За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Пасля сустрэчы з палёгкай запісаў у сваім дзённіку: „План выкананы на 100% — маем памяшканне і філалогію”.
5 кастрьгчніка ўпершыню на Сенатарскай вуліцы адбыўся сход актыву. Якаўлюк і Храноўскі, якія ўжо 28 верасня адмовіліся ад сваіх функцый, прапанавалі рэарганізацыю праўлення аддзела. Пасля дыскусіі было выбрана новае кіраўніцтва аддзела. У склад праўлення ўвайшлі: Юры Туронак — старшыня, Віктар Лэпкоўскі — намеснік старшыні, Яніна Гайлевіч — сакратар, Юры Бусловіч і Віктар Швед — члены праўлення.
Рэвізійную камісію ўзначаліў Анатоль Якаўлюк, яе членамі былі Віктар Храноўскі і Ніна Каліцкая.
Выбары новага праўлення адбыліся свабодна, без ніякіх указанняў улад ці ГП БГКТ. Найважнейшым крытэрыем выбару была гатоўнасць паасобных людзей да грамадскай працы і вопыт супрацоўніцтва з імі пасля заснавання аддзела. Але мы яшчэ недастаткова ведалі нашы патрэбы і магчымасці. Так, пасля рэарганізацыі я рэдка сустракаў Якаўлюка і Храноўскага, якія праз нейкі час пераехалі на працу ў Беласток. Мала падрыхтаванай і ініцыятыўнай аказалася Гайлевіч, затое прыбывалі іншыя актывісты, між іншых Пётр Ластаўка, Стася Колей і Янка Рубчэўскі, якія неўзабаве былі кааптаваны ў склад праўлення.
3 восені 1956 г. паступова раслі рады нашай арганізацыі. Цікавілі мяне перш за ўсё старэйшыя варшавякі — дзеячы варшаўскіх беларускіх арга-
29. Пётр Сіповіч дэкламуе верш „Жыве Беларусь” Наталлі Арсенневай. 1957 г.
нізацый у даваенныя і ваенныя гады: Язэп Гапановіч, Пётр Ластаўка, Мікалай Ждановіч, Баляслаў Манкевіч, Зофія Дабрынская і іншыя, якія даволі часта бывалі ў таварыстве і ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах
Ждановіч ужо пры першай сустрэчы лаяльна паведаміў, што ў час нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім камітэце ў Варшаве і прапанаваў арганізаваць хор, якім гатовы быў заняцца. Іншыя „старажылы” спачатку пра сябе гаварылі мала, але з ростам даверу да мяне паступова раскрывалі свае біяграфічныя таямніцы.
Легендай быў Гапановіч. Ён ужо з 1912 г. удзельнічаў у працы розных беларускіх арганізацый у Варшаве, да таго ведаў майго бацьку, з якім нейкі час супрацоўнічаў у Вільні. Гапановіч спяваў у нашым хоры, перадаў таварыству некалькі старых беларускіх кніг, а Універсітэцкай бібліятэцы — амаль
камплекты берлінскай газеты „Раніца” за 1942— 1944 г., якімі я пазней паспяхова карыстаўся.
Манкевіч, які ў міжваенныя гады ўцёк праз „зялёную граніцу” з роднага Койданава ў Полыпчу, пад час нямецкай акупацыі працаваў у дэлегатуры Беларускага камітэта ў Белай Падляшскай, а пасля вайны — у варшаўскім Выдавецтве школьных падручнікаў.
Ластаўка паходзіў з Дзісеншчыны, адкуль пасля ліквідацыі БСР Грамады пераехаў у Варшаву. У сярэдзіне 1930-х г. арганізаваў беларускае асветнае таварыства, а ў час нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце і кіраваў ягонай філіяй у Забалоцці над Бугам. Камплектаваў беларускія кнігі і даваенныя часопісы, нямала якіх меў у сваёй бібліятэцы.
Бадай найболып канспіравалася Дабрынская. Да вайны яна працавала настаўніцай на Ашмяншчыне, выйшла замуж і пераехала ў Варшаву. Тут у час нямецкай акупацыі настаўнічала ў беларускай школе, дзейнічала ў Беларускім камітэце, супрацоўнічала з Янкам Станкевічам і польскім падполлем. Нямала звестак пра яе дзейнасць пазней выявіў у архівах, аднак не змог расшыфраваць да канца яе палітычнага аблічча і дзейнасці.
