• Часопісы
  • За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

    За зацяненнем Поўначы

    Валеры Скакун

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    76.06 МБ
    -	Гэта, братка, не да мяне. Мяне сюды не рыбу вудзіць закінулі верталётам.
    -	А да каго?
    -	Звярніся да Мішані-повара альбо да Віцька, ён тут па вудзенню рыбы галоўны.
    -	А чаму ён галоўны?
    -	Таму што пагадзіўся, падпісаўся на гэта.
    Пабачыўшы Яўсеевіча, выйшаўшага з дома на ганак, трымаючага на правым плячы карабін. а ў левай руцэ рукзак, матлянуўшы яму галавой, маўляў выпраўляемся, Фёдар ціхенька ўвайшоў у балок пражывання, апрануў цёплую вопратку, і гэтак незаўважна выйшаў, каб не пабудзіць адпачываючых хлопцаў, і хутка пашыбаваў да ракі.
    -	Яўсеевіч, а чаго гэта, як за паваротам улева пайсці па рацэ, то тут дзе-нідзе такія вялікія магутныя дрэвы выраслі, a некаторыя з іх абгарэўшыя. Тут што, калісьці пажар адбыўся?
    Яўсеевіч, заглушыўшы японскі рухавік дзюралевай лодкі-казанкі, прыўстаў з сядзення, нахіліўся за борт, зачэрпнуў вайсковым кацялком вады, папіў сам і працягнуў кацялок Фёдару. Спатоліўшы смагу трыма глыткамі, Фёдар падзякаваў.
    -	Так, тут у семідзесятыя гады дваццатага стагодзя вялікі пажар адбыўся. Лета дужа спякотнае тады выдалася, шмат гектараў тайгі тады павыгарала, а там, дзе зараз наша база пабудавана, усё павыгарэла ўшчэнт, пад самыя карані. Таму і тайга зараз там невысокая ды густая, адрадзілася за гады, прырода.
    Пасля чарговага павароту па рацэ направа на правым беразе па руху маторкі, Фёдар заўважыў пабудаваны на высокім беразе гожы і дыхтоўны драўляны дом, гаспадарчыя пабудовы, лазню, агароджаныя драўляным шчыкетнікам, і з зацікаўленасцю звярнуўся да Яўсеевіча.
    -	Яўсеевіч, а што гэта за сядзіба такая збудаваная зараз убачылі, у самой ў тайзе, пражывае хто там?
    Яўсеевіч, кіруючы лодкай-казанкай прыстасаваным аўтамабільным рулём, узяў бліжэй да правага берага, скінуў газ і сцішыў ход.
    -	Тут пражывае паляўнічы-прамыславік з жонкай ды сынам. Мінулы раз, калі я сеткі ставіў, да яго зарульваў, сябруем мы з ім, параўняўшыся з сядзібай, Яўсеевіч яшчэ больш сцішыў рух лодкі, сягоння, бачыш, ніхто не выйшаў да берага, значыць, дзесьці яны ў тайзе. Пачатак лета, заняткаў зараз шмат, Яўсеевіч, даўшы газу, накіраваў лодку да сярэдзіны ракі, нам яшчэ пяць кіламетраў, і на месцы будзем прызначэння.
    Прычаліўшы лодку да правага берага, спрытна выскачыўшы, Яўсеевіч прывязаў яе вяроўкай да дрэва і матлянуў знакам рукі Фёдару.
    ннн ізо
    
    Валеры Скакун * Ф S # А f
    -	Цікава, Яўсеевіч, рака вунь дзе, унізе метра тры-чатыры, а зверху во возера. А дрэвы такія магутныя, у два абхваты, не меней.
    Яўсеевіч, хутка накачаўшы нажным насосам двухмесную гумавую рыбацкую лодку, што была прыхавана каля вялікага дрэва, загадаў Фёдару ўзяць карабін ды рукзак, заскочыў ў спушчаны на ваду плывучы транспарт і прыладзіў вёслы.
    -	Адпіхні крыху ад берага ды запрыгвай, толькі падай мне карабін ды рукзак.
    Пакуль Яўсеевіч веславаў ў вядомым яму накірунку, тым часам, седзячы на драўлянай лавачцы, Фёдар з зацікавасцю хлапечай аглядаў навакольныя краявіды.
    -	Што, не даводзілася такога пабачыць, Яўсеевіч, усміхаючыся, звярнуўся да Фёдара, бачыш якое возера вялікае, некалькі пратокаў сыходзяцца да цэнтра, куды мы зараз і накіроўвываемся, пасля сядзеш на вёслы, а я сеткі здымаць буду.
    Берагі, паросшыя ў асноўным нізкарослымі таёжнымі дрэвамі, лістоўніцамі, бярозкамі ды хмызняковымі раслінамі, што павырсталі і па пратоках з вады, некранутасцю даўніны стагоддзяў, насычалі Фёдара ўраджаннямі бачання вось такога пышнага захавання прыродай свайго першанароджання, можа ад сатварэння свету.
