За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
1963 г. засталося толькі 143 члены. Цягам наступных гадоў іх колькасць паступова расла і на канец 1965 г. дасягнула 179, сярод якіх было 138 беларусаў (77%) і 41 паляк (23%).
Неаднародная нацыянальная структура ўскладняла працу. Акрамя прафесара Яблонскай члены польскай нацыянальнасці не ведалі беларускай мовы. Пераважную іх частку складалі працаўнікі Бэтэскі і ўдзельнікі хору, якія па розных прычынах нярэдка яго пакідалі. Гэтыя члены не цікавіліся беларускімі кніжкамі, не ўдзельнічалі ў занятках дыскусійнага клуба ці ў літаратурных вечарах і час ад часу прыходзілі па танцавальныя імпрэзы. Былі яны выпадковымі членамі, але калі плацілі складчыны, заставаліся ў ліку аддзела.
3 ліку 138 беларусаў, згуртаваных на канец 1965 г. у нашым таварыстве, 53 члены (38%) мелі закончаную вышэйшую адукацыю. Яны жылі і працавалі ў Варшаве, мелі свае сем’і, былі найбольш стабільнай катэгорыяй членаў аддзела. Многія былі актыўнымі дзеячамі, працавалі ў кіраўнічых органах таварыства, удзельнічалі ў розных яго мерапрыемствах. На той час такімі былі: Янка Анісеровіч, Алесь Баршчэўскі, Янка Галубоўскі, Федзя Галёнка, Павел Дзейкайла, Баляслаў Манкевіч, Дзмітры Шатыловіч, Віктар Швед і некаторыя іншыя.
На канец 1965 г. было ў нас 55 членаў з закончанай сярэдняй адукацыяй, што складала 40% усіх беларусаў, згуртаваных у Варшаўскім аддзеле БГКТ. Гэтая катэгорыя членаў была мала стабільнай — пераважалі студэнты, якія, закончыўшы вучобу, вярталіся на Беласточчыну ці выязджалі ў іншыя гарады, дзе знаходзілі прыпынак і працу, а на іх месца прыбывалі новыя.
Значную частку гэтай мол адзі скл адалі выпускнікі т. зв. беларускіх ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. Яны
даволі добра ведалі беларускую мову, да якой, аднак, адносіліся абыякава, не ведалі, навошта яе вывучалі і каму яна ў нашых умовах патрэбная. Іх нацыянальная адметнасць была цьмяная, на што ў значнай меры ўплывала школьнае выхаванне ў духу польскага патрыятызму. Нашы спробы прывіць ім беларускую нацыянальную свядомасць не давалі станоўчых вынікаў, і толькі невялікая іх частка пасля заканчэння вучобы актыўна працавала на беларускай ніве. He раз наплывалі сумненні, ці Варшаўскі аддзел БГКТ стане спадзяванай кузняй кадраў для Бе ласточчыны.
Гэта расчароўвала, паслабляла ініцыятыўнасць, аднак да канца 1965 г. я заставаўся старшынёй праўлення аддзела, а рыхтаваныя сумесна з Віктарам Шведам умелыя справаздачы не непакоілі кіраўнікоў Галоўнага праўлення. Праўда, мы рапартавалі пра літаратурныя вечары, лекцыйную дзейнасць, сустрэчы з дзеячамі рэвалюцыйнага руху і карнавальныя балі, у якіх удзельнічала да тысячы нашых членаў і сімпатыкаў, аднак гэтыя вынікі мяне мала задавальнялі. Аўтарскія выступленні паэтаўпачаткоўцаў не асабліва захаплялі, не вабілі і даклады пра БСР Грамаду ці ўсемагчымыя дасягненні БССР, а на абмеркаванне цікавейшых пытанняў яшчэ не надышоў адпаведны час.
Я тады не раз думаў, чаму мы няздольныя выпрацаваць такую канцэгшыю працы, якая выклікала б жывую зацікаўленасць актыву — ці было гэта вынікам нашай адарванасці ад агульнабеларускага комплексу, ці вынікам палітыкі ўлад ПНР, якая імкнулася прышчапіць нам мысленне дзяржаўнымі інтэграцыйнымі катэгорыямі. Па прычыне сваёй пазіцыі ў Варшаве я даволі часта ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах Галоўнага праўлення, пашыраў сувязі з дзеячамі БГКТ, якія мяне пераконвалі,
39. Група беларускай моладзі пасля літургіі ў Варшаўскай грэка-каталіцкай царкве. У цэнтры айцец Аляксандр Надсан. 18.03.1990 г.
што самае важнае пытанне, якое вырашае нашу нацыянальную перспектыву, — гэта школьніцтва. У ім, як у калейдаскопе, адлюстроўваюцца і пазіцыя насельніцтва, і інтарэсы дзяржавы.
