За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
- Ну, вось тут за апошні месяц ты якую катэгорыю па заробку атрымаў, трэцюю. Ленавата працуеш, тут жа за тое. што прыбыў сюды, грошай не атрымаеш, іх жа трэба зарабляць, Аляксандравіч паспрабаваў неяк аргументаваць сваё, як яму самому падалося, неўпапад выдадзенае тлумачэнне.
- А мяне, Аляксандравіч, мой заробак задавальняе. Я во тут, у тайзе, дыхаю свежым паветрам, любуюся таёжнымі краявідамі, харчуюся свежапрыгатаванай ежай, цішыня. спакой.
Рыбу сам вуджу ў вольны ад працы час на рацэ. Я сюды болей за ўражаннямі прыбыў, пакуль малады. Маючы жаданне свет паглядзець, я адчуваю сябе тут, і сапраўды, дзіцём прыроды.
- Ну, галоўнае што ты задаволены, Аляксандравіч, павярнуўшы галаву ўлева, паглядзеў на стояўшага побач брыгадзіра Мікалаевіча.
- Ды на наступны месяц, што тут яму працаваць яшчэ дзесяць дзён, думаю, што пацягне Рэйнджэр наш на першую катэгорыю, Мікалаевіч заўсміхаўся, зараз во працуе, напружыўшыся на ўсе свае сто магчымых працэнтаў.
- Ну, калі патрэбна, то я, Сярога крыху засмуціўся, магу і напружыцца дзеля агульнай справы.
Верталёт, узняўшыся над тайгой, абляцеў традыцыйна кругам над базай, ўзяў патрэбны накірунак і хутка знік з відавоку.
23.
Глянуўшы на гадзіннік, крыху паразважаўшы ды выйшаўшы з парылкі, дзе разам з Юрасём-Фазай Віцёк майстраваў палок, ён прайшоў з пакоя для мыцця праз пакой адпачынку ў прыхожую, агледзеў рэшты аб’ёмаў працы па набіццю вагонкі і звярнуўся да Фёдара.
- Фёдар, шмат яшчэ ў вас працы.
- Ды не, мне трэба дакласці апошнія тры рады, а потым на гару перабяромся. Дымаход адтуль на дах нам засталося вывесці, і ... фініш!
- Добра, Віцёк, глянуўшы на Сярогу-Рэйнджэра, падбіваўшага вагонку да столі з высокага табурэта, звярнуўся да таго, Рэйнджэр, ну, ты асцярожней з гэтым табурэтам, не рызыкуй. Там, на мансардзе, козлік нядрэнны стаіць, мо з яго зручней будзе.
Ды не, Віцёк, я ж росту высокага, з козліка таго нязручна мне столь падбіваць, выгінацца спіной давядзецца, з табурэта мне як і трэба, зручна, Сярога адарваўся ад занятку і з незада-
ns mm
За зацяненнем Поўначы воленым выразам твару глянуў, стоячы на табурэце, з-пад столі на Віцька маўляў, навошта ад працы адрываеш, час аднімаеш. Так, хлопцы, палова дзевятага вечару. Мішка-кухар падыходзіў, казаў, калі што, на вячэру раней прыходзьце. Хадзем падсілкуемся і да паловы адзінаццатага крыху адпачнем, калі да раніцы ўправімся, тады баста.
Слухай, а што ты тут, я пільна гляджу, ежу толькі гатуеш, а самы дзелавы, ну, быццам ты тут самы галоўны, зваршчык-сантэхнік, жуючы сваю грэцкую кашу з аленінай, як падалося хлопцам, недарэчна зробленым выпадам у бок повара, звярнуў на сябе такім чынам ўвагу.
Табе што, братка, не здаровіцца, ці цябе там на базе дрэнна кармілі, ці ты, адбываючы адсюль паслязаўтра, закарцеў уміг у галоўнага тут пераўвасобіцца? Мішаня-повар, трымаючы апалонік над каструляй, звярнуўся да хлопцаў, калі хто жадае дабаўкі, падыходзьце, нагатавана дастаткова.
Дабаўкі, не ўнімаўся зваршчык-сантэхнік, гэткія порцыі панакладваў, што і без дабаўкі не з’ясі, жывот трэсне. А як спісваць прадукты будзеш? Калі па поўнай, то ў хлопцаў столькі павылічваюць з заробкаў за харчаванне, што з голым шышом дадому вернуцца, колькі я во тут, то ты ўсё валіш ды валіш. У вас што, заўсёды гэтакія навароты?