Старэйшыя варшавякі ахвотна ўдзельнічалі ў нашых імпрэзах і дапамагалі дзейнасці таварыства, аднак некаторыя (Гапановіч і Ждановіч) не падпісалі членскіх дэкларацый і фармальна не былі членамі БГКТ. Іх скупыя звесткі падагравалі маю цікавасць да гісторыі беларускага руху ў Варшаве, але на той час я яшчэ не думаў займацца яго распрацоўкай і не выкарыстоўваў іх успамінаў (акрамя Дабрынскай і Ждановіча), не калекцыянаваў дакументаў і здымкаў. На гэта прыйшла пара пазней, калі яны ўжо назаўсёды ад нас адыходзілі. Толькі адзін
30.	Сустрэча з Гаўрылам Верасавым у Варшаве. Злева направа: Г. Верасаў, Янка Брыль, Юры Туронак, Віктар Храноўскі, невядомы. Верасень 1956 г.
31.	Злева направа: Пётр Ластаўка, невядомы, Віктар Лэпкоўскі, Юры Туронак. Беласток, верасень 1957 г.
Ластаўка пакінуў свой аб’ёмісты тэкст пра гісторыю беларускага руху ў Варшаве, які пасля ягонай смерці быў апублікаваны ў беластоцкім „Беларускім календары” на 1980 год.
Асноўнай задачай нашай арганізацыі я лічыў працу з моладдзю, ад нацыянальнага стаўлення якой у многім залежала будучыня руху на Беласточчыне. Пераважную яе частку складалі студэнты розных вышэйшых навучальных устаноў, некаторыя працавалі на варшаўскіх прадпрыемствах. Бадай усе паходзілі з беларускіх вёсак Беласточчыны, вырасталі ў прымітыўных умовах, вучыліся пасля вайны і ўжо не адчувалі кроўнай сувязі з Беларуссю і яе народам. Іх нацыянальную (?) адметнасць абумоўлівала праваслаўнае веравызнанне і традыцыя, а асноўным імкненнем было лепшае жыццё ў горадзе. У такім становішчы для многіх юнакоў і дзяўчат беларускае нацыянальнае пытанне мела другараднае значэнне, не было іх жыццёвым арыенцірам.
Такое стаўленне выкарыстоўвалі кіраўнікі Рускага культурна-асветнага таварыства (РКАТ), што спачатку стварала немалыя праблемы ў нашай дзейнасці. Яшчэ да заснавання БГКТ частка маладых студэнтаў гуртавалася ў РКАТ і падпадала пад уздзеянне рускай культуры і ідэалогіі адзінай непадзельнай Русі. Усё ж у польскіх умовах кіраўнікі Рускага таварыства не пераацэньвалі значэння гэтай ідэалагічнай аргументацыі і прыстасоўвалі іншыя сродкі для прыцягнення нашай моладзі. Восенню 1956 г. яны стварылі стыпендыяльны фонд для незаможных студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах РКАТ, і на вуліцы Кракаўскае Прадмесце, непадалёк ад нашага таварыства, адкрылі моладзевы клуб і арганізоўвалі розныя імпрэзы, якія павінны былі прывабліваць праваслаўную беларускую і ўкраінскую моладзь.
На пачатку лістапада 1956 г. прадстаўнікі БГКТ Лэпкоўскі, Швед і я сустрэліся з дзеячамі Украінскага таварыства, спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва, узгадніць тактыку да дзеянняў РКАТ. Аднак, хоць у многім мы і пагаджаліся, сустрэча была безвыніковая. Яе здамінавалі ўкраінскія прэтэнзіі да паўднёвых раёнаў Беласточчыны, пра што мы гаварыць не маглі і не хацелі. Усё ж 19 снежня ў клубе БГКТ мелася адбыцца сустрэча з прадстаўнікамі УСКТ і РКАТ для абмеркавання магчымасці ўзаемнага супрацоўніцтва. Але запрошаныя прадстаўнікі Рускага таварыства на сустрэчу не прыбылі. Яны фактычна не прызнавалі раўнапраўнымі беларускую і ўкраінскую арганізацыі і імкнуліся захоўваць над імі свой уяўны патэрналізм. „Братняе” змаганне за нешматлікія душы працягвалася, пакуль польскія ўлады не ліквідавалі РКАТ.
У выніку захадаў кіраўніцтва Рускага таварыства рэктар Варшаўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі не дазволіў сваім студэнтам удзельнічаць у рэпетыцыях нашага хору. Гэта быў нечаканы і нядобрасумленны ўдар па важным участку нашай дзейнасці, які вымусіў мяне звярнуцца да мітрапаліта Макарыя. 26 кастрычніка я наведаў мітрапаліта і на недасканалай рускай мове спрабаваў растлумачыць непрыемнае пытанне. Аднак мітрапаліта Макарыя болып цікавілі нашы адносіны з украінцамі і на якой мове мы з імі гаворым. Я адказаў, што размаўляем на сваіх мовах і добра разумеемся, бо ўкраінская і беларуская мовы як сёстры.
