За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
узяўшы з паліцы папяровы пакет, развярнуўшы, пабачыў, во, Яўсеевіч, крупы, цікава. Цыгарэты во, запалкі, ды тут лісткі паперы ды алоўкі.
- Усё гэта патрэбна, Сярога, для паляўнічых. Тут, у тайзе і прамыславікі ёсць, і шмат хто выбіраецца сюды на паляванне ў вольны час. У асноўным папутнымі верталётамі прыбываюць, дамаўляюцца аб часе, і верталётам вяртаюцца, напаляваўшыся. Падбіраюць іх апасля геолагавыведка ды вахтавыя брыгады, усё адладжана, Яўсеевіч, крутануўшыся каля печы, звярнуў увагу на паліцу, цыгарэт, бачыш, дзве пачкі засталося, а цукару ды гарбаты прыбавілася, цыгарэт было сем пачак. Хтосьці, быў паблізу на паляванні заходзіў сюды адпачыць, бачыш гэта, Яўсеевіч паказаў на паліцу. што вісела побач, посуд памыты ды не так стаіць, як два тыдні таму, калі я тут быў.
Выправіўшыся вяртацца назад, Яўсеевіч, кіруючы аўто, сачыў за дарогай, на якой ад падтайвання снегу з’явіліся выбаіны і лужыны. Сярога-Рэйнджэр, пакуль было магчыма, паглядаў праз задняе шкло машыны на драўляную пабудову хаткі паляўнічага памерам шэсць на сем метраў з абсталяванай печчу, кухонным сталом, лавамі ды драўлянымі нарамі ўздоўж сценаў для адпачынку заўзятараў палявання ды прамыславікоў. Таёжная дарога, паволі ўздымаючыся ўгору ды пашоўшы паволі ўніз, прытаміўшы, убаюкала Сярогу.
- Во глядзі, наперадзе ваўчара, Яўсеевіч. кіруючы аўто, таргануў Сярогу за левае плячо, глядзі, ваўчара наперадзе на дарозе.
Уздрыгануўшыся ад нечаканасці, напачатку вытарашчыўшы вочы, гакнуўшы, маўляў што, убачыўшы наперадзе на дарозе ваўка метрах у сямідзесяці, Сярога ўсхваляваўся. Воўк, пачуўшы ззаду сябе гук рухавіка, прыпыніўшыся, павярнуўся на сто восемдзесят градусаў. Заўважыўшы набліжаючуюся да яго машыну, паволі сышоў на правы бок дарогі, адыйшоў
у тайгу метраў на трыццаць, пабег далей наперад уздоўж дарогі па свайму кірунку.
- Стары ўжо, адзінотнік, — Яўсеевіч час ад часу паглядаў на ваўка, што ішоў па плотным снезе з правага боку між рэдка празрастаючымі таёжнымі раслінамі, Сярога, прыадчыні фортку, дастань карабін і высунь рулю.
- А навошта, Яўсеевіч, страляць будзем, Сярога, прыадчыніўшы шкло пярэдняй правай форткі, павярнуўшыся назад, дастаў карабін, трымаючы зброю перад сабой, паглядзеў на Яўсеевіча.
- Ды не, страляць не трэба, ён жа нам шкоды не нанёс ды й не нанясе. Высунь рулю, пабачыш, што будзе.
- Яўсеевіч а чаго гэта ваўчара падаўся наўцёкі далей ад дарогі ў тайгу на ўсіх парах, нібыта малады? Сярога, дастаўшы назад рулю карабіна з прыадчыненай форткі, звярнуўся з пытаннем да ўсміхнуўшыгася Яўсеевіча.
Так-та, братка, гэта воўк вопытны, якраз во і вецер з машыны на ягоны бок. Невыпадкова ён сыйшоў управа, калі нас заўважыў, Яўсеевіч, прытармазіўшы, сцішыў ход праязджаючы па вялікай лужыне на дарозе, пачуўшы пах пораха ад рулі карабіна, стары воўк, зразумеў адкуль небяспека і каб уратавацца даўся наўцёкі.
- Яўсеевіч, а ты даўно паляваннем займаешся?
- 3 маладосці, Сярога, з маладосці.
- А ваўкоў калі-небудзь страляў?
- He, ваўкоў ніколі. Hi дзеля сябе, і калі звярталіся з просьбай здабыць, адмаўляўся.
Машыну, ідучую па лужыне, тарганула на яміне. Яўсеевіч, націснуўшы на тармазы, паволі, на першай перадачы выехаў на ўзвышша дарогі і прыпыніў аўто.
- Магчыма, падвеску пабіў, трэба глянуць.
