За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
21 снежня 1945 г. выехаў да мамы, а Міхась застаўся ў Рушчанах. Каляды святкавалі ўтраіх: мама, Андрэй і я. Вілея была бяднейшая, чым у ваенныя гады ў Дукштах — не мелі селядцоў і рыбы. Невясёлая таксама была сустрэча новага 1946 года.
5	студзеня прыехала цёця Лёня з Міхасём. Выглядаў ён страшна. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, Міхась застаўся ў мамы — тут, прынамсі, не грызлі яго вошы. На другі дзень цёця Лёня і я выехалі ў Трыпуці, па дарозе затрымаліся ў Олыптыне. Цёця гаварыла з дырэктарам ліцэя Хаміцкім, які згадзіўся прыняць мяне на вучобу пасля першага паўгоддзя. У Ольштыне не было праблем з памяшканнем. Пры школе была бурса — невялікі інтэрнат для прыезджых вучняў. Нарэшце засвяціла яснейшая перспектыва.
Вярнуліся ў Трыпуці. У Беластоку вучыўся да канца студзеня. Але 20 студзеня ў ліцэі былі танцы. He было адпаведнага цягніка, таму пасля абеду пайшоў на станцыю Бацюты (прыкладна за пяць кіламетраў) з надзеяй забрацца на варшаўскі цягнік, які там затрымліваўся. Аднак замест цягніка
прыбыў паравоз з санітарным вагонам. На гэтым паравозе, на вугалі, чорны ад сажы, прыехаў у Беласток на танцы. Вайсковы аркестр граў, між іншым, „На познцню девушка провожала бойца”.
1	лютага атрымаў у ліцэі пасведчанне за першае паўгоддзе 1945/46 г., а ў ім тры „двойкі”: па матэматыцы, прыродзе і нямецкай мове. Такое здарылася ўпершыню. Вяртаюся ў Трыпуці, але цягнік спыніўся ў Клепачах і далей не паехаў — нешта сапсавалася ў паравозе. Давялося некалькі кіламетраў ісці пехатой.
На наступны дзень прыехаў у Ольштын, апынуўся ў бурсе, адразу пачуўся свабадней. He адчуваў ужо непрыхільных адносін маіх дваюрадных братоў, таксама зніклі вялікія праблемы з даездам — бурса была ў будынку ліцэя. Тут, на вялікае маё здзіўленне, сустрэў Здзіслава Мікульскага, якому калісь інтэрнацкія хлопцы ў Вільні зрабілі сырую яечню пад падушкай, і цалкам натуральна, так як раней, пачалі гаварыць па-літоўску. Пазнаёміўся з новымі калегамі-„рэпатрыянтамі” — Напалеонам Навумовічам з Вільні і Івашкам Фаертагам з Глыбокага, які падараваў мне частку знішчанага падручніка Язэпа Найдзюка „Беларусь учора і сяння” і ўсё заахвочваў не забываць родную беларускую мову — з імі не раз можна было паўспамінаць мінулае. У Ольштыне значная частка аднакласнікаў мела падобныя да маіх моўныя праблемы. Жылося бедна, але весялей і болып упэўнена, чым у Трыпуцях і Беластоку.
Тут усё было іншае, нейкае бліжэйшае. 3 Свянцян паходзіў дырэктар Хаміцкі, матэматык Запаснік і настаўніца рускай мовы Гуткоўская. Аднойчы яна загадала мне прачытаць нейкі тэкст Лермантава і прачытанае расказаць „свонмн словамн”. Я гаварыў лёгка, свабодна, а вочы настаўніцы ўсё болып рас-
шыраліся, урэшце яна сказала: „Очень хорошо, но теперь расскажнте все это на русском, а не на белорусском языке”. Было крыху смешна, аднак заўвага настаўніцы паспрыяла больш уважліваму вывучэнню абедзвюх моў.
Разнастайным было паходжанне вучняў майго класа. Усе перасяленцы — з Беларусі, Літвы, Украіны, таксама з Варшавы, Торуня і іншых раёнаў Полыпчы. Іх бацькі займалі кватэры немцаў, якія выязджалі ці выганяліся польскімі ўладамі ў Нямеччыну. Кожны адчуваў, што сядзіць не „на сваім”, але не палемізаваў з выказваннямі дзяржаўных прыхільнікаў палітычнай праўды аб нібыта прапольскім характары Олыптына, сфабрыкаванымі на ўзор нямецкай выдумкі аб пранямецкім горадзе Кракаў (urdeutsche Stadt Krakau).
