За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Валеры Скакун
За зацяненнем Поўначы
Проза
Мінск «Галіяфы» 2015
УДК 821.161.1(476)-821
ББК 84(4Бен)
С42
Аўтар уступнага артыкула В. Корбут
Скукун, В. У.
С42 За зацяненнем Поўначы : проза / Валеры Скакун ; аўтар уступ. арт.: Вячаслаў Корбут Мінск : Галіяфы, 2015. 312 с., ілл.
ISBN 978-985-7021-88-8
У чарговую кнігу пісьменніка і паэта Валеры Скакуна «За зацяненнем Поўначы» уключаны новыя аповесці гэтага аўтара. У іх Валеры распавядае пра нялёгкую працу людзей на далёкай Поўначы.
Немалую частку кнігі складае аўтабіяграфічная аповесць-расповеды «Не сцірае час сляды» пра беларускіх спартсменаў-лыжнікаў розных часоў.
Кніга насычана мноствам гісторый і падзей на розны густ з напружанымі сюжэтамі і жыццёвымі фактамі. Яна будзе цікавая шырокаму колу чытачоў.
УДК 821.161.1(476)-821
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-7021-88-8
© Скакун В.У., 2015
© Корбут В.Я., уступны артыкул,
2015
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы»,
2015
У зацяненні выпрабаванняў лёсу
Многа людзей на зямлі марыць пабачыць свет і заглянуць на патаемныя сцяжыны нашей планеты, каб зразумець яе веліч і багацце, хараство і небяспеку, што хаваюцца за яе гарызонтамі. У аўтара гэтай кнігі Валерыя Скакуна «За зацяненнем Поўначы» з дзяцінства развіваліся два захапленні, гэта спорт і прага да падарожжаў, да нязведанага. Апошняя вылілася ў творчую камбінацыю: Скакун паэт, бард, пісьменнік. Але напачатку з яго, як з чалавека, біў струмянём Скакун-спартсмен, упарты, рашучы і вельмі працавіты. Ён выхоўваўся ў вясковым асяроддзі, дзе працаваць і адказваць за даручаную справу вучылі з маленства. Пасля было захапленне лыжамі, не звычайнае захапленне, а на ўсё жыццё. Гэта сёння ён шмат можа распавесці пра лыжныя гонкі, а тады Скакун-юнак літаральна фанацеў ад гэтага віду спорту. Так у сваёй дакументальнай аўтабіяграфічнай аповесці-расповедах «Не сцірае час сляды», якая размешчана ў кнізе «За зацяненнем Поўначы» ён сабраў вялікі факталагічны матэрыял пра сваіх першых настаўнікаў, спартсменаў, сяброў, з якімі не аднойчы выступаў на розных спаборніцтвах, многія з якіх сталі славутымі спартсменамі, а таксама ёсць успаміны пра славутых расійскіх лыжнікаў, з якімі Валерыю Скакуну прыходзілася выступаць ці назіраць за іх выступленнямі. У гэтай аповесці праявіўся дух беларуса-лыжніка, вольны і непераможны, асабліва, калі гэта тычылася пяцідзесяцікіламетровых марафонскіх дастанцый. Такія адолеюць і сёння не многія здольныя спартсмены без якаснай падрыхтоўкі.
Але вернемся да назвы кнігі, якая нясе ў сабе код загадкавасці з магіяй суровай паўночнай існасці. Пачынаецца кніга паўраматнычнай, з элементамі палітычнай гісторыі, аповесцю «Выпадковы сведка». Гэтая аповесць не пра вясельнага сведку, хутчэй пра маладога чалавека, які апынуўся нечакана ў гарніле
Валеры Скакун
буйных палітычных падзей. Сёння гэта ўспрымаецца, як важкі этап нашага жыцця, а тады, тады нават аб важкасці пераменаў, якія адбываліся ў сталіцы СССР, ніхто да рэшты не разумеў Наступныя аповесці «Яны», «Калымскі вернісаж», «Добазычлівасць расамахі» даволі ёмкія па сюжэце і вельмі блізкія па тэматыцы, бо ва ўсіх ідзе гаворка пра працаўнікой Поўначы Расіі, людзей розных прафесій, характараў, нават звычак і традыцый. Але аўтар з цікаўнасцю нам распавядае пра недарэчнасці, у якія трапляюць героі, з элеметамі драматызму і, нават, гумару.
