За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Асаблівыя прычыны паўплывалі на камандзіроўку ў Вільню. У Палаце спадзяваліся, што маё веданне літоўскай мовы і хімічнай тэрміналогіі паспрыяе рэалізацыі прапагандысцкіх задач арганізаванай у 1972 г. выстаўкі „Дні польскай хіміі”, і таму прызначылі мяне яе прэс-шэфам. У красавіку з замежным пашпартам прыбыў у свой родны горад і прыпыніўся ў адноўленым гатэлі „Vilnius”, каля якога некалі штодзень хадзіў з інтэрната ў гімназію.
Напярэдадні адкрыцця выстаўкі наведаў мяне нейкі журналіст і запытаў, на якой мове можам гаварыць, бо польскай ён не ведае. Адказаў яму: „Можам гаварыць на літоўскай, рускай, як захочаце”. На што ён: „0, і па-літоўску можна, ну, давайце праверым”. Я расказаў пра нашу экспазіцыйную праграму, прычым майго суразмоўцу здзівіла мала вядомая яму хімічная тэрміналогія. Урэшце журналіст запытаўся, дзе я навучыўся гаварыць па-літоўску. Вынік нашай размовы быў для нас нечаканы: аказалася, што не-
вядомым суразмоўцам быў Бронюс Аксцінас, мой аднакласнік з Першай віленскай гімназіі, цяпер ужо паночак без валасоў і з немалым жыватом.
Звесткі Аксцінаса пра сустрэчу з літоўскамоўным прэс-шэфам выстаўкі зацікавілі іншых журналістаў, сярод якіх было некалькі выпускнікоў нашай гімназіі. Яны часта наведвалі выстаўку, заходзілі да мяне ў прэс-бюро. 3 колішнімі калегамі адбываліся сяброўскія сустрэчы, ажывалі ўспаміны, не было неабходнасці захоўваць афіцыйныя формы супрацоўніцтва. Яны лічылі мяне сваім, атрымлівалі сувеніры, якімі я распараджаўся, і ахвотна выконвалі мае публікацыйныя пажаданні. У выніку прывёз у Палату тоўстую папку газетных і часопісных артыкулаў і паведамленняў пра выстаўку.
Відаць, таму быў прызначаны прэс-шэфам выстаўкі „Зроблена ў Полыпчы”, арганізаванай у Вільні вясной 1979 г. Зноў выключна важным сродкам камунікацыі была літоўская мова і асабістыя кантакты з мясцовымі журналістамі, якія забяспечвалі прапагандысцкі поспех. Успомню некаторыя цікавыя эпізоды. Напярэдадні адкрыцця гэтай выстаўкі я ўдзельнічаў у канферэнцыі з яе літоўскімі суарганізатарамі, якая адбывалася ў памяшканні Савета міністраў Літоўскай ССР на Лукішскай плопічы. Там адзін службовец пацікавіўся, дзе я нарадзіўся, што так свабодна размаўляю па-літоўску. У адказ паказаў праз акно на суседні дом, у якім знаходзілася калісь так званая Літоўская клініка, і сказаў яму: „А вось у гэтым доме нарадзіўся”.
Або іншае здарэнне. Аднойчы прыйшоў у прэсбюро журналіст з радыёкамітэта і прасіў выступіць перад мікрафонам з інфармацыяй пра нашу выстаўку. Праблем, па сутнасці, не было — матэрыялы падрыхтаваныя, але на польскай і рускай мовах, а ён прасіў выступіць па-літоўску. Аднак на пераклад я
патрабаваў крыху часу, і таму дамовіліся на заўтра. Калі я прыехаў у радыёкамітэт з гатовым тэкстам, ён хацеў яго паправіць, але не знайшоў істотных моўных хібаў і сказаў здзіўлены: „Усё ў парадку, толькі чаму Вы маніце, што Вы не літовец?”.
Пабыўкі ў Вільні давалі магчымасць сустракацца з старымі сябрамі — Болькам Петрулёнісам, Сцяпанам Шаркам, Альфонсам Мікштасам і яго жонкай з Магілёўпгчыны, Казімірам Мікшасам і ягонай маці і іншымі, аднавіць знаёмства з Пятром Сергіевічам, пазнаёміцца з Янкам Шутовічам і ягонай літоўскай жонкай Онай Міцютэ. Тады ад Шутовіча атрымаў нямала даваенных беларускіх кніжак, між іншым, творы ксяндза Адама Станкевіча. Савецкія пагранічнікі нашых багажоў не кантралявалі.
