За кардонам Бацькаўшчыны
Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
Барацьба апаратчыкаў беларускага паходжання за захаванне пасад і прывілеяў, па сутнасці, не датычыла варшаўскага асяроддзя і, нягледзячы на тагачасныя хаос і шуміху, мы не адчулі асаблівых цяжкасцяў у разгортванні дзейнасці. Многія нашы студэнты асуджалі кансерватызм кіраўніцтва БГКТ і ўключаліся ў аднаўленчы рух польскай моладзі. 5 снежня беларуская моладзь заснавала арганізацыю, якая, на прапанову Пятра Сіповіча, называлася Саюзам рэвалюцыйнай беларускай моладзі. Была выбрана дэлегацыя на краёвую нараду моладзі ў складзе: Пётр Сіповіч (старшыня), Мікола Матэйчук, Янка Хіліманюк, Віктар Лэпкоўскі, Ліза Вжэцёнка і Віктар Швед.
Нарада з удзелам 1400 дэлегатаў пачалася 6 снежня ў варшаўскім Палацы культуры і навукі. Паводле газеты „Sztandar Mlodych” (7.12.1956) выступленне Сіповіча было адным з найцікавейшых.
35. Удзельнікі Навуковага гуртка ВГКТ. Стаяць (злева направа): Вінцук Склубоўскі, Георгі Валкавыцкі, Мар’ян Пецюкевіч, Альжбета Смулкова, Юры Туронак, Янка Зянюк, Міхась Кандрацюк. Беласток, 1975 г.
На другі дзень нарады нашы дэлегаты былі выбраны ў арганізацыйны камітэт краёвага Саюза рэвалюцыйнай моладзі, і на гэтым іх дзейнасць спынілася.
На хвалі „рэвалюцыйнай” шуміхі ў студзені 1957 г. наша таварыства наведаў нейкі пан Гембарскі (G^barski), прадстаўнік нефармальнай групы польскіх дзеячаў, зацікаўленых развіццём дружалюбных адносін з беларусамі. Ен наведваў нас некалькі разоў, настойліва прапагандаваў аднаўленне старой канцэпцыі стварэння пад эгідай Полыпчы блока нацый, які ўключаў бы Беларусь, Літву і Украіну, шукаў сярод нас прыхільнікаў, прапанаваў іх навучанне і засылку ў Беларусь, калі настане адпаведная пара.
Карыстаючыся часовай лібералізацыяй, Гембарскі імкнуўся распаўсюджваць свае ідэі ў друку. 7 красавіка 1957 г. варшаўскі тыднёвік „Kierunki” надрукаваў яго артыкул „Bialorusini gin^li za nasz^ wolnosc”, аднак прапанаваны „Ніве” артыкул „Na przelomie” рэдакцыя не скарыстала і вярнула аўтару. У Варшаўскім аддзеле БГКТ ён не знайшоў прыхільнікаў, сустракаўся пераважна са Ждановічам. Мне не было вядома, пра што яны размаўлялі, хадзілі чуткі, што пасля вайны абодва былі арыштаваны польскай бяспекай. 2 ліпеня Гембарскі са Ждановічам хадзілі ў ЦК партыі, сустракаліся з Цеслікоўскай, і пасля яе павучання ён болып у нас не паказваўся.
Мінулі бурныя падзеі 1956 г., аднак мае спадзяванні на нармальнае развіццё дзейнасці не збываліся. Хор працаваў у прымітыўных умовах, у цесным памяшканні і без піяніна, што выклікала нервовасць Ждановіча і незадаволенасць харыстаў. Усё ж 17 сакавіка 1957 г. у зале Польска-савецкага інстытута на вуліцы Фоксаль адбыўся першы кан-
36. На святкаванні гадавіны абвяшчэння БНР. Беласток, 1989 г.
цэрт, а цёплы прыём хору варшаўскай публікай сведчыў пра немалы поспех.
Вясной 1957 г. мы мелі ўжо каля тысячы кніг, атрыманых пераважна з Беларускага таварыства культурных сувязей з заграніцай, якімі карысталіся члены нашага таварыства і сімпатыкі. У 1958 г. пачаліся заняткі дыскусійнага клуба, якім кіраваў мастак Янка Анісеровіч. Даволі часта ладзіліся літаратурныя вечары, а ў іх ліку выступленні нашых паэтаў-пачаткоўцаў. Гэтым займаўся пераважна Віктар Швед.
Большае значэнне мелі вечары беларускай паэзіі і песні. Яны былі разлічаны на шырэйшую публіку і ладзіліся ў зале Таварыства польска-савецкай дружбы на Крэдытовай вуліцы з удзелам нашага хору, салістаў і дэкламатараў. Пасля іх заканчэння звычайна адбываліся танцы, працаваў буфет. Гэтыя мерапрыемствы карысталіся значным зацікаўленнем варшавякаў, між іншым, польскіх сімпатыкаў нашага таварыства. Яны прапагандавалі дзейнасць ма-
ладога беларускага таварыства, акрамя таго давалі невялікі фінансавы даход.
