За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
3 таго часу Віцька ў нас ужо не бываў, толькі адзін раз, у верасні 1938 г., прыехаў на пахаванне бацькі. Праз год, калі пачалася вайна, ён уцёк у Літву і хаваўся ў нейкім маёнтку. Больш мы пра яго нічога не ведалі. I вось праз некалькі гадоў Віцька знайшоўся —■ быў млынаром на Памор’і. Хутка паслаў яму ліст, паведаміў адрас мамы і атрымаў запрашэнне прыехаць да яго на летнія канікулы. Але раней паехала да яго мама. Пра іх сустрэчу я нічога не ведаў, мяркую, што мама прасіла яго аказаць мне фінансавую дапамогу ў далейшай адукацыі, як частковую кампенсацыю за такую дапамогу, якую некалі аказалі яму мае бацькі.
У ліпені 1947 г. я прыехаў у Нову Весь і прабыў там амаль два месяцы. Пасля немцаў там застаўся млын, які адміністраваў Віцька. Млын даваў немалыя даходы, чым пераважна карысталіся сямейнікі ягонай жонкі Аляксандры — яе пажылая маці Давідовіч з Ашмяншчыны, сястра Ірына, брат Тусек — студэнт Кракаўскага ўніверсітэта і, магчы-
ма, іншыя. Відаць, акрамя даўніх разрахункаў, гэта была прычына, якая схіляла Віцьку дапамагаць не толькі Давідовічам, але і яго сямейнікам Туронкам.
Тут я ўпершыню даведаўся, што пад час нямецкай акупацыі Віцька камандаваў нейкім польскім партызанскім атрадам на Ашмяншчыне. Пра гэта, аднак, ён гаварыў мала. Часам толькі пасля добрай выпіўкі ўспамінаў пра баі з савецкімі партызанамі ці пра разгон літоўскіх салдат т. зв. арміі генерала Плехавічуса. Больш гаваркімі былі ягоная жонка і цешча, якая ўсё перажывала калецтва яе сына Туська, якому ампутавалі нагу, і ганьбіла Віцькавых „змагароў” за начное забойства праваслаўнага святара, ягонай дачкі і сяброўкі — настаўніц мясцовай школы.
Час ад часу ў Віцькі гасцявалі ягоныя сябры — былыя партызанскія камандзіры, якія, нягледзячы на маю прысутнасць, абмяркоўвалі свае колішнія подзвігі і магчымасці падпольнай дзейнасці ў па-
12. Выпускнікі Олыптынскага ліцэя з дырэктарам і настаўнікамі. Травень 1947 г.
сляваеннай Польшчы. Прыходзілі часам да Віцькі ягоныя падначаленыя, якія жылі ў Новай Весі і звярталіся да яго „пане каменданце”. Такім чынам я нечакана і несвядома трапіў у „асінае гняздо” віленскіх акоўцаў, якія да мяне, як да сваяка Віцькі, адносіліся даверліва, тым болып што я не выказваў ніякага зацікаўлення іх справамі і ні пра што не распытваў.
Але з самім Віцькам не раз разважалі пра палітычныя аспекты мінулай вайны, пра яе наступствы і перспектывы. Ен верыў у непазбежнасць збройнага канфлікту паміж заходнімі дзяржавамі і СССР, імкнуўся гуртаваць сілы для будучага змагання. Абодва памыляліся — не маглі ўявіць, што праз сорак гадоў і без зброі адбудзецца развал Савецкага Саюза. Аднак нашы дыскусіі не ўплывалі на ўзаемаадносіны. Ен ухваляў мой намер паступіць у Гандлёвую Акадэмію ў Шчэціне і абяцаў фінансавую дапамогу. На той час Акадэмія была недзяржаўнай, за вучобу, экзамены і да т. п. трэба было плаціць, так што без яго дапамогі ажыццяўленне маёй задумы было б немагчымым — стыпендый яшчэ не давалі, a мама мела на ўтрыманні двух меншых хлопцаў.
У канцы верасня 1947 г. выехаў у Шчэцін. Па рэкамендацыі Віцькі прыпыніўся на некалькі дзён у ягонага калегі лекара Бальца і на пачатку кастрычніка стаў студэнтам Акадэміі і насельнікам інтэрната, які знаходзіўся насупраць школы. Грошы, прыкладна па палове, дасылалі мама і Віцька, аднак не менш 1/3 часткі гэтых сродкаў складала плата за вучобу. Усё ж маё матэрыяльнае становііпча было крыху лепшым, чым у Олыптыне.