Апрача наваротаў, нярэдка ў нас ёсць і дэлікатэсы, Віцёк з зацікаўленасцю паглядаў на наваспечанага аратара, прыкідваючы ў мазгах, як лепей гэтага фраера асадзіць на яму адведзенае сантэхнічнае месца, ты, братка, сярод нас не першы дзень, а ніхто пакуль ні імя тваё, ані прозвішча не ведае. Так сказаць, інкогніта прыбыў, інкогніта і адбыў.
- А вам яно трэба, імя маё ды прозвішча, зваршчык-сантэхнік, трымаючы лыжку над міскай, напружыўся, праглынуўшы ежу
- Ды яно і не трэба, каму цікава будзе, у табелі пабачаць, што ты за птушка такая залётная, Андруха, седзячы за сталом насупраць залётнага незнаёмца, закруціў па баках галавой.
іі9 ******
Еўдакімам мяне клічуць, расслабіўшыся, зваршчык-сантэхнік прыпусціў галаву над міскай, нібыта разважаючы, як гэта ўсё з’есці, — не, не Еўдакім я, Анатоль, Анатоль Г апееў.
- Анатоль, а чаго гэта ты сярод нас нейкі не-аа-дээк-ваатны, Юрась-Фаза ўстаў з-за стала, падыйшоў да пліты і спытаў у повара, Мішаня, а рыбка ў нас на дэлікатэс маецца па твайму рэцэпту?
- Абавязкова, як заўсёды, повар зняў крышку з вялікай каструлі на пліце і паказаў далонню правай рукі, калі-ласка, частуйцеся, на ўсіх хопіць.
- Я неадэкватны? Ды я самы адэкватны з усіх знаходзячыхся тут, Анатоль узняўся з-за стала, падыйшоў да пліты, а мне можна пачаставацца вашым дэлікатэсам?
- Ды бяры, калі-ласка, частуйся, повар адыйшоў на крок убок, каб Анатоль змог дацягнуцца да каструлі з рыбай.
- Я тут самы адэкватны, таму што я ўжо сваю, пастаўленую мне баявую задачу выканаў: ваду падвёў і халодную,і гарачую. Пасля вячэры пайду адпачываць, а вам яшчэ да раніцы змагацца.
Віцёк, устаўшы з-за стала, падыйшоў да пліты, дацягваючыся правай рукой да каструлі за рыбай, як бы незнарок піхануў злёгку левым плячом развярнуўшагася адыходзіць Анатоля ў левае плячо. ЕІрысеўшы на сваё месца, Віцёк завёў гаворку пра добраўпарадкаванне тэрыторыі і звярнуўся да ўплятаючага за абедзве шчакі марынаваную свежапрыгатаваную рыбу Анатоля.
- А ты, братка, назаўтра чым займацца будзеш? Верталёт за табой ды дэмбелямі прыбудзе паслязаўтра.
- Назаўтра адпачываць, а што жа яшчэ мне рабіць?
- Ну-у, Віцёк, пакруціўшы галавой, агледзеў хлопцаў і як бы абыякава прамовіў, твая справа, ды тады назаўрта ў табелі ў цябе выхадны дзень стаяць будзе. Калі цябе гэта задавальняе...
Анатоль, праглынуўшы ежу, прызадумаўся, гледзячы на Віцька.
- Ну, калі які занятак мне знойдзецца, то я не супраць яшчэ дзень папрацаваць тут.
- Калі згодны, назаўтра далучышся да двух тых хлопцаў, што займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Разам з імі потым верталётам і адбудзеш.
- Згодны, што мне час марнаваць дарэмна, грошы трэба зарабляць, наліўшы ў свой кубак кіпеню, заварыўшы каву з цукарам, выдзеленую па просьбе Мішаняй-поварам, сказаўшы, што пойдзе адпачываць да раніцы, Анатоль нетаропка, нясучы свежапрыгатаваную каву перад сабой у правай руцэ, выйшаў праз прыадчыненыя дзверы балка кухні-сталовай.
- А казачок гэты засланы, не іначай, Андруха, усміхаючыся, выдаў сваё ўражанне, паглядаючы на рэакцыю Віцька.
- А як жа, не ў казку мы сюды патрапілі, не ў казку, Віцёк паставіў рукі лакцямі на стол, склаў разам далоні, паволі стомлена пакруціў галавой і агледзеў хлопцаў, адна справа, што брыгадзір Мікалаевіч кожны вечар з базай на сувязі па рацыі, альбо калі-нікалі Яўсеевіч. Ці прараб наш Аляксандравіч там пра нашы справы распавядзе. А калі вось такі во дзятлік, Віцёк пастучэў пальцамі правай рукі, сціснутымі ў кулак па сталу, гэта ўжо іншы ўзровень, іншая прыступка ведання там, што да чаго, ды як у нас тут.
