За кардонам Бацькаўшчыны Успаміны Юры Туронак

За кардонам Бацькаўшчыны

Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
52.5 МБ
tilt, які належаў сялянам вёсак Гіруцішкі і Канюкі, што знаходзіліся непадалёк ад мястэчка.
Дом быў драўляны, прасторны — шэсць пакояў з кухняй, да таго веранда з фронту і сені ад панадворка. Да кухні прылягаў сталовы пакой, далей былі дзве спальні — для бацькоў і дзяцей. 3 веранды быў уваход у салон — парадны пакой для прыёму гасцей. Пазней гэты пакой выкарыстоўваўся як пачакальня для хворых, адкуль быў праход у бацькаў кабінет. 3 другога боку кухні быў яшчэ невялікі пакойчык, дзе ў добрыя часы жыла служанка. Над пакоямі знаходзіўся вялікі, „таямнічы” стрых (гарышча), там бацька складваў свае паперы, кніжкі і часопісы. Пад сходамі, якія вялі на стрых, змяшчалася кладоўка для вяндліны, а ў сенях —скрыня з мукой, салёнымі рыжыкамі і іншымі прадуктамі.
1. Сям’я Туронкаў. Сядзяць: дзед Сцяпан і бабка Канстанцыя з малым Віцькам на руках, стаяць (злева направа): Агнешка, Фартуната, Ян, Уладзіслаў, Браніслаў, Ігнат і Антаніна. Дзісеншчына, 1917 г.
На панадворку стаяў хлеў, у якім трымалі карову, адну або дзве свінні, клеткі з трусікамі, акрамя таго быў вялікі пограб для бульбы і гародніны. У палове 30-х г. бацька пабудаваў лазню. На даволі вялікім агародзе быў пасаджаны сад, а ў сажалцы вадзіліся карасі. Перад франтонам дома раслі кветкі, уздоўж драўлянага плоту, які адгароджваў панадворак ад вуліцы, — папераменна бярозы і рабіны, а паміж імі густы шнур малін. У садзе нямала было кустоў чорных і чырвоных парэчак.
Бацька працаваў у Дукштанскай „Касе хворых” і абслугоўваў медпункт у Турмонтах, куды даязджаў цягніком раз ці два разы на тыдзень. Таксама займаўся прыватнай практыкай — штодзень прымаў хворых у сваім кабінеце. Нярэдка, нягледзячы на надвор’е, даводзілася ехаць да хворых у вёскі. Заробкі там былі кепскія — часта замест грошай бацька прывозіў літоўскія народныя тканіны ці іншыя сялянскія вырабы. Паводле ацэнак мамы, бацькавы даходы былі неадэкватныя яго працы. Усё ж давалі яны салідную матэрыяльную падставу для развіцця сям’і і яе прыстойнага бытавання, якое вылучалася на фоне беднасці пераважнай часткі жыхароў мястэчка і навакольных вёсак.
Калі прыйшоў час, маці паехала ў Вільню, у „Літоўскую клініку”, дзе 27 красавіка 1929 г. выдала мяне на свет. Калі мінулі вясеннія халады, 2 чэрвеня я быў ахрышчаны ў парафіяльным касцёле ў Старых Дукштах яго парахам ксяндзом Зянонам Буткявічусам. Хроснымі былі мамін швагер Адольф Валентыновіч і татава сястра Фартуната Вайніловіч. У выніку іх недакладнасці быў памылкова аформлены метрыкальны запіс, паводле якога я нарадзіўся не 27, a 26 красавіка, і не ў Вільні, а ў Дукштах. 3 гэтага часу дзень майго нараджэння святкуецца нязгодна з дакументамі. Так узнікла на маім жыццё-
вым шляху першае разыходжанне паміж тэорыяй і фактычным становішчам.
Прыкладна праз год, 20 траўня 1930 г., адбыліся мае пастрыжыны, а нучок ясных валасоў доўгі час захоўваўся ў спецыяльным канверце сярод сямейных памятак. Праз некалькі месяцаў нарадзіўся мой брат Андрэй, якога называлі Дэя. Яго з’яўлення, вядома, не памятаю. Затое памятаю з’яўленне другога брата, Міхася, які нарадзіўся 20 сакавіка 1935 г., калі мне было ўжо амаль шэсць гадоў. Быў вечар, тата, усхваляваны, хадзіў па сталовым пакоі і, усміхаючыся, сказаў, што да нас прыедзе госць з Вільні. Я з Дэям ужо ляжалі ў сваіх ложках і дачакаліся прыезду мамы. Тады пачулі крык — вітанне новага брата, і цешыліся, што наша кампанія павялічваецца.