He збыліся мае спадзяванні на дапамогу цёткі Антаніны, якая з сям’ёй выехала з Масалыпчыны і апынулася ў невялікім горадзе Мешковіцэ над Одрай. Пад час ваенных дзеянняў савецкія салда-
ты паставілі там слуп з надпісам: „Берлін — 55 км”. Магчыма, надпіс быў не зусім дакладны, але да Берліна было адсюль сапраўды ўжо вельмі блізка. Восенню 1947 г. адведаў цётку два разы, прывозіў крыху харчоў, але пасля пратэстаў яе мужа Каравая болып туды не ездзіў.
Усё ж гэтага было мала. Каравай і ягоны брат Язэп лічылі сябе палякамі і не пераносілі маёй беларускасці. 24 лістапада, калі ў іх гасцяваў Віцька, яны стараліся мне пашкодзіць, бэсцілі мяне за беларускі нацыяналізм і нібыта антыпольскае стаўленне. Аднак Віцька з імі не пагаджаўся і надалей адносіўся да мяне прыхільна. У 1948 г. некалькі разоў прыязджаў да яго ў Нову Весь, праводзіў там летнія канікулы.
Аднак у снежні таго года здарылася бяда. Цётка Аляксандра кінула Віцьку і выехала да сястры ў Лодзь, а праз нейкі час эмігравала з дачкой Ізай у Аўстралію, дзе трагічна загінула. Памерла старэйшая дачка Бажэнка, а Віцьку арыштавалі за яго партызанскую антысавеччыну і пасляваенную канспірацыю. Каля пяці гадоў сядзеў ён у гданьскай турме, і нашы кантакты спыніліся. Справа Віцькі не мела для мяне адмоўных наступстваў. На пачатку 1949 г. нашу Акадэмію нацыяналізавалі, перайменавалі ў Вышэйшую эканамічную школу, a мне прызначылі стыпендыю, якая з верхам кампенсавала страту ягонай дапамогі.
Матэрыяльнае становішча было наогул задавальняючае, купіў нядрэнны касцюм, лепш харчаваўся. Паспяхова ажыццяўлялася вучэбная праграма і экзамены, у сувязі з чым рашыў закончыць вучобу да летніх канікулаў і восенню 1950 г. паступіць на магістарскі курс у Галоўнай школе планавання і статыстыкі ў Варшаве. Згодна з выбранай спецыялізацыяй рыхтаваўся да працы ў ведамстве
замежнага гандлю: вывучаў англійскую, рускую і нямецкую мовы, палітычную эканомію, міжнароднае права, консульскую тэхніку і найболып любімы прадмет — эканамічную геаграфію пад кіраўніцтвам прафесара Юліюша Мікалайскага.
Восенню 1949 г. прафесар вызначыў тэму маёй дыпломнай працы „Клімат і перспектывы развіцця сельскай гаспадаркі ў Афрыцы”, і я з цікавасцю заняўся яе падрыхтоўкай. У снежні, едучы на Каляды да мамы, наведаў Варшаву, дзе спадзяваўся дастаць адпаведную літаратуру. Мне пашанцавала купіць у кнігарні перакладзеную на рускую мову кнігу англійскага географа-эканаміста Фіпджэральда „Афрыка”, і я чытаў яе ў цягніку, па дарозе ў Кентшын.
13. Мама з сынамі. Злева направа: Юры, Андрэй і Міхась. Кентшын, 1951 г.
Разам са мной ехаў нейкі незнаёмы пажылы чалавек. Ён папрасіў паглядзець кнігу і запытаўся, чаму я займаюся пытаннем Афрыкі. Я яму адказаў, і на наступнае яго пытанне, што думаю рабіць пасля сканчэння вучобы ў Шчэціне, сказаў, што мару пра магістарскія студыі па эканамічнай геаграфіі ў Галоўнай школе планавання і статыстыкі. Калі даехалі да Олыптына, незнаёмы на развітанне сказаў: „Калі закончыце вучобу ў Шчэціне і прыедзеце ў Варшаву, прыходзьце да мяне, я — Флешар”. Гэтае прозвішча было мне невядомае, аднак на ўсякі выпадак пастараўся яго запомніць.
У віры бягучых заняткаў слабела настальгія па Вільні, але ўсё ж спрабаваў аднавіць кантакты з літоўскімі калегамі. Восенню 1947 г. напісаў Больку Петрулёнісу і Сцяпану Шарку. Даволі хутка атрымаў іх адказы, якія здаліся нецікавымі, напісанымі быццам пад вока цэнзуры. He было ўжо агульнай справы, кожны з нас пайшоў сваім шляхам, меў свае праблемы. Магчыма, таму перапіска надоўга спынілася.
