За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Старэйшыя па ўзросце, пражываючыя ў палатцы спартсмены Уладзімір Кавалеўскі, Васіль Новік, я і яшчэ адзін навучэнец энергатэхнікума Валеры, прозвішча нажаль запамятаваў, трэніраваліся па асобнаму плану трэніровак. На кросавых трэніроўках разам з Уладзімірам Кавалеўскім, займаючыся рэгулярна спортам колькі ўжо гадоў запар, спрабавалі забегчы наперад Васіля Новіка, які да заняткаў з намі спортам займаўся на ўзроўні урокаў фізкультуры і, як мацнейшы сярод вучняў сваёй школы, выступаў на раённых спаборніцтвах у кросавых дысцыплінах ды у зімовы перыяд па лыжных гонках. Спробы нашы пачыналіся з таго, што з Уладзімірам, па чарзе мяняючыся, уз-
мацнялі мы тэмп бегу. Васіль, трымаючыся то побач з намі, то крыху ззаду, на невялікай адлегласці, пачынаў на нас злавацца, затым, з намі параўняўшыся і пэўны тэрмін бягучы разам, напэўна, адкрываў другое дыханне і імчаў наперад, калі-нікалі азіраючыся, прыкмячаў, як мы ўдваіх і чацверты з нас, Валеры (моцнага целаскладу хлопец, ён заўсёды адставаў), нібыта тыя гончыя сабакі, вытыркнуўшы свае языкі, спрабуем за ім утрымацца. Здольнасці Васіля Новіка да кросавых дысцыплінаў здзіўлялі не толькі нас, спартсменаў, але і трэнераў. На агульных кантрольных трэніроўках па бегу на пяць кіламетраў, што праводзіліся адзін раз на тыдзень перад днём адпачынку, заўсёды першынствываў, акрамя аднаго разу, Васіль Новік. Толькі на адной з такіх прыкідак, прыклаўшы неверагодныя намаганні, нейкім чынам удалося-такі мне Васіля абыйсці. На трэніроўках на лыжаролерах хлопцы ўжо цягнуліся за мной, як не аднойчы адзначалі трэнеры, на лыжах у мяне быў не бегавы, а болей сілавы ход. У той час крыху пісаўшы вершы, песні, прыхапіў я з сабой на зборы ў спартыўны лагер у Паплавы, акрамя лыжаролераў ды спартыўнай формы, шасціструнную гітару. Маладыя гады, трэніроўкі, пражыванне з сябрамі ў палатцы, адпачынак, навакольныя маляўнічыя краявіды, песні пад гітару гэта было цікава. Нажаль, запісы тых вершаў не зберагліся, але памятаецца песня пра трэніроўкі на матыў папулярнага ў тыя гады шлягера «Лнстья жёлтые», у якой ёсць такі прыпеў:
На лыжероллерах по асфальту мы гоняем, кнлометры всё счнтаем да счнтаем, н от тренера не спрятаться, не скрыться, лыжероллеры нам ночью будут сннться.
Напрыканцы тэрміна дзеяння спартыўнага лагера, у апошні вечар перад адпраўкай назаўтра дадому пасля месяца спякоты прайшоў невялікі дожджык, напоўніўшы вечаравае паветра вільгаццю і азонам. Раніцай наступнага дня адзін з выхаванцаў Анатоля Іосіфавіча Ігар Калінін, ідучы па сцежцы з сумкай з
*♦»#&♦♦♦ За зацяненнем Поўначы рэчамі да аўтобуса і заўважыўшы наперадзе невялікую адзіную лужыну, разагнаўшыся, вырашыў яе пераскочыць. Патрапіўшы напрыканцы скачку на край той лужыны, паслізнуўшыся, прысеў у яе, запэцкаўшы порткі. Заўсміхаўшыся, сказаў, што ёсць яшчэ адны, сястра на ад’езд адпрасавала, згадзяцца во якраз, вярнуўся ў корпус пераапрануцца. Заўважыўшы Ігара ў чыстых портках, адпрасаваных ды абыходзячага збоку тую лужыну, усміхаючыся і круцячы галавой, мы, назіраючы, стоячы гуртом, зарагаталі. Выдатна адпрасаваныя, напэўна ў спешцы перад самым ягоным ад’ездам у лагер, вывернутыя навыварат порткі, стрэлкамі ўнутры калашынаў, выглядалі даволі бравурна, нібыта бадзёрай навіной ў модзе. Падыйшоўшы да нашага гурта, Ігар рагатаў разам з намі, казаўшы, маўляў, нічога, дадому дабяруся, нічога, дадому ж дабяруся і з гэткімі стрэлкамі.
