За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
На праходзячым у Магілёве першынстве ЦС ДСТ «Чырвоны Сцяг» на марафонскай дыстанцыі на пяцьдзесят кіламетраў з агульнага старта, напрыканцы другога кола ў пятнаццаць кіламетраў, ідучы ў
Спартакіяда БССР. Першынства ЦСДСТ “Чырвоны Сцяг”. Эстафета. Валеры Скакун 3 этап, перадае эстафету Івану Дзямко — 4 этап. На дальнім плане чакае прыёму эстафеты сярод юніёраў Юры Скакун. Г Магілёў, 1983 г.
групе лідэраў з Мікалаем Буянавым, Іванам Паляшчуком і яшчэ адным хлопцам, з’язджаючы са спуска разам з трыма ідучымі наперадзе гоншчыкамі, лыжы мае, зразумела, пайшлі ў накат. Прытармажваючы на разбітай, галалёднай лыжні, казырнуўшы лыжамі, паваліўся я на лыжню спіной. Узняўшыся, пакуль прыйшоў у нармальны стан, каб працягваць належна далей марафонскую гонку, абыйшоўшыя мяне даганяўцы паімчалі ўслед за лідарамі. Урэшце-рэшт раскаціўшыся па дыстанцыі, падабраўшыся да лідараў, дайшоў я да фініша той пяцідзесяткі. Па закачэнні той гонкі падый-
шоўшы да мяне Віктар Іванавіч Юшкевіч са спачуваннем звярнуўся з пытаннем, маўляў, Валера, ты што паваліўся, на што я адказаў, відаць, не пашанцавала.
На наступны год, працаваўшы ў той час трэнерам-выкладчыкам Мінскай раённай ДЮСШ па лыжным спорце, дзе сам калісьці пачынаў займацца лыжным спортам, павёз я неяк сваіх выхаванцаў, хлопцаў ды дзяўчат, у Мінск для прыняцця старту з выхаванцамі, юнакамі і дзяўчатамі спартыўнай школы ДСТ «Чырвоны Сцяг». Працаваў я тады на базе Прылуцкай сярэдняй школы Мінскага раёна. Трэнер Нячай, што ў мінулым годзе на пад’ёме ў РСК «Раўбічы» стаяў разам з Іванам Дзямко, звярнуўся да мяне з пытаннем, маўляў, Валера, ну, як ты не дадумаўся тады, што вось так, як ты пераадольваў тыя пад’ёмы на трэніроўцы каньковым ходам, у Раўбічах атрымліваецца
Валеры Скакун, Юры Скакун. Пачатак 1980-х гг.
значна хутчэй, чым класічным ходам. Потым дадаў, што вось калі б ты здагадаўся, у той год проста бы выдатна праскочыў па сваіх выніках праходжання дыстанцый на спаборніцтвах. Каньковы ход па лыжні ў лыжных гонках і з’явіўся акурат пад час пачатку маёй працы трэнерам-выкладчыкам, і пэўны тэрмін пасля яго з’яўлення распрацоўваліся патрабаванні і правілы, зразумела, пад уплывам узнікаючых пры карыстанні неардынарных выпадкаў.
14.
На другі год маёй працы трэнерам-выкладчыкам па лыжным спорце на першынстве Мінскай вобласці на прызы газеты «Піянерская праўда», што праводзілася ў той год у п. Ратамка Мінскага раёна, пры тэмпературы паветра каля нуля градусаў выкарыстаў я для змазкі лыжаў сваім выхаванцам лыжную мазь «Тэмп» на тэмпературу паветра нуль плюс два градусы. У выхаванцаў маіх, апрабуючых змазку, акурат перад стартам сталася, што тая падмярзае. Каб неяк выправіць становішча, хуценька замазаў я паверх мазі на нуль плюс два маззю на тэмпературу на мінус адзін мінус сем градусаў. Сталася так, што пасля накатанай лыжні з месца старта па трасе дыстанцыі паўсюдна была сыпучка, і, як бы памыліўшыся ў змазцы лыжаў сваім выхаванцам, са смазкай акурат я і падгадаў у той дзень спаборніцтваў. Як казалі потым мае выхаванцы, па трасе ва ўсіх на лыжах прастрэлы, не трымала змазка пры штуршку, мае ў пад’ёмы выбягалі без перашкодаў ды на сыпучай лыжні
»♦**♦*♦♦ За зацяненнем Поўначы падмярзаючая змазка, замазаная на тэмпературу мінус адзін мінус сем градусаў вялікай шкоды на роўнядзі ды на спусках не наносіла, лыжы выкатвалі нядрэнна. Сярод пераможцаў ды прызёраў маіх выхаванцаў на тых спаборніцтвах не было, ды выступілі добра для ўзроўня сваёй падрыхтоўкі і тэрміну заняткаў спортам. Уладзімір Пятровіч Пачапінскі, працаваўшы ў той час старэйшым трэнерам Мінскай раённай ДЮСШ і выкладаючы лыжныя гонкі і біятлон на базе Самахвалавічскай сярэдняй школы Мінскага раёна, запытаў у мяне пасля спаборніцтваў пра змазку лыжаў сваім выхаванцам. Я і распавёў, што напачатку памыліўся, ды каб выправіць становішча, замазаў потым паверх іншай, амаль выпадкова атрымалася.
