За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Першынства Комі АССР па лыжных гонках. Валеры Скакун. Лыжная гонка на 15 км. Г. Сыктыўкар, 1989 г.
ў вузлы і ў вачах з’явілася пялёнка, ды з чагосьці мне падумалася, а дзе жа той другі ў чырвонага колеру лыжным камбінезоне. Выкатваючы з лесу на паляну, мінаючы шыльду ў пройдзеных сорак пяць кіламетраў і павярнуўшы ўправа, заўважыў, што стаіць наперадзе сыйшоўшы з трасы па ходзе на левы бок, у маляўнічым месцы каля прыгожых бярозаў, добра мне знаёмы, той, другі бягун ў чырвоным колеры камбінезоне і, зразумеўшы, што мускулы ягоныя завязаліся на вузлы, перабраў, па ўсяму тулаву з ног да галавы, сцішыўшы хаду прапанаваў таму выцягвацца, паспрабаваць пайсці за мной. Той, гледзячы на мяне пашыранымі вачыма, нярвова ўздымаючы рукі ды тыркаючы лыжнымі палкамі ў снег, прамовіў, што не магу, не магу, мускулы ўсе скавала, не магу, не магу. Крыху мінаючы стоячага таварыша, на момант прыпыніўшыся, добра ведаючы, што гэтак рабіць нельга напрыканцы пяцідзесяцікіламетровай дыстанцыі, адчуў, як мае мускулы пачынаюць сковывацца, напрач вяжучыся ў вузлы. Уздзёргваючы рукі ўгару і ўтыркаючы раз-пораз лыжныя палкі
ў снег, затупаўшы на месцы нагамі і крыху нахіляючыся наперад тулавам, каб развязаць мускулы спіны і самаму не застацца гэтак жа скаваным стаяць, прадоўжыў паволі рух наперад, час ад часу ўздымаючы разам рукі і б’ючы палкамі ў снег. Я прапанаваў таварышу выцягвацца на лыжню, чапляючыся за мяне, бо на пад’ёме стаяць трэнеры, якія дадуць галушку хлеба з соллю альбо салявую таблетку. Соль разганяе назапашаную пры праходжанні марафонскай дыстанцыі у мышцах малочную кіслату, якая і выклікае іх скоўванне. Прадоўжыўшы ісці па дыстанцыі, азіраючыся, усё казаў я таварышу, каб выцягваўся, а той, стукаючы палкамі ў снег, усё мовіў, не магу, не магу, не магу, мышцы скавала, і пачаў, стоячы на месцы, падскокваць на лыжах. Азірнуўшыся яшчэ раз і крыкнуўшы таму, маўляў, давай, чапляйся, узрадавана заўважыў, што таварыш, у чарговы раз падскочыўшы на лыжах на месцы, ды таргануўшы палкамі ў снег, каля прыгожых бярозаў рушыўшы-такі з месца, пачаў выбірацца на лыжню. Выправіўшы і сваё становішча, прадоўжыўшы ісці па дыстанцыі і ў некалькіх месцах на пяці застаўшыхся кіламетрах ужываў пададзеныя трэнерамі галушкі хлеба с соллю ды адну салявую таблетку, праз пелену ў вачах ледзь распазнаючы накатаную лыжню, напружаннем нерваў прымушаючы стомленыя, расслабленыя мышцы тулава, падаючыя эйфарыйна сігнал, што хопіць, дастаткова, мы адпрацавалі, пад падбадзёрванне трэнераў на трасе, дабраўся я да фініша той мара-
Першынства Комі АССР па лыжных гонках. Яўген Цімафееў. Лыжная гонка на 15 км, г. Сыктыўкар, 1989 г.
фонскай дыстанцыі. Пасля фініша жанчына, збіраючы нумары ўдзельнікаў, ветліва ўсміхаючыся, падзякавала мне за мае намаганні.
Хлопцы з нашай каманды паднесшы мне цёплую вопратку і тэрмас з гарачым чаем, прапанавалі прайсці ў цёплае памяшканне, на што я адмовіўся, сказаўшы, што дачакаюся фінішу двух таварышаў. Цёпла апрануўшыся, ужываючы з тэрмаса гарачы чай, назіраючы за фінішам удзельнікаў марафонскай дыстанцыі, убачыў праз пятнаццаць хвілінаў, калі ўжо знікла з вачэй маіх пялёнка, як з’явіўся на фінішы таварыш, той, што за пяць кіламетраў да заканчэння гонкі, стоячы скаваным у маляўнічым месцы каля прыгожых бярозаў, выцягнуўся за мной на трасу дыстанцыі. Здаўшы нумар удзельніка ветлівай жанчыне, як я заўважыў, праз пялёнку ў вачах прыкмеціўшы мяне, піўшага стоячы чай, не здымаючы лыжаў, наблізіўшыся co словамі падзякі, працягнуў мне руку, моцна маю паціснуўшы. Пры каньковым ходзе дыстанцыя ў пяць кіламетраў на асобных спаборніцтвах пераадольваецца меней, чым за пятнаццаць хвілінаў. Колькі часу дабіраўся я апошнія тыя пяць кіламетраў, і не ведаю, хвілінаў, магчыма, васемнаццаць-дваццаць, а калі дадаць яшчэ пятнаццаць,
Першынства Комі АССР па лыжных гонках. Трэці злева трэнер Саснагорскай раённай ДЮСШ, Майтар Cnopmy СССР па лыжных гонках Аляксандр Ветраў з выхавашіамі, г. Сыктыўкар, 1989 г.