    -Так, давай, Фёдар, на вёслы а я сеткі буду здымаць.
    Пераходзячы на вёслы, саступаючы сваё месца Яўсеевічу, пры выхадзе пратокі на азёрную прастору, Фёдар прыкмеціў з правага боку па ходу лодкі ў пятнаццаці метрах прывязаны за вытыркаючую з вады састарэлую стваліну бярозкі канец рыбацкай сеткі. Зразумеўшы, куды патрэбна веславаць, уладкаваўшыся на месца ды пачаўшы вось гэтае самае дзеянне, Фёдар зразумеў, што не мае аніякага навыка кіраваць гэтакім надзіманым рыбацкім прыстасаваннем і тое не ўсё так проста. Лодка, матляючыся то ўлева, то ўправа, ніяк не жадала ісці ў патрэбным накірунку.
    -	Падвяслоўвай да сеткі, падвяслоўвай да сеткі, Яўсеевіч даваў парады, стоячы на каленях, і нейк дацягнуўся правай рукой да патрэбнага ствала бярозкі, стоп машына, ну, што ты вяслуеш не так, як патрэбна, трымаючыся правай рукой за ствол бярозкі, Яўсеевіч загадаў, так, так, а зараз у накірунку, адкуль сетка з вады выходзіць, вяслуй няспешна, а я яе здымаць буду. Бяры крыху лявей па накірунку, каб сетка з правага борта ішла, зразумела.
    Седзячы на вёслах, спіной па накірунку вызначанага шляху і пачаўшы веславаць, Фёдар, упершыню патрапіўшы на гэтакі плавучы сродак, спрабаваў уцяміць, што гэта азначае, браць крыху лявей па накірунку руху, каб сетка ішла з правага борта. Ці то ад ягонага веславання, ці то ад таго, што Яўсеевіч выбіраў сетку з нацягам, лодка ішла па накірунку руху то ўлева. то ўправа. Вырашыўшы выправіць накірунак лодкі, пры чарговым веславанні пайшоўшую ўправа, Фёдар, рэзка веслануўшы левай рукой адпаведна з правага борта па ходу, надаў плавучаму сродку энергіі закруціцца ўлева супраць гадзіннікавай стрэлкі так, што Яўсеевіч, знаходзячыся спераду лодкі, стоячы на каленках, аказаўся на патрэбным накірунку руху сеткі.
    -	Што ты творыш, вяслуй, вяслуй управа, Яўсеевіч, павысіўшы голас, ажно закрычэў, управа вяслуй, выпраўляй.
    He ўцяміўшы. што да чаго, ды ў якое ўправа, ды чым веславаць, усхвалявана разгубіўшыся, Фёдар, веслануўшы левым вяслом у той жа бок, а правым у процілеглы, раскруціў сваімі намаганнямі лодку так, што яна, хутка закруціўшыся на месцы супраць гадзіннікавай стрэлкі, прыпынілася толькі, калі зрабіла два з паловай абароты. Фёдар, не ведаючы, як яе спыніць, толькі і нахіляў наперад спіну згінаючы, як мага ніжэй долу галаву, каб пры абаротах лодкі не заблытацца самому ў сетку, адзін KaHeu якой з нацягам трымаў Яўсеевіч, а другі знаходзіўся на дне возера з прывязаным важкім грузілам.
    Пасля спынення плавучага сродка Фёдар, узняўшы галаву, пабачыў цікавае відовішча і пачаў, стрымліваючыся, заходзіцца са смеху. Стоячы на каленях спераду лодкі, за яго спіной Яўсеевіч, абматаны з грудзей да галавы на два абароты сеткай, трымаючыся за борт далонямі, выпучынымі вачыма скрозь сетку глядзеў на яго. Каля левай шчакі ды злева падбародка, памахваючы хвастом, уладкаваўся карась даўжынёй мо сантыметраў дваццаць пяць. Яшчэ некалькі карасёў, патрапіўшы ў сетку, абляпіўшыя з усіх бакоў тулава Яўсеевіча, уцямліваючы, дзе гэта яны зараз апынуліся, паволі памахваючы хвастамі, зыркаючы наўкола вачыма, раскрывалі ды закрывалі, як падавалася Фёдару, ад здзіўлення свае раты. А карась тут і сапраўды нічога так, ладны такі, што дома зрэдку калі вывудзіш. Ледзь стрымліваючыся са смеху, каб не ўзарвацца ў рогат, ацаніўшы тутэйшых карасёў, Фёдар уцямліваў, у які бок патрэбна веславаць, каб хутчэй вызваліць Яўсеевіча з гэтага такога прыкольнага палону.
