За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
лежыць функцыянаванне гэтага школьніцтва — ад дзяржаўных улад ці зацікаўленых бацькоў, словам, пытання, якое амаль 40 гадоў з’яўляецца прадметам пастаянных, нярэдка вострых, кантраверсій. Разгледзім гэтае пытанне не толькі праз прызму пасляваеннай рэчаіснасці, але ад пачатку.
Да Першай сусветнай вайны не было на Беласточчыне беларускіх школ. Было гэта вынікам русіфікатарскай палітыкі царызму, які не прызнаваў асобнасці беларускай мовы і лічыў яе дыялектам рускай мовы. Гэтае становішча змянілася з пачаткам нямецкай акупацыі. Вось жа, на занятых абшарах царскай Расіі нямецкая ваенная адміністрацыя спаткалася з сапраўдным кангламератам нацый і моў. Жылі тут літоўцы, беларусы, латышы, палякі, жыды, крыху рускіх і іншых. У такіх умовах быў прыняты прынцып раўнапраўнасці ўсіх моў. На падставе гэтага прынцыпу ў снежні 1915 г. камандуючы ўсходнім фронтам фельдмаршал Гіндэнбург выдаў распараджэнне аб арганізацыі школ, якое пастанаўляла, што навучанне ў школах павінна адбывацца на роднай мове насельніцтва. На Беласточчыне такую магчымасць атрымала беларускае, польскае і жыдоўскае насельніцтва.
Улічваючы адсутнасць традыцыі, недахоп настаўнікаў, падручнікаў і літаратуры, беларусам было вельмі цяжка выкарыстаць гэтую магчымасць. Таму справа ажыццяўлялася паступова, але паслядоўна. У кастрычніку 1916 г. была адкрыта беларуская настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы, у якой на працягу двух гадоў яе існавання атрымалі на 6-месячных курсах адпаведныя кваліфікацыі да працы ў беларускіх школах 144 настаўнікі. Адначасова ў Вільні быў наладжаны выпуск беларускіх падручнікаў, тэксты якіх былі яшчэ да вайны падрыхтаваны Беларускім Выдавецкім Таварыствам.
У выніку гэтых намаганняў пачалі ўзнікаць і хутка расці першыя беларускія школы. У г. зв. Беластоцка-Гродзенскай акрузе сетка гэтых школ развівалася такім чынам:
•	кастрычнік 1916 — 3 школы;
•	снежань 1917 — 46 школ;
’ вясна 1918 — 79 школ;
•	вясна 1919 — 153 школы.
Узнікае пытанне, а як само беларускае насельніцтва аднеслася да сваёй школы? Пытанне істотнае, паколькі беларуская школа была для беларусаў абсалютнай новасцю, а нацыянальная свядомасць беларусаў толькі пачынала фармавацца. Вось жа, як паказваюць архіўныя дакументы, гэтыя адносіны не былі аднолькавыя. Тады як праваслаўная частка насельніцтва абрала беларускую школу, то каталіцкая частка, галоўным чынам на Саколыпчыне, супраціўлялася адкрыванню беларускіх школ. Гэты супраціў быў вынікам супрацьдзеяння каталіцкага духавенства, якое імкнулася прышчапіць беларускім дзецям польскую школу. Між іншым, ксяндзы пагражалі духоўнымі санкцыямі, адмаўлялі ў споведзі і прычасці тым бацькам, якія пасылалі ці хацелі пасылаць сваіх дзяцей у беларускую школу. Адмаўляліся таксама вучыць рэлігію па-беларуску, а дзецям забаранялі карыстацца падручнікамі катэхізму на гэтай мове. Таму ў 1917 г. у каталіцкіх асяроддзях узнікла толькі некалькі беларускіх школ. Становішча палепшылася, калі ў 1918 г. віленскім біскупам быў прызначаны літовец, Юры Матулевіч. Дзякуючы яго распараджэнням апазіцыя ксяндзоў паслабела, і ў 1918/19 школьным годзе на пераважна каталіцкай Сакольшчыне было ўжо 40 беларускіх школ.
Як бачым, узнікненне беларускага школьніцтва на Беласточчыне было вынікам не ініцыятывы і
дамаганняў насельніцтва, а акрэсленай палітыкі ўлад, у дадзеным выпадку нямецкіх, якая грунтавалася на прынцыпе прызнання беларускай нацыі і грамадскага значэння беларускай мовы і выявілася ў стварэнні неабходных умоў для рэалізацыі гэтага прынцыпу.
