За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
He магу закончыць сваё выступленне аптымістычным прагнозам. Справа вывучэння беларускай мовы, па сутнасці, пушчана на самацёк і ў найболыпай меры залежыць ад кіраўніцтва школ і настаўнікаў. Гледзячы на ўсе школы, перш за ўсё заўважаеш небывалы валюнтарызм: у адных працэнт школьнікаў, якія вывучаюць беларускую мову, стабільны, у іншых расце або падае. Аб працэсе навучання і экзекваванні ведаў мне вядома няшмат, хаця цікава было б пачуць у дыскусіі: ці, напрыклад, недастатковыя веды вучня па беларускай мове рашаюць аб яго прамоцыі? Баюся, што ў такім выпадку ён хутка пастараўся б зусім вызваліцца ад гэтага прадмета.
Спадзяюся, што прапанаваны кароткі агляд дае дастатковую падставу для сцвярджэння, што функцыянаванне і абсяг беларускага школьніцтва на Беласточчыне быў на ўсіх этапах яго гісторыі несумненным вынікам дзеянняў улад і адпаведных іх інтарэсаў, а не зацікаўленых бацькоў. He з’яўляецца выключэннем і пасляваенны перыяд. Таму ва ўмовах створанай сістэмы дэструкцыйных мерапрыемстваў тлумачэнні школьнай адміністрацыі, што адказ-
насць за развал беларускага школьніцтва нясуць бацькі школьнай моладзі, можна лічыць крывадушнасцю. Беларускае насельніцтва ніколі не выступала супраць вывучэння беларускай мовы, хіміі ці геаграфіі, калі ведала, што яны з’яўляюцца абавязковымі прадметамі. I цяжка яго вінаваціць за тое, што на створанай уладамі пахілай плоскасці навучанне беларускай мове нібыта само коціцца ўніз.
Пытанне беларускага школьніцтва на Беласточчыне мае большае, чым агульна думаецца, палітычнае вымярэнне і з’яўляецца неразлучнай часткай лёсу беларускай мовы і культуры ўвогуле, у прыватнасці ў Савецкай Беларусі. Лічу, што перспектыва гэтага школьніцтва залежыць у вялікай меры ад выніку барацьбы, якую ў апошнія гады патрыятычныя сілы Беларусі ўзнялі супраць сучаснай мураўёўшчыны.
№ 3. Даклад на канферэнцыі ў Белавежы. 7.10.1990
Юры Туронак
Беласточчына ў агульнабеларускім кантэксце
Згодна з нямецка-савецкім пагадненнем, у верасні 1939 г. Чырвоная Армія выйшла на лінію Малкіня — Ломжа — Аўгустоў, займаючы не толькі беларускія, але і этнічна польскія абшары Беласточчыны. Неўзабаве была створана Беластоцкая вобласць БССР з неаднародным нацыянальным складам насельніцтва. Ва ўсходніх раёнах вобласці пераважалі беларусы, а ў заходніх — палякі.
Няма сумнення, што пасляваенную савецка-польскую граніцу на яе беларускім участку можна было правесці ў адпаведнасці з нацыянальным складам насельніцтва Беластоцкай вобласці, падзяляючы яе на пераважна польскую заходнюю і пераважна беларускую ўсходнюю часткі. Аднак жа яшчэ ў снежні 1943 г., пад час канферэнцыі кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі ў Тэгеране, Сталін згадзіўся перадаць Полыпчы ўсю Беластоцкую вобласць, што і было зроблена летам 1944 г. Акрамя таго, у жніўні гэтага года савецкі ўрад перадаў Полыпчы яшчэ тры раёны Брэсцкай вобласці — Гайнаўскі, Кляшчэлеўскі і Сямяціцкі з пераважна беларускім насельніцтвам. Такім чынам усходняя Беласточчына, якая спакон вякоў была часткай агульнабеларускага этнічнага комплексу, а пасля Першай сусветнай вайны — часткай заходнебеларускага комплексу, цяпер была ад яго штучна адарвана.
