За кардонам Бацькаўшчыны
Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
Пераважная частка распрацовак і інфармацыйных матэрыялаў прызначалася да публікацыі ў выданнях Палаты — спачатку ў штомесячных бюлетэнях, а з красавіка 1957 г. у газеце „Rynki Zagraniczne”, якая выходзіла тры разы на тыдзень. Ініцыятарам і першым галоўным рэдактарам газеты быў Тадэвуш Віт (Witt), якога неўзабаве замяніў выдатны журналіст і эканаміст Багдан Ланчкоўскі (Le^czkowski). Нашы журналісты павінны былі падрыхтаваць для газеты як мінімум адзін артыкул на месяц, што ў меру росту дасведчання не было асабліва цяжка. Мяркую, што за гады маёй працы ў Палаце (1956—1994) падрыхтаваў для нашай газеты каля 300 артыкулаў і вялікую колькасць розных інфармацыйных матэрыялаў.
Праца ў Палаце, у прыватнасці публікацыі, даволі хутка прынеслі мне вядомасць і прызнанне ў ведамстве хімічнай прамысловасці, што спрыяла наладжванню кантактаў і супрацоўніцтва. Міністр хімічнай прамысловасці Антон Рэдлінскі ведаў мяне асабіста і кожны год запрашаў на прэс-канферэнцыю з нагоды ведамаснай урачыстасці — Дня хіміка. He раз рыхтаваў розныя экспертызы для эканамічнага аддзялення Цэнтральнага камітэта ПАРП, Планавай камісіі і Інстытута эканомікі хімічнай прамысловасці, якім кіраваў мой прыяцель Ежы Гдыня.
Асабліва добры ўспамін пакінула шматгадовае супрацоўніцтва з Тэафілам Бабраўніцкім, галоўным рэдактарам штомесячніка „Chernik”, які вы-
14. Супрацоўнікі рэдакцыі „Rynki Zagraniczne”. Сядзяць (злева направа): Аўгуст Іваньскі, Багдан Ланчкоўскі, Казімір Студэнтовіч, Галена Рэй. Стаяць (злева направа): Тадэвуш Віт, Юры Штэнцэль, Юры Туронак і іншыя. Варшава, 2.10.1965 г.
15. На выстаўцы ў Маскве. 1972 г.
даваўся ў Глівіцах. Ён часта бываў у Варшаве, дзе мы абмяркоўвалі не толькі пытанні хімічнай прамысловасці і супрацоўніцтва ў ягоным часопісе. Да вайны Бабраўніцкі быў выкладчыкам гісторыі ў афіцэрскай школе, цікавіўся падзеямі мінулай вайны і заахвочваў мяне вывучаць гэтыя пытанні. Ён быў прыхільнікам Юзафа Мацкевіча, пазычаў мне ягоныя творы, недаступныя тады ў польскіх кнігарнях. Памёр 20 студзеня 1970 г. пад час палёту самалётам у Варшаву.
Ідэя міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне рынкавых доследаў узнікла напрыканцы 1950-х г. Асноўнай яе матывацыяй былі спадзяванні даследчыкаў на адэкватны абмен звесткамі, якія не заўсёды публікаваліся, але мелі істотнае значэнне ў аналітычных распрацоўках. Усё ж першыя кантакты з даследчыцкімі арганізацыямі ў заходнееўрапейскіх краінах не прарочылі поспеху не толькі з увагі на тагачаснае напружанне на лініі Усход — Захад. Вялікія хімічныя фірмы ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі ці Францыі імкнуліся здабываць інфармацыю аб дзеяннях канкурэнцыі на іх традыцыйных рынках збыту, але адмаўляліся даваць звесткі аб становішчы на сваіх рынках. Відаць, таму ініцыятыва міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне выйшла з усходнееўрапейскіх сацыялістычных краін.
У лютым 1958 г. у Будапешце адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў даследчыцкіх арганізацый з Венгрыі, ГДР, Польшчы, СССР, Чэхаславакіі і Югаславіі. Цягам тыдня абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва, аднак акрамя прыгожых фармулёвак не былі прыняты ніякія канкрэтныя рашэнні — у гэтых „братніх” краінах усё яшчэ пераважалі псіхоз сакрэтнасці і неахвота дзяліцца інфармацыяй пра становішча на сваіх рынках. На добры лад, я правёў тады цудоўныя дні ў Бу-
дапешце, знаёміўся з венгерскай кухняй і іншымі прывабнасцямі, але ў Варшаву вярнуўся з нічым.