Пара дзяцінства часта ідэалізуецца, аднак у нашым выпадку гэтая ідэалізацыя напачатку не была празмернай. Дзеці былі апранутыя, абутыя, дагледжаныя, рэгулярна снедалі, абедалі і вячэралі ў сталовым пакоі, прычым мясная ці іншая абедзенная страва падавалася як першая, суп — як другая. Быў гэта быццам бы расійскі звычай, да якога маці прывыкла ў Сібіры, дзе жыла пад час бежанства.
Сярод „застольных” праблем адна адносілася толькі да мяне: я аказаўся леўшуном, і нож ці лыжка звычайна траплялі ў маю левую руку. У выніку настойлівых матчыных намаганняў я навучыўся карыстацца правай рукой, але не развучыўся левай. Гэта засталося на ўсё жыццё, прычым пастаянна даводзілася памятаць, якая рука адпаведная.
Многія прадукты, як вяндліна, квашаная капуста і агуркі, салёныя рыжыкі, канфіцюры, булкі і пірагі, а нават часам хлеб і масла, вырабляліся хатнім спосабам. Іх якасць павінна была быць лепшая, чым крамных вырабаў. Вепрука білі два разы на год, перад Калядамі і Вялікаднем. Каўбасы і шынкі прэпараваў
бацька, пасля чаго старавер Юлін забіраў іх у сваю вяндлярню, дзе яны вэндзіліся амаль два тыдні, пасля чаго вярталіся ў нашу кладоўку. Вырабы, падрыхтаваныя перад Калядамі, віселі ў кладоўцы некалькі месяцаў і падаваліся аж на велікодны стол, а тое, што вэндзілася перад Вялікаднем, вісела да Каляд. За гэты час каўбасы і шынкі пакрываліся белай і сухой быццам плесняй, пры тым захоўвалі мяккасць, свежасць і незабыўны смак.
Вядома, не было ў Дукштах ніякіх праблем з азёрнай рыбай. Лавілі яе на вудачку бацька з старэйшымі сынамі, акрамя таго куплялі ў акалічных рыбакоў. На патэльню ішлі плоткі, акуні, шчупакі і ліны, таксама карасі са сваёй сажалкі. Даволі рэдка трапляла на стол сялява і бадай ніколі — карп і пструг. Злоўленыя намі або купленыя пгчупакі часта памайстэрску фаршыравала жыдоўка Ціпка, якая
жыла насупраць нашага дома. Таксама вырабляла яна незабыўныя жыдоўскія галкі.
Бацькі імкнуліся выхаваць сыноў у беларускім духу — прывіць ім веданне беларускай мовы і нацыянальную свядомасць. Гэтаму не спрыяла дукштанскае асяроддзе. На вуліцах панавалі польская, жыдоўская, часам расійская мовы, а ў серады, калі акалічныя сяляне прыязджалі на рынак, яшчэ і літоўская. Паколькі вуліца не гарманізавала з выхаваўчым напрамкам бацькоў, у дашкольным узросце мне, як правіла, не дазвалялася пакідаць свой панадворак. Такім чынам я мог быць застрахаваны ад непажаданых знешніх уплываў.
Асноўную ролю ў выхаваўчым працэсе павінен быў адыграць родны дом, у якім бесперашкодна панавала беларуская атмасфера. Толькі па-беларуску гаварылі бацькі між сабою і з дзецьмі і патрабавалі, каб і сыны між сабою так гаварылі. 3 такой мэтай была запрошана з Браслаўіпчыны служанка Яня, якая не толькі дапамагала маме ў хатніх занятках, але і пашырала невялікі сямейны беларускамоўны круг. На сценах пакояў віселі партрэты Багушэвіча з вусамі,. Купалы і Сваяка ў сутане, якіх я ўмеў пазнаваць япгчэ на руках у мамы або таты.
Адукацыйная сістэма была прадуманая і паслядоўная. Вядома, асноўную ролю выконвала маці, якая акрамя ідэйнай матывацыі мела яшчэ і адпаведную прафесіянальную падрыхтоўку. Яна вельмі часта чытала мне розныя апавяданні па-беларуску (памятаецца, між іншым, „Мышанё Пік” В. Біянкі). Вядома, былі і казкі, але, здаецца, гэтым жанрам маці асабліва не захаплялася — магчыма, не лічыла патрэбным развіваць у дзіцяці фантастычныя ўяўленні.
