За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
Наведаў мяне ў фірме ЦІЭХ у 1953 г. Пётр Сіповіч, з якім каля пяці гадоў не было ніякіх кантактаў. Я наіўна здзівіўся, адкуль ён ведае, дзе я працую, але Сіповіч не хацеў пра гэта гаварыць. Гэтым разам ён прыкідваўся вялікім патрыётам Беларусі, ганарыўся сваім братам Чаславам, які жыў у Лондане, распытваў мяне пра майго бацьку, заняткі і на-
меры. Сіповіч заглядаў да мяне даволі часта, рабіў здымкі і толькі праз некалькі гадоў, моцна выпіўшы, прызнаўся, што працуе для службы бяспекі.
Дарэчы, Сіповіч быў не адзін. У 1954 г. наведаў мяне нібыта службовец Гарадской управы. Ен імкнуўся высветліць мае паводзіны ў час нямецкай акупацыі, пытаўся, чым я тады займаўся, да якіх беларускіх арганізацый належаў, ці мяняў прозвішча і да т. п., на што я ўпэўнена адказваў, што вучыўся ў школе і гімназіі, прозвішча не мяняў, а беларускіх арганізацый у Літве не было, і таму не мог да іх належаць. А ўвогуле мне тады было 12—15 гадоў, што толькі рассмяшыла службоўца.
Зацікаўленне невядомых мне органаў выклікала таксама мая даследчыцкая дзейнасць. Аднойчы ў 1954 г., калі ў бібліятэцы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення я папрасіў некаторыя кнігі, якімі нядаўна карыстаўся, нявопытная бібліятэкарка прасіла прыйсці праз некалькі дзён і паведаміла, што яны зараз у дырэктара, якому цікава, якімі кнігамі я карыстаюся.
2 жніўня 1955 г. пазваніў мне нейкі незнаёмы. Ён сказаў, што з’яўляецца начальнікам аддзялення гарадской міліцыі і цікавіцца новымі выданнямі кніг па гісторыі і геаграфіі Беларусі. Фармальна запытанне не было нічым асаблівым, але я ўсё ж задумаўся, адкуль гэты нібыта міліцыянер ведаў пра мае зацікаўленні. Праз некалькі месяцаў нейкі службовец наведаў насельнікаў дома ў Рэмбертове, у якім я жыў, і без мяне распытваў пра мае паводзіны, пра што яны неадкладна мне паведамілі.
Аднак найболып цікавай была акалічнасць майго ўключэння ў падрыхтоўку заснавання беларускай арганізацыі ў Варшаве. На пачатку 1956 г. гэтым пытаннем займалася некалькі маладых хлопцаў, якіх я не ведаў і якія не ведалі мяне. Таксама не ведалі
яны Сіповіча і Кізевіча, якія маглі б мяне рэкамендаваць. I вось раптам у студзені 1956 г. зайшоў да мяне ў ЦІЭХ, дзе я япічэ працаваў, нейкі незнаёмы чарнявы хлопец, прывітаўся гучным „Добры дзень” і паведаміў, што пасылае яго „душа беларускага руху ў Варшаве” Віктар Храноўскі, які запрашае мяне да супрацоўніцтва. Гэтым тады незнаёмым хлопцам быў Мацей Канапацкі.
23 сакавіка сустрэліся мы ў рэстаране „Сталіца”, з’елі яечню са шпінатам, пілі каву. Тады ўпершыню пазнаёміўся з Храноўскім, які ў 1954 г. закончыў вучобу ў Ленінградзе і працаваў у Планавай камісіі ў Варшаве. Паходзіў ён з вёскі Дзернякова Беластоцкага павета. На яго просьбу падрыхтаваў даклад аб эканамічным развіцці Беларускай ССР, з якім 14 красавіка выступіў на сустрэчы са студэнтамі ў клубе Таварыства польска-савецкай дружбы на Крэдытовай вуліцы.
У віры заняткаў я не пытаў Храноўскага, як ён даведаўся пра маё існаванне і зацікаўленне эканомікай Беларусі. Дарэчы, асаблівай патрэбы на тое не было. Неўзабаве пачаў прыходзіць на пасяджэнні ініцыятыўнай групы, якія пераважна адбываліся на кватэры Віктара Лэпкоўскага, ранейшага штатнага функцыянера Службы бяспекі ПНР. TaTara было дастаткова — я зразумеў, што мае каардынаты з адпаведнай рэкамендацыяй Лэпкоўскі атрымаў з органаў бяспекі, якія цікавіліся працэсам заснавання нашай варшаўскай арганізацыі. Відаць, варшаўскія спецслужбы палічылі мяне цярпімым.