Часта выказваецца погляд, што на парозе пасляваеннага перыяду савецкія ўлады імкнуліся ператварыць новую дзяржаўную граніцу ў граніцу этнічную, шляхам ліквідацыі пытання нацыяналь-
ных меншасцяў — беларускай у Полыпчы і польскай у Беларусі. Ужо ў верасні 1944 г. быў заключаны міждзяржаўны дагавор аб узаемным перасяленні насельніцтва, і неўзабаве Беласточчына пакрылася густой сеткай савецкіх рэпатрыяцыйных місій, якія дзейсна заахвочвалі беларусаў перасяліцца на ўсход. Савецкія ўлады націскалі нават на праваслаўнае духавенства з мэтай яго ўключэння ў ажыццяўленне перасяленчай палітыкі. Усё гэта павінна было стварыць уражанне аб імкненні СССР ліквідаваць беларускае пытанне ў пасляваеннай Полыпчы.
Аднак далейшыя падзеі не пацвердзілі сапраўднасці гэтага імкнення. На гэта паказваюць прынамсі дзве акалічнасці:
па-першае, да канца 1946 г., г. зн. да канца перасяленчай акцыі, у БССР перасялілася 23,9 тыс. жыхароў Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў, інакш кажучы, каля 15% усяго беларускага насельніцтва. Прытым варта заўважыць, што гэтае перасяленне было, як правіла, вынікам тэрору польскага ўзброенага падполля, а не жадання насельніцтва ці савецкіх прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Пра гэта савецкія органы былі своечасова інфармаваныя, аднак не рабілі ніякіх прымусовых дзеянняў для паскарэння гэтай акцыі;
па-другое, апрацаваны летам 1946 г. праект польскага ўрада аб прымусовым перасяленні ўсяго беларускага насельніцтва ў БССР не быў ухвалены савецкімі ўладамі. А гэта значыць, што нягледзячы на розныя мерапрыемствы, Масква была зацікаўлена існаваннем беларускай нацыянальнай меншасці ў новай Полыпчы.
Матывам такога зацікаўлення была беспамылковая ацэнка будучых палітычных, нацыянальнакультурных і веравызнаўчых супярэчнасцяў, якія павінен быў спараджаць сам факт існавання гэта-
га „чужога цела” ў польскім дзяржаўным арганізме. Праўда, гэтыя супярэчнасці доўгі час прыкрываліся лозунгамі раўнапраўя і інтэрнацыяналізму, аднак яны ніколі не знікалі і ў крытычныя моманты пасляваеннай гісторыі Польпічы выяўляліся ў даволі драматычных формах. Так было ў 1946, 1956 і асабліва ў 80-я г. на фоне змагання „Салідарнасці” з камуністычным рэжымам. Такое становішча існуе і цяпер.
На гэтых паваротных этапах гісторыі ў польскім грамадстве выбухалі шавіністычныя настроі і антыбеларуская істэрыя, што садзейнічала пашырэнню сярод беларусаў прасавецкіх сімпатый. Гэтыя сімпатыі выяўляліся ў падтрымцы беларусамі камуністычнага рэжыму ў Польшчы і ў іх значным удзеле ў апараце гэтай улады. Таму неаднаразовыя польскія вінавачанні беларусаў у прамаскоўскіх і пракамуністычных тэндэнцыях цяжка лічыць беспадстаўнымі.
Урэшце сам факт існавання беларускай нацыянальнай меншасці на Беласточчыне быў і ёсць нясцерпным для польскіх рэваншыстаў, якія марылі і мараць пры колішнія ўсходнія крэсы: як жа тут абгрунтоўваць прэтэнзіі да Баранавічаў ці Пінска, калі беларусы жывуць пад Беластокам, не так ужо далёка ад Варшавы...
Такая генеза і пазіцыя беларусаў Беласточчыны абумовілі адпаведныя адносіны польскіх улад да гэтага нежаданага набытку. Як вядома, натуральная рэакцыя арганізма на з’яўленне ў ім чужога цела — імкненне выдаліць яго або асіміляваць. Аднак беларусам Беласточчыны цяжка было закінуць нелаяльнасць да камуністычнага рэжыму і разагнаць іх так, як разагналі ўкраінцаў у 1947 г. 3 іншага боку, нягледзячы на няўхільны працэс асіміляцыі, беларусы не былі ўжо цёмнай этнічнай масай, што стварала
нежаданую перспектыву іх культурнай і палітычнай эмансіпацыі.
Лічу, што гэтыя абумоўленні былі пастаянным зыходным пунктам польскай палітыкі на працягу цэлага пасляваеннага 45-годдзя, мяняліся толькі тактычна-прапагандысцкія прыёмы. Гэтую пагрозу эмансіпацыі павялічваў факт кампактнага пражывання беларусаў у прыгранічнай паласе, што не раз выклікала сярод палякаў падазрэнні і спекуляцыі аб магчымым далучэнні ўсходняй Беласточчыны да БССР.