Інакш было ў Мінску, дзе ў 1973 і 1979 г. працаваў прэс-шэфам выставак „Зроблена ў Полыпчы”. Там таксама працавалася добра, зацікаўленне журналістаў было значнае, але выкарыстанне беларускай мовы не адпавядала спадзяванням нашай Палаты. У Мінску добра супрацоўнічаў з Валяй Трыгубовіч і Алесем Траяноўскім, з дапамогай якога апублікаваў у газеце „Звязда” артыкул пра вынікі выстаўкі пад загалоўкам „Плён дружбы і братэрства” (24.05.1973). Таксама, як і ў Вільні, даваў інтэрв’ю радыёжурналістам, аднак ніхто з іх не прасіў выступіць на беларускай мове.
25 ліпеня 1979 г. наведалі мяне ў прэс-бюро выстаўкі даследчыкі падзей нямецкай акупацыі Васіль Раманоўскі і Іван Новікаў, з якімі амаль цэлую гадзіну гаварылі пра акалічнасці забойства Вацлава Іваноўскага. Тады Новікаў паведаміў, што Ала Навумава, якая разам з забойцам Іваноўскага Аляксандрам Камінскім перайшла ў партызанскі атрад, была агентам СД, за што яе пакаралі пасля вайны. Гэтая інфармацыя дапоўніла ранейшае свед-
чанне Гражыны Ліпінскай, якая з 1949 г. нейкі час была з Навумавай у лагеры. Тады Навумава не паведамляла прычыну свайго пакарання, але перадала Ліпінскай падрабязную рэляцыю Камінскага пра забойства Іваноўскага, якую толькі ў 1964 г. выкарыстаў Новікаў у кнізе „Дарогі скрыжаваліся ў Мінску” як подзвіг савецкіх партызан.
Хачу ўспомніць яшчэ дзве паездкі, якія тэарэтычна мелі службовы характар і адбыліся на падставе камандзіроўкі Палаты, але фінансаваліся іншымі арганізацыямі: першая — брытанскімі ўладамі, другая — фірмай ЦІЭХ. Абедзве пакінулі асаблівае ўражанне.
У 1965 г. The British National Exports Coun­cil (BNEC) планавала запрасіць групу замежных журналістаў для іх азнаямлення з экспартнымі магчымасцямі брытанскіх фірмаў, якія прапаноўвалі абсталяванне і тэхналогіі для хімічнай прамысловасці. BNEC не ведала, каго запрасіць з Польшчы, і таму звярнулася ў варшаўскае міністэрства замежнага гандлю з прапановай вызначыць адпаведнага кандыдата. Там, аднак, не пачуваліся кампетэнтнымі і рашэнне аб выбары кандыдата перадалі міністру хімічнай прамысловасці. У палове студзеня 1966 г. віцэ-міністр Э. Завада рашыў, што найбольш адпаведным кандыдатам буду я, і пасля ўзгаднення з прэзідэнтам Палаты А. Адамовічам 14 студзеня 1966 г. перадаў гэтае рашэнне міністэрству замежнага гандлю, а яно — пасольству Вялікабрытаніі ў Варшаве.
У пасольстве гэтым пытаннем займаўся яго сакратар Овертан. Ен неўзабаве запрасіў мяне на размову, запісаў мае персаналіі, цікавіўся маёй працай, урэшце запытаўся, што, акрамя планаванай праграмы, будзе прадметам майго зацікаўлення пад час візіту ў Вялікабрытанію. Я адказаў, што, калі
будзе крыху часу, хацеў бы паглядзець лонданскія цэрквы, іх архітэктуру, што Овертан успрыняў без каментараў.
5 сакавіка 1966 г. прыляцеў у Лондан. У аэрапорце сустрэла мяне супрацоўніца The British Office of Information i паведаміла, што неадкладна паеду да аднаго джэнтльмена, які хоча пагаварыць са мной. Хаця ўжо было позна, шафёр павёз мяне далёка за Лондан, што доўжылася каля гадзіны. Я не ведаў, у чым справа і да каго еду. Сустрэў мяне пажылы чалавек і пры распаленым каміне мы гаварылі пра самыя агульныя справы, здавалася — ні пра што, што зноў працягвалася каля гадзіны.