Неабходна было асэнсаваць новае становішча. Я амаль нічога не ведаў пра членаў ініцыятыўнай групы. Акрамя Храноўскага і Лэпкоўскага дзейнічалі Анатоль Якаўлюк, здаецца, асістэнт Палітэхнікі, Васіль Місеюк, студэнты Юрка Бусловіч, Янка Рубчэўскі і, магчыма, яшчэ іншыя. Бадай усе былі
звязаныя з Рускім культурна-асветным таварыствам, а новую беларускую арганізацыю ўяўлялі хутчэй за ўсё нечым накшталт ідэйнага філіяла рускай. Няцяжка было здагадацца, што кіруюць імі знешнія сілы. Сваіх поглядаў на беларускае пытанне яны не выяўлялі, магчыма, задавальняліся канцэпцыяй адзінай непадзельнай Русі. У гэтым асяроддзі я быў чужы, але патрэбны, бо ў адрозненне ад іх лепш ведаў беларускую мову. Відаць таму называлі мяне „грамацеем”.
„Апека” Службы бяспекі не асабліва хвалявала. Пачынаючы дзейнічаць на беларускай ніве, я не сумняваўся, што ці не ва ўсіх краінах свету нацыянальныя меншасці заўсёды падлягалі нагляду дзяржаўных спецслужбаў. У нашым жа выпадку істотнае значэнне мела несправядлівае вырашэнне тэрытарыяльнага пытання, у выніку чаго ўсходняя Беласточчына з яе пераважна беларускім насельніцтвам была перададзена Полыпчы. Польскія ўлады ведалі пра пасляваенныя ініцыятывы беларусаў выправіць гэтае становішча шляхам адпаведнай карэкцыі граніцы і імкнуліся прадухіліць падобныя спробы ў будучыні.
Такім чынам, нагляд органаў бяспекі над беларускім рухам, які ўзнікаў у ПНР, быў, з пункту гледжання інтарэсаў гэтай дзяржавы, апраўданы, і нам неабходна было з гэтым лічыцца. I хоць тая „апека” была нам прыказкавай косткаю ў горле, кантраляваная ўладамі арганізацыя стварала немалыя магчымасці развіцця асветна-культурнай дзейнасці і іншых мерапрыемстваў, якія спрыялі росту нацыянальнай самасвядомасці беларускага насельніцтва.
Таму з задавальненнем успрыняў вестку аб заснаванні 26 лютага 1956 г. Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, выпуску штотыднёвіка „Ніва” і нягледзячы на розныя
засцярогі ўключыўся ў падрыхтоўку заснавання аддзела БГКТ у Варшаве з надзеяй на паступовую элімінацыю ўплываў радзімых русафілаў.
У красавіку і на пачатку траўня мы рыхтавалі ўстаноўчы сход. Разам з Храноўскім апрацавалі тэкст даклада, напісаў на яго просьбу тэксты выступлення будучых кіраўнікоў праўлення аддзела — Якаўлюка і Храноўскага, напісаў у „Ніву” перадз’ездаўскі інфармацыйны артыкул. Разам абмяркоўвалі задачы, напрамкі дзейнасці. Храноўскі прапанаваў мне функцыю сакратара праўлення, але Місеюк выступіў да мяне з прэтэнзіяй за незадавальняючае, на яго думку, прадстаўленне ў згаданым артыкуле „кроўных сувязяў” з Рускім таварыствам і бурчаў: „Мы (!) зробім цябе не сакратаром, а касірам”. Ніхто, аднак, не спяшаўся да канкрэтнай працы, і спрэчак пра персанальны склад праўлення не было.
13 траўня 1956 г. у зале Таварыства польскасавецкай дружбы адбыўся ўстаноўчы сход Варшаўскага аддзела БГКТ. Прысутнічала каля сотні чалавек. Сход адкрыў Храноўскі, кіраваў ім Якаўлюк, які запрасіў у прэзідыум прадстаўнікоў арганізацьгі савецкіх грамадзян (Шпак), Галоўнага праўлення БГКТ (Казёл, Валкавыцкі), Рускага таварыства (Пісарэвіч), аргкамітэта Украінскага таварыства (Макух). Русь поўная! У дыскусіі выступіла 14 чалавек, у тым ліку толькі дзве непланаваныя асобы. Гаварылі пра будучую працу, бібліятэку, хор, пра беларускую філалогію, сувязі з БССР. Пісарэвіч заявіў, што ён беларус, звязаны з рускай культурай, і заклікаў „не вступать на путь разрыва”. Яго горача падтрымаў Місеюк. Дыскусія прайшла гладка, па плане. Нейкая пажылая дамачка: „Скажнте, почему здесь все по-украннскн говорят?”.
