За кардонам Бацькаўшчыны
Успаміны
Юры Туронак
Выдавец: Медысонт
Памер: 276с.
Мінск 2010
Нішто не прадказвала няшчасця. У палове верасня бацьку паклікалі да хворага, які жыў у вёсцы недзе за Дзісенскім возерам. Было яшчэ даволі цёпла, але мама раіла яму ўзяць з сабою плашч. Тата, відаць, не хацеў спрачацца, плашч узяў, але пакінуў яго ў аптэцы. Праз вялікае возера ехаў туды і назад маторнай лодкай і моцна прастудзіўся. Тры дні хварэў, была высокая гарачка і ніякай медычнай дапамогі. Лячыўся сам. Вечарам мы ўсе сядзелі ў пакоі побач з бацькавай спальняй, раптам тата выйшаў у бялізне і сказаў: „Чаму радыё маўчыць? Уключыце радыё” і сам наставіў нейкую музыку.
Памятаю цяжкое дыханне таты, а таксама як 19 верасня раніцай бабуня, якая тады знаходзілася ў нас, разбудзіла мяне і сказала: „Ідзі, перажагнай тату”. Я не разумеў, у чым справа, хацелася спаць, устаў, памаліўся і зноў пайшоў у пасцель. Аднак спаць не мог — пачаўся нейкі шум, гэта прыйшоў ксёндз Ступкевіч, якога паклікала мама, але ж была ўжо агонія. Тата памёр 19 верасня 1938 г. Пазней да маёй запіскі ў дзённіку мама дапісала: „у 5 гадзін і 30 мінут”.
Калі памёр тата, маме было 33 гады, мне — дзевяць, Андрэю — 7 і Міхасю — тры.
У школу, вядома, я не пайшоў, але там ужо ведалі. Пад дыктоўку настаўніка аднакласнікі запісалі ў сваіх сшытках сумную вестку, якую я пазней
перапісаў са сшытка Юркі Кічкі: „Dzis Jurka Turonka niema w szkole, bo dzis rano umarl jego tatus. Biedny Jureczek zostal sierotk^”.
Як адбывалася падрыхтоўка да паховінаў, я доўгі час не ведаў. Мама была хворая, непрытомная, нічым не магла заняцца. Памятаю толькі цырульніка, якога прасілі агаліць тату, а таксама як я сядзеў каля труны і адганяў мухі. Развітацца з татам прыехалі дзядзькі Уладзюк і Віцька, таксама цёця Лёня з Трыпуцёў, якая, між іншым, даглядала маіх братоў. Толькі амаль паўстагоддзя пазней, калі пісаў кнігу пра Вацлава Іваноўскага і на гэтай падставе сустрэўся з Тамашом Занам, даведаўся ад яго, што менавіта ён быў арганізатарам паховінаў, прычым не адбылося без ускладненняў.
Гэта Зан прапанаваў пахаваць тату не на агульных парафіяльных могілках каля вёскі Канюкі, а побач з касцёлам у Старых Дукштах, дзе былі пахаваныя ягоныя продкі і іншыя мясцовыя знакамітасці. Мама пагадзілася з прапановай Зана, але ксёндз Ступкевіч не мог выканаць абрад пахавання на тэрыторыі Старадукштанскай парафіі без згоды яе параха. Зан неяк вырашыў гэтае пытанне, і пахаванне адбылося з удзелам ксяндза Ступкевіча.
Быў прыгожы вераснёўскі дзень, калі пахавальнае шэсце цягнулася з мястэчка ў адлеглыя каля трох кіламетраў Старыя Дукшты. Было мноства людзей, шмат вянкоў, між іншым, ад жыдоўскай абшчыны.
He прыбыў на пахаванне таты ніводзін яго супрацоўнік на беларускай ніве.
Пасля смерці бацькі наступілі істотныя змены ў жыцці нашай сям’і. Мама, як толькі паздаравела, выехала ў Вільню і з дапамогай бацькавых калег пачала працаваць ва Ubezpieczalni Spolecznej на вуліцы Міцкевіча. Такім чынам зарабляла гро-
шы на бягучыя патрэбы. Ужо тады планавала прадаць дукштанскі дом і вярнуцца на радзіму на Беласточчыну. Дзеці заставаліся ў Дукштах пад апекай бабуні. Летам 1939 г. прыехала цёця Фэльця і забрала мяне з Андрэем у Трыпуці, а бабуня з чатырохгадовым Міхасём засталіся ў Дукштах. У Трыпуцях былі няшмат старэйшыя за нас сыны цёці Лёні — Стась і Генюсь — і сыны цёці Фэльці — Зютак і Геронім, акрамя іх — суседскія дзеці Каліноўскія і Кузьміцкія. Было весела, гулялі, будавалі палаткі ў лесе. У Дукшты вярнуліся пад канец жніўня 1939 г. — набліжаўся новы школьны год і гістарычныя падзеі, якія паўплывалі на лёсы мільёнаў людзей.
