За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
—	Ды быў час, я займаўся, Фёдар, глыбока зацягнуўшыся цыгарэтай, паволі выдыхаючы дым, з-пад ілба бокам управа паглядаў на завіхасты выраз твару Віцька, прыпомніўшы першую з тым сустрэчу ў інтэрнаце.
-	Так Фёдар, калі займаўся, то і тут зробіш, Віцёк ажно павесялеў, а то Мікалаевіч даручыў мне знайсці каго-небудзь, a не тое, сказаў, не знойдзеш, то сам станеш і абкладкай цэглы займешся. Толькі я ў гэтакай справе, што называецца, ні бум-бум.
«Ні бум-бум, ні бум-бум...» гучала ў мазгах Фёдара, калі ён нёс з хлопцамі тую печку да лазні ды выстаўляў яе на месца ў
памяшканні. I трэба ж мне было, дурню, балбатнуць непатрэбнае неўпапад. Давядзецца цяпер аддзіраць ад гліны, раствору ды сажы цэглу ад былой печы ды абкладваць нанова гэты выраб. Добра, калі дадуць каго ў памочнікі, інакш аднаму давядзецца нялёгка.
-	Юрась, не лезь у гразь, сыходзячы з ганку лазні апошнім і заўважыўшы Юрася-Фазу, што паслізнуўся, сыходзячы з апошняй прыступкі, апасля і сеўшага перад ганкам у невялікую лужыну. Юрась нетаропка пачаў ўзнімацца, абапёршыся на правую руку Фёдара. Тым часам Віцёк не упусціў моманту, каб падкінуць кпіну ў бок няўдачніка. Паволі ступіўшы на апошнюю прыступку і раптоўна атрымаўшы ад падняўшагася Юрася з правай па леваму вуху Віцёк, заваліўшыся на пярыла, крутануўся цераз левае плячо і ўпаў ніц на ганак.
-	Ах ты, сука, ускочыўшы на ногі, саскочыўшы з ганку, Віцёк хацеў было нанесці спрытны ўдар з правай нагі, але Юрась паспеў адскочыць убок, управа ад ганку і зарагатаў разам са знаходзячыміся побач хлопцамі ад того, што ад інэрцыйнай сілы ўзмаху, не утрымаўшы раўнавагу, Віцёк аказаўся седзячым на пятай кропцы ў той жа самай лужыне.
-	Ну што, кіжлаты, я ж цябе папярэджваў, што ёсць народныя метады тлумачэння, і казаў жа, што калі добра папросіш, то я табе іх прадэманструю, Юрась, запаліўшы цыгарэту, паглядзеў на седзячага ў лужыне Віцька, з ясным выразам на твары ці то абурэння ці то затоенай крыўды і тым часам рэзка вымавіў, а ці ўсё ты зразумеў?
Пайшлі, хопіць дуркаваць, повар-Мішаня нас да абеду чакае, пайшлі, рушыўшы першым у накірунку да кухні, Андруха пацягнуў за сабой астатніх хлопцаў.
Тым часам ўзняўшыся са злачаснай лужыны, нахіляючыся, абтрасаючы бруд з рабочай вопраткі, Віцёк пашкандыбаў апошнім за хлопцамі і штосьці бурчэў сабе пад нос.
14.
Выдаўшы хлопцам прыгатаваныя порцыі абеда, кухар-Мішаня накладваў засоленых шчупакоў ды мянтузаў з ночваў у мех у правым вуглу ад дзвярэй уваходу, прыгаворваючы, маўляў, лавіся, рыбка, вялікая ды маленькая.
-	Вось, колькі, болей паловы меха, повар павярнуў галаву ўправа, заўважыў Фёдара, дапіваючага кампот, і звярнуўся да таго, Фёдар, ты кампот дап’еш ды й затарабаніш рыбу да самага верталёта.
-	Якую яшчэ рыбу ды да якога верталёта, Фёдар устаў з-за стала, падыйшоў да пліты, наліў апалонікам з каструлі ў свой кубак кампота і вярнуўся на сваё месца.
-	Ды рыбу во, на базу, прарабам.
-	Ды ты што, Мішаня, то я жа яе не вудзіў. 3 якога гэта мне яе да верталёта тарабаніць, Фёдар, седзячы за сталом, трымаючы перад сабой кубак абедзвюма рукамі, заўсміхаўся.
-	Ну, як з якога, хлопцы во навудзілі, я во ўпарадкаваў, у мех склаў, а ты затарабаніш, повар не адступаў, гэта ж дзеля агульнай справы.