Найбольш значная аповесць, якая дала назву кнізе аповесць «За зацяненнем Поўначы». Гэта сапраўды грунтоўная праца Валерыя Скакуна, з мноствам сюжэтных калізій, напружаная часам па змесце, з героямі рознага калібру. Сюжэт аповесці даволі вядомы для літаратуры: калі група людзей трапляе ў замкнёную і адарваную ад цывілізацыі прастору, адкуль не збяжыш і нікуды не дзенешся. Прагматызм сюжэту ўскладнены тым, што героям трэба ў даведзены час выканаць па плане будаўнічыя работы. Падзеі разгортваюцца на ўзбярэжжы якуцкай ракі Чона, з маляўнічымі краявідамі, дзе галоўны герой аповесці Фёдар, практычна герой-адзінотнік, вымушаны змагацца з абставінамі і недабразычліўцамі па той прычыне, што ён чужак таму асяродку, у якім апынуўся, як па духу, так і па паводзінах. I самае адметнае, што ён беларус, моцны і непахісны, як старажытныя ліцвіны.
Новая, цікавая і змястоўная, насычаная шматлікіміі фотаздымкамі і добра ілюстрыраваная кніга Валерыя Скакуна «За зацяненнем Поўначы» дазволіць чытачам дакрануцца як да новых уражанняў дзяцінства і дарослага жыцця аўтара-спартсмена, так і да цікавых мастацкіх твораў, дзе галоўныя героі мужчыны, якім падуладны любыя выпрабаванні далёкай Поўначы.
Вячаслаў Корбут, паэт, пісьменнік, журналіст.
Выпадковы сведка
Аповесць
Валеры Скакун # ♦ Ж W # S # ♦ ♦ H Ф S
1.
Сяргей, ты што, з Месяца зваліўся, у краіне такія падзеі, a ты пытаеш, што здарылася і чаму ўсе навокал такія пахмурныя?
Ну, на самой справе, ды што адбылося? Штосьці я не разумею, Сяргей глядзеў на выпадкова сустрэтага на чыгуначным вакзале сталіцы сябра Яўгена, на ўзроўні падсвядомасці спрабуючы асэнсаваць незразумелае выказванне таго наконт дзяржаўнага перавароту і як вынік стварэння кімсьці нейкага ДКНС.
Які яшчэ пераварот, ты што, Яўген, з глузду з’ехаў? Ці магчыма ў нашай дзяржаве такое? У нас жа зараз перабудова. Як гаворыць Гарбачоў, краіна рухаецца па новых рэйках развіцця да светлага будучага.
Братка, за апошнія тры дні знайшліся стрэлачнікі, якія перавялі рэйкі развіцця, што вядуць да светлай будучыні на іншы, пакуль не зразумелы, невядомы накірунак. Рэвалюцыя. Яўген глядзеў на сябра наўшырку, як падалося Сяргею, вылупленымі вачыма. Дзе ты так хаваўся апошнія тры дні, што так добра сябе адчуваеш, нібыта і сапраўды ў краіне нічога не здарылася?
Схаваўся... Сяргей прызадумаўся. У мяне падзея: я атрымаў уласную аднапакаёвую кватэру ў нашым паселішчы. Займаўся навядзеннем парадку, каб у хуткім часе ад бацькоў з вёскі мэблю і рэчы свае перавезці. Харчу набраў на тры дні і нікуды не выходзіў з кватэры, не было часу. Размаўляючы з Яўгенам, гледзячы то на сябра, то на людзей, што мітусіліся на прывакзальнай плошчы, аглядаючы іх задуменныя, то заклапочаныя твары то насцярожаныя погляды, Сяргей падсвядома пачаў разумець, што і сапраўды ў краіне адбываецца нешта важнае.
Жылі сабе жылі і далей будзем жыць, прыстасуемся і да іншых умоваў, Яўген, супакоіў свае эмоцыі, павіншаваў сябра з такой значнай падзеяй, як атрымання новай ўласнай кватэры.
Я гэтым часам падамся да бацькоў у вёску, а ўвечары на Маскву цягніком рушу, білеты тыдзень таму ўзяў, Сяргей пакапошыўся ў дарожнай сумцы, сёння туды, назаўтра назад матануся-крутануся.
А-а, зразумела, усё сохнеш па сваёй зазнобе. Каханне справа сур’ёзная. Ну, давай, трэба і мне спяшацца на сустрэчу. Вернешся, тады патэлефануй: пабачымся ды пасядзім у якой-небудзь кавярне. Яўген, падаўшы сябру руку на развітанне, хутка пашыбаваў да прыпынку тралейбуса.