Напрыканцы другога года навучання ў энергатэхнікуме Васіль Новік па прызыву пайшоў служыць у войска, патрапіўшы на тэрміновую службу ў ГСВГ. У зімовы перыяд, выступаючы на першынстве ГСВГ па лыжных гонках і праходзячы дыстанцыю на драўляных лыжах, у той час распаўсюджаны былі ўжо пластыкавыя, заняўшы другое прызавое месца, Васіль Новік выканаў нарматыў кандыдыта ў майстры спорту. Пры сустрэчы праз дваццаць два гады Васіль распавёў, што да майстра спорту крышачку не хапіла, да першага месца, некалькі секундаў. Атрыманае пасведчанне і адпаведны значок КМС праз месяц кімсьці быў
выкрадзены. ДавеПершынства Ташкенцкага вышэйшага танкава„ га каманднага вучылішча. Шведская эстафета.
даушыся пра гэткае Сёмы нумар _ Васіль цовік. Ташкент, 1983 г.
здарэнне, быў я вельмі здзіўлены, выпадак неардэнарны і незразумелы. Пад час тэрміновай службы вырашыўшы звязаць свой лёс з войскам, Васіль Новік паступіў на навучанне ў Ташкецкае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, актыўна і па заканчэнні ВВНУ увесь тэрмін службы займаўся фізкультурай і спортам, удзельнічаючы ў вайсковых спартыўных спаборніцтвах па розных відах спартыўных дысцыплінаў, прыстасоўваючы да заняткаў спортам асабістым прыкладам і сваіх
Васіль Новік. Шведская эстафета. Ташкент, 1983 г.
Пры маім навучанні, звестка ад аўтара, на чацвертым курсе энергатэхнікума, у зімовы перыяд выступаючы на першынстве ЦС ДСТ «Чырвоны Сцяг», што праводзілася ў той год ў г. Наваполацку, у складзе
падначаленых.
Першынства Ташкенцкага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча. Шведская эстафета.
Фініш. 1-е месца Васіль Новік. Ташкент, 1983 г.
зборнай каманды Мінскага абласнога савета ДСТ, асноўны касцяк якой складаўся з моцных лыжнікаў-гоншчыкаў СК «Камвольшчык», старшыня СК і трэнер Віктар Іванавіч Юшкевіч пасля лыжнай гонкі на трыццаць кіламетраў звярнуўся да мяне з прапановай, маўляў, калі ёсць жаданне, Валеры, прайсці пяцідзесяцікіламетровую лыжную гонку, то мяне заявяць на гэтую дысцыпліну. Як выказаў думку Віктар Іванавіч, па ўзроўні
маёй падрыхтоўкі, каб у лыжнам спорце стаць мужыком, узросту быў я юніёрскага. Жаданне ў мяне было, па падрыхтоўцы адчуваў, што прайсці змагу марафон у пяцьдзесят кіламетраў, ды па тэрміну хуткай абароны дыплома па заканчэнні навучальнай установы, каб належна падрыхтавацца, адбыў я са спаборніцтваў раніцай наступнага дня. 3 сёмага паверху інтэрната, дзе пражывала наша каманда, аўтавакзал быў навідавоку і, увечары набыўшы білет да Мінска, на раніцу збіраючы свае рэчы і спартыўны інвентар, быў я ахоплены думкамі аб хуткім выпрабаванні. абаронай дыпломнага праекта, як выніка амаль трохгадовай вучобы ў навучальнай установе. Позна ўвечары хацеў памыцца, ды ў ванным пакоі адсутнічала халодная вада. He разгубіўшыся, набраўшы ў ванну гарачай ды пачакаўшы, пакуль астыне, апаласнуўся. Хутка заснуўшы ды прачнуўшыся ў гадзіну ночы, пачуў, што дзесьці па суседству хтосьці прынімае душ. 3 думкай, што во з вечара не было халоднай, ды наладзілі, заснуў. Прачынаючыся ў тры і чатыры гадзіны раніцы і штораз чуючы, што хтосьці прынімае дзесьці душ, засынаў з думкай што, маўляў, рабіць ім ў начы няма чаго.