то атрымліваецца, што таварыш змагаўся з апошнімі тымі пяццю кіламетрамі пяцідзесяцікіламетровага марафона хвілінаў трыццаць пяць, вось гэта ўпартасць праз мэту дайсці. Праз восем хвілінаў, абодва, цёпла апрануўшыся і ўжываю-
чы з тэрмаса гарачы чай, дачакаліся мы на фінішы яшчэ аднаго свайго таварыша ў лыжным камбінезоне чырвонага колеру. 3 цягам часу, нажаль, імёны і прозвішчы тых хлопцаў з Усць-Цыльмы запамятаваў.
Першынства Комі АССР па лыжных гонках. Выхаванец Аляксандра Ветрава. Лыжная гонка юніёраў, г. Сыктыўкар, 1989 г.
16.
На пачатку сакавіка 1986 года Барысаўскім раённым спартыўным камітэтам і СК завода «Аўтагідраўзмацняльнік» праводзіўся. стаўшы традыцыйным, лыжны марафон на пяцьдзесят кіламетраў «Барысаўская лыжня». На той марафонскай дыстанцыі. пераадольваючы пяць кругоў па дзесяць кіламетраў, ідучы ў гурце лідэраў, напрыканцы другой дзесяткі ўзнімаючыся на пад’ём і абыходзячы двух наперадзе ідучых хлапчукоў, што пераадольвалі, па ўзросце, свой марафон на дзесяць кіламетраў, атрымалася невялікая недарэчнасць. Хлапчук, ішоўшы лыжа ў лыжу за таварышам, вырашыўшы перад фінішам таго абыйсці, рэзка прыняўшы ўлева і наступіўшы лыжай на маю правую лыжную палку, зламаў апорную лапку. Ад такога нечаканага здарэння, зразумела, у вачах маіх, гледзячы на таго застыўшага на месцы хлапчука, мільганула абурэнне, а хлапчук той, аддыхваючыся ды зжаўшыся сваёй невялікай постаццю ў камочак, спуджана, вінавата паглядаў на мяне. У імгненне зладзіўшы са сваімі эмоцыямі, нахіліўшыся, падняў я тую абламаную апорную лапку і прадоўжыў ісці па дыстанцыі, адпіхваючыся адной левай сваёй палкай. Напрыканцы пад’ёма
ннн зоз
азірнуўшыся і прыкмеціўшы таго хлапчука ідучым па лыжні да фініша свайго дзесяцікіламетровага марафона, я супакоіўся, ненаўмысна атрымалася. Неўзабаве адзін з трэнераў з ДСТ «Чырвоны Сцяг» падаў мне сваю лыжную палку крыху меншай растоўкі, з якой я і прайшоў да фініша тры кругі па дзесяць кіламетраў. На той марафонскай дыстанцыі, патрапіўшы ў шасцёрку прызавых, заняўшы пятае места, акрамя памятнага медаля, дыплома з часам праходжання той дыстанцыі і прызавой вазы для кветак, ва ўспамінах застаўся хлапчук, выпадкова наскачыўшы мне на лыжную палку і спадзяванне, што з цягам часу ён забыўся на імгненне абурэння ў маіх вачах, а калі і ўспомніць мяне, таго дзядзьку са зламанай лыжнай палкай, то няхай з гумарам і ўсмешкай.
Пра правядзенне лыжнага марафона «Барысаўская лыжня-1986» паведаміў мне, у той час працаваў я трэнерам-выкладчыкам па лыжным спорце Мінскай раённай ДЮСШ, мой трэнер пад час навучання ў энергатэхнікуме Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, які таксама прайшоў тыя пяцьдзесят кіламетраў марафонскай дыстанцыі. Пасля свайго фініша, праз сем хвілінаў, з адыходзячай ўжо пялёнкі з маіх вачэй, дачакаўся я фініша свайго сябра з п. Юбілейны Лінніка Уладзіміра. Выдатны мастак-аматар, у свой час скончыўшый БПІ, пад час навучання ў ВНУ на высокім узроўні выступаўшы на ўніверсіядах па лыжных гонках і біятлоне. Гледзячы на разгублена варочаўшага галавой па баках пасля фініша марафонскай дыстанцыі Уладзіміра, звярнуўся та таго, прапанаваўшы прайсці да каментатарскага аўто і атрымаць памятны медаль і дыплом удзельніка дыстанцыі з часам праходжання. Уладзімір, запытаўшы ў мяне, Валера, ты дзе, і закруціў наўкол галавой, трымаючы рукі перад сабой, грэбаючы імі ў паветры, дадаючы, маўляў, пялёнка ў вачах, дай мне руку. Працягнуўшы сябру руку, давёў я яго да каментатарскага аўто. Неўзабаве, усміхаючыся, са словамі, праходзіць Уладзімір Ліннік, а тым часам упарадкоўваў свой спартыўны інвентар.