Вайна
1 верасня 1939 г. пачалася польска-нямецкая вайна, але ў нас пакуль што было даволі спакойна. Пачаліся заняткі ў школе, аднак вучыліся мы нядоўга — каля дзесяці дзён. У Дукшты наплывалі ўцекачы з цэнтральнай Полыпчы, якіх размяшчалі ў школе і на прыватных кватэрах. Некалькі дзён яны кватаравалі і ў нашым доме. Мама ўсё япічэ была ў Вільні, а мы вельмі непакоіліся.
17 верасня Чырвоная Армія пачала займаць усходнія абшары польскай дзяржавы. Над Дукштамі праляталі польскія самалёты, якія кіраваліся ў Латвію. Паявіліся савецкія, якія вышуквалі пункты канцэнтрацыі польскіх войскаў. У маёнтку Бержанікі іх абстралялі з вінтовак польскія салдаты. Самалёты адляцелі і неўзабаве прыляцелі ў болыпай колькасці, разбамбілі маёнтак і чыгуначную станцыю ў Дукштах. Я глядзеў на самалёты, бачыў малыя пункцікі, якія падалі з самалётаў, думаў, што
гэта лістоўкі, і пачаў бегчы ў бок станцыі, каб іх падабраць. Але гэтыя „лістоўкі” раптам пачалі выбухаць, і я хутка павярнуў назад.
Недзе 20 верасня прыйшла ў Дукшты калона савецкіх байцоў. Была адпаведна арганізаваная сустрэча: прывітальная брама, партрэты Леніна і Сталіна, чырвоныя сцягі, транспаранты, стол з хлебам і соллю. Байцы і мясцовыя актывісты выступалі з прамовамі, спявалі „Інтэрнацыянал”. Хаця ад байцоў здалёк моцна пахла дзёгцем, дукштанскія маскоўкістараверкі захапляліся: „Какне онн хорошне”.
Неўзабаве, ранняй раніцай (было яшчэ цёмна), нехта моцна пастукаў у нашы дзверы. Прыйшлі два чырвонаармейцы, прынеслі з сабой палову свежазарэзанага барана і прасілі: „Бабушка, сварн суп”. Бабуня распаліла печ, зварыла ім капусту з баранінай, салдаты з’елі колькі змаглі і пайшлі, пакінуўшы нам болыпую частку прынесенага мяса. Хапіла нам яго на даўжэйшы час. А з мясам былі тады немалыя праблемы — купіць яго за грошы было немагчыма, ды і грошай ніякіх не было — залатоўкі ўжо не ўжываліся, а рублі яшчэ не ўводзіліся.
Урэшце пад канец верасня вярнулася мама. Прыехала з Вільні з вялікімі цяжкасцямі, бо чыгунка яшчэ не працавала. Была вельмі змучаная і галодная — як жа ёй смакавала „чырвонаармейская” бараніна! 3 мамай жыць стала весялей і, здавалася, неяк бяспечней.
Аднаўлю некалькі эпізодаў, якія часта ўспаміналіся. Наш дом быў вялікі і пасля смерці таты часткова пуставаў — кабінет і пачакальня не выкарыстоўваліся. У канцы верасня ці на пачатку кастрычніка нейкае начальства загадала нам прыняць на начлег некалькі дзясяткаў байцоў. Спалі яны на падлозе, сціснутыя, як селядцы ў бочцы.
Праз тонкую сценку чуваць было іх ціхія песні і нараканні на рыбу, якою пастаянна кармілі. Пасля двух ці трох начэй яны недзе зніклі, але пакінулі па сабе ўзорны парадак. А іншым разам начавалі тры камандзіры.
Нямала было ў Дукштах дарослых і дзяцей, якія падлізваліся да новай улады, імкнуліся ёй прыслужыцца. Аднойчы нейкі баец нешта рабіў пры самаходзе, а малы жыдок так адазваўся да яго: „О, тепэр будет хагашо, тепэр будет руска панства”. Салдат, відаць, не зразумеў польскае слова панства, глянуў на жыдка абыякава і сказаў: „У нас панов нет”.