Выбіраецца праўленне аддзела: старшыня Якаўлюк, сакратар — Храноўскі, касір — Туронак і
рэвізійная камісія: Лэпкоўскі, Бусловіч, Каліцкая. Вечарам выступіў хор з Гарадка, прысутнічала каля 300 чалавек — будзе з кім працаваць.
У коле дзейнасці БГКТ
Варшаўскі аддзел БГКТ заснаваны, але ўсё іншае пакуль што застаецца па-ранейшаму. Няма памяшкання і адраса, без якога нельга аформіць рэгістрацыю аддзела і пачынаць дзейнасць. Сустракаюся з Якаўлюком і Храноўскім, аднак яны, акрамя добрых парад, не знаходзяць часу на выкананне найбольш тэрміновых задач: атрыманне памяшкання і арганізацыю ў Варшаўскім універсітэце кафедры беларускай філалогіі.
Аднак час не марудзіць. Еду ў Беласток, дастаю ад кіраўнікоў Галоўнага праўлення БГКТ Аляксандра Давідзюка і Аляксея Казла неабходныя паперы і пачынаю наведваць кампетэнтныя партыйныя і адміністрацыйныя ўстановы — Цэнтральны камітэт ПАРП, міністэрства ўнутраных спраў, вышэйшай адукацыі і інш. Усюды ставяцца прыхільна, абяцаюць задаволіць нашы патрэбы, але просяць цярпліва чакаць. Дапамагае мне Віктар Лэпкоўскі, які аказаўся салідным супрацоўнікам. Ён ніколі не адмаўляўся, знаходзіў час на выкананне такой ці іншай маёй просьбы.
Шкада часу і паперы на падрабязнае апісанне нястомных клапатлівых захадаў, якія цягнуліся некалькі месяцаў. Нарэшце 6 верасня Рада міністраў дала ордэр на атрыманне двухпакаёвага памяшкання на вуліцы Сенатарскай 8. Памяшканне было невялікае (каля 50 кв. м), але знаходзілася ў выгодным пункце горада, непадалёк ад Старога Места і падабалася сябрам і беластоцкім кіраўнікам.
26.	Устаноўчы сход Варшаўскага аддзела БГКТ 13.05.1956 г. Справа налева: Юры Бусловіч (на трыбуне), Макух, Георгі Валкавыцкі, Анатоль Якаўлюк, Віктар Храноўскі і два невядомыя.
27.	Старшыня Варшаўскага аддзела БГКТ Юры Туронак вітае старшыню даваеннага Асветнага таварыства беларусаў Варшавы Язэпа Гапановнча. 1957 г.
Неадкладна з Лэпкоўскім пачалі яго абсталёўваць — за атрыманыя з Галоўнага праўлення грошы купілі столікі і крэслы, а з ліквідаванай моладзевай арганізацыі атрымалі шафу і пісьмовы стол. Праз нейкі час абсталявалі шафы на кніжкі, з Беластока атрымалі радыёлу і друкарскія машынкі, a з Мінска — музычныя інструменты. Храноўскі заняўся дэкарацыяй памяшкання. Можна было пачынаць дзейнасць.
Крыху зацягнулася арганізацыя кафедры беларускай філалогіі. Яе кіраўніком была прызначана прафесар Антаніна Яблонская, якая прыцягнула да супрацоўніцтва абсальвентку Мінскага ўніверсітэта Ліду Базылюк і праз нейкі час — Аляксандра Барпічэўскага з Лодзі. Рэкрутацыяй студэнтаў займаліся ГП БГКТ і дырэкцыі ліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. Нарэшце, пасля доўгіх старанняў і з дапамогай пасольства СССР, 16 кастрычніка 1956 г. прыбылі з Мінска прафесары Мікалай Бірыла і
28. Мікалай Ждановіч пасля выступлення хору Варшаўскага аддзела БГКТ. 1957 г.
Васіль Тарасаў — выкладчыкі беларускай мовы і гісторыі літаратуры. На вакзале сустрэлі іх прафесар Яблонская, прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў, ад БГКТ — Якаўлюк і я, таксама студэнткі Ганна Багроўская, Оля Федаровіч, Валя Амельянчук і Надзя Васілюк.