У адзін з зімовых сезонаў, перад адборачнымі абласнымі спаборніцтвамі на прызы газеты «Піянерская праўда», што праводзіліся ў Радашковічах, Уладзіміру Пятровічу Пачапінскаму пэтэлефанаваў з Лагойску Календа Уладзімір. маўляў, мы чэмпіёны мінулага года, і зараз у нас моцная каманда, і першынсвываць зноў будзем мы, і дадаў, што вам лавіць няма чаго, і не пераводзьце дарагія мазі. Уладзімір Пятровіч, паразважаўшы, што відаць і сапраўды, калі гэтак упэўнены лагойскія трэнеры, не пераводзіць мазі, і выкарыстаў для падрыхтоўкі лыжаў сваім выхаванцам савецкую лыжную мазь «Тэмп». Выхаванцы Уладзіміра Пятровіча пры праходжанні дыстанцый лыжных гонак на тых адборачных спаборніцтвах развілі гэткую хуткасць, што, па патрабаванні прадстаўнікоў каманды Лагойшчыны, судзейская калегія правярала запісы пікетаў аб праходжанні па дыстанцыі спартсменаў. Выхаванец Уладзіміра Пятровіча Ганчаронак Уладзімір заняў першае месца, выдатна ў асабістых гонках выступілі і астатнія члены каманды Самахвалавіцкай сярэдняй школы. На другі дзень у эстафетнай гонцы першымі сталі таксама выхаванцы Уладзіміра Пятровіча.
На рэспубліканскіх спаборніцтвах, што ў той год праводзіліся ў г. Орша Віцебскай вобласці, абышоўшы па выніках двух
дзён ва ўпартай барацьбе Віцебскі спецыялізаваны інтэрнат па зімовых відах спорта ў штогадовых спаборніцтвах на прызы газеты «Піянерская праўда», перамагла каманда з паселішча Самахвалавічы. На другі дзень спаборніцтваў у эстафетнай гонцы на апошнім этапе Віктару Мазуніну, ішоўшаму лідарам, зрабілі падставу, выставіўшы на сутыкненне хлапчука, але ў выніку падзення, калі парваўся пры сутыкненні раменьчык лыжнай палкі, то і гэта не пашкодзіў Віктару фінішаваць першым. Праз тры гады на першынстве Савецкага Саюза на прызы газеты «Піянерская праўда» у г. Салікамску Пермскай вобласці пасля першага дня спаборніцтваў каманда Самахвалавіцкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пятровіча ішла на другім месцы, саступаючы першынства, па выніках праходжання асабістых лыжных гонак, камандзе Ленінграда. Па заканчэнні тых Усесаюзных спаборніцтваў выхаванцы Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага, вучні Самахвалавіцкай сярэдняй школы Мінскага раёна,
заняўшы ганаровае чацьвертае месца, заваявалі права Беларусі выстаўляць на наступны год на першынстве Савецкага Саюза па лыжных гонках на прызы rase™ «Піянерская Праўда» дзве каманды ўдзельнікаў посьпех выдатны.