-	Ды ты што, Мішаня, ды каб мяне сюды, у гэтую таёжную прастору закінулі дзеля вудзення рыбы прарабам з базы, то я толькі гэтым бы тут і займаўся, Фёдар ды некалькі хлопцаў зарагаталі, гледзячы на здзіўлены выраз твару повара, стоячага ў вуглу, трымаючы перад сабой абедзвюма рукамі мех з рыбай, а так, хто падпісаўся тую рыбу вудзіць, ды яшчэ ў вольны ад працы час, няхай той і тарабаніць.
-	Ты тут, я гляджу, шмат спрабуеш гаварыць, Віцёк павярнуў галаву ўправа, седзячы з левага боку абедзенага стала, і звярнуўся да Фёдара. што знаходзіўся з правага краю.
-	Ды калі што і кажу, то ўсё болей па сутнасці.
Андруха, сядзеўшы у цэнтры стала, павярнуў галаву ўлева, у бок Віцька, перавёўшы погляд перад сабой на вугал, дзе
Мішка-повар так і стаяў, трымаючы перад сабой абедзвюма рукамі стаяўшы на падлозе мех з рыбай, і звярнуўся да таго.
Мішаня, ты калі да вечара адшукаеш у кніжцы сваёй якісь анекдот пра тых, што ўсё глядзяць, то пасля вячэры, Андруха павярнуў галаву улева і паглядзеў на Віцька, седзячага з адвісшай сківіцай, Віцёк, магчыма, ужо і глядзець перастане.
Мішаня, давай я затарабаню, грымнуўшы конаўкай па стале, ускочыўшы з месца, Віцёк усхапіў мех з рыбай і накіраваўся да дзвярэй.
-	Віцёк, ты, нясучы прыгаворывай: тарабанься, рыбка, вялікая ды маленькая, Андруха падкінуў кпіну у бок Віцька і заўсміхаўся, устаўшы з-за стала.
Я табе на-та-ра-ба-ню, кінуўшы рэпліку на выпад Андрухі, трымаючы мех у правай руцэ, Віцёк знік за дзвярыма.
15.
Фёдар, дзядзя Фёдар, ну, у цябе пачуццё гумару гэткае, што на ўсіх нас хопіць ды яшчэ і табе застанецца, пасля абеду выйшлі ўсе разам папаліць тытунь каля балка сталовай-кухні, і да Фёдара звярнуўся Юрась-Фаза, і як табе ўдаецца амаль усё ў гумар пераводзіць ды на ўсё знаходзіць свае тлумачэнні?
Што тут шукаць, Фёдар зацягнуўся цыгарэтай, паглядзеў у бок верталётнай пляцоўкі і заўважыў каля адбудаванай лазні Віцька з брыгадзірам Мікалаевічам, мой гумар гэта мой гумар, але, Фёдар з-пад ілба агледзеў паглядаўшых на яго таварышаў, але ўсяму ёсць свая мерка, усё калісьці заканчваецца, мой гумар таксама не бязмерны.
-	А потым што? Юрась-Фаза спытаў, нібыта неўпапад, і замоўк, круцячы галавой па баках і аглядаючы хлопцаў.
-	Потым, братка, у залежнасці ад абставінаў.
Народны метад? Юрась, спытаўшы, зацягнуўся цыгарэтай.
■t. . 99 . .■ п
-	I народны, і свой, у залежнасці ад запатрабаванасці і па абставінах, Фёдар прытаптаў выкінутую цыгарэту, адыйшоў ад гурта хлопцаў на некалькі крокаў і пагладзіў сабаку Дзіну, што тапталася непадалёку.
-	Фёдар, вось чамусьці Дзіна толькі Яўсеевіча ды цябе прызнае, як я назіраў, то і пад час працы нярэдка яна каля цябе ашываецца, цікава, брыгадзір Мікалаевіч падыйшоў з Віцьком да гурта хлопцаў і паспрабаваў пагладзіць Дзіну, але сабака адскочыла на недасягальную адлегласць, прыпусціла галаву і моўчкі і недаверліва паглядала на таго ў нерухомасці. Так, хлопцы, усе тут, Фёдар, давай да гурта бліжэй.
Мікалаевіч у добрым настроі, крыху ўзхвалявана даводзіў брыгадзе далейшы расклад працы:
-	Справы ў нас добра пайшлі, у тэрміны укладваемся. Фёдар, з парады Віцька, пасля абеду бярэш у памочнікі Андруху і займаешся печкай, як канкрэтна рабіць я падыйду, удакладнім. Цэгла, гліна, пясок, цэмент, усё ёсць. Астатнім займацца аддзелкай, накіравальныя напачатку трэба панадбіваць на сцены, потым на іх вагонку, якая ў наяўнасці ёсць больш, чым напалову. Назаўтра будзе верталёт з электрыкамі з мясцовага ўпраўлення, з тым верталётам і вагонка прыбудзе. Абяцаюць зваршчыка-сантэхніка прыслаць ды тры ці чатыры працаўніка, каб дапамагчы па добраўпарадкаванню тэрыторыі. Разклад зразумелы, пад час працы, калі што спатрэбіцца, Віцёк удакладніць. Адпачніце яшчэ крыху, і за працу, я пайду, трэба гасцей да верталёта правесці.