Грамадскія патрэбы абудзілі ўва мне гісторыка. На пачатку 1960-х г. пачаў даследаваць пытанне школьніцтва, чаму крыху пазней спрыяла расстанне з праўленнем Варшаўскага аддзела БГКТ, якое адбылося ў лютым 1966 г. на яго справаздачна-выбарчым сходзе. Працаваў у архівах міністэрства асветы ў Варшаве і школьнай кураторыі ў Беластоку, сустракаўся і перапісваўся з настаўнікамі.
Выяўленая дакументацыя была дастатковай для абгрунтавання погляду, што вырашальным фактарам у стане і перспектывах навучання беларускай мове ў школах з’яўляюцца перш за ўсё рэгуляцыі асветных улад, накіраваныя не на стабілізацыю, а на
паступовае змяншэнне яе вывучэння, што сведчыць пра намераную паланізацыю беларускай моладзі. Такі вывад зрабіў на IV з’ездзе БГКТ, які адбыўся ў чэрвені 1963 г., да якога дадаў праект рэзалюцыі аб неабходнасці зраўнання юрыдычнага статусу беларускай мовы з абавязковымі прадметамі ў тых пачатковых школах, у якіх бацькі абсалютнай большасці вучняў (не менш за 50%) выказалі жаданне вучыць сваіх дзяцей беларускай мове.
З’езд аднагалосна прыняў прапанаваную рэзалюцыю і абавязаў Галоўнае праўленне звярнуцца да міністра асветы з мэтай яе ажыццяўлення. Аднак кіраўнікі БГКТ не асмеліліся выканаць даручэнне з’езда. Праз некалькі дзён новы старшыня ГП Міхась Хмялеўскі паведаміў мне канфідэнцыяльна, што гэтага не дазволіў беластоцкі ваяводскі камітэт партыі. Аднолькавы быў лёс рэзалюцыі аб арганізацыі ў Беластоку беларускага дзяржаўнага тэатра, якую абгрунтавалі Швед і Галёнка. Гэта было важнае дасягненне нашай дэлегацыі — нарэшце ўдзельнікі з’езда пачулі, што пра раўнапраўе беларусаў у Народнай Полыпчы не можа быць і гутаркі.
Гэтая падзея мела таксама істотнае значэнне для мяне асабіста. Яна пераконвала, што школьнае пытанне з’яўляецца наглядным і чуйным пунктам польскай напыянальнай палітыкі, таму рашыў працягваць яго вывучэнне.
Аднак я час ад часу ўдзельнічаў у мерапрыемствах Галоўнага праўлення, нягледзячы на тое, што не падпарадкоўваўся партыйным указанням. У траўні 1970 г. сакратар ГП Уладзімір Юзвюк прапанаваў мне ўзначаліць бэгакатоўскі Навуковы гурток. Хоць лішняга часу і не было, я прыняў яго прапанову з надзеяй на магчымасць публікацыі некаторых маіх прац пра школьніцтва. Навуковы гурток быў заснаваны ў лістападзе 1958 г., спачатку ім
кіравала Марыя Якубюк, а праз некалькі гадоў — Уладзімір Юзвюк. Вынікам іх працы былі два „Навуковыя зборнікі”, якія ў 1961 і 1964 г. выдала БГКТ.
28 траўня 1970 г. агульны сход членаў Навуковага гуртка выбраў новае яго праўленне ў складзе: Аляксандр Баршчэўскі, Мікола Гайдук, Уладзімір


у
Ахтнўвайу хзежчу Веларуохага Грахахеха -
хухьтураага тавауаства э пахаханвямі
плйвкых вкхіхаў у хахеіваі працы.
Бехастах.в мая I960 г
Сакратар Г.П.эі XT ,
Ставшынг Г. ’ЛГКТ
J Н В ТУГОНКУ
40. Дыплом БГКТ. Травень 1960 г.
41. Дыплом БГКТ. Чэрвень 1966 г.
Паўлючук, Юры Туронак і Уладзімір Юзвюк. Мяне выбралі яго старшынёй. Сход рашыў, што асноўнай сферай нашых зацікаўленняў будзе рэгіянальная праблематыка Беласточчыны, польска-беларускія міждзяржаўныя сувязі, а таксама хроніка беларусаведных здзяйсненняў польскіх вышэйшых навучальных устаноў, рэцэнзіі і бібліяграфія.