Затое не спыніліся пошукі беларускіх аднадумцаў, з якімі хацелася не толькі абмяркоўваць пытанні нядаўняй мінуўпгчыны, але і наладзіць пастаянную сувязь і працаваць для захавання сваёй нацьіянальнай тоеснасці. Але сярод шчэцінскіх калег я іх не знаходзіў. Прыглядаўся між іншым да малых Пеці і Зоі, якія, здавалася, былі беларусамі, аднак яны канспіраваліся і, магчыма, асцерагаліся кантактаў з незнаёмым калегам. Здаецца, яны рабілі правільна. Толькі шмат пазней даведаўся, што якраз тады, у 1948-1949 г., па ўказанні беларускіх чэкістаў польскія органы бяспекі пачалі вышукваць, арыштоўваць і дэпартаваць у СССР дзеячаў СБМ і іншых беларускіх арганізацый, якія пасля вайны апынуліся ў Полыпчы.
Нялёгка было наладзіць кантакт і з беларусамі, якія апынуліся на Захадзе. У гэтым дапамог мне айцец Язэп Рэшэць, які жыў у Злучаных Штатах Амерыкі. На маю просьбу ён даслаў адрасы Цэнтралі беларускіх студэнцкіх арганізацый у Марбургу (ФРГ) і Васіля Лукашыка — у Швецыі. Гэта быў нібыта першы крок. Неўзабаве напісаў у Марбург, прасіў прыслаць нейкую эмігранцкую літаратуру. 24 лютага 1948 г. атрымаў ліст ад дасюль невядомага Барыса Рагулі, які абяцаў „пастарацца выканаць кожную маю просьбу”. Аднак замест літаратуры атрымаў з Марбурга віншавальную картачку з нагоды 25 сакавіка, і перапіска назаўсёды спынілася. Былі падобныя спробы наладзіць сувязь з Лукашыкам. Вясной 1949 г. атрымаў яго кароткі ліст, выдадзеную Згуртаваннем беларускіх скаўтаў у Вердане паштоўку з велікоднымі віншаваннямі і статут Беларускага таварыства ў Скандынавіі. Усё было нецікава і знеахвоціла мяне да далейшай перапіскі з ім.
Марныя былі вынікі разведкі і ў друйскіх марыянаў, дэпартаваных у 1938 г. у варшаўскія Бяляны. Летам 1948 г. адведаў іх манастыр, пазнаёміўся з айцом Язэпам Дашутам і аднавіў нядаўняе знаёмства з Казімірам Сарулём. Аднак, нягледзячы на іх несумненны давер, не атрымаў ніякіх звестак пра беларусаў у Полыпчы. Далі мне толькі адрас Пятра Сіповіча, які вучыўся ў Познані. He радавала і Беласточчына, дзе пасля ліквідацыі ў 1946 г. беларускіх школ не было відавочнай нацыянальнай актыўнасці — адны баяліся дэпартацыі ў Савецкі Саюз, іншыя займаліся сваёй кар’ерай (часта ў партыйным апараце, войску і органах бяспекі). Выглядала, што ў 1948-1949 г. у Полыпчы не існавала ніякага беларускага руху і не было людзей, зацікаўленых у яго рэанімацыі.
Сярод шчэцінскіх калег найболып запомніўся Ян Дульян, студэнт з Памор’я, з якім амаль тры гады пражылі ў адным інтэрнацкім пакоі. Ен часта разважаў пра палітычнае становішча Полыпчы, пытанне яе ўсходніх і заходніх граніц і інш. Спачатку ён быў прыхільнікам Мікалайчыка і яго Людовай партыі, але з часам усё больш хіліўся налева і перастаў абзываць мяне бальшавіком за мае выказванні на тэму былых усходніх крэсаў. У суседнім пакоі жылі старэйшы за нас дзівак Ян Станько з падкракаўскай вёскі Вадовіцэ і Юры Вэлнінскі з Быдгашчы, часта заглядаў Лешак Бэлдоўскі, з якім некалькі разоў плавалі да ягонай сястры ў Свінауйсце над самым морам. Усходнія пытанні ім былі незразумелыя, і ў нашых дыскусіях яны не ўдзельнічалі.
Абыякава ставіліся да іх і студэнты з Сілезіі, сярод якіх было некалькі прыхаваных немцаў (між іншым, Норберт Кліма), якія пазней, карыстаючыся рознымі магчымасцямі, выязджалі ў Нямеччыну. He было асаблівай дружбы і з дзяўчатамі: яны, як правіла, імкнуліся выйсці замуж і шукалі перспектыўных партнёраў, якім на той час я яшчэ не быў.