У такіх умовах асноўным фактарам польскай палітыкі была не толькі дзяржаўная, але і духоўная, ідэйная ізаляцыя беларускага насельніцтва Беласточчыны і яго адасабленне ад агульнабеларускага кантэксту шляхам прывіцця яму ідэі „польскай айчыны”. Невыпадкова новыя пакаленні, узгадаваныя пасля вайны, доўгі час не адчувалі сваёй прыналежнасці да беларускай нацыі, якую замяняў непаслядоўны рэгіяналізм і кур’ёзная катэгорыя „праваслаўных палякаў”, ахвотна акцэптаваная кіраўніцтвам Праваслаўнай царквы ў Польшчы.
Няцяжка зразумець, што ў такім становіпгчы на працягу 45 пасляваенных гадоў ніводная сфера нацыянальнага быту беларускага насельніцтва Беласточчыны не дачакалася станоўчага і трывалага вырашэння. Пра гэта сведчыць варты жалю ўзровень навучання беларускай мове ў школах, выдавецкай дзейнасці, чытальніцтва і мастацкай самадзейнасці, нацыянальны нігілізм (далікатна кажучы) Праваслаўнай і Рыма-каталіцкай цэркваў і ўрэшце — а можа перш за ўсё — эканамічная дэградацыя ўсходняй Беласточчыны, якая паступова ператвараецца ў гаспадарчую пустыню і абшар для патэнцыяльнай польскай каланізацыі. Лічу, пгго няма асаблівай патрэбы падрабязна абмяркоўваць становішча ва ўсіх
пералічаных сферах нашага грамадскага жыцця, паколькі яно часта разглядалася ў нашых фармальных і нефармальных выданнях і ў разе патрэбы можа быць прадстаўлена пад час дыскусіі.
He раз даводзілася чуць выказванні і беларускіх колаў на Усходзе і Захадзе, і польскіх антыкамуністычных дзеячаў, асабліва калі яны былі яшчэ ў апазіцыі, што ўсе нашы злыбеды былі вынікам камуністычнай сістэмы і што вось дэмакратызацыя жыцця ў Польшчы створыць цудоўную перспектыву пазітыўнага вырашэння становішча беларусаў Беласточчыны. Сапраўды, у апошнія гады і на нашым панадворку пачалося абуджэнне: узніклі незалежныя выдавецтвы, студэнцкая арганізацыя БАС, Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднанне, Брацтва беларускай праваслаўнай моладзі і іншыя ініцыятывы. Важная рыса гэтага руху — вяртанне да агульнабеларускага кантэксту, на што паказвае пашырэнне сувязяў з Беларуссю і рост аўтарытэту яе дэмакратычных сіл як змагароў за дзяржаўную незалежнасць Бацькаўшчыны, агульнай Бацькаўшчыны. Хутка знікае пачуццё ізаляванасці і нацыянальнага сіроцтва, у чым, дарэчы, выдатна дапамагаюць польскія шавіністы і тыя таемныя сілы, якія знішчаюць і зневажаюць праваслаўныя святыні.
Аднак жа, з іншага боку, гэты адраджэнскі рух пакуль што не можа пахваліцца рэальнымі здзяйсненнямі. Разгром камуністычнай сістэмы і старога апарату ўлады не палепшыў, а пагоршыў эканамічнае становішча нашага сялянства, рабочых і інтэлігенцыі, якія папаўняць рады беспрацоўных, адчувальна абмежаваў магчымасці вышэйшай адукацыі і навуковай дзейнасці, пагоршыў становішча беларускай мовы ў школах і звёў да мінімуму выдавецкую дзейнасць. (Між іншым, тыраж „Нівы” зменшыўся да зневажальнага ўзроўню.) Адначасова ін-
спіруецца раскольніцкая дзейнасць т. зв. украінцаў, а беластоцкі праваслаўны архіепіскап публічна заяўляе аб сваім зацікаўленні супрацоўніцтвам з „Салідарнасцю”, а не з „беларускімі нацыяналістамі”. Нягледзячы на такую атмасферу, вынікі БДА ў травеньскіх самаўрадавых выбарах можна было б лічыць значным дасягненнем, калі б т. зв. беларускія гмінныя ўлады дзейнічалі на карысць беларускай справы.