За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Падрыхтаваны неўзабаве праект мемарыяла выклікаў няўпэўненасць і заклапочанасць старшыні ГП М. Самоціка, сакратара Я. Зенюка і А. Баршчэўскага. Яго цэлы месяц абмяркоўвалі, папраўлялі, перапісвалі, імкнуліся злімінаваць непрыемныя для партыі сцвярджэнні. Найбольшы
43. 3 візітам у рэдакцыі “Літаратуры і мастацтва”. Красавік 1958 г.
клопат справіла мая дакументаваная аргументацыя ўплыву дэструкцыйнай дзяржаўнай палітыкі на крызіснае становішча ў галіне школьнага навучання беларускай мове. Гэтая аргументацыя была знята з тэксту, на што кіраўнікі ГП мелі поўнае права — урэшце не я, а толькі яны павінны былі падпісаць мемарыял.
Аднак кіраўнікі ГП спрабавалі апраўдаць гэтую карэктуру. Яны прыватна пагаджаліся з маімі высновамі, але баяліся афіцыйна пярэчыць партыйнаму тэзісу, паводле якога не ўлады, а бацькі школьнікаў нясуць адказнасць за распад навучання беларускай мове. Дыскутаваць яны не хацелі і абмежаваліся называннем мяне „некампетэнтным у галіне школьніцтва”. У адказ на гэты закід 4 лістапада 1980 г. паслаў старшыні ГП Самоціку ліст, у якім яшчэ раз прадставіў свой погляд на гэтае пытанне. Поўны тэкст ліста змешчаны ў „Дадатку” № 1.
Цікава, што канчатковы афіцыйны тэкст мемарыяла ніколі не быў апублікаваны, а тагачасныя польскія і беларускія нелегальныя выдавецтвы карысталіся толькі адным з яго варыянтаў. Таксама ніколі не было ў друку паведамлення пра лёс мемарыяла. Валкавыцкі, на той час намеснік старшыні ГП, пісаў у сваіх успамінах, што выслалі яго па прызначэнні, не паведаміў толькі — каму. Затое вядома, што перамовы аб рэалізацыі пастулатаў адбываліся з сакратаром беластоцкага ваяводскага камітэта ПАРП Стэфанам Завадзінскім. Станоўчых вынікаў яны не далі.
Для мяне асабіста мемарыял быў апошняй спробай праверкі стаўлення партыі да пытання беларускай нацыянальнай меншасці. Яе маўчанне ўспрыняў як дастатковы адказ — у гэты час партыя ўжо не была здольная вырашыць нашы пастулаты. БГКТ было пакінута на волю лёсу, слабела ў
бессэнсоўнай грызні, пачаўся яго арганізацыйны разлад. У гэтых умовах 1 снежня 1982 г. я фармальна адмовіўся ад супрацоўніцтва з Галоўным праўленнем БГКТ. Наставаў новы час, узнікалі новыя задачы і магчымасці.
Эпахальная дэкада
13 траўня 1981 г. у Полыпчы было абвешчана ваеннае становішча, якое спыніла на некалькі месяцаў дзейнасць грамадскіх арганізацый. Мяне гэта, аднак, мала хвалявала — я лічыў, што змаганне ўлад з апазіцыйным рухам не закранае беларускіх нацыянальных інтарэсаў і мне няма патрэбы ўлазіць не ў свае справы. Праўда, часова спыніўся выпуск многіх газет і часопісаў, а ў іх ліку і нашай газеты „Rynki Zagraniczne”, але журналісты атрымалі трохмесячны платны водпуск, які я выкарыстоўваў на свае даследчыцкія патрэбы.
У кастрычніку 1984 г. пайшоў у Клуб каталіцкай інтэлігенцыі на вуліцы Каперніка паслухаць даклад аб польскай даваеннай нацыянальнай палітыцы. Там пазнаёміўся з апазіцыйным дзеячам Маркам Карпам, які выпрасіў у мяне два тэксты да зборніка „Argumenty do dialogu polsko-bialoruskiego”, які ў 1985 г. выпусціла пазацэнзурнае выдавецтва „Przedswit”. Аднак Карп не пераацэньваў значэння пазацэнзурных публікацый як крыніцы ведаў пра Беларусь і прапанаваў падрыхтаваць на мой тэматьгчны выбар некалькі артыкулаў для публікацыі ў часопісах „Znak” і „Res Publica”, з рэдакцыямі якіх ён супрацоўнічаў і меў пэўныя магчымасці „прапхнуць” там рэкамендаваныя тэксты.