Пачуўшы мой адказ, мітрапаліт неяк задумаўся і з таго часу пачаў гаварыць да мяне па-ўкраінску, а я да яго — па-беларуску. Магчыма, тады ў мітраполіі ўпершыню прагучала беларуская мова. Наша размова працягвалася 50 хвілін, што выклікала незадаволенасць чаргі людзей, якія дакалі аўдыенцыі. Вядо-
32.	Дэлегаты II з’езда БГКТ. Стаяць (злева направа): Піліп Кізевіч (у акулярах), Кастусь Майсеня, Юры Туронак, Віктар Швед, Васіль Літвінчык і іншыя. 1958 г.
33.	На беларускім карнавальным балі ў Варшаве. Сядзяць (злева направа): Юры і Зіна Туронкі, Федзя Галёнка, Стася Колей. 1960-я г.
ма, справа семінарыстаў была вырашана паспяхова, і яны маглі прыходзіць на рэпетыцыі хору. А галасы мелі добрыя.
У лютым 1957 г. мітрапаліт Макарый задаволіў другую нашу просьбу: дазволіў уключэнне беларускай мовы ў вучэбную праграму семінарыі. 3 пачаткам верасня пачалося яе вывучэнне, а выкладчык і семінарысты карысталіся нашай бібліятэкай. На пачатку красавіка 1957 г. дырэктар мітрапалічай канцылярыі айцец Неслухоўскі перадаў нам расійскамоўны тэкст велікоднага паслання мітрапаліта з просьбай тэрмінова перакласці яго на беларускую мову. Пераклад зрабілі каталічка Станіслава Колей і Мікалай Ждановіч, які быў лепш азнаёмлены з праваслаўнай тэрміналогіяй. 10 красавіка пазваніў айцец Неслухоўскі і ад імя мітрапаліта дзякаваў за добры пераклад, які ўжо друкаваўся.
Вырашэнне некаторых пытанняў на праваслаўным участку адбывалася хутка і паспяхова, што стрымлівала непрыхільныя дзеянні кіраўнікоў РКАТ, запачаткоўвала ідэйную пераарыентацыю яго прыхільнікаў і стварала надзею на беларусізацыю царкоўных практыкаў на Беласточчыне. Пра мае кантакты з мітрапалітам нехта паведаміў сакратару ГП Аляксею Казлу, які, як ваяўнічы атэіст, абураўся і хацеў выключыць мяне са складу праўлення аддзела, аднак замоўк пасля майго тлумачэння, што я асабіста не звязаны з Праваслаўнай царквой.
19-21 кастрычніка 1956 г. адбыўся восьмы пленум ЦК ПАРП, наступствы якога моцна непакоілі кіраўніцтва БГКТ. Вярнуўся да ўлады Гамулка, партыя дабівалася раўнапраўных адносін з Савецкім Саюзам, маршал Ракасоўскі, савецкія афіцэры і саветнікі органаў бяспекі вярталіся дамоў, а партыйны апарат ачышчаўся ад радзімых сталіністаў, сярод якіх было нямала беларусаў. На Беласточ-
34.	Юры Туронак выступае на IV з’ездзе БГКТ у Беластоку. 1963 г.
чыне пашыраліся антысавецкія і антыбеларускія
настроі і выступленні. Кіраўнік БГКТ Давідзюк і Казёл былі вымушаны склікаць пленарнае пасяджэнне Галоўнага праўлення і абмеркаваць абарончыя сродкі.
Пленум ГП, які адбыўся 25 лістапада 1956 г., накіраваў першаму сакратару ЦК Гамулку ліст з пералікам нашых праблем. Усе яны меліся быць вынікам антыбеларускіх дзеянняў польскіх шавіністаў, якія абвінавачваліся нават у тым, што бацькі не пасылаюць сваіх дзяцей на ўрокі беларускай мовы. Бедныя шавіністы маглі сабе пасмяяцца, a Гамулка не прыняў пасланцоў БГКТ. Невыпадкова апублікаваны 2 снежня ў „Ніве” скандальны ліст ніколі не перадрукоўваўся ў бэгакатоўскіх выданнях, не згадваў пра яго і Г. Валкавыцкі ў сваіх успамінах („Віры”, Беласток, 1991).