Вясной 1919 г., пасля эвакуацыі нямецкай арміі, Беласточчыну заняла польская армія, і неўзабаве тры паветы — Беластоцкі, Бельскі і Сакольскі — былі далучаны да польскай дзяржавы. Як вядома, адносіны польскіх улад да беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі былі адмоўныя, хаця школьны закон ад 1924 г. прадугледжваў магчымасць яго дзейнасці. Аднак гэты закон не прымяняўся на Беласточчыне, якая не лічылася „ўсходнімі крэсамі”. Ужо ў 1919 г. усе беларускія школы былі тут ліквідаваны і на працягу міжваеннага 20-годдзя не аднавілі дзейнасці. У бібліятэках і архівах засталіся толькі сведчанні змагання насельніцтва за беларускую школу, асабліва ў часы Грамады.
Такім чынам, польская школьная палітыка міжваеннай пары была адваротнасцю нямецкай палітыкі і грунтавалася на прынцыпе непрызнавання культурна-моўнай самабытнасці беларускай нацыі, а таксама на імкненні да яе паланізацыі. На шляху да такой мэты беларуская школа магла быць толькі перашкодай.
Аднак такое становішча працягвалася толькі 20 гадоў. У верасні 1939 г., у выніку дзеянняў дзвюх саюзных армій, II Рэчпаспаліта перастала існаваць. Беларускія і польскія абшары Беласточчыны ўвайшлі ў састаў Беларускай ССР. У гэтым часе адносіны савецкай улады да школьнай справы нагадвалі такія ж адносіны немцаў у час Першай сусветнай вайны, г. зн. школьнае пытанне зноў вырашалася на падставе роднай мовы насельніцтва, з той толькі роз-
ніцай, што савецкія органы неахвотна давалі беларускую школу беларускамоўнаму каталіцкаму насельніцтву, спрыяючы яго далейшай паланізацыі нават ва ўмовах нібыта беларускай дзяржавы. Затое ў асяроддзях з перавагай праваслаўнага насельніцтва беларуская школа арганізавалася нават тады, калі насельніцтва патрабавала рускую школу. Так было створана на Беласточчыне каля 270 беларускіх пачатковых школ, шмат сярэдніх школ і Педагагічны інстытут у Беластоку.
Заўважым яшчэ раз: і ў гэтым перыядзе гісторыі, у гадах 1939—1941, пытанне мовы навучання ў школах вырашалася дзяржавай згодна з яе нацыянальнай палітыкай, а не бацькамі школьнай моладзі.
У гэтых адносінах даволі цікавымі былі першыя два гады другой нямецкай акупацыі, г. зн. школьныя гады 1941/42 і 1942/43. У той час спасярод сямі паветаў Беластоцкай акругі толькі ў адным Бельскім павеце існавала даволі значная сетка пачатковых школ. У выніку захадаў войта Бельскай гміны, Яраслава Кастыцэвіча, нямецкі павятовы стараста даў сваю „прыватную” згоду на аднаўленне працы школ, зыходзячы з таго, што ўлады Беластоцкай акруті не выдалі ў гэтай справе ніякіх распараджэнняў. Таму і школы былі „прыватныя”, г. зн. арганізаваліся і ўтрымліваліся бацькамі вучняў. Як жа вырашалася пытанне мовы навучання ў такіх школах? Стараста гэтым не цікавіўся і сказаў: „Няхай вучацца на такой мове, на якой хочуць”. Праведзеныя мною падрабязныя доследы, апублікаваныя ў 1976 г., паказваюць, што ў гэтым часе размяшчэнне беларускіх і польскіх школ амаль ідэальна супадала з размяшчэннем школ у савецкі перыяд.
Цяпер можам зрабіць чарговую заўвагу: у гэтых спецыфічных умовах, калі на Беласточчыне не было ні польскай, ні савецкай дзяржаўнасці, абе-
дзве катэгорыі насельніцтва — беларусы і палякі — арганізавалі школы на сваёй роднай мове, і ніякіх канфліктаў не было. Інакш кажучы, не назіралася сярод беларусаў імкненне арганізаваць у сябе польскія школы, акрамя двух ці трох выпадкаў, абумоўленых адсутнасцю беларускага настаўніка. У гэтых адносінах нетыповы быў трэці год акупацыі, калі пачала дзейнічаць „палітыка”. Тады праводзілася дыскрымінацыя польскага школьніцтва, а беларускаму было дазволена пашырыцца на ўсю беларускую частку Беластоцкай акругі.