Пачатая ў Будапешце справа ўсё ж не пагасла. Некалькі гадоў пытанне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне доследаў хімічнага рынку разглядалася на ўрадавым узроўні ўсходнеі заходнееўрапейскіх дзяржаў, гэтым разам пад эгідай аўтарытэтнай Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі (ЕЭК) — рэгіянальнай структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. Мне не вядомы падрабязнасці падрыхтоўкі, але, відаць, болыпасць членскіх краін тады ўхваліла прапанову ЕЭК стварэння ў яе рамках Групы Экспертаў для даследавання становішча на міжнародным рынку хімічных вырабаў.
У кастрычніку 1964 г. па даручэнні кіраўніцтва Палаты ўдзельнічаў у першай сесіі ЕЭК у Жэневе. Прысутныя дэлегаты выказаліся аднадушна за стварэнне прапанаванай Групы Экспертаў, якая павінна была рыхтаваць выданне пяцігадовых аглядаў пад загалоўкам „Тэндэнцыі і прагнозы рынку хімічных прадуктаў”. Тады былі апрацаваны спецыяльныя анкеты, якія рассылаліся ў краіны рэгіёна ЕЭК і запаўняліся іх статыстычнымі службамі.
3 гэтага часу, згодна з пагадненнем паміж міністрам хімічнай прамысловасці і прэзідэнтам нашай Палаты Антонам Адамовічам, я штогод выязджаў у Жэневу на пасяджэнні Групы Экспертаў, удзельнічаў у планаванні зместу і падрыхтоўцы пяцігадовых аглядаў, апрацоўваў як адзін з іх раздзелаў аналіз руху цэн асноўных хімічных вырабаў у замежных абаротах еўрапейскіх краін.
За 22 гады сваёй дзейнасці (1964—1986) Група Экспертаў 24 разы адбывала свае пасяджэнні, на якіх восем разоў я выбіраўся яе старшынёй або віцэстаршынёй (гл. копію справаздачы Групы Экспертаў ад 2 кастрычніка 1978 г.). За гэты час Група падрых-
тавала тры пяцігадовыя агляды „Тэндэнцыі і прагнозы рынку хімічных прадуктаў”, якія рассылаліся ў членскія краіны ЕЭК.
81 - RESTRICTED
2 October 1978
ENGLISH only
ECONOMIC COMMISSION FOR EUROPE
CHEMICAL INDUSTRY COMMITTEE
Group of Experts on the Periodic Survey of the Chemical Industry
(2-3 October 1978)
PROVISIONAL LIST
Chairman i
Vi ce—Chairman:
AUSTRIA
Mr. Martin SAJDIK
BYELORUSSIAN SSR
Mr. Genrikh TSIVINSKI
GERMAN DEMOCRATIC REPUBLIC
Mrs. Renate HI EMKE
Mr. Hans KOLLMANN
GERMANY, FEDERAL REPUBLIC OF
Mr. Dietrich PRAUN
HUNGARY
Mr. Endre GAAL
Mrs. Jfilia ORBAN
POLAND
Mr. Jan KACZOR
Mr. Jerzy TURONEK
OF DELEGATES
Mr. Jerzy TURONEK (Poland)
Mr. David MARSHALL (United Kingdom)
Secretary, Permanent Mission of Austria at Geneva
Chemical Industry Department, Gosplan
Ministry for Chemical Industry
Ministry for Chemical Industry
Counsellor, Permanent Mission of the the Federal Republic of Germany at Geneva
Director, Chemolimpex Foreign Trading Co.
Institute for Economic and Market Research
Director, Development and Planning Dept., Ministry for Chemical Industry
Polish Chamber of Foreign Trade
16. Дакумент ЕЭК.
Значную актыўнасць у працы Групы Экспертаў выказваў дэлегат Савецкага Саюза Аляксей Дзедаў, аднак яна не цалкам яго задавальняла. Выконваючы інструкцыі сваіх улад, Дзедаў імкнуўся стварыць у рамках ЕЭК больш рэспектабельны орган — Камітэт хімічнай прамысловасці, мэтай якога меліся быць доследы тэхнічнага прагрэсу ў гэтай галіне, у чым была зацікаўлена кіраўніцтва хімічнай прамысловасці СССР. Нягледзячы на падтрымку савецкіх службоўцаў, якія выконвалі розныя кіраўнічыя функцыі ў ЕЭК, ажыццяўленне ініцыятыў Дзедава сустракала некаторыя адміністрацыйныя і фінансавыя цяжкасці, у сувязі з чым вырашэнне яго прапаноў цягнулася некалькі гадоў.