Працуючы старшым трэнерам па лыжных гонках Мінскай РДЮСШ і выкладаючы лыжы і біятлон на базе Самахвалавіцкай сярэдняй школы, Уладзімір Пятровіч пранаваў мне ў адзін з сезонаў, працаваў я ў той час трэнерам-выкладчыкам па лыжным спорце той жа Мінскай
Першынства Цэнтрапышй зоны Расіі. Першы глядзіць прама Уладзімір Пачапінскі. Першыя спаборніцтвы па лыжных гонках. Гонка на 3 км. Тульская вобласць, сярэдзіна 1960-хгг. Вучні 6 класа СШ
РДЮСШ на базе Прылукскай школы Мінскага раёна, выступіць за каманду Мінскага раёна па біятлоне на першынстве Мінскай вобласці ў г. Лагойску, на што я пагадзіўся. У першы дзень тых спаборніцтваў на дыстанцыі дзесяць кіламетраў з двума агнявымі рубяжамі, падоўгу выцэльваючы на лёжцы і на стойцы, губляючы час і адматаўшы на двух агнявых рубяжах сем штрафных кругоў па сто пяцьдзесят метраў, заняў я чацвертае месца, заімеўшы так званы драўляны медаль. На другі дзень спаборніцтваў перад гонкай, зноў жа, на дзесяць кілометраў з двума агнявымі рубяжамі выхаванцы Уладзіміра Пятровіча, выступаючыя па заліку юнакаў, Барысевіч Сяргей і Бортнік Грыша ды трэнер па біятлоне з ДСТ «Дынама» Лабанаў Міхаіл, з якім супрацоўнічала па біятлоне наша спортшкола, прапанавалі мне не выцэльваць мішэні на агнявых рубяжах, губляючы час, бо напрамазваю шмат, а, хуценька выстраляўшы пяць патрэбных патронаў ды адматаўшы штрафныя кругі, валіць усіх сваім выдатным ходам па лыжні. Па прыняццю старта, пасля першага агнявога рубяжа пры стральбе лежачы, адматаўшы чатыры штрафныя кругі па тых сто пяцьдзесят метраў, адну мішэнь неяк-такі я выбіў, выйшаў са стрэльбішча, павярнуў на пад’ём управа і на трасе мяне сустрэў трэнер ДСТ «Дынама» Міхаіл Лабанаў. Стоячы ўздоўж трасы ды махаючы правай рукой высока ўгору ды нізка долу, без галаўнога ўбора, высокі, моцны Лабанаў эмацыяналыза падбадзёрваў мяне гучнымі выкрыкамі, маўляў, давай Валера, давай, ходам усім валіш. На другой стральбе са стаячага становішча, выпусціўшы, нібыта з кулямёта пяць патронаў і патрапіўшы-такі ў адну мішэнь, паімчаў я, адматаўшы яшчэ чатыры штрафныя колы па фінішнаму адрэзку дыстанцыі да заканчэння сваёй біятлоннай гонкі. Урэшце-рэшт, адматаўшы восем сваіх штрафных кругоў, заняў я, як і ў першы дзень спаборніцтваў, чацвёртае места на першынстве Мінскай вобласці.
Пасля майго фініша падыйшоў да мяне выхаванец Уладзіміра Пятровіча, выдатны біятланіст Барысевіч Сяргей са
здзіўленнем у пашыраных вачах і прамовіў, маўляў, ну, Валяр’ян, ну, ты даеш, паліваў на стрэльбішчы так, што і ў габарыты ўстановак не трапляў. Неўзабаве да стаяўшых гуртам і размаўляўшых са мной Барысевіча Сяргея, Грышы Бортніка і Міхаіла Лабанава ад непадалеку гутарыўшай групы біятланістаў і трэнераў адышоў, усміхаючыся, Уладзімір Пятровіч. «Бачыш, Валера, прамовіў Уладзімір Пятровіч, пазіраюць усім гуртом у наш бок, то ж гэта я сказаў ім, што на наступны год навучу Скакуна па мішэнях сходу страляць, на што яны адказалі, што калі Скакуна навучыць страляць сходу, то нам на старт выходзіць не мае сэнсу.
У тыя гады на адной са спартакіядаў школьнікаў рэспублікі па біятлоне, што праводзілася ў РСК «Раўбічы», выступаючы ў складзе зборнай каманды Мінскай вобласці, выхаванец Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага Барысевіч Сяргей заняў другое прызавое месца, а Каляда пятае. Два біятланісты з Лагойска занялі ў асабістых гонках, адпаведна, адзінаццатае і семнаццатае месцы. У склад эстафетнай каманды, па прычыне, каб старт прынялі два біятланісты з Лагойска, Каляду не ўключылі. Уладзімір Пятровіч, падыйшоўшы да прадстаўнікоў і трэнераў каманды Брэсцкай вобласці і спытаўшы пра магчымасць выдатна выступіўшаму свайму выхаванцу прыняць старт за каманду Брэсцкай вобласці, на першым этапе атрымаў згоду. Апрануўшыся ў спартыўную форму брэсцкай каманды, Каляда з добрым ходам па лыжні, выбіўшы з шасьці патронаў пяць мішэняў на лёжцы і з сямі патронаў пяць мішэняў на стойцы, без штрафных колаў фінішаваў на сваім першым этапе першым, з адрывам у паўтары хвіліны ад завяршыўшай свой першы этап эстафеты на другім месцы каманды Віцебска. Па стартавым гарадку, што называецца, пайшоў шорах, маўляў, як гэта брэстчане змаглі з адрывам прабіцца ў лідэры першага этапу. Па праходжанні наступных этапаў той біятлоннай эстафеты брэсцкая каманда заняла месца, адпаведна ўзроўню падрыхтоўкі сваіх удзельнікаў.