Апоўначы вярнуўся ў горад, у шыкоўны гатэль Cumberland пры Marble Arch, у якім прыпыніліся ўсе ўдзельнікі экскурсіі. Аднак там мы прабылі толькі адзін ці два дні, а потым амаль цэлы тыдзень ездзілі па Англіі, наведвалі фірмы і іх заводы, у якіх дэманстравалі дзеянне тэхналагічных працэсаў, пра што я не меў ніякага паняцця. Такім чынам выбар маёй кандыдатуры быў несумненнай памылкай.
На мае пазапраграмныя зацікаўленні было мала часу, і толькі напярэдадні выезду ў Варшаву нашы экскурсанты вярнуліся ў лонданскі Cumberland Ho­tel, дзе мяне чакаў ліст ад незнаёмага рэдактара „Plastics and Rubber Weekly” Петэра Ранслея, які прапанаваў экскурсію па Лондане. У суботу 12 сакавіка ён прыехаў у гатэль і каля трох гадзін вазіў мяне па горадзе, спыняючыся пераважна пры цэрквах, якія мы даволі падрабязна аглядалі. Было ясна, што экскурсія — вынік сустрэчы з Овертанам, які паведаміў адпаведным брытанскім службам пра мае пазапраграмныя зацікаўленні.
Эпілог паездкі ў Вялікабрытанію адбыўся ў Варшаве. Праз нейкі час пасля вяртання з Лондана наведаў мяне функцыянер службы бяспекі капітан
Сітэк, які цікавіўся рознымі дэталямі гэтай паездкі, прычым не выказваў ніякіх інсінуацый. Здаецца, яго цалкам задаволіла падрабязная праграма гэтай экскурсіі. Выглядала на тое, што праверка польскай службы бяспекі не была беспадстаўнай — некаторыя яе дэталі паказвалі, што я быў прадметам зацікаўлення брытанскіх спецслужбаў, якія імкнуліся ахоўваць тэхналагічныя таямніцы ад усходнееўрапейскіх разведак.
Усё ж цікава, з агульнай колькасці 50 маіх замежных камандзіровак толькі адна гэтая выклікала непакой контрразведвальных органаў ПНР.
Таксама асаблівым быў канец знаёмства з Петэрам Ранслеем. Летам 1966 г. ён па сваіх справах прыехаў у Варшаву і зазірнуў да мяне ў Палату. Там мой галоўны рэдактар Веслаў Шындлер прапанаваў запрасіць яго на абед і напісаць для нашай газеты артыкул пра брытанскую пластмасавую прамысловасць. Ранслей згадзіўся, загадзя выплацілі яму ганарар, аднак абяцанага артыкула мы так і не атрымалі.
Цікавейшай была другая „службовая” камандзіроўка. Аднойчы ў сярэдзіне 1970-х г. вясёлы дырэктар ЦІЭХа Шубяроўскі запрасіў мяне паехаць з ім у Югаславію нібыта для кантролю працы ціэхаўскіх агентаў. Сустрэліся мы ў Вене, снедалі ў рэстаране нашага гатэля, дзе афіцыянтка павучыла нас есці сасіскі пальцамі. Адтуль паехалі ў Любляну, а далей самаходам у Заграб і на канец — у Бялград. У кожным горадзе, ці дакладней — у яго рэстаранах — мы праводзілі некалькі дзён і начэй, агулам выпілі бочку віна, захапляліся югаслаўскай, у прыватнасці славенскай, кухняй, слухалі задушэўныя песні, любаваліся прыадрыяцкімі краявідамі — усё на рахунак ціэхаўскіх агентаў. Ці адбываўся і як кантроль іх дзейнасці, я не ведаў і не цікавіўся — гэта была
справа дырэктара. Таксама не было часу і настрою збіраць матэрыялы для публікацыі ў нашай газеце.
Урэшце ў Бялградзе апынуўся ў спальным вагоне, у якім спадзяваўся спаць без перапынку да самай Варшавы. Ужо амаль заснуў, але ў апошні момант прыбыў яшчэ адзін пасажыр — югаслаў, які таксама ехаў у Варшаву. Чалавек быў цікавы, гаварлівы, апавядаў, між іншым, пра страшныя югаслаўскія канцлагеры, пра якія я не меў уяўлення. Спаць ужо не давялося — за болып як 20-гадзіннае падарожжа мы выпілі ягоны і мой віньяк і незлічоную колькасць кубкаў кавы, якую ўсю ноч падавала нястомная афіцыянтка. Болып у Югаславіі не бываў, але вясёлы дырэктар праз нейкі час зноў туды паехаў, на гэты раз з дзяўчынай. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.