Сярога-Рэйнджэр, выкарастаўшы зручны момант, вылез з кабіны, прыхапіў з сабой карабін. Уявіўшы сябе ў вобразе па-
ляўнічага, адыйшоў ад дарогі метраў на дваццаць, узняўшы карабін на ізгатоўку, выбіраючы цэлі, голасам умоўна дэманстраваў стрэлы.
- 3 падвескай парадак, Яўсеевіч глянуў на нававыяўленага паляўнічага, заўсміхаўся, што, цікава?
- Так, цікава, Сярога, паставіўшы карабін прыкладам на снег, глянуў на Яўсеевіча засвяціўшыміся вачыма.
- Дай-ка мне гэту штуковіну, Яўсеевіч падыйшоў, узяў карабін затворам і даслаў патрон у патроннік, вунь сухое дрэва, метраў пяцьдзесят, якраз на выстаўлены прыцэл. У абойме пяць патронаў, тры твае, два мне пакінеш, Яўсеевіч працягнуў карабін, давай, пальні.
Сярога, выцэльваючы ў ствол дрэва, адчуў легкае хваляванне. Ціск на спускавы курок, стрэл, міма. Другі ціск, міма. Трэці той жа вынік.
- Сярога, бачыш, галінка ад дрэва цягнецца метрах у двух ад долу. Глядзі, буду цэліць у месца, адкуль расце, глядзі.
Яўсеевіч прыцэліўся, стрэл, шчэпкі паляцелі. Яшчэ прыцэліўся, стрэл, шчэпкі.
10.
3 кожным надыходзячым днём узыходзячы раней і заходзячы пазней, павялічваўся час светлавога дня, усё болей і болей промнямі абагравала сонца зямлю, растапліваючы снег, яно набліжала перыяд так званых белых ночаў. Паўночней, бліжэй да Палярнага круга, ды за ім сонца пасля зімовай Палярнай начы праз кароткі вясенні перыяд набліжала надыход Палярнага дня, пры якім на адпаведны перыяд цыкла на небакраі наогул не заходзіць, крыху прыніжаючыся увечары на захадзе, і свеціць суткамі запар.
Па сходзе крыгахода, а следам і шугі ды растайкі снега узровень ракі Чона знізіўся да звычайнай сваёй адметкі. Некалькі вялікіх крыгаў, вынесеных цячэннем на бераг на пяшчаную
♦♦*#♦♦♦♦ За зацяненнем Поўначы глебу, засталіся дабываць свой кароткі тэрмін існавання, таючы пад цёплымі па-вяснавому промнямі сонца. Распрацаваная ад тайгі пляцоўка, зазелянела травой, невысокія бярозкі, лістоўніцы ды розныя хмызняковыя расліны, хутка апрануўшыся ў зялёнага колеру адзенне, упрыгожыўшы навакольныя краявіды, усталёўвалі надыход квітнеючай вясны.
- Так, хлопцы, Мікалаевіч, падыйшоўшы да будоўлі, напружыўшыся выразам сайго твару, з-пад ілба агледзеў высцілаўшых падлогу на адкрытай мансандры перад уваходам у лазню, незадаволена фыркнуў, тут ужо занадта шмат вас сабралася на адным месцы, трэба паразганяць. Андрэй, ты ў нас па спіску столяр-плотнік, вунь табе станок, Мікалаевіч, стояў перад мансандрай павярнуўся крыху ўправа і правай рукой паказаў на станок, што стаяў непадалёку, накрыты на выпадак дажджу цэлафанавай плёнкай, а вунь табе на франтоне даху венцыляцыйнае вакно, на тым баку такое ж. Фёдар, а ты бяры Рэйнджэра і майструйце ганак на мансандру лазні. Прыступкі, пярыла, балясіны, памеры ведаеш, усё майстраваць па стандарце, аніякай самадзейнасці, Мікалаевіч, паглядзеўшы на хлопцаў, запаліўшых цыгарэты, зноў незадаволена фыркнуў і распавёў далей, і сягоння працаваць усім на гадзіну болей. Тэрміны падціскаюць, каб аніякіх перакураў, цыгарэты паліць у працэсе выканання працы.