Перасяленцы з Беларусі лічылі сябе палякамі і былі адкрытыя для паланізацыі. Яны, як правіла, ведалі беларускую мову, але пераважна ў гэтым не прызнаваліся, канспіраваліся. Інакш прадстаўляліся варшавякі і калегі з іншых раёнаў Полыпчы, якіх часта называлі „сапраўднымі” палякамі. Яны былі свабодныя ад крэсовых комплексаў, дзейнічалі ў моладзевых арганізацыях, цікавіліся пытаннямі перабудовы грамадска-палітычнага ладу.
У бурсе давалі малако, але сталоўкі не было — снеданні і вячэры рыхтавалі самі, а абедалі пераважна ў бясплатных сталоўках Грамадскай апекі. Зрэдку атрымлівалі пачкі Дапамогавай арганізацыі Аб’яднаных Нацый UNRRA, там бывалі амерыканскія папяросы, якія мы прадавалі і мелі крыху грошай на свае сціплыя расходы. У той час дапамога мамы была недастатковая. Нямала унраўскіх прадуктаў атрымлівала школа. Іх трымалі ў суседнім з нашай бурсай пакоі, да якога мы хутка зрабілі ключ і патаемна выносілі кансервы. Тады здабыў камплект
кубачкаў для кавы, з якіх апошні стаіць на маім стале, калі пішу гэтыя ўспаміны.
Напрадвесні 1946 г. у Польпгчы адбывалася падрыхтоўка т. зв. першага агульнапольскага злёту моладзі ў Шчэціне пад лозунгам „Trzymamy straz nad Odra?’. Нам хацелася пабачыць Шчэцін, але ўдзельнічаць у злёце маглі члены пракамуністычнай арганізацыі Zwi^zek Walki Mlodych (ZWM) i rapцэрства, да якіх мы не належалі. Тады група нашых ліцэістаў заснавала фактычна фіктыўную арганізацыю — школьны гурток Ligi Morskiej, і пасля яго рэгістрацыі я і некалькі калег атрымалі неабходнае накіраванне, бясплатныя білеты і 11 красавіка паехалі на злёт.
Болып, чым тая імпрэза, мяне цікавіў падараваны Сталіным новай Полынчы нямецкі горад Шчэцін, які цяпер прапагандаваўся як „адвечны” польскі горад. Ён знаходзіўся ўжо за Одрай, прыкладна за 80 км на поўнач ад Берліна. Жыло там яшчэ шмат немцаў, якіх паступова выганялі на Захад. Горад быў вельмі прыгожы, амаль не разбураны вайной. На вакзале арганізатары далі нам талоны на харчаванне і сказалі пашукаць сабе на начлег пустую нямецкую кватэру. 3 Наўмовічам і Лазарэвічам мы лёгка знайшлі такую кватэру, з якой выгналі немцаў, можа, некалькі гадзін таму. У спальні ляжалі амаль цёплыя пярыны, а на стале стаялі кубачкі з недапітай кавай. Уражанне было незвычайнае.
Глядзелі порт, плавалі па Шчэцінскім заліве, бачылі замак, дзе нарадзілася расійская царыца Кацярына II, на вуліцах гаварылі з нямецкімі дзяўчатамі. На нейкай плошчы сфармаваліся калоны моладзі — некалькі тысяч юнакоў і дзяўчат, а з трыбуны прамаўлялі кіраўнікі Народнай Польшчы — Берут, Гамулка, магчыма, і іншыя. Адны ма-
ладыя людзі скандавалі: „Mikolajczyk— do Londynu!”, а іншыя: „Bierut — do Moskwy!”. Нічога новага...
15 красавіка паехалі ў Олыптын. Па дарозе наведалі Торунь, купаліся ў Вісле. Потым знаёміліся з крыжацкай сталіцай Марыенбург (цяпер — Мальбарк) і шчасліва вярнуліся ў Олыптын.
Пад канец красавіка дырэкцыя ліцэя арганізавала экскурсію ў Варшаву. Я ўпершыню пабачыў польскую сталіцу, але не ўяўляў сабе маштабу разбурэнняў. Стары горад фактычна не існаваў, на вуліцы Новы Свят усе дамы разваленыя, а пасярэдзіне вуліцы вузкая сцежка для пешаходаў. Побач з разбураным мостам Панятоўскага пабудаваны пантоны. Ацалелі, аднак, універсітэцкі гарадок і Польскі тэатр, у якім глядзелі п’есу „Лілля Венеда”.