Летам 1944 г., пасля адступлення немцаў, становіпіча было даволі складаным. He было вядома, як будзе вызначана дзяржаўная граніца, у сувязі з чым на Гайнаўшчыне арганізатарамі школ часта былі савецкія партызаны, а ў іншых раёнах — органы ПКНВ. Дарэчы, фронт яшчэ стаяў на Вісле, у Варшаве былі немцы, а ведамства асветы ПКНВ у Любліне толькі пачынала разгортваць сваю дзейнасць. У такіх умовах адноўленыя ў савецкі час беларускія школы, якія праіснавалі ў час нямецкай акупацыі, цяпер проста працягвалі сваю дзейнаспь. Гэты стан фактычна пакуль што не выклікаў засцярог люблінскіх улад, якія болып увагі аддавалі арганізацыі сярэдніх школ. Паводле афіцыйных дадзеных, у 1944/45 г. працавалі на Беласточчыне: 81 школа з беларускай мовай навучання і 12 школ двухмоўных або з прадметам беларускай мовы. Акрамя таго, былі адкрыты беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы і руска-беларуская гімназія ў Беластоку.
He будзем займацца тагачаснымі цяжкасцямі ў працы беларускіх школ, паколькі ў вялікай меры адносіліся яны і да польскіх школ. Усюды не хапала кваліфікаваных настаўнікаў, падручнікаў, памяшканняў і г. д. Скажам толькі, што для нармальнага функцыянавання беларускага школь-
ніцтва ў новай Полыпчы найбольш неабходнай была адпаведная перспектыва, якая зыходзіла б з пастаноўкі нацыянальнага пытання. Такая пастаноўка аформілася даволі хутка — на працягу 1945/46 г. Аднак яе мэтай быў курс на аднанацыянальную дзяржаву. Пачаліся справы, не годныя нашай цывілізацыі: людзі высяляліся і перасяляліся, прымусова пазбаўляліся сваёй спрадвечнай айчыны. Летам 1946 г. паўстаў у Варшаве праект таксама прымусовага перасялення беларусаў з Беласточчыны на ўсход. Такім чынам нацыянальная палітыка новай „дэмакратычнай” Полыпчы ў той час была непараўнальнай з палітыкай даваеннай Полыпчы. У такім становішчы непатрэбным было і беларускае школьніцтва. На працягу 1946 і 1947 г. было яно ліквідавана. Як бачым, пазнейшыя абвінавачванні Гамулкі ў нацыяналізме не былі беспадстаўнымі.
Можна заўважыць, што ў гэтай антыбеларускай акцыі дзейнасць дзяржаўных органаў супадала з дзейнасцю падполля, нягледзячы на тое, ціто ішла тады паміж імі крывавая барацьба. Падполле тэрарызавала беларусаў, змушаючы іх да выезду з Беласточчыны, у Нараўцы быў забіты настаўнік Аляксандр Валкавыцкі, у Страшаве публічна скатаваны настаўнік Мікола Лебядзінскі, у Старым Ляўкове пабітая настаўніца Марыя Лях, у Міхалове стэрарызаваны Аркадзь Зіневіч, які вымушаны быў спыніць навучанне. Некаторыя настаўнікі, якіх не дасягнула рука падполля, выкідаліся школьнымі інспектарамі са школ, калі не маглі вучыць па-польску. Такога не перажывала беларускае школьніцтва на Беласточчыне ад пачатку свайго існавання.
Можа гэта паказацца дзіўным, а сёння непапулярным ці нават непрыстойным, што выпраўленне гэтай нацыяналістычнай палітыкі адбылося ў працэсе „сталінізацыі” палітычнага жыцця ў Полыігчы. У
чэрвені 1949 г. Сакратарыят ЦК ПАРП прыняў пастанову, якая, зыходзячы з грамадскага прызнання роднай мовы, абавязала міністра асветы забяспечыць дзецям беларускай нацыянальнасці на Беласточчыне школьнае навучанне на беларускай мове. Справа аднаўлення беларускага школьніцтва стала справай дзяржаўнай.