Пад час абеду, прыняўшы ежу, Фёдар выйшаў са сталовай і прыладзіўся папаліць цыгарэту на лавачцы каля бытавога памяшкання метрах у трох ад дзвярэй увахода пад высокімі дрэвамі. Побач справа прысеў Андруха, з левага боку Сярога-Рэйнджэр. Тытунь палілі моўчкі, убіраючы ў сябе з дымам цыгарэты пахі веснавога надвор’я. Сабака заўгаса Яўсеевіча Дзіна, белавата шэрай поўсці памерам з ладную, дварняжку, з мордай на выгляд ваўчыцы, увесь тэрмін працы тут новапрыбыўшых працаўнікоў, час ад часу на адлегласці трымаючыся каля іх, паглядаючы насцярожана, з-пад ілба, неўзабаве прай-
шла па сцежцы да траіх хлопцаў, што палілі тытунь, прысеўшых на лавачцы. Паволі перад Фёдарам, зрабіўшы некалькі крокаў наперад, паклаўшы галаву таму на калені, прытулілася, паглядаючы карымі сабачыма вачыма Фёдару ў вочы. Паводзіны сабакі здзівілі не толькі Фёдара ды двух паліўшых побач хлопцаў, але і тых, хто паліў тытунь каля балка сталовай. Фёдар пагладзіў Дзіну за вушамі, прыгаворваючы, што Дзіна добрая сабака, Дзіна добрая сабака. Атрымаўшы знак увагі, тая нетаропка пацягнулася да пабудовы гасцявога дома, варочаючы па баках галавой, удыхваючы вясновыя пахі.
- Так, сходні замераны, адрэзаны, зараз прыкінем, што да чаго тут датыкаецца, Фёдар, узяў адрэзаную пад сходзень дошку-пяцідзесятку даўжынёй метр восемдзесят сантыметраў, адным канцом прыставіў да ўзроўня падлогі мансарды, другі апусціў на зямлю, вось пад такім вуглом, Сярога, будуць майстравацца прыступкі. Трэба адбіць нерастаўшы лёд і на сантыметраў пятнаццаць заглыбіцца ў зямлю. Бяры шуфель, будзеш адграбаць.
Фёдар узяў жалезны лом, пачаў адбіваць, і тут пачуў:
- Ды навошта той лёд адбіваць ды заглыбляцца, пясочку зараз падсыпем, ды й годзе, Сярога-Рэйнджэр ухваціў шуфель, хуценька набраў пяску, што знаходзіўся ў васьмі метрахі ляжаў кучкай і, амаль падскочыўшы, сыпануў пясок на тое месца, дзе Фёдар старанна адбіваў лёд.
- Я табе што сказаў, трэба заглыбіцца, інакш падтае лёд і прыступкі перакосяцца, Фёдар глянуў з-пад ілба на ірвануўшага зноў за пяском Сярогу з шуфлём і бакавым зрокам заўважыў, што завіхасты Віцёк з двума таварышамі, што ладзілі падлогу на мансардзе, зацікаўлена назіраюць за далейшай дзеяй і толькі й падумаў, што зараз ён сам выдасць сваю развязку сюжэта. Калі Сярога-Рэйнджэр зноў прадстаў перад ім, трымаючы напоўнены пяском шуфель у дзвюх руках перад сабой, Фёдар рэзка, моцна, з узмаху ўсадзіў лом у зямлю так, што той
Валеры Скакун # ♦ ♦ Ф Ш ♦ * Ф # Н застаўся стаяць. 3 правай нагі, шмаргануўшы каблуком бота па шуфелю, Фёдар выбіў яго з рук Рэйнджэра.
- I хто гэта такія, твае Рэйнджэры, пра якіх сваю песеньку напяваеш? Фёдар з-пад ілба паглядзеў на ў непаразуменні круціўшага па баках галавой Сярогу, што шукаў ладнае выйсце з такой недарэчнасьці.
- Рэйнджэры, ну, гэта, ну, гэта такія супермэны, што ўсё могуць. Ну, яны, Рэйнджэры, гаспадары жыцця, Сярога, запінаючыся, затупаў на месцы, спуджана сціснуўся тулавам і стаяў, нібыта вінаваты, перад Фёдарам, разгубленымі вачыма паглядаючы на таго.
- Ды, ветрагоны яны, твае Рэйнджэры. Чуеш, фраер, газуйка ты адсюль, ідзі пашукай, да якога звяна табе прытыкнуцца. Дзе зладзіш, там і працуй, я тут без цябе спраўлюся, газуй, Фёдар, як беркут, нахіліўшы галаву уперад, вытарашчыўшы на Рэйнджэра вочы, нахохліўся тулавам.
Сярога-Рэйнджэр, скрывіўшы фізіяномію, разгублена круціў па баках галавой, глянуў управа ад сябе на мансарду, на завіхастага Віцька з двума таварышамі, майстраваўшымі падлогу і назіраўшымі за развязкай сюжэта, потым павярнуўся на сто восемдзесят градусаў і падаўся прэч уздоўж мансарды, нязручна па баках махаючы рукамі, нібыта разгубіўшыся, што яму далей рабіць?
- Глядзі, вось як, глядзі, вось як, пачулася Фёдару, як адзін з траіх, назіраўшых з вышыні мансарды, ціхенька казаў таварышам, глядзі, вось як.