У амальна на пятую гадзіну раніцы прачнуўся я ад таго, што ў дзверы ўвахода моцна грукаталі дзяўчаты з шостага паверха, пытаючы, маўляў, ці гэта семсот адзінаццаты пакой і што там у вас здарылася, бо да нас зверху ад вас вада па сцяне працякае, нас затапляе. Ускочыўшы з ложка і выйшаўшы з пакоя на калідор двухпакаёвага нумара, ступіў я па вадзе Божа, ратуй! Уключыўшы святло ў ванны пакой, заглянуў, а там поўна вады на падлозе, на плітцы настолькі, што у калідор праз парог працякае і са шланга з дожджыка, што пакінуў я на ракавіне ўмывальніка ліецца вада і, трапляючы на сцяну, за якой я і адпачываў у сваім пакоі, сцякае акутат на падлогу. Кран халоднай вады адкрыў быў я, вады не было, ды не закрыў. Недарэчнасць атрымалася, уначы, прачынаючыся, думаў вось засада, што рабіць камусьці няма чаго. Закрыўшы той кран, падскочыўшы да дзвярэй
Валеры Скакун # Ф # Ф # < < У#S уваходу, шчолкнуў замок на адкрыццё і сігануў я ў ванны пакой. Напалову сонны, прысеўшы на кукішкі, абапёршыся спіной аб сцяну пачаў чэрпаць шклянкай з падлогі ваду і выбіраць у ванну. Дзяўчаты, ўвайшоўшы ў калідор, ужо не так эмацыянальна распавядалі, маўляў, ну, што тут у вас атрымалася, у нас вада зверху на калідоры па сцяне працякае, ды заўважыўшы мяне, соннага выбіраючага шклянкай ваду з падлогі, заўсміхаліся і выбеглі з нумара, зачыніўшы за сабой дзверы. Тут мяне ажно падкінула ўсяго, бо да адпраўкі аўтобуса на Мінск засталося трыццаць хвілінаў. Хутка апрануўшыся, ухапіўшы свае рэчы, лыжы, пабудзіў двух хлопцаў, што адпачавалі ў другім пакоі нумара. Кажу ім, маўляў, хлопцы, я тут гасцініцу затапіў, ды мне патрэбна на аўтобус на Мінск, хутка абарона дыплома, калі рамонт патрэбна будзе рабіць, то знойдзеце мяне, я ўсё аплачу, і, развітаўшыся, паімчаў я на аўтастанцыю да часу адбыцця аўтобуса.
Кіламетраў праз дваццаць пад гук рухавіка аўтобуса, хваляванне ад атрымаўшайся недарэчнасці з затапленнем гасцініцы змянілася на думкі аб абароне дыплома, як выніка амаль трохгадовага навучання ў навучальнай установе. Яшчэ некалькі гадоў запар, выступаючы на спаборніцтвах па лыжных гонках са спартсменамі ДСТ «Чырвоны Сцяг», хлопцы па-сяброўску калінікалі падкідвалі кпінкі ў мой бок, маўляў, я тут гасцініцу затапіў, калі спатрэбіцца, то рамонт аплачу. Жартавалі ўсё, рамонт заплачу са стыпендыі ў трыццаць пяць рублёў ды пяцьдзесят капеек даходу ў месяц, ды я не крыўдаваў, толькі ўсміхаўся разам з імі. Прадстаўнікі каманды і трэнеры ніколі мне і не нагадвалі пра атрымаўшуюся недарэчнасць, бо ненаўмысна атрымалася. Хлопцы казалі, што пасля заканчэння спаборніцтваў камандзе, каб выправіцца дадому, не падпісвалі камандзіровачныя лісты, пакуль не вычарпалі шклянкамі ваду з падлогі ў ванну. Гідраізаляцыя у тым ванным пакоі, відаць, зроблена была якасна, бо на шосты паверх працёк узровень вады, што набраўся вышэй парога. Да слова, перад абаронай дыплома загадчык аддзялення тэхнікаў-це-
платэхнікаў Яўген Пятровіч Архіпаў, на якім я навучаўся, сказаў мне, што гэта першы выпуск у навучальнай установе па дадзенай спецыяльнасці, складаючыся з дзвюх групаў на базе васьмі класаў і адной, нашай 12-78, на базе сярэдняй адукацыі і што будзе на абаронах дыпломаў прысутнічаць спецыяльная камісія з Масквы з Міністэрства энергетыкі, і ты, Скакун, як спартсмен, лыжнік-гоншчык і як выдатнік вучобы будзеш даваць задзел абараняць дыпломны праект першым. 3 пастаўленай Яўгенам Пятровічам Архіпавым задачай справіўся я, абараніўшы свой дыпломны праект з адзнакай на “выдатна”. На наступны год і на далейшыя перыяды выступленняў у спаборніцтвах па лыжных гонках былі пераадоленні марафонскіх пяцідзесяцікіламетровых дыстанцый, якія з’яўляюцца, з боку гледжання медыцыны, звышмаксімальнай нагрузкай на арганізм чалавека.