Угледзеўшы вавёрку, што скакала па галінках лістоўніцы за балком сталовай, Фёдар адыйшоў ад гурта хлопцаў, назіраючы за ў добрым вясновым настроі маленькай жывой істотай, на кароткі тэрмін адасобіўшыся ад нейкіх там пастаўленых працоўных задач ды непатрэбнасці высвятлення адносінаў паміж таварышамі па працы, і ачуў урэшце-рэшт, што і сапраўды прыйшла вясна. За нейкія амаль два тыдні пасля растайвання
снега, сыхода крыгахода ды шугі па рацэ, што усталявалася ў сваім звычайным рэчышчы, наваколле забруіла не тое што вясновым, а амаль ужо летнім краявідам.
16.
-	Бачыш во, за працай надта і не было часу заўважаць нам. як расквітнела наваколле, падыйшоўшы да Фёдара, цясляр Барыс распавёў гаворку.
-Так, прырода забруіла, лісточкі з’явіліся на бярозках, на лістоўніцах ужо вось і новыя іголачкі зазелянелі. Глядзі, так і травяныя расліны так хутка ўзняліся, а паветра якое цудоўнае, свежае. Дыхаецца з адчуваннем, і сапраўды, на поўныя грудзі, Фёдар, глянуўшы на падыйшоўшага таварыша спытаў:
-	Чаго ты, Барыс, мне здаецца, у кепскім настроі, Фёдар запаліў цыгарэту і глянуў у бок хлопцаў перад дзвярыма сталовай.
-	Ды сягоння жа табелі за месяц працы з прарабам Аляксандравічам адбудуць верталётам на базу, Барыс запаліў цыгарэту, я ж разлічываў на добры заробак, як заўсёды і было на вахтах у мяне, а тут за гэты месяц, Барыс зацягнуўся цыгарэтай і зрабіў паўзу, мне трэцюю катэгорыю вывелі, вось таму і кепскі настрой.
-	Ды што ты кажаш, за вуглы, што бензапілой выводзіў, ды трэцяя? Ды з чаго гэта так атрымалася? Фёдар глянуў на пахмурны выраз твару таварыша і вытарашчыў вочы.
-	Трэцяя, а якая ж яшчэ. Бачыш вунь фраера, Барыс, у пальцах правай рукі трымаючы цыгарэту, паказаў у накірунку, дзе Юрась-Фаза спрабаваў наблізіцца да сабакі Дзіны, ды тая, тупаючы з месца на месца, не жадала таго падпускаць, рычэннем выказываючы знак, каб той не набліжаўся.
-	А гэты пры чым да трэцяй тваёй?
-	Ну, як пры чым, ты ж бачыў, як зруб ставілі на лафет, Віцёк з аднаго боку бензапілой працаваў, запілы на вуглы па
шаблону рабіў, ну, а я з другога, ціхенька кажучы Фёдару, Барыс умоўна жэстыкуляваў рукамі, Фазу брыгадзір паставіў бярвенні прымаць, што ты знізу на зруб падаваў.
-	Так, адразу гэтак і было, гэтак і працавалі.
-	Адразу, ды бярвенні на зруб прымаць трэба, ды паварачываць пад запілку, ды мох высцілаць, ды потым паверх запіленае бервяно выкладваць, ды потым шканціць. Ты ж бачыў, што потым гэтым Павел займаўся.
-	А бензапілу Фаза дзе ўзяў, яе ж напачатку не было? Фёдар задраў галаву ўгору і спрабаваў пабачыць знікшую з відавоку вавёрку.
-	Ды вунь яна, глядзі правей, вунь на высокім дрэве, пабачыўшы скачучую па галінках высокага дрэва вавёрку, Барыс заўсміхаўся, а бензапіла тая ў генератарнай была, там на магніце правадок адляцеў быў. Ды ён жа, Фаза, адрамантаваў.
-	Зразумела, успомніў, як зруб майстравалі, і Мікалаевіч, падыйшоўшы, казаў, што во электрык, а бензапілой валодае, як запраўскі цясляр, пасля гэтай прамовы твар Фёдара займеў іранічны выраз.
-	Ты зразумеў правільна, бачыў жа, як гэты запраўскі цясляр пачынаў бензапілой працаваць, то я заўсёды ўбок адыходзіў. Ен жа трымаў яе на выцягнутых руках, баючыся, на адлегласці ад сябе. Гэта небяспечна: піла, казырнуўшы, інэрцыйна можа пайсці ў любы бок.