Вясной 1946 г. выпадкова сустрэў у Олыптыне нашу віленскую знаёмую Фёдараву і яе дачку Гальку, якая ў 1940 г. падаравала мне свае альбомы з паштовымі маркамі. Фёдарава збіралася пераехаць у Беласток і была гатова перадаць маме сваю ольштынскую кватэру. Але мама не выкарыстала гэтую прапанову, хаця марыла пра выезд у Беласток або Ольштын. Асноўнай прычынай было наша існаванне на мяжы крайняй беднасці, а на прапанаваную Фёдаравай аперацыю патрэбныя былі перш за ўсё грошы, якіх мы не мелі. Пастаянныя нястачы не ўплывалі на паляпшэнне самаадчування нашай сям’і. Магчыма, таму часта вяртаўся ў думках у Дукшты і Вільню, але гэтыя ўспаміны не аблягчалі становішча. Трэба было вучыцца і станавіцца на ногі.
3 драматычнага становішча ў Беластоку я крыху падняўся ў Ольштыне, але ўсё яшчэ не дасягнуў жаданага ўзроўню. Праўда, маё захапленне Онуцей дазволіла мне ў 1942 г. паступіць у чацвёрты клас гімназіі і такім чынам на адзін год скараціць вучобу, але вынік быў не найлепшы: я да гэтай
пары не здолеў апанаваць як трэба матэматыку, у прыватнасці алгебру, і перайшоў у другі клас ліцэя з „двойкай” па гэтым прадмеце.
А гэта мела вельмі істотнае значэнне. Згодна з тагачаснымі правіламі, „двойка” пры пераводзе ў апошні клас ліцэя абазначала неабходнасць яе выпраўлення на выпускных экзаменах, дадаткова да планаваных гуманітарных прадметаў, з якімі асаблівых праблем у мяне не было. Я вельмі баяўся, што за адзін апошні год вучобы не здолею вывучыць матэматыку, чаго не змог дасягнуць за ўсе папярэднія гады. Надзея была невялікая, але альтэрнатывы не меў — трэба было ўсе сілы накіраваць на матэматыку, ад якой залежаў лёс атэстата сталасці, вышэйшай адукацыі і жыццёвай самастойнасці.
У такой сітуацыі ў другім класе ліцэя давялося адмовіцца ад сяброўскіх сустрэч, экскурсій, пакінуць разважанні пра свой лёс і заняцца падрыхтоўкай да выпускных экзаменаў разам з няшчаснай матэматыкай. Аднак, на жаль, вынікі надалей не цешылі і не давалі надзеі на поспех — за першае паўгоддзе 1946/47 г. адзнака па матэматыцы не палепшылася. Цяпер можна было спадзявацца толькі на цуд.
I сапраўды здарыўся цуд. 19 траўня 1947 г. пачаліся матуральныя экзамены, але мяне не клікалі здаваць матэматыку. Я, хоць вельмі хваляваўся, не цікавіўся чаму. Экзамены па гуманітарных прадметах прайшлі паспяхова і 28 траўня 1947 г. атрымаў атэстат сталасці з подпісамі дырэктара Хаміцкага, паланісткі Цывінскай, русісткі Гуткоўскай, гісторыка Мяшкоўскага, Зофіі Барэйка, В. Качкоўскай і іншых настаўнікаў.
Праз некалькі дзён я развітаўся з ліцэем. У сакратарыяце атрымаў розныя асабістыя дакументы, сярод якіх было другое (!) пасведчанне сканчэння першага класа ліцэя, якое ўласнаручна напісаў
настаўнік матэматыкі і класны апякун Запаснік. У гэтым пасведчанні па матэматыцы віднела... „тройка”. He ведаю, хто паспрыяў выпраўленню адзнакі. Так ці інакш нехта прызнаў, што матэматыка з мяне не будзе і не хацеў перашкодзіць у далейшай адукацыі, адпаведнай маім зацікаўленням.
Вясной 1947 г. адведаў мяне нейкі незнаёмы (Свідэр?), які паведаміў, што Віцька Туронак жыве ў пасёлку Нова Весь каля Лембарка на Памор’і. Віцька быў малодшым братам майго бацькі, нейкі час вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Вільні, часта прыязджаў у Дукшты, вучыў тады мяне беларускім вершам, аднак хутка перавёўся ў Друйскую гімназію, якую закончыў у 1935 г. і паступіў у афіцэрскую школу. Яго прыцягвала палыпчызна, што давяло да разрыву адносін з маім бацькам.