У выніку рэкамендацый Карпа я час ад часу атрымліваў запрашэнні на канферэнцыі і сустрэ-
чы, прысвечаныя абмеркаванню нацыянальных пытанняў, а таксама прапановы выступіць з дакладам пра Беларусь і польска-беларускія суадносіны. Значную актыўнасць у гэтай галіне выказвалі тады каталіцкія манастыры і ўстановы. Пасля згаданай сустрэчы ў Клубе каталіцкай інтэлігенцыі, у 1985 г., адбыўся дыскусійны вечар у варшаўскіх езуітаў на Ракавецкай вуліцы, а ў кастрычніку 1987 г. шматлюдны сімпозіум у лодзінскіх езуітаў пад загалоўкам „Літоўцы, беларусы, украінцы, палякі — прадпасылкі прымірэння” з удзелам дакладчыкаў, якія прадстаўлялі гэтыя чатыры нацыі. Тэксты выступленняў дакладчыкаў і дыскутантаў, часта кантраверсійныя і балючыя, не вызначаліся загадзя, не абмяжоўваліся, не цэнзураваліся і былі поўнасцю апублікаваны ў зборніку „Colloquium Narodow” (Lodz, 1991).
Праз год з 30 верасня да 2 кастрычніка 1988 г. падобную, але сціплую сесію арганізавалі айцы паўліны ў іх манастыры ў мясцовасці Лесьна Падляшска (Lesna Podlaska) пад дэвізам „Да прымірэння праз веру”. Паехаў туды з Маркам Карпам. Айцы паўліны прысвячалі нямала часу малітвам за мір паміж народамі, але сама сесія была нецікавая і, па сутнасці, безвыніковая. Даволі актыўны быў толькі Уладзімір Мокры, прадстаўнік украінскай супольнасці ў Полыпчы.
На пачатку верасня 1988 г. польскі прымас кардынал Глемп наведаў заходнебеларускія каталіцкія парафіі. Паколькі ад 1939 г. іх кананічная прыналежнасць не была ўрэгулявана, ён выступаў як духоўны апякун гэтых парафій, знаёміўся з іх патрэбамі, абяцаў паведаміць папу. Візіт Глемпа польская каталіцкая перыёдыка ўспрымала эйфарычна як доўгачаканае вяртанне на крэсы. Затое ў Беларусі выклікаў крытычныя ацэнкі ўлад і публіцыстаў як
спроба ўмяшання ў яе ўнутраныя справы. Гэта, у сваю чаргу, ставіла пад сумненне шчырасць прымірэнчых лозунгаў, пад якімі польскае каталіцкае духавенства праводзіла свае сімпозіумы і сесіі.
Прапаганда прымірэння ўвогуле была згоднай з прынцыпамі хрысціянскай маралі, але ў дадзеным выпадку мела канкрэтную палітычную накіраванасць. Мэтай усіх гэтых мерапрыемстваў было пераадоленне накопленай вякамі варожасці паміж нацыямі былой Рэчы Паспалітай і збліжэнне з Полыпчай новых палітычных утварэнняў — Беларусі, Літвы і Украіны.
Такім чынам гэтую хрысціянска-палітычную акцыю пачалі ажыццяўляць адначасова розныя структуры польскай Каталіцкай царквы, што выклікала пытанні інспірацыі і кіраўніцтва. Манаскія кангрэгацыі мелі, часта за мяжой, сваіх асобных генералаў, не заўсёды зацікаўленых гісторыяй гэтай часткі Еўропы, што, на маю думку, выключала магчымасць іх узаемнага паразумення аб запачаткаванні акцыі. Выглядала на тое, што адзінай крыніцай яе інспірацыі мог быць папа Ян Павел II.
Такое меркаванне неўзабаве пацвердзіла міжнародная канферэнцыя на тэму „Асновы гістарычных і культурных традыцый у Цэнтральна-Усходняй Еўропе”, якая пад пратэкцыяй папы адбылася 26 красавіка — 6 траўня 1990 г. у Рыме. У канферэнцыі ўдзельнічала каля 60 беларускіх, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх інтэлектуалаў, якія выступалі з дакладамі па розных пытаннях гісторыі і сучаснасці сваіх краін.
Беларускую праблематыку рэферавалі Вячаслаў Вярэніч, Анатоль Грыцкевіч і Адам Мальдзіс з БССР, айцец Аляксандр Надсан з Вялікабрытаніі, Ян Запруднік, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель з ЗША і Юры Туронак з Польшчы. Матэрыялы канферэнцыі былі
апублікаваны на мовах выступленняў дакладчыкаў у аб’ёмістым зборніку „Belarus, Lithuania, Poland, Ukraine. The foundations of historical and cultural traditions in East Central Europe” (Lublin — Rome, 1994).