Тым часам дзяржаўныя датацыі для БГКТ былі недастатковыя, што значна абмяжоўвала магчымасці нашай дзейнасці. У гэтых умовах 4 сакавіка члены праўлення Варшаўскага аддзела БГКТ Туронак, Лэпкоўскі, ПІвед і Ластаўка, кіруючыся досведам іншых грамадскіх арганізацый, рашылі стварыць уласную эканамічную базу дзейнасці. Праз некалькі дзён я наведаў гарадское ўпраўленне прамысловасці, дзе паведамілі аб гатоўнасці разгледзець гэтае пытанне, якое, аднак, павінна было падаць у пісьмовай форме Галоўнае праўленне БГКТ, а не ягоны аддзел.
Далейшай працэдурай займаўся Лэпкоўскі. Ен часта ездзіў у Беласток, абмяркоўваў фармальнасці з Давідзюком і Казлом, якія (пасля атрымання згоды міністэрства ўнутраных спраў) у лютым 1958 г. заснавалі праўленне прамыслова-гаспадарчай арганізацыі Бэтэска, дырэктарам якой прызначылі Лэпкоўскага. Бэтэска і яе дырэктар былі падпарадкаваны Галоўнаму праўленню БГКТ, але бюро гэтай арганізацыі знаходзілася ў Варшаве ў нашым памяшканні на Сенатарскай вуліцы. Лэпкоўскі дзейнічаў энергічна — неўзабаве Бэтэска арганізавала прадпрыемства пластмасавых вырабаў у Варшаве, пякарню ў Гайнаўцы і жвіроўні ў Краснянах і Дзернякове на Беласточчыне.
He абышлося, аднак, без клопатаў. Пасля заснавання Бэтэскі і першых яе поспехаў у варшаўскім асяроддзі БГКТ пачалі ўзнікаць чуткі пра шматабяцальныя перспектывы і даходы гэтай фірмы. Некаторым запахлі грошы, што выклікала імкненні ўдзельнічаць у прыбытковых інтарэсах, а таксама розныя падазрэнні і недавер да дырэктара Лэпкоўскага.
30 сакавіка 1958 г. адбыўся другі з’езд БГКТ. Здавалася, нішто не прадвяшчае нечаканасцей. На перадз’ездаўскім сходзе ў Варшаве былі выбраны дэлегаты нашага аддзела і ўзгоднена платформа выступленняў, якія павінны былі падтрымаць прапанаваныя беластоцкімі дзеячамі змены кіраўніцтва, арганізацыйнай структуры і праграмы дзейнасці БГКТ. Пазіцыю нашай дэлегацыі ўмацоўвала прызначэнне мяне ўпаўнаважаным кіраўніцтва БГКТ прадстаўляць усе інтарэсы таварыства ў Варшаве і на тэрыторыі Варшаўскага ваяводства, а таксама выбар мяне старшынёй з’езда.
З’езд прыняў прапанаваныя змены і выбраў у кіраўнічыя органы таварыства пяць нашых дэлегатаў: Уладзіміра Станкевіча старшынёй, Віктара Шведа — сакратаром Галоўнага праўлення і мяне -— членам яго прэзідыума. Федзю Галёнку выбралі старшынёй рэвізійнай камісіі ГП БГКТ.
Пытанне Бэтэскі на з’ездзе не разглядалася, дарэчы, ніякія рашэнні не былі патрэбныя. Аднак, нягледзячы на ўзгодненую платформу выступленняў, два нашы дэлегаты спрабавалі выкарыстаць з’езд для выяўлення сваіх закідаў аб працы гэтай фірмы, але акрамя ўяўленняў і пажаданняў не мелі ніякіх аргументаў і сваё незадавальненне кіравалі супраць Лэпкоўскага і мяне, якія нібыта карыстаюцца дабрадзействамі Бэтэскі. Праўда, іх выступленні не паўплывалі на рашэнні з’езда, але пакінулі дрэннае ўражанне аб расколе сярод дэлегатаў Варшаўскага аддзела.
Неабыякавым быў для нас выбар Шведа сакратаром Галоўнага праўлення. Ен неўзабаве пакінуў Варшаву і пераехаў у Беласток, дзе атрымаў пакой у памяшканні працаўнікоў ГП. Мы страцілі сумленнага і працавітага супрацоўніка, у выніку чаго наша актыўнасць крыху паслабела. Мела значэнне так-
37. Ля студэнцкага вогнішча ў Мельне. Травень 1989 г.
