За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Службовыя камандзіроўкі ў заходнееўрапейскія краіны мелі для мяне асаблівае значэнне — яны давалі магчымасць здабываць і перавозіць у Варшаву кнігі і часопісы, якія выдаваліся беларускімі эмігранцкімі асяродкамі. Найбольш выніковым быў кантакт з айцом Аляксандрам Надсанам, дырэктарам Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Акрамя кніг і часопісаў, якімі можна было карыстацца на месцы, у гэтай бібліятэцы было шмат дублетных выданняў, якія ахвяроўваліся пажылымі эмігрантамі і ў падвале чакалі адпраўкі ў Беларусь. 3 гэтым, аднак, былі немалыя праблемы. Эмігранцкія выданні, як правіла, канфіскоўваліся польскімі і савецкімі памежнікамі, апроч таго, з улікам вагі паперы, няшмат іх можна было за раз пакласці ў чамадан ці ў заплечнік.
Тым часам мае магчымасці былі болыпыя: папершае, багажы пасажыраў з службовымі пашпартамі польскімі памежнікамі не кантраляваліся, і,
па-другое, я нярэдка выязджаў на Захад, што кампенсавала абмежаваныя магчымасці перавозу ў самалёце празмернага багажу.
Дзякуючы прыхільнасці айца Надсана я даставаў кнігі і часопісы ў Лондане, Парыжы і найбольш у Жэневе, куды ён іх загадзя перасылаў поштай у мой гатэль або прывозіў асабіста. Так узорам літоўскіх кніганошаў XIX ст. быў арганізаваны асаблівы канал транспарту забароненай эмігранцкай літаратуры. У выніку адпаведнай канспірацыі нашых сувязяў гэты канал функцыянаваў надзейна і ніводная кніга не трапіла ў рукі пагранічных кантралёраў.
Адну частку прывезенай „кантрабанды” я перавозіў у Беларусь, іншую перадаваў варшаўскім Нацыянальнай і Універсітэцкай бібліятэкам, у якіх гэтыя кнігі былі даступныя ўсім зацікаўленым, урэшце астатняя частка папаўняла маю прыватную бібліятэку. Так камуністычныя пашпарты і грошы садзейнічалі распаўсюджванню беларускай замежнай літаратуры.
Праца ў Польскай знешнегандлёвай палаце дазваляла значна палепшыць маё матэрыяльнае становішча. У газеце „Rynki Zagraniczne” журналісцкая зарплата складалася з дзвюх частак: адна была нязменная (вядома, да часу чарговай рэгуляцыі заробку), якую мы называлі „за гатоўнасць да працы”, а другая залежала ад выканання публіцыстычнай нормы. Калі надрукаваны матэрыял перавышаў норму, адпаведна расла зарплата. Такая сістэма мабілізавала да працы і стварала сітуацыю, у якой нашы даходы залежалі не ад службовай пазіцыі, а ад працавітасці і спраўнасці, што дазваляла, між іншым, назапасіць час на неслужбовыя патрэбы. Акрамя таго, прызнаваліся прэміі і ўзнагароды, паступалі ганарары за публікацыі ў іншых часопісах і за экспертызы для інстытутаў і ўстаноў.
Даходы мяне задавальнялі і дазволілі вырашыць асноўныя жыццёвыя патрэбы. Ужо ў верасні 1957 г. уступіў у журналісцкі будаўнічы кааператыў, які цягам наступных трох гадоў пабудаваў у цэнтры горада на вуліцы Тамка жылы дом, на 12-м паверсе якога знаходзілася мая доўгачаканая кватэра (50 кв. м). Каштавала яна болып за 180 тыс. тагачасных польскіх злотых, з якіх 60 тыс. трэба было заплаціць да канца 1960 г., а астатнюю частку яе кошту пакрываў нізкапрацэнтны дзяржаўны крэдыт, які сплачваўся ратамі на працягу дваццаці гадоў. Гэта быў для мяне немалы высілак, давялося абмяжоўваць іншыя выдаткі, але ўсё ж абышоўся без неабходнасці пазычаць сродкі на будаўніцтва. Апроч таго, мог дапамагчы маме пабудаваць у 1959 г. невялікую хатку ў Трыпуцях, у якой яна жыла да смерці (2 жніўня 1983 г.).