3 першага праходжання лыжнага марафона «Барысаўская лыжня» у 1986 годзе, яшчэ ў трох, адным ў 1996 годзе і ў двух, ужо на пачатку дваццаць першага стагоддзя, пашанцавала мне прымаць удзел. Падтрымліваючы сувязь з Мікалаем Канашэнкавым, менавіта цераз яго і даведваўся я пра правядзенне лыжнага Барысаўскага марафона. Выдатна прыгатаваная траса, маляўнічая мясцовасць, высокі ўзровень правядзення спаборніцтваў прывабліваюць прыняць у іх удзел як актыўных спартсменаў, так і ветэранаў лыжных гонак, для якіх жаданне пабыць у атмасферы спартыўных спаборніцтваў па праходжанні марафонскай дыстанцыі рэалізуецца болей не на ўзрозні функцыянальнай падрыхтоўкі, а на падставе мышачнай пямяці.
Адзін з былых выхаванцаў Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага Юры Гардзеюк, працуючы пэўны тэрмін радыёмантажнікам на Мінскім авіярамонтным прадпрыемстве ў 1997 годзе, тры гады як зволіўшыся, станоўча адгукнуўся на прапанову інструктара па спорце прадпрыемства. дзе раней паспяхова працуючы, актыўна ўдзельнічаў у фізкультурна-масавых мерапрыемствах, выправіцца з камандай спартсменаў-авіярамонтнікаў напрыканцы кастрычніка ў Германію ў горад Франкфурт-на-Майне для прыняцця ўдзелу ў штогадовым традыцыйным марафоне на сорак два кіламетры сто пяцьдзесят метраў. Інструктар паведаміў, што галоўнае, што патрабуецца ад Юрыя, гэта прыняць старт для поўнага камплекта ўдзельнікаў каманды і, прабегшы па дыстанцыі кіламетраў пяць, дапушчальна сыйсці, бо сыходзяць там з дыстанцыі марафона па статысціцы амаль палова стартуючых. Гэткая прапанова дабрацца да Германіі заказным аўтобусам цалкам задавальняла Юрыя Гардзеюка, меўшага намер набыць сабе там, у Германіі аўтамабіль і семнаццаць гадоў прайшло, як той не займаўся спортам, праца, клопаты. а пераадолець пяць кіламетраў бегам дапаможа закладзеная ў маладыя гады актыўнымі заняткамі лыжным спортам мышачная памяць.
Прыняўшы старт у агульным гурце ў некалькіх тысяч удзельнікаў, цалкам захапіўшыся святам спорта з традыцыйна высокім узроўнем правядзення штогадовых марафонскіх прабегаў, арганізаваных на належным узроўні пунктаў харчавання, пад падбадзёрванне гледачоў паабапал праходзячай па прыгожым, добраўпарадкаваным вуліцам Франкфурта-на-Майне трасы, Юры Гардзеюк без цяжкасцяў пераадолеў дзесяць, дванаццаць, затым і пятнаццаць кіламетраў марафонскай дыстанцыі. Пераадолеўшы ў адным накірунку дваццаць кіламетраў, Юры, адчуўшы, што ногі пачынаюць здаваць і ад назапашанай арганізмам малочнай кіслаты мышцы пачынаюць вязацца ў вузлы, ды, не маючы магчымасці дабрацца да месца старта і фініша іначай, чым пераадольваючы сваім ходам тыя дваццаць два астатнія кіламетры адлегласці па дыстанцыі марафона. 3 такімі ж удзельнікамі, падсілкоўваючыся на пунктах харчавання, чарадуючы хаду з бегам, Юры Гардзеюк паспяхова дабраўся да фінішнай стужкі. Першую амаль палову дыстанцыі Юры пераадолеў за адну гадзіну пяцьдзесят хвілінаў. Другую палову дыстанцыі працяжнасцю ў дваццаць два кіламетры сто пяцьдзесят метраў Юры на мышачнай памяці, семнаццаць гадоў актыўна не займаючыся спортам, у жаданні дайсці, пераадольваў тры гадзіны запар. Уклаўшыся па часе ў кантрольны заліковы нарматыў пераадолення марафона для ўдзельнікаў у пяць гадзінаў, Юры Гардзеюк вяртаўся дадому на набытым у Германіі аўтамабілі з цікавага падарожжа ў Франкфурт-на-Майне, паспяхова пераадолеўшы там дыстанцыю штогадовага традыцыйнага марафона.