Незабыўны быў пачын майго аднакласніка Юлька Густайціса. Аднойчы ён даў мне на вуліцы пяць вінтовачных патронаў і, сустрэўшы праз некалькі мінут двух байцоў, паказаў на мяне і далажыў: „Таварышы, ён мае патроны”. Байцы запыталі мяне, адкуль я ўзяў гэтыя патроны, на што я адказаў, што іх даў мне гэты мой калега. Байцы патроны забралі і запыталі, ці нам вядома, у каго ёсць „оружне”. Я нават не ведаў, што значыць гэтае слова, а Густайціс адказаў: „Ведаю, у Зана”. Салдаты нас хвалілі, называлі „арламі”, забралі ў машыну і павезлі ў Старыя Дукшты шукаць тое „оружне”. Мне было вельмі сорамна, бо там мяне ведалі, таму я адмовіўся ісці ў палац і застаўся каля машыны. Нічога яны там не знайшлі, злавалі і хацелі нас пакінуць у Старых Дукштах, каб ішлі дамоў пешкі. Але мы неяк адпрасіліся і разам паехалі ў мястэчка.
Пакуль што нас не адпусцілі. Салдаты прыехалі ў наш дом, поркаліся ў скрыні з маімі цацкамі і знайшлі фінскі нож у прыгожым футарале, які назвалі „холодным оружнем” і хацелі забраць. Аднак абышлося пратэстамі і тлумачэннямі мамы, што такое „оружне” маюць у нас многія дзеці. Відаць, ім спадабалася мая фінка.
Хаця савецкія ўлады восенню 1939 г. арыштоўвалі Антона Луцкевіча, Янку Пазняка і некаторых іншых вядомых беларускіх дзеячаў і вывозілі іх на ўсход, але ў нас сваіх парадкаў не заводзілі, не арганізоўвалі адміністрацыі, міліцыі, не ўводзілі сваёй валюты, не адкрывалі школ. У той час адбываліся савецкалітоўскія перагаворы, у выніку якіх 10 кастрычніка 1939 г. быў падпісаны трактат, сілай якога заходнія раёны Віленшчыны былі перададзены Літве.
Некалькі дзён пазней літоўскі самалёт раскідаў над мястэчкам лістоўкі, у якіх паведамлялася, што карэнныя жыхары Віленскага краю з’яўляюцца літоўцамі, часткова здэнацыяналізаванымі, і вяртаюцца на ўлонне бацькаўшчыны. Гэта нас крыху непакоіла — мама несумненна не была такім карэнным жыхаром, але дзеці, якія нарадзіліся ў Вільні ці Дукштах, ужо маглі імі быць. Неяк у палове ці ў канцы кастрычніка прыбыў у Дукшты атрадзік літоўскіх салдат, была арганізавана адміністрацыя, паліцыя, адкрыты харчовыя магазіны, уведзена валюта — „літас”.
Пачаліся заняткі ў школе, але гэта была ўжо школа з літоўскай мовай навучання. Толькі цяпер выявілася нацыянальная структура вучняў, якая раней намі проста не заўважалася. Калі я вярнуўся ў свой чацвёрты клас, аказалася, што бадай 80% маіх аднакласнікаў гаварылі па-літоўску і „забыліся” нават разумець польскую мову. Я і некалькі іншых вучняў, якія не ведалі літоўскай мовы, апынуліся ў драматычным становішчы — адны ўвогуле адмовіліся хадзіць у школу, а іншыя нейкі час вучыліся па лемантарах.
Аднак засваенне літоўскай мовы адбылося незвычайна хутка. Гэтаму спрыяла школьная атмасфера (гаварыць па-польску лічылася непрыстойна) і паслядоўная літуанізацыя грамадскага жыцця, між іншым, прозвішчаў. Згодна з патрабаваннем лі-
тоўскай граматыкі паўсюдна дадаваліся да прозвішчаў літоўскія канчаткі, але часам мянялася цэлае прозвішча. Так, напрыклад, мой школьны калега Чайкоўскі, дарэчы літовец, атрымаў прозвішча Ретрё (літ. чайка). 3 маім былі пэўныя клопаты, і не раз яго мянялі: Туронкас, Туронекас, Туронка. Літоўскую мову я вывучыў хутка, прычым меў нават пэўную перавагу над літоўскімі аднакласнікамі — я вывучаў літаратурную мову, тады як значная іх частка пакуль што не магла вызваліцца ад мясцовай гаворкі. У выніку на канец школьнага года я меў па літоўскай мове лепшую адзнаку, чым некаторыя літоўскія вучні.
Пад час васьмімесячнай прыналежнасці да незалежнай Літоўскай Рэспублікі нашы матэрыяльныя ўмовы не былі лёгкія. У крамах — усяго даволі, але нашы пакупныя магчымасці былі вельмі абмежаваныя. Мама не працавала, бо не ведала літоўскай мовы. Давялося здаць большую частку нашага дома прыбыламу літоўскаму службоўцу. Плаціў ён 35 літаў на месяц, акрамя таго, мама часам прадавала нейкія рэчы. Мы моцна пацясніліся, займалі два пакоі, было невыгодна і цяжка вучыцца.