Адначасовапастанавіліналадзіцьсупрацоўніцтва з Беластоцкім навуковым таварыствам і сумесна апрацоўваць і выдаваць штогадовыя „Навуковыя сшыткі” на беларускай мове. Канкрэтным вынікам супрацоўніцтва быў выпуск у 1974 г. чарговага „Навуковага зборніка”. Яго тыраж (825 асобнікаў) паспяхова разыходзіўся, пачалася падрыхтоўка наступнага.
Аднак у гэты час змяніліся палітычныя адносіны ўлад да беларускай нацменшасці. 20 лютага 1976 г. пленум ЦК П АРП прыняў рэзалюцыю „Аб умацаванні патрыятычнай еднасці народа”, якая сфармулявала тэзіс аб этнічна аднароднай польскай дзяржаўнасці, што стварыла тэарэтычную падставу не прызнаваць нацыянальнай адметнасці польскіх беларусаў. Разбуралася сістэма школьнага навучання беларускай мове, абмяжоўвалася выдавецкая дзейнасць БГКТ, ліквідаваліся беларускі этнаграфічны музей у Белавежы і эстрадны калектыў „Лявоніха”, спынілі сваю дзейнасць павятовыя аддзелы БГКТ.
На фоне гэтай палітыкі міністэрства ўнутраных спраў ПНР блакавала выпуск чарговага беларускамоўнага „Навуковага зборніка” і рэкамендавала Беластоцкаму навуковаму таварыству друкаваць нашы працы на польскай мове. Рашэнне міністэрства пазбавіла Навуковы гурток важнай матывацыі яго дзейнасці, але пакуль не заціснуліся да канца антыбеларускія абцугі, мы паспелі арганізаваць 14 сакавіка 1976 г. навуковую сесію з народы дваццацігадовай дзейнасці БГКТ, на якой я выступіў з дакладам аб становішчы беларускага школьніцтва на Беласточчыне ў пасляваенны перыяд.
Неўзабаве Навуковы гурток быў ператвораны ў адну з праблемных секцый ГП, і на гэтай падставе мяне як яе старшыню запрашалі на VIII і IX з’езды БГКТ. Адбываліся яны ў 1976 і 1980 г. і ўжо няшмат нагадвалі ранейшыя з’езды. Іх першачарговай задачай было абмеркаванне падрыхтоўкі святкавання юбілеяў Кастрычніцкай рэвалюцыі, ПНР, СССР, перамогі над фашызмам ці разгляд такіх пытанняў, як народныя фэсты, конкурсы песень, дзейнасць гурткоў мастацкай самадзейнасці і пад. Кіраўнікі БГКТ стараліся не дапускаць да разгляду істотных і балючых пытанняў, такіх, як школь-
42. Студэнты і выкладчыкі беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта ў Мінску. У цэнтры прафесар Антаніна Яблонская, Юры Туронак, Альжбета Смулкова, Лідзія Вазылюк. Верасень 1957 г.
ніцтва, выдавецкія патрэбы ці музей, якія найболып хвалявалі ўдзельнікаў з’ездаў. Дыскусія кантралявалася — абвяшчаўся яе рэгламент, час выступленняў абмяжоўваўся да некалькіх хвілін, патрабаваліся пісьмовыя заявы на ўдзел у дыскусіі з паданнем прозвішча і тэмы выступлення. Такім чынам VIII і IX з’езды БГКТ ператварыліся ва ўрачыстыя цырымоніі з казаннямі прадстаўнікоў партыйных і адміністрацыйных улад.
На пачатку 1980-х г., калі партыя ўсё япгчэ заяўляла пра сваю кіраўнічую ролю, начальнікі БГКТ не дапускалі думкі пра магчымы крах яе панавання. Гэтай партыі яны былі абавязаны ўсім — сваім грамадскім ростам і пазіцыяй. I хоць сям-там гарэлі партыйныя камітэты, а рабочыя вывозілі на тачках сваіх партыйных бонзаў, нашы правадыры заставаліся найвярнейшымі з верных, а Аляксандр Барпгчэўскі клікаў з трыбуны VIII з’езда: „Мы не з
мюнхенамі і ньюёркамі, а толькі з нашай партыяй”. Невыпадкова яе ўказанні былі для іх важнейшыя, чым інтарэсы беларускага руху.
Ад гэтай партыі, якая яўна ігнаравала патрэбы беларускай нацыянальнай меншасці, кіраўнікі БГКТ усё янічэ чакалі дапамогі і паратунку. 28 верасня 1980 г. адбыўся пленум ГП, які рашыў звярнуцца да першага сакратара ЦК Станіслава Кані з просьбай перагледзець ранейшыя рашэнні і вярнуць нам усё тое, што забралі ў 1970-я г. Для падрыхтоўкі праекта мемарыяла пленум паклікаў камісію ў складзе А. Барпічэўскага, Ю. Туронка і В. Шведа.