Паспеўшы на прыгарадны аўтобус ужо праз паўгадзіны Сяргей быў у вёсцы, што раскінулася амаль пад бокам вялікага горада. Увайшоўшы ў двор, заўважыўшы, што маці займаецца на агародзе, праз веснічкі прайшоў садам, павіталіся.
- Ой, сыночак, маці пусціла слязу, глянула, ты, добра што з’явіўся, а я ўжо там думала, што ў цябе новага, дзе ты?
- Ды ўсё добра, мама. Што са мной здарыцца? Я ненадоўга. Сёння ўвечары на Маскву адбуду, а назаўтра ўвечары дадому. 3 Таццянай дамовіліся назаўтра сустрэцца, яна з начной змены вяртацца будзе. Сустрэнемся, паговорм, апасля яна на электрычку, а я на цягнік.
- Якая Масква, ты што? Паглядзі па тэлебачанню, што там зараз творыцца. Там жа вайна, барацьба за уладу. Навошта табе гэтакія прыгоды? Патэлефануй, калі яна зараз на працы, скажы, што потым сустрэнецеся, няхай там усё супакоіцца. He едзь калі ласка, прашу, мяне пашкадуй.
- Ды якое ліха, якая вайна, тыдзень таму мы дамовіліся назаўтра сустрэцца, білеты набыў. 3 чаго мне адкладваць, яна чакае, трэба ехаць, бо так дамовіліся.
Сяргей павярнуўся і накіраваўся праз сад убок хаты. Мама хутка перастала прычытаць, моўчкі пайшла следам, разумеючы, што гэта той самы выпадак, калі намеры сына не пераіначыць, трэба пагадзіцца.
Валеры Скакун
2.
- Усё скончылася, нам далі адбой і сягодня, ў другой палове дня адпусцілі на звальненне ў горад да вечару, два курсанты адной вайсковай навучальнай установы, рыхтаваліся да выхаду на прыпынку гарадскога маршрутнага аўтобуса супакоілі дзвюх седзячых перад імі жанчын, што ў паўголаса, хвалюючыся, гаварылі між сабой пра падзеі ў Маскве. Усё закончылася, вось як бывае, а Сяргей і не ведаў, што на палітычнай мапе краіны рабілася. I ён вырашыў. што назаўтра пры сустрэчы Таццяна дакладней распавядзе пра падзеі ў сталіцы ці ў навінах потым па тэлебачанню здолее пачуць. Паглядзеўшы ў бок выходзячых з аўтобуса двух курсантаў, Сяргей падыйшоў да выхаду. Шчыльна зачыніліся дзверы і вадзіцель аб’явіў наступны прыпынак Чыгуначны вакзал. Раніцай наступнага дня Масква сустрэла Сяргея звычайнай мітуснёй Беларускага вакзала. Падсілкаваўшыся ў буфеце гарачай кавай з бутэрбродам, ён выйшаў з будынка вакзала, мінаючы ўваход у метро, павярнуў па тратуары ўправа і накіраваўся да невялікага кірмашу, каб набыць кветак для іх першай з Таццянай сустрэчай. Гандлярка кветкамі, маладжавая поўнагрудая кабета, ветліва ўсміхаючыся, гучна лямантавала, прапаноўваючы Сяргею дзеля будучага сямейнага шчасця набыць сем чырвоных ружаў. Разумеючы, што той да ягонага сямейнага шчасця няма аніякай справы, гэта яе хлеб, Сяргей, маючы ў кішэні дастаткова грошай, пагадзіўся. Набыўшы сем чырвоных ружаў, ветліва падзякаваў за пажаданні, развітаўся з поўнагрудай узрадаванай кабетай і пайшоў да прызначанага месца спаткання. Праз хвілін сорак з боку прыгарадных білетных касаў павінна была з’явіцца яна.
- Таццяна, а што тут у вас адбылося за апошнія тры дні? У нас людзі ўсе заклапочаныя, што надалей будзе з дзяржавай, разважаюць пра перамены накірунку развіцця, Сяргей усё ж вырашыў спытаць у сяброўкі, ідучы побач з ёй скверам непа-
: s • . ом
далёку ад чыгуначнага вакзала, я, па праўдзе кажучы, й няведаю амаль нічога. Атрымаў уласную аднапакаёвую кватэру і, тры дні запар нікуды не вылазячы з яе, наводзіў марафет, каб ў хуткім часе засяліцца.