Затое значную перавагу мелі беларускія вершы, якія пад наглядам мамы вучыў на памяць і дэкламаваў пад час візітаў цётак, дзядзькоў і іншых
гасцей. Шмат пазней зразумеў, што гэта былі пераважна вершы Янкі Купалы, якія засявалі ў свядомасці патрыятычныя зярняткі, як „Я шавец маладзец”, „Жылі ў бацькі тры сыны” і інш. Значны ўплыў на фармаванне нацыянальнай свядомасці меў, у прыватнасці, наступны верш, магчыма, крыху мадыфікаваны мамай:
Беларуская старонка мяне ўзгадавала, Маці ў мове беларускай песні мне спявала.
Гэта мова і край родны над усё мне мілы, He магу іх адчурацца да самай магілы.
He магу іх адчурацца, як рукі, як вока, Няхай слава Беларусі плыве ў свет шырока.
Падобную, калі не болыпую, ролю ў выхаваўчым працэсе адыгрывалі песні. Мама мела добры голас і слых, часта спявала і так перадавала мне беларускую песенную культуру, якую засвоіла ў 20-я г. у Вільні. На ўсё жыццё захаваліся ў маёй памяці песні: „Ах ты, Нёман-рака, ці ты думаў, ці сніў”, „Ці свет ці світае”, „Зорка Венера” і многія іншыя. Вядома, і тут праявілася ідэйная накіраванасць: ужо ў дашкольным узросце я ведаў гімн „Мы выйдзем пічыльнымі радамі”, „Люблю я край, старонку гэту”, „Не пагаснуць зоркі ў небе”, ці такую песню, якую ніколі пазней не давялося пачуць:
He пара, не пара, не пара Маскалям ні палякам служыць, Адыйшла цёмна ноч, наступіла зара Нам пара Беларусі служыць.
Усё гэта адпаведна ўспрымалася розумам і ўяўленнем. Можа, таму ігнараваліся мамай фальклорныя песні, якія не ўплывалі на развіццё нацыянальнага пачуцця. У 1936 ці 1937 г. баць-
ка прывёз з Вільні шэсць пласцінак з запісанымі Забэйдавымі песнямі, аднак і яны не выклікалі асаблівага ўражання. А калі з’явіўся новы добры радыёпрыёмнік, мы не раз шукалі духоўнай стравы ў Менску, які карміў нас бальшавіцкімі рэвалюцыйнымі песнямі.
He памятаю, калі і як я засвоіў неабходную ў тагачасных умовах польскую мову. Часам здавалася, што ў першыя гады жыцця, калі яшчэ гуляў на сваім панадворку і не бегаў па вуліцы, я аднолькава ведаў абедзве мовы — беларускую і польскую. Аднак на самай справе было не так — першая была беларуская, а польская прыйшла пазней. Як успамінала мама, калі мне было два ці тры гады, адведала нас нейкая жанчына і запытала мяне: „Jak ty si^ nazywasz? Jureczek?”, на што я адказаў: „Nie Jureczek, а Юрачка!”
3. Бацькі Браніслаў і Марыя з сынамі Юркам і малодшым Андрэем. Дукшты, 1932 г.
Гаварыць па-польску вучыла мама, а не вуліца, што мела істотнае значэнне — я засвоіў літаратурную польскую мову з правільным вымаўленнем і акцэнтам. Дзякуючы гэтаму не меў ніякіх моўных праблем у школе і быў у лепшым становішчы, чым болыпасць аднакласнікаў, якія карысталіся асаблівай мясцовай пальшчызнай, ці, як тады іранічна заўважалася, гаварылі па-польскему, а не па-польску. Мама часта чытала адпаведныя апавяданні па-польску і для раўнавагі — па-расійску, між іншым, творы Лермантава, якога вельмі любіла, адначасова тлумачачы значэнне незразумелых слоў. Гэты кампаратыўны метад быў добрай разумовай гімнастыкай, якая прычынілася да таго, што ў будучыні я вывучаў іншыя мовы лёгка і з прыемнасцю.
3 беларушчынай былі свае праблемы, якія стварала адсутнасць у мястэчку свайго нацыянальнага асяроддзя. Гэтага не маглі замяніць рэдкія і кароткатрывалыя выезды да дзядзькоў і цётак на Беласточчыну і Дзісеншчыну ці прынагодныя візіты бацькавых супрацоўнікаў: Марыяна Пецюкевіча, Язэпа Малецкага, Уладзіслава Казлоўскага і іншых, якія, едучы з Вільні на Браслаўшчыну, чакалі ў Дукштах перасадкі на вузкакалейку, якой ехалі далей на Браслаўшчыну. Або сустрэчы з мастаком Пятром Сергіевічам, які ў 1937 г. рэстаўраваў фрэскі ў Старадукштанскім касцёле і не раз бываў у нас, пра што напамінае зроблены тады ім мой партрэт.