За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Усё ж не толькі я шукаў аднадумцаў. Успомню цікавае здарэнне, якое, адпаведна зашыфраванае, апісаў у сваім дзённіку. На пачатку 1951 г. прыбыў у Варшаву мой шчэцінскі калега Фелікс Мілішэўскі, уладкаваўся на працу, жыў у найманым пакойчыку і час ад часу сустракаўся са мною. Ведаў, што да вайны
жыў ён у Заходняй Беларусі, але калі і як апынуўся ў Полыпчы, я не ведаў і не распытваў. Урэшце, гэта мяне не асабліва цікавіла — здавалася, Фелюсь нічым не адрозніваўся ад польскіх калег. Нашы сустрэчы адбываліся на яго просьбу, але размаўлялі мы пра бягучыя бытавыя справы, што было нецікава і лічылася дарэмнай стратай часу.
Пад канец траўня 1951 г. Фелюсь запрасіў мяне на малую сяброўскую сустрэчу. Былі там ягоная зямлячка і наш шчэцінскі калега Генік Канопка. Фелюсь не прадставіў дзяўчыну, а яна сама таксама не назвала свайго імя і прозвішча, адно толькі, што
25. Сядзяць (злева направа): Юры Туронак, незнаёмая з-над Нёмана і Фелікс Мілішэўскі. Варшава, травень 1951 г.
паходзіць з-над берагоў Нёмана. Размаўлялі мы папольску, але неўзабаве дзяўчына пачала ўспамінаць Беларусь і нацыянальныя падзеі пад час нямецкай акупацыі, у прыватнасці распаўсюджанне беларускай мовы, школьніцтва і выхаваўчую ролю Саюза беларускай моладзі, што выклікала небывалы да гэтага часу ўздым нацыянальнай актыўнасці юнакоў і юначак. Урэшце праспявала з нармальным беларускім вымаўленнем вядомую песню „Люблю мой край, старонку гэту... люблю народ свой беларускі...”.
Гэта выклікала незвычайнае ўражанне. Я лічыў, што іду на сустрэчу з польскімі сябрамі Фелюся, тым часам словы і песня незнаёмай дзяўчыны дазвалялі думаць, што сустрэўся з заканспіраванымі беларусамі, хутчэй за ўсё з нядаўнімі дзеячамі Саюза беларускай моладзі, якія, пазбягаючы савецкага „вызвалення”, апынуліся ў Польшчы. Паколькі нічога іншага не мог хутка прыдумаць, узамен адспяваў запомненую з дзяцінства песню, якую лічыў адпаведнай наднёманскаму паходжанню дзяўчыны:
Ах ты, Нёман-рака, ці ты думаў, ці сніў, Як слязу мужыка ў свае воды лавіў,
Як стаяў над табой сын нядолі худы I над цёмнай вадой пяяў песні жальбы:
Што ўзыдзе пара, знемажэнне міне, Адраджэння зара над народам блісне
I з балючых грудзей Беларусі дзяцей Над табой загудзе песня вольных людзей.
Так без лішніх нацыянальных дэкларацый мы знаёміліся, выказвалі свае пачуцці і адносіны да бе-
ларускай справы. Апошнія словы маёй песні дзяўчына і Фелюсь скаментавалі з жалем: „Ой, наўрад ці загудзе тая песня, ці блісне пара Адраджэння — былое не вернецца і нам, відаць, давядзецца быць палякамі..Пра перспектывы і магчымасці аднаўлення беларускага руху не было гутаркі — мае суразмоўцы не мелі на тое надзеі і адвагі.
Цяжка было ацаніць вынікі сустрэчы. Мне было ясна, што Фелюсь імкнуўся пазнаёміць мяне з былымі дзеячамі СБМ, на што, магчыма, паўплывалі некаторыя мае выказванні пад час нашых сустрэч у Шчэціне і Варшаве, якія Фелюсь беспамылкова расшыфроўваў і пры ўсёй неабходнай канспірацыі ставіўся да мяне з даверам.
Неўзабаве сустрэліся мы зноў на лясной экскурсіі, гэтым разам з удзелам незнаёмых сяброў Фелюся, што не спрыяла працягванню хвалюючых дыскусій. Гэта была апошняя сустрэча. Пра нейкі час Фелюся не стала. Мне так і не пашанцавала даведацца прычыну яго знікнення — у першыя 1950-я г. розныя варыянты былі. магчымыя. Таксама абарвалася сувязь з незабыўнай дзяўчынай. Засталіся толькі мае дзённікавыя запіскі і два здымкі з нашых сустрэч. Праз паўстагоддзя, калі атрымаў здымак групы наваградскіх кіраўнічак СБМ, угледзеў на ім адну падобную да гэтай дзяўчыны, што пацвердзіла маё меркаванне пра яе як пра дзяячку гэтай моладзевай арганізацыі.