Толькі восенню 1971 г. быў створаны Камітэт хімічнай прамысловасці, пад эгідай якога арганізоўваліся семінары, сімпозіумы і паездкі спецыялістаў у некаторыя еўрапейскія краіны з мэтай азнаямлення з працай іх хімічных заводаў. Камітэту хімічнай прамысловасці ЕЭК падпарадкоўвалася Група Экспертаў, якая атрымала статус Рабочай групы камітэта. У яго працы ўдзельнічалі спецыялістыхімікі, між іншым, з Польшчы прыязджалі службоўцы міністэрства і супрацоўнікі навуковых інстытутаў.
Апошняя сесія Камітэта і нашай Рабочай Групы адбылася ў кастрычніку 1986 г., пасля чаго іх дзейнасць спынілася. Пра прычыны спынення нам не паведамлялі — проста перасталі прыходзіць паведамленні аб чарговых пасяджэннях. Магчыма, у нейкай меры на гэта паўплывалі вынікі нашай дзейнасці. Па-першае, не збыліся спадзяванні Рабочай Групы на публікацыю дасюль засакрэчаных звестак, па-другое, нашы пяцігадовыя агляды апрацоўваліся доўга, выдаваліся позна, у выніку чаго іх аператыўнае значэнне было невялікае, што не магло апраўдаць значных коштаў іх падрыхтоўкі і
распаўсюджвання. Шкад а было толькі камандзіровак у прыгожую Жэневу.
Нямала цікавых уражанняў давалі камандзіроўкі на польскія і міжнародныя выстаўкі ці іншыя мерапрыемствы, якія фінансаваліся Палатай або замежнымі запрашальнымі арганізацыямі. Яны спрыялі наладжванню службовых і асабістых кантактаў, здабыванню інфармацыйных матэрыялаў, якія выкарыстоўваліся для публікацыі ў газеце „Rynki Zagraniczne”. Таксама, калі было крыху часу, гэтыя выезды давалі магчымасць паглядзець невядомыя гарады і парадаваць сямейнікаў рознымі падарункамі.
Mae задачы і функцыі на гэтых імпрэзах вызначалі Інструкцыі кіраўніцтва Палаты. Яны былі розныя ў залежнасці перш за ўсё ад характару мерапрыемства. Так, на міжнародных хімічных выстаўках я дзейнічаў як журналіст, бываў на прэс-канферэнцыях, што ладзіліся арганізацыямі і фірмамі, якія экспанавалі там сваю прадукцыю. У такой ролі выязджаў некалькі разоў на міжнародную хімічную выстаўку ў Парыжы (1962, 1965, 1971), Маскве (1965, 1970, 1977) і аж сем разоў на выстаўку „Інхеба” ў Браціславе.
Польскія экспартныя выстаўкі пад грыфам „Зроблена ў Полыпчы” і польскія экспазіцыі ў міжнародных выстаўках абслугоўваліся, як правіла, калегамі з адпаведнага аддзялення Палаты. На такія выстаўкі, праблематыка якіх не адпавядала маім прафесійным зацікаўленням, мяне пасылалі рэдка, толькі ў выпадку неабходнасці, у ролі так званага прэс-шэфа, з задачай арганізоўваць прэс-канферэнцыі і прапагандаваць у мясцовай прэсе, на радыё і тэлебачанні экспартныя магчымасці Польшчы.
У такойроліўпершынюпрацаваўусакавіку 1961 г. на выстаўцы ў Хельсінкі. Нашы прапагандысцкія
матэрыялы пра Полыпчу з жахлівымі ілюстрацыямі часоў нямецкай акупацыі сумленныя фіны не проста выкідалі на сметнік, а прыносілі на выстаўку і вярталі са словамі абурэння. Яны мелі свой погляд на нядаўнюю гісторыю, памяталі савецкую агрэсію на Фінляндыю зімой 1939 г. і свой удзел у вайне супраць Савецкага Саюза на баку Нямеччыны. Таксама надоўга засталася ў памяці прэсканферэнцыя з фінскімі журналістамі, калі адзін з іх так захапіўся якасцю польскай гарэлкі, што з развітальным „Aufwiedersehen” працягнуў руку дырэктару выстаўкі, мне і слупу, што стаяў побач.
Прэс-шэфам польскай экспазіцыі працаваў таксама на маскоўскіх выстаўках „Стройматерналы” (1971), „Сельхозтехннка” (1972) і ў балгарскім Плоўдзіве, але галовы славянскіх журналістаў былі мацнейшыя.