    -	Што ты тут накруціў мне, што яшчэ за гым-гым? Яўсеевіч заварочаў па баках галавой ад таго, што здаравенны карась, вісеўшы ў сетцы на твары галавой каля левага вуха ад шавялення Яўсеевічавай сківіцы, спрытна матляючы хвастом, лупцаваў таго па падбародку так, што гукі плясь, плясь, плясь, плясь разносіліся далёка ад месца размяшчэння лодкі з патрапіўшымі ў недарэчнасць рыбакамі, давай, выварочвай назад, плясь, плясь, плясь, плясь: карась, затурбаваўшыся зноў, выдаў па падбародку Яўсеевіча хлёсткія ўдары хвастом.
    -	Зараз, Яўсеевіч, выпраўлю, толькі разабрацца трэба, куды мне веславаць, ледзь стрымліваючы смех, уцяміўшы, што патрэбна веславаць па гадзіннікавай стрэлцы, апусціўшы вёслы ў ваду, Фёдар паволі пачаў выпраўляць становішча.
    Пасля трэцяй знятай сеткі, вяслуючы да чацвертай, у тую завадзь, што паказаў Яўсеевіч, Фёдар хацеў было сказаць, што ў яго атымліваецца амаль, як і патрэбна, трымаць лодку на вадзе па патрэбным накірунку, ды Яўсеевіч яго аперадзіў.
    -	Бачыш во, у цябе ўжо і атрымліваецца амаль належным чынам. Наступны раз, я думаю, абыйдзецца без недарэчнасцяў. А кажуць, што два разы ў адну раку не ўваходзяць.
    -	Яўсеевіч, вы аб чым? падвяслоўваючы лодку да апошняй пастаўленай сеткі, Фёдар запытаўся, не зусім уцяміўшы ў сэнс гэтых словаў.
    -	Ды ўсё аб тым, Яўсеевіч усміхнуўся, у мінулым годзе, калі дом адбудоўвалі, то я таксама браў сюды беларуса, Яўсеевіч, гэкнуўшы, заматляў па баках галавой, ты ведаеш, ён, як і ты сягоння, мяне тады абкруціў вось так той сеткай з карасямі. Рагатаў ён тады так, што рэха разносілася па ўсёй гэтай во акрузе. Потым нічога, асвоіўся, і без прыгодаў ды недарэчнасцяў яшчэ два разы мы з ім карасёў тут спраўна вудзілі сеткамі.
    Паклаўшы спушчаную гумавую лодку ды сеткі на месца схова, даручыўшы Фёдару рукзак з карасямі, ускінуўшы на правае плячо карабін ды паказаўшы Фёдару знак рукой рухацца да лодкі, Яўсеевіч ішоў ззаду, азіраючыся па баках.
    -	Яўсеевіч, а што ты па баках галавой круціш, хіба пярнатых, калі з’явяцца, з карабіна зручна браць?
    -	Я не пярнатых выглядаю, а раптоўна каб нас з табой гаспадар тайгі не сустрэў тут. Таму і карабін з сабой, каб калі што, абараніцца. Мы тут гасьцюем, братка, гасьцюем.
    Мінаючы сядзібу паляўнічага-прамыславіка пры вяртанні на базу ўніз па цячэнню цяпер з левага борта, павярнуўшы лодку па ручве ўлева амаль на дзевяноста градусаў, Яўсеевіч прыўстаўшы з месца, глянуў праз акуляры над ветравым шклом, рэзка даўшы газу, і паскорыў ход лодкі.
    Праз нейкіх сто метраў заглушыўшы матор, схапіўшы карабін, перазарадзіў яго і зрабіў два прыцэльныя стрэлы ў пралятаючую невысока наперадзе невялікую зграйку дзікіх качак. 3 другога стрэлу адна качка, уздзёрнуўшыся ўверх наперад, абмякшы крыламі, і зляцела ўніз да вады, астатнія, злажыўшы
    крылы, дзюбамі ўніз сіганулі да вады і, даўшы нырца, зніклі з відавоку, бліснуўшы сваім рознакаляровым апярэннем.
    Яўсеевіч завёў матор, падруліў да ўпаляванай качкі, сцішыўшы хаду, і спрытна левай рукой закінуў здабычу ў лодку. Даўшыя нырца качкі вынырнулі з-пад вады, хутка ўзняліся ў паветра, збіўшыся ў зграйку, і даліся наўцёкі над ракой уніз па цячэнню. Рэзка газануўшы ўслед, наблізіўшыся да ўцекачоў, выключыўшы рухавік і спрытна ўхваціўшы карабін, зрабіўшы два стрэлы, Яўсеевіч паруляваў, сцішаючы хаду лодкі да з другога стрэлу абмякшай і зляцеўшай у ваду качкі. Астатнія, як і ў папярэдні раз, склаўшы крылы, дзюбамі ўніз далі нырца і зніклі пад вадой. каб уратавацца ад небяспекі. Яўсеевіч, паклаўшы карабін на карму, спрытна левай рукой ухапіў з вады яшчэ адну напаляваную качку і закінуў яе ў лодку.