Сустрэчы з Фелікам і незнаёмай дзяўчынай былі першым наглядным прыкладам завяршэння на тэрыторыі Полыпчы СБМаўскай эпапеі. Яны паказалі, што нягледзячы на хлуслівую савецкую прапаганду, ганенні, арышты і марныя асабістыя перспектывы, выхаванцы СБМ надалей жылі яго ідэаламі, намагаліся пакінуць для гісторыі сведчанне пра сваю дзейнасць у Беларусі. Гэта ўжо тады выклікала
маю цікавасць да гэтага руху моладзі, які праз гады адлюстравала кніга „Людзі СБМ”.
Восенню 1953 г. на пасяджэнні кафедры эканамічнай геаграфіі адзін асістэнт паведаміў, што ўжо некалькі гадоў працуюць на Беласточчыне адноўленыя беларускія школы. Пра гэта я тады япгчэ не ведаў і рашыў, што менавіта там, на Беласточчыне, павінен працягваць мае пошукі. Забяспечыўся дакументамі, неабходнымі для прабывання ў прыгранічнай паласе, і ў снежні 1953 г. паехаў у Белавежу. Уражвала прырода і беларуская мова, якой карысталіся людзі, нават міліцыянеры, на вуліцах пасёлка і ў цягніку.
У Белавежскім нацыянальным парку быў пабудаваны яшчэ ў царскія часы невялікі дом, у якім можна было прыпыніцца на некалькі дзён. Тут праводзіў свае адпачынкі летам 1954 і 1955 г. 3 Белавежы зручна было даязджаць цягніком ці аўтобусам у Гайнаўку і Бельск, дзе існавалі сярэднія агульнаадукацыйныя школы, у якіх вывучалася беларуская мова. Там пазнаёміўся з іх дырэктарамі Сяргеем Сарокам і Яраславам Кастыцэвічам і настаўнікамі беларускай мовы Нінай Лебядзінскай і Ільёй Бернатам.
Кніг, якія я шукаў, яны не мелі, але параілі звярнуцца да Васіля Літвінчыка — кіраўніка кнігарні ў Беластоку. Ен пасля вайны працаваў у беларускай школе і гімназіі ў Гайнаўцы, апавядаў пра іх ліквідацыю польскімі ўладамі ў 1946 г., але пра сваю ранейшую дзейнасць гаварыць не хацеў. Шмат пазней я даведаўся, што пад час нямецкай акупацыі той самы Літвінчык быў кіраўніком беларускай школы ў Варшаве, а ў тагачасных умовах гэтая акалічнасць была яму вельмі невыгоднай.
Літвінчыў хацеў задаволіць маю цікавасць беларускай праблематыкай і таму рэкамендаваў су-
стрэцца з Піліпам Кізевічам у Беластоку, якому паведаміў пра мае зацікаўленні. Нарэшце я ўжо ведаў некалькіх чалавек, з якімі мог абмяркоўваць пытанні актуальнай і перспектыўнай дзейнасці на Бе л асточчыне.
Пытанне аднаўлення беларускага руху ў пасляваеннай Польшчы ўсё яшчэ чакае саліднай падрабязнай распрацоўкі. Спасылкі некаторых аўтараў на тое, што яго пачаткам было аднаўленне ў 1949 г. беларускага школьніцтва на Беласточчыне, не пераконваюць, бо яно было вынікам рашэння ЦК ПАРП і яшчэ пры жыцці Сталіна ажыццяўлялася партыйным апаратам і адміністрацыяй. Таму нельга згадзіцца з выказваннямі, што аднаўленне руху ў сярэдзіне 1950-х г. было вынікам стыхійнага росту грамадскай актыўнасці паасобных дзеячаў ці іх груповак. Ажыўленне руху інспіравалі партыйныя ўлады.
Як выявіў Яўген Мірановіч, летам 1955 г. у ЦК ПАРП пачалася падрыхтоўка стварэння беларускай арганізацыі, вынікам чаго была серыя мерапрыемстваў, якія асуджалі канцэпцыю аднанацыянальнай дзяржавы і прапагандавалі новыя пазітыўныя адносіны да нацыянальных меншасцяў.