Свая кватэра нарэшце адкрыла рэальную магчымасць стварэння беларускай сям’і. Праўда, пра гэта я часта думаў, не раз прыглядаўся да дзяўчат на Беласточчыне і ў Беларусі, аднак пакуль што па розных прычынах гэтыя пошукі былі безвыніковыя. I раптам на курсе БГКТ у Супраслі 17 жніўня 1960 г. сустрэў Зіну Бурылянку, дзяўчыну з вёскі Леўкі, якая працавала настаўніцай у Чаромхаўскай пачатковай школе. Пасля хвалюючых сустрэч, якія апісваў у сваім дзённіку, праз няцэлыя два месяцы Зіна стала маёй жонкай.
Першы, „цывільны”, шлюб адбыўся 16 кастрьгчніка 1960 г. у Бельскім ЗАГСе, а другі — у базыльянскай грэка-каталіцкай царкве ў Варшаве. Пасля быў заслужаны двухтыднёвы адпачынак ў закапанскай „Галяме” і новае жыццё ў Варшаве. Пачалося яно ад вымятання з нашай кватэры стружак, якія там засталіся пасля цыклінавання паркету.
У Варшаве Зіна спрабавала працаваць у школе, але гэтага не дазволіла першародная Наташа, якая
не без праблем прасілася на свет, што вымушала Зіну доўга яе ратаваць у шпіталі. Усё закончылася шчасліва, і 7 лістапада 1962 г. я мог павіншаваць Зіну з нараджэннем дачкі. Наташа была маёй абсалютнай радасцю, любоўю, увасабленнем надзей на будучае супрацоўніцтва ў рэалізацыі маіх ідэйных імкненняў. На тое была ў яе псіхічная схільнасць. Іншай па характары была другая дачка Ганна, якая нарадзілася 3 траўня 1966 г.
Зіна аказалася добрай мамай, болып за дзесяць гадоў прысвяціла выхаванню дзяцей. У 1973—1977 г. вучылася завочна ў Варшаўскім універсітэце, закончыла курс беларускай філалогіі, напісала магістарскую дысертацыю „Беларуская лексіка вёскі Рушчаны Харашчанскай гміны”, асноўныя палажэнні якой у 1984 г. былі апублікаваны ў мовазнаўчым зборніку Беластоцкага навуковага таварыства. 3 1977 г. працавала да пенсіі ў бібліятэцы Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.
Тым часам маё прафесійнае становішча, па сутнасці, не мянялася. Я лічыўся вядомым спецыялістам, карыстаўся прызнаннем кіраўніцтва Палаты, атрымліваў дзяржаўныя і ведамасныя ордэны, у прыватнасці Крыж Заслугі (1964) і Кавалерскі Крыж Ордэна Адраджэння Полыпчы (1987), дыпломы з нагоды юбілеяў Палаты і майго 50-годдзя (1979). Такую ж юбілейную грамату атрымаў ад імя міністра замежнага гандлю і кіраўніцтва Саюза польскіх журналістаў.
Усё ж успомню адно цікавае здарэнне. У 1970 г. галоўны рэдактар нашай газеты прапанаваў мне абагульніць прафесійны вопыт і напісаць кнігу, выпускам якой было зацікаўлена Дзяржаўнае эканамічнае выдавецтва, з якім ён супрацоўнічаў. Прапанаваная кніга не вельмі мяне цікавіла — у той час я штораз болып займаўся беларускай гістарычнай
92 -
RZ/86	' Л	30.09.1986 г.
-!	•Г’’‘4
Н ^А-ЫЛУ/д
Polska Akadomia Nauk Instytut Historii
OP I Ж I A
Ob. Jerzy Turonek praeuje w redakoji gazety ■Rynki Zagranlozne" od 1957 roku. Wydsze wyksztalcenie ekonomlczne, dobra znajoroA6 j$zyk6w oboyoh i problematyki zi$dzynarodoweg< rynku aheaioznogo oraz wnlkliwe 1 rzetelne podejAoie do podejmowanyoh prao sprawlsjq,id ob. Turonek oleszy sly оріпід znanejo spec* jalisty. Ma dudy 1 cenlony dorobek publioyetyozny. Od 1964 r. uozestniczy on w dzialalnoiei Somitetu Przenysiu Chomioznego Buropejsklej KomisJi GospodarczeJ w Genewie.
Spokojne uepoeobienie, taktowno46 1 dude wynaganla wobeo siebie w pracy codzlennej skladajei si? na pozytywnq postaw^ spoleczn^ ob. Turonka, kt6xej podetawowe oeohy to lojalnoAd wobeo kierownlot wa redakoji 1 kolo&edski stosunek do wsp61praoownik6w. Jego postal «oralnoopolityczna nie budzi zastrzederi.
Ob. Turonek jest odznaezony Srebrnyw Krzydem Zasiugi 1 resortow odznakn "Zasludony Praeownik Handlu Zagranioznego".