24.
Зацягнуўшы інструмент, ночвы, патрэбную колькасць цаглінаў па драбінах на гару лазні, зрабіўшы ў ночвах адпаведны раствор з гліны, пяску ды крыху цэменту. Фёдар з Андрухай прыселі каля дзверцаў гары, каб адпачыць, углядаючыся ў прыцемак ночы.
- Глядзі во, у начы тут не так цёмна. як ў нас. Лета надыйдзе, то будзе магчымасць і газету чытаць, Фёдар запаліў цы-
гарэту, а на Палярным крузе ды за ім, дзе ў свой час давялося пабываць, сонца летам наогул не заходзіць, круціцца навідавоку цэлыя суткі табе над галавой па небе.
- Цікава, Андруха запаліў цыгарэту, магчыма, і мне пашанцуе туды калі патрапіць, пабачыць. Фёдар, а колькі нам тут яшчэ выкладваць?
- Зараз, Фёдар, падсвяціўшы запалкай, глянуў на гадзіннік, зараз палова чацвертай гадзіны ночы, Фёдар быў у задуменні, гледзеў на неабкладзеную металічную дымавую трубу, што выходзіла за дах, дзесьці, Андруха, гадзін да сямі раніцы змайструем і абкладзем.
- Фёдар, ты яшчэ ўцямліваеш?
- Уцямліваю.
- А я ўжо не.
- Андруха, давай яшчэ цагліну, выклаўшы пададзеную, запатрабаваўшы наступную ды не атрымаўшы патрэбнае, Фёдар паглядзеў у бок, дзе ляжалі падрыхтаваныя цагліны. Андруха, прысеўшы каля ўцепленага шклаватай бака халоднай вады, абапёршыся на таго спіной, спаў, пераможаны вялікай стомай, павярнуўшы галаву крыху на левы плячук, трымаючы рукі ўздоўж тулава. Зразумела, малады хлопец. прытаміўся.
Выклаўшы астатнія тры цагліны, прасунуўшы тыя праз дзіркі каля трубы вышэй за ўзровень металачарапіцы даху, Фёдар глянуў на гадзіннік. Сем гадзін трыццаць хвілін раніцы, як і разлічваў, вопыт ёсць вопыт. Яго, як кажуць, ды яго вялікасць майстэрства не прап’еш, ды тут і выпіць няма чаго. Вакол тайга ды дзікія звяры, і ніводнай крамы паблізу. Фёдар заўсміхаўся. Прысеў каля Андрухі, абапёршыся спіной аб бак халоднай вады, запаліў цыгарэту.
Праз рамку адчыненай дзверцы гарышча лазні Фёдар убачыў, як па сінім моры ў ясны сонечны дзень аднекуль ды некуды з надзьмутымі ветразямі паволі ідуць караблі розных памераў ды прызначэнняў Вунь баявы, вялікі, з гарматамі навідавоку з
левага па хадзе таго боку, а вунь крыху меншых памераў гандлёвы, з настаўленымі на палубе ў два рады, адна на адну, бочкамі. Пасля ўбачанага наступнага з надзьмутымі ветразямі ды людзьмі на палубе, махаючымі камусьці рукамі, Фёдар, напрогшы мазгі, матлянуў па баках галавой. Якія караблі, адкуль ветразі? Гэта ж аблокі ў ранішнім сонечным небе. Во блін, двое сутак без сну і амаль адпачынку, акрамя часу прыёма ежы, гэта ж міражы.
Ён падпоўз да дзверцаў гары, глянуўшы ўніз, нейкі тэрмін паразважаў, ці хопіць сілаў злезці долу. Паволі выбраўся на драбіны, прыступка за прыступкай зніжаўся, пры кожным саступе перамагаў жаданне вось так, стоячы на нахіленых драбінах, трымаючыся абедзвюма рукамі, прыпаўшы да вось гэтай во нахіленай апоры, заснуць. «Звалішся, трэба злазіць, звалішся, трэба злазіць,» казаў сабе ў думках, разважаючы, што можа лепей было б там наверсе адпачыць, прылегчы паспаць, цёпла ж ужо. Саступіўшы з апошняй прыступкі на зямлю, Фёдар супакоіўся, абыйшлося. He заўважыўшы нікога на тэрыторыі, вырашыў перш, чым пайсці адпачываць, завітаць у пабудову лазні. Фёдар паволі ўзняўся па прыступках ганку на мансарду і прайшоў у калідор праз незачыненыя дзверы.