Мой удзел y канферэнцыі арганізаваў Maрэк Карп. Выступіў з дакладам „Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы”, у якім паказаў змены канфесійнай структуры насельніцтва ў XX ст., у прыватнасці значнае змяншэнне каталікоў, на якіх прыпадае цяпер не больш як 10% усіх жыхароў Беларусі, што напалавіну менш у параўнанні з неабгрунтаванымі ацэнкамі каталіцкіх публіцыстаў. Даклад выклікаў незадавальненне некаторых духоўнікаў, якія баяліся абмежавання ватыканскіх сродкаў на планаваную дзейнасць у Беларусі.
У ходзе падрыхтоўкі да канферэнцыі 8 снежня 1988 г. папа Ян Павел II абвясціў пасланне „Ушаноўванне меншасцяў — умова міру”. Пасланне адлюстроўвала яго погляд, што вырашэнне складаных пытанняў нацыянальных і рэлігійных меншасцяў з’яўляецца адным з найважнейшых прадпасылак міжнароднага збліжэння і супрацоўніцтва. Аднак ініцыятыва папы не паўплывала на зацікаўленне ўдзельнікаў канферэнцыі становішчам беларусаў ці ўкраінцаў у Польшчы, а толькі паслужыла экспанаванню праблем польскай меншасці ў Беларусі, Літве і Украіне.
Дакладна гэтак ставілася і кіраўніцтва польскай апазіцыі. Яно падтрымлівала антыкамуністычныя незалежніцкія рухі ва ўсходніх суседніх краінах, але залішне не цікавілася пытаннямі нацыянальных меншасцяў у Полыпчы. Дэкларацыі „Салідарнасці” аб раўнапраўі ўсіх груп грамадства, па сутнасці, не адрозніваліся ад канстытуцыі ПНР і партыйных праграм. Гэтыя дэкларацыі, як правіла, недаверлі-
ві ўспрымаліся пераважна праваслаўным беларускім насельніцтвам Беласточчыны, што павялічвалі антыбеларускія выступленні мясцовых дзеячаў апазіцыі.
Такое становішча не спрыяла нашаму супрацоўніцтву з апазіцыйнымі структурамі, але набліжаліся перагаворы кіраўніцтва апазіцыі з прадстаўнікамі ўрада і 8 лістапада 1988 г. трое нацменшасных дзеячаў — літовец Браніслаў Макоўскі, беларус Юры Туронак і ўкраінец Уладзімір Мокры, — якія прадстаўлялі саміх сябе, падрыхтавалі на „круглы стол” пастулаты, названыя ў прэсавых паведамленнях „голасам нацыянальных меншасцяў”.
Мы не ведалі, ці гэтыя пастулаты там разглядаліся, усё ж, відаць, яны нейкім чынам звярнулі ўвагу ўдзельнікаў „круглага стала”, і то найменш спадзяваных: 9 траўня 1989 г. палітбюро ЦК ПАРП рашыла заснаваць спецыяльны орган для разгляду пытанняў нацыянальных меншасцяў. Аднак гэта быў ужо толькі прапагандысцкі прыём партыі, якая стаяла над прорвай і спадзявалася такім чынам здабыць галасы беларусаў і ўкраінцаў на чэрвеньскіх выбарах, на якіх яна канчаткова правалілася.
Новай з’явай у 80-я г. быў беларускі студэнцкі рух, які вырас у апазіцыі да пракамуністычнага БГКТ. Ен даволі хутка дачакаўся выдання саліднага зборніка дакументаў, падрыхтаванага Славамірам Іванюком і Яўгенам Вапам („Беларускі студэнцкі рух у Польшчы 1981—1992”, Беласток, 1995). 3 студэнцкім рухам я пазнаёміўся праз некалькі гадоў пасля ваеннага становішча.
У сакавіку 1985 г. Гандзя Кандрацюк, чарнявая студэнтка Варшаўскага ўніверсітэта, і Валік Сельвесюк з Мастацкай акадэміі запрасілі мяне на вечар, прысвечаны гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Вечар з удзелам немалой групы
студэнтаў адбыўся 25 сакавіка ў памяшканні БГКТ на Сенатарскай вуліцы пры заслоненых вокнах і запаленых свечках, а яго ўдзельнікі атрымалі загадзя падрыхтаваныя бел-чырвона-белыя банцікі. Усё падкрэслівала канспіратыўны характар гэтага першага ў пасляваеннай Полыпчы святкавання гадавіны БНР. Згодна з дамоўленасцю расказаў студэнтам пра акалічнасці стварэння БНР і яе кароткую дзейнасць.