I SEKRETARZ POP PZPR przy Polskiej Izbie.
REDACTOR NACZELJOr
"RYMKdWI ZAGRABICZKYCH "
Slawdmir 0k<
Vieslaw S:
owackl
17.	Характарыстыка з месца працы.
PREZES POLSKIEJIZBY HANDLU ZAGRANICZNEGO
DYPLOM UZNANIA
dla
JERZEGO TURONKA
ZA DLUGOLETNIAIOFIARNA PRAGE W
POLSKIEJ IZBIE HANDLU ZAGRANICZNEGO
Warszawa,dnia 28.09.1989 r.
18.	Узнагарода Палаты замежнага гандлю.
тэматыкай, аднак з увагі на маю пазіцыю ў галіне хімічнай прамысловасці прыняў гэтую прапанову. Кніга пад загалоўкам „Полыпча на міжнародным хімічным рынку” выйшла з друку ў сакавіку 1972 г. Яе яшчэ „цёплы” асобнік неадкладна выслаў былому прэзідэнту Палаты, на той час ужо пенсіянеру, Антону Адамовічу на добры ўспамін аб колішнім супрацоўніцтве.
Неўзабаве атрымаў ліст Адамовіча. Акрамя падзякі за памяць ён выказваў спадзяванне, што гэта не апошняя мая кніга, і дадаў: „Вельмі заахвочваю да доктарскай дысертацыі”.
Я не ведаю, ці дайшло гэтае пажаданне Адамовіча ў Галоўную школу планавання і статыстыкі. He ведала пра гэта і выдавецтва. Усё ж не магу выключыць яго ініцыятывы: летам 1972 г. запрасіла мяне на размову незнаёмая пані прафесар гэтай навучальнай установы (прозвішча не памятаю) і, спасылаючыся на маю працу і гэтую кнігу, прапанавала напісаць доктарскую дысертацыю на тэму „Роля замежнага гандлю ў развіцці польскай хімічнай прамысловасці”. Падрыхтоўка такой тэмы была б, па сутнасці, адпаведнай перапрацоўкай кніжкі і таму не патрабавала б паўторных карпатлівых доследаў.
Аднак гэтая прывабная прапанова ўжо мяне не цікавіла. Вабіла гісторыя, у прыватнасці становішча беларускага нацыянальнага руху пад час нямецкай акупацыі. Для мяне гэтае пытанне было прыярытэтным і яго вывучэнню гатовы быў прысвяціць свой час і сілы.
У снежні 1994 г. закончыў шматгадовую прафе-
сійную працу ў Палаце і выйшаў на пенсію.
19. Шлюбны партрэт. Варшава, 26.12.1960 г.
20. Зіна, Наташа і Ганна. Варшава, 1968 г.
21.	3 Наташай і Ганяй на Краснай плошчы. Масква, 1971 г.
22.	3 візітам у Людвікі Войцікавай (Зоські Верас) пад Вільняй. Злева направа: Юры Туронак, Людвіка Войцік, Наташа Туронак і Лявон Луцкевіч. 1979 г.
23.	Сустрэча ў Каўнасе. Злева направа: Аўдра Петрулёніс, Баліс Петрулёніс, Наташа Туронак і Юры Туронак. 1979 г.
24.	Ля ўваходу ў Каўнаскі музей д’яблаў. Юры Туронак з дачкой Наташай. 1979 г.
НА БЕЛАРУСКАН ГРАМАДСКАЙ НІВЕ
Першыя крокі
У першыя пасляваенныя гады я не сустракаў калег, зацікаўленых рэанімацыяй беларускага руху ў Полыпчы. Прычын такога становішча я не ведаў і надалей шукаў аднадумцаў, з якімі можна было б абмяркоўваць пытанні нашага нацыянальнага мінулага і будучыні. 3 такой мэтай восенню 1948 г., па дарозе ў Шчэцін, спыніўся ў Познані і ў студэнцкім інтэрнаце адшукаў Пятра Сіповіча, адрас якога атрымаў ад варшаўскіх марыянаў.
Спроба, аднак, была безвыніковая. Сіповіч расчароўваў—ён не верыў у магчымасць аднаўлення арганізаванай беларускай дзейнасці ў пасляваеннай Польпгчы, не цікавіўся гэтым пытаннем і недаверліва ставіўся да мяне. Мы ні пра што не дамовіліся, не спадзяваліся на далейшы кантакт і разышліся, не пакідаючы сваіх адрасоў ці іншых каардынатаў. Я зноў заставаўся сам.