны прагрэс” Алега Бембеля, паштоўкі з выявай Пагоні, ананімны „Сказ пра Лысую гару”, тэксты лістоў беларускіх інтэлектуалаў да М. Гарбачова, якія перадаваў у Лондан, дзе яны друкаваліся. Некаторыя выклікалі неспадзяваны рэзананс на Захадзе як вестуны беларускага антытаталітарнага супраціву.
У сярэдзіне 1980-х г. у Беларусі ўзнік нефармальны клуб „Талака”, і неўзабаве ягоны лідэр Сяржук
Вітушка ды іншыя наведалі Полыпчу і наладзілі сувязі з нашымі студэнтамі ў Варшаве і Беластоку. У снежні 1989 г., пад час маёй пабыўкі ў Мінску, яны наладзілі даволі шматлюдную сустрэчу талакоўцаў са мною. Я знаёміўся з тамтэйшай моладдзю, захапляўся яе энтузіязмам, аднак здзіўляла і непакоіла жаданне многіх пакінуць Беларусь і пераехаць у Польшчу, Літву ці яшчэ некуды, дзе, на думку гэтых маладых людзей, былі лепшыя магчымасці працы на карысць Беларусі.
Я стараўся ім растлумачыць, што не чужына, а якраз Беларусь з’яўляецца цэнтрам беларускай справы і спадзяецца на ўдзел у адраджэнскіх мерапрыемствах. Пазней мне паведамілі, што мой адказ іх не задаволіў і ўспрымаўся як выступленне партыйнага агітатара. Было сумна — адвечны беларускі антыцыклон надалей не мяняў свайго накірунку. Неўзабаве Сяржук Сокалаў-Воюш назваў здрадніцтвам сённяшнюю эміграцыю (гл. „Народная газета”, 1.02.1991), а праз нейкі час сам павялічыў яе шэрагі.
У той час звярнуўся да мяне мінскі студэнт С. В. з просьбай: „Буду беларускім гісторыкам, але не хачу быць марксісцкім гісторыкам. Якую метадалогію доследаў рэкамендуеце?”. Адказаў яму: „Калі распрацоўваеце нейкае пытанне, бярыце пад увагу ўсе даступныя факты — прыемныя для вас і непрыемныя, адсейвайце мякіну і аналізуйце даставерны матэрыял”. Хлопец падумаў і ўсклікнуў: „Але ж такім спосабам можна часам дайсці да вывадаў, нязгодных з лініяй Беларускага народнага фронту!”. Здаецца, ён быў упэўнены, што асноўнай мэтай гісторыі з’яўляецца пацвярджэнне палітычных праграмных установак.
He пацешыла мяне таксама сустрэча з галоўнымі дзеячамі БНФ — Зянонам Пазняком, Валяй
Трыгубовіч, Аляксеем Марачкіным і іншымі. Знаёмству з Зянонам паспрыяла віленская „Крыніца”, рэдактарамі якой у свой час былі мой бацька і ягоны дзед. Пазняк занадта аптымістычна ацэньваў перспектывы БНФаўскага руху, не лічыўся з магчымасцю яго непрыняцця пераважнай часткай грамадства, а таксама з незацікаўленнем Захаду пытаннем незалежнасці Беларусі.
Неўзабаве пасля вяртання з Мінска наведаў мяне Жэнік Вапа і прапанаваў заснаваць у Беластоку Беларускі клуб для абмеркавання палітычнай сітуацыі нашай нацыянальнай меншасці. Вапа патлумачыў, што ў сувязі з чэрвеньскімі выбарамі ў сейм і сенат можам спадзявацца на прапановы апазіцыйнай „Салідарнасці” і ў такім выпадку павінны быць гатовымі да размоў з яе прадстаўніком.