8 і 10 верасня 1955 г. у цэнтральным партыйным органе „Трыбуна Люду” былі апублікаваны два прынцыповыя артыкулы Ежы Равіча пра беларусаў у Полыпчы „Droga do wspolnej sprawy” i „Nowym torem”, y якіх асуджаліся шавіністычныя дзеянні польскіх улад і падполля ў першыя пасляваенныя гады і пастулявалася неабходнасць выпраўлення дапушчаных тады памылак у нацыянальнай палітыцы.
14 верасня польскае радыё транслявала з Лодзі канцэрт беларускіх песень у выкананні ансамбля Цюкшы, арганізоўваліся розныя імпрэзы, між іншым, адбываўся ў Варшаве Сусветны фестываль
моладзі і Дажынкі, у рамках якіх бадай упершыню пасля вайны выступілі беларускія гурткі мастацкай самадзейнасці з Беласточчыны.
Аднак найбольшую ролю ў ажыўленні беларускай справы адыгралі Дні беларускай культуры, якія адбываліся ў кастрычніку 1955 г. у Варшаве, Беластоку і некаторых іншых гарадах. Выступала група беларускіх пісьменнікаў — Броўка, Танк, Куляшоў, Пестрак, Брыль і Шамякін, а акцёры мінскага Купалаўскага тэатра паказалі некалькі сваіх п’ес. Беларускіх гасцей віталі плакаты ў вітрынах магазінаў на вуліцы Новы Свят: „Pozdrawiamy bratni^Bialorus”, „Niech zyje przyjazn polsko-bialoruska” i падобныя.
Пад час гэтых урачыстасцяў пазнаёміўся з Янінай Гайлевіч, радавітай варшавянкай, якая ў гады нямецкай акупацыі вучылася ў беларускай пачатковай школе ў Варшаве і захавала апаленыя паўстаннем 1944 г. некаторыя падручнікі і сшыткі.
Арганізаваныя ўладамі прапагандысцкія мерапрыемствы выклікалі шчыры энтузіязм і пачуцці нацыянальнага гонару польскіх беларусаў, будзілі іх з пасляваеннага летаргічнага сну. На гэта паказвалі між іншым цёплыя іх водгукі, напісаныя на незабытай беларускай мове ў кнізе ўспамінаў Купалаўскага тэатра.
Але выступленні харавых калектываў з Гарадка і Орлі на варшаўскім Марыенштаце публіка ўспрымала па-рознаму. Акрамя звычайнай цікавасці — адкуль раптам з’явіліся гэтыя польскія беларусы? — гучалі насмешкі з іх расійскамоўнага рэпертуару. Вельмі непрыемна было слухаць, як нашы самадзейнікі, замест прапаганды беларускай песні, мучыліся з расійшчынай, з якой пасмяяліся б масквічы. Тады Ніна Мушынская з Гарадка прадэманстравала сваю рускую частупіку растут блокн в Белостоке, да н фабрнкн прн том...”)-
У студзені 1956 г. адведаў Піліпа Кізевіча ў Беластоку. Маючы вопыт шматгадовай дзейнасці ў Таварыстве беларускай школы і іншых заходнебеларускіх арганізацыях, ён крытычна ацэньваў гэтую прапагандысцкую шуміху і падкрэсліў, што прыгожыя дэкларацыі не могуць абяцаць поспеху ў аднаўленні беларускага руху на Беласточчыне, пакуль не будуць створаны новыя кадры ідэйных і кваліфікаваных дзеячаў. „Такіх кадраў у нас пакуль што няма, — працягваў Кізевіч, — таму ўсю работу трэба пачынаць ад іх узгадавання”. Ен заклікаў мяне ўключыцца ў падрыхтоўку надзейных дзеячаў і прасіў накіроўваць яму адпаведных кандыдатаў.
Аднак не толькі мы пра гэта думалі. Падрыхтоўкай кіраўнічых кадраў для беларускай арганізацыі займаліся таксама партыйныя і дзяржаўныя органы, у прыватнасці служба бяспекі. Праўда, яны інспіравалі стварэнне гэтай арганізацыі, але не хацелі выпусціць яе з-пад свайго кантролю, і таму ў пошуках будучых дзеячаў загадзя фільтравалі кандыдатаў, гатовых забяспечыць палітычныя інтарэсы ўлад на беларускім „участку”.
У кастрычніку 1955 г. быў ужо вызначаны ў Беластоку склад кіраўнічага органа арганізацыі, хаця яшчэ не было рашэння пра яе назву і пра тое, ці будзе яна фармальна самастойнай, ці філіялам Таварыства польска-савецкай дружбы. У гэтым кантэксце не было для мяне нечаканым зацікаўленне адпаведных улад і маёй асобай.