сама і нядобрая атмасфера, якая ўзнікла на фоне Бэтэскі.
Неўзабаве вярнуўся з двухгадовай камандзіроўкі ў Бельгію Уладзімір Станкевіч і пачаў выконваць абавязкі старшыні ГП БГКТ. Пра яго дзейнасць на Беласточчыне я ведаў няшмат, але да мяне асабіста ён адносіўся прыхільна, хоць для Варшаўскага аддзела насталі не найлепшыя часы.
Станкевіч не ладзіў з Лэпкоўскім. Па-першае, ён не пераацэньваў ролі Бэтэскі, даходы якой нашае таварыства магло выкарыстоўваць толькі ў такой меры, якую дазваляў зацверджаны міністэрствам унутраных спраў бюджэт. Па-другое, паводле чутак, ён намагаўся выкарыстоўваць грошы Бэтэскі на розныя папойкі і іншыя нестатутныя патрэбы, з чым не пагаджаўся Лэпкоўскі. У выніку канфлікту на гэтым фоне ў палове снежня 1958 г. Станкевіч звольніў Лэпкоўскага з пасады дырэктара Бэтэскі, які, расчараваны, адмовіўся і ад дзейнасці ў Варшаўскім адцзеле БГКТ.
Новым дырэктарам быў прызначаны Ластаўка, які патрапіў пазбягаць канфліктаў са Станкевічам. Такім чынам цягам 1958 г. мы страцілі трох салідных супрацоўнікаў: Шведа, Лэпкоўскага і Ластаўку, які ўжо не меў часу на дзейнасць у Варшаўскім аддзеле. Праз год ці два быў звольнены з працы кіраўнік хору Ждановіч, магчыма, па прычыне яго дзейнасці ў Беларускім камітэце пад час нямецкай акупацыі. У 1958 г. Стася Колей выйшла замуж за Федзю Гайдучэню, праз год нарадзіла дачку, і на гэтым закончылася яе актыўнасць на грамадскай ніве. Адыход гэтых супрацоўнікаў паўплываў у 1959-1960 г. на аслабленне нашай дзейнасці, чаго не кампенсавала кааптацыя ў склад праўлення выпускніка Мінскага ўніверсітэта Рычарда Адамовіча, які пераехаў з Беларусі ў Полыпчу.
Неўзабаве, аднак, становішча пачало паляпшацца. Пасля двухгадовага прабывання ў Беластоку Швед захацеў вярнуцца ў Варшаву і працаваць у нашым аддзеле. Паколькі сродкі на персанальныя расходы былі абмежаваныя, Станкевіч звольніў з працы Адамовіча і Гайлевіч і выручаныя такім чынам грошы прызначыў на заробак Шведа. Напрыканцы 1960 г. ён быў прызначаны інструктарам ГП у Варшаўскі аддзел. 3 гэтага часу ў нас склалася нетыповае становішча: было сваё праўленне і адначасова інструктар ГП, які, па сутнасці, быў незалежны ад праўлення аддзела. Аднак працаваў Швед самааддана і паспяхова, што вызваляла мяне ад некаторых заняткаў. Прызначэнне і становішча Шведа не паўплывала на наша супрацоўніцтва і асабістыя адносіны.
На працягу амаль дзесяцігадовага кіраўніцтва Варшаўскім аддзелам БГКТ я нярэдка задумваўся над сэнсам нашай працы — на што мы аддаём свой час і энергію? Стандартныя ўстаноўкі стату-
38. Сход Беларускага клуба. Злева направа: Валік Сельвесюк, Юры Туронак, Алег Латышонак, Юры Каліна, Яўген і Антон Мірановічы. Супрасль, 1989 г.
та пра будаўніцтва сацыялізму як асноўнай задачы не задавальнялі — мы ж і без БГКТ з нейкім энтузіязмам яго будавалі. Затое пастаянны нагляд Галоўнага праўлення і кадравая карусель значна абмяжоўвалі магчымасці нацыянальнай выхаваўчай працы, адзіным эфектам якой, хоць не такім ужо і малым, было выкарыстанне беларускай мовы.
У такіх умовах няпроста было вызначыць і рэалізаваць сэнсоўную праграму дзейнасці, што таксама залежала ад колькасці і якасці яе адрасатаў. Колькасць членаў Варшаўскага аддзела была нешматлікая, a публікаваныя звесткі рэдка адлюстроўвалі яе фактычны стан. Паводле справаздачы, на канец 1963 г. у нас было 260 членаў, аднак зробленая тады верыфікацыя паказала, што амаль 120 пераважна маладых чалавек былі прыказкавымі „мёртвымі душамі” — адны былі ў Варшаве часова, а іншыя некалькі гадоў не паказваліся, не плацілі складчын і не заяўлялі пра сваё існаванне. Яны былі спісаныя з уліку, і на канец