За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
майстэрства пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры. У вясенні і восеньскі перыяды навучання настаўнік фізкультуры, падбіраючы здольных вучняў школы, падрыхтоўваў каманды для ўдзелу ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, комплексу нормаў ГПА на першынствы Чэрвеньскага раёна. Выступаючы на высокім узроўні, вучні Смілавіцкай школы, быўшы уключанымі ў зборныя каманды Чэрвеньскага раёна, паспяхова выступалі на спаборніцтвах і на першынствах Мінскай вобласці. У зімовы перыяд хлопцы і дзяўчаты, меўшыя здольнасці да заняткаў лыжным спортам, пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры праходзілі падрыхтоўку да спаборніцтваў па лыжным спорце на першынства Чэрвеньскага раёна і па узроўню падрыхтоўкі траплялі, у прыватнасці Алег Латышаў, у зборныя каманды раёна і паспяхова выступалі ў спаборніцтвах па лыжных гонках на першынствах Мінскай вобласці.
Пад час навучання ў Смілавіцкім ПТВ-203 па спецыяльнасці «бульдазерыст», Алег Латышаў, на летні перыяд канікулаў браў ў настаўніка фізкультуры навучальнай установы лыжаролеры, самастойна трэніраваўся на іх на шашы, рыхтуючыся да зімовых спаборніцтваў па лыжным спорце.
Працуючы ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя бульдазерыстам на будаўніцтве Мінскай ЦЭЦ-5, Алег Латышаў актыўна ўддзельнічаў у фізкультурна-масавых мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, вольнай бараць-
Вучні Смілавіцкай СШ нумар адзін на трэніроўцы. Злева направа: Тарасевіч Анатоль, Цялюк Яўген, Іваноў Уладзімір, Латышаў Алег
Спаборніцтвы па вольнай барацьбе. Справа Алег Латышаў П. Дружны, пачатак 1980-х гг.
бе, лыжных гонках. У спаборніцтвах па трыятлоне на першынствах сярод прадпрыемстваў энергетычнай галіны, уключаючых у сябе плаванне, стральбу з дробнакалібернай вінтоўкі і бег. 3 тых маладых гадоў і ў цяперашні час Алег Латышаў -
заўзяты прыхільнік актыўнага ладу жыцця.
Аматар-фізкультурнік Елісейкін Канстанцін Іванавіч
цяперашні час, у дзве тысячы пятнаццатым годзе, ва ўзросце маладога пенсіянера ў шэсцьдзесят шэсць гадоў рэгулярна праводзіць прагулкі на веласіпедзе і раніцой прабежкі да Мацярынскага возера, што знаходзіцца непадалёку ад п. Дружны Пухавіцкага раёна, дзе шаноўны спадар і пражывае, а пры спрыяльным надвор’і, купаннем і заняткамі агульнымі фізічнымі практыкаваннямі. У зімовы перыяд, калі-нікалі выбіраючыся пахадзіць на лыжах, з часу адкрыцця Цэнтра гарналыжнага спорту «Сілічы», Канстанцін Іванавіч рэгулярна наведваецца
Удзельнікі спаборнііітваў па трыятлоне. Першы злева — Алег Латыuiav. Г. Мінск, пачатак 1980-х гг.
на горналыжныя трасы маляўнічай мясцовасці Лагойшчыны. Захапленне горнымі лыжамі ў падлеткавым узросце, нарадзіўшагася і пражываючага ў Горкаўскай вобласці, прывілася Канстанціну Іванавічу ад старэйшых, захапляючыхся горнымі
Спаборніцтвы па трыятлоне. Плаванне. Справа на дарожцы Алег Латышаў. Г. Мінск, пачатак 1980-х гг.
лыжамі навуковых супрацоўнікаў, якія і падаравалі Коле Елісей-
кіну першыя сапраўдныя, у той час драўляныя, горныя лыжы. 3 пяцідзесяціпяцігадовага ўзросту наведваючыся на горналыж-
ныя трасы «Сілічаў», Канстанцін Іванавіч завёў цікавыя знаёмствы з аматарамі горных лыжаў з Беларусі, Расіі, іншых краінаў,
у хуткім часе з людзьмі, аб’яднанымі агульным захапленнем, па-
чаў наведвацца ў цэнтры горналыжнага спорту Карпатаў і Расіі.
Канстанцін Іванавіч Елісейкін. Г. Чарна Клёва. Карпаты. 2012 г.
У зіму дзве тысячы пятнаццатага года, станоўча адклінкуўшыся на прапанову аднаго маладога пенсіянера з г. Мінска, сябра Уладзіміра Даніленкі, з якім пазнаёміліся на трасах «Сілічаў» сем год таму і які па ўзросце старэй-
Уладзімір Даніленка, 77 гадоў. Г.
Сочы, “Чырвоная Паляна”. Гарналыжны цэнтр “Роза Хутар". 2015 г.
шы за Канстанціна Іванавіча на дзесяць гадоў, у складзе гурта з некалькіх маладых пенсіянераў, на чале з сямідзесяцісямігадовым Уладзімірам, Канстанцін Іванавіч выправіўся пакатацца на горных лыжах на алімпійскіх трасах г. Сочы з пражываннем у санаторыі «Беларусь».
Выдатныя ўмовы, маляўнічая мясцовасць, добра прыгатаваныя горналыжныя трасы «Роза Хутара», дзе праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы Сочынскай алімпіяды, станоўчы ўплыў кола зносінаў знаёмых таварышаў і новых сяброў
на агульны настрой аматараў актыўнага адпачынку, пазітыўны водгук кіраўніка гурта сямідзесяцісямігадовага Уладзіміра Даніленкі наконт таго, што Канстанцін Іванавіч праз сем гадоў, як Уладзімір і выказываў думку
Канстанцін Іванавіч Елісейкін. Г. Сочы, "Чырвоная Паляна". Гарналыжны цэнтр "РозаХутар". 2015 г.
пры першым знаёмстве, катаецца на горных лыжах належным чынам, выклікалі жаданне ва ўдзельнікаў зкамплектаванага гурта маладых пенсіянераў падтрымліваць і надалей сувязі на
Уладзімір Даніленка.
Карпаты, 2009 г.
падставе агульнага захаплення.
12.
Усё далей і далей адводзячы нас ад вытокаў, час вяртае ва ўспаміны, у тыя гады бесклапотнасці, юнацкага максімалізма і пошуку сябе. Калінікалі пры рэдкіх
сустрэчах з былымі аднакласнікамі, паглядаючы адзін адному адкрыта ў вочы, з разуменнем адзначаеш, што ішлі мы сваімі цікавымі па жыцці шляхамі, стварыўшы кожны свой падмурак для ўдасканальвання сябе і выбару з шэрагу магчымасцей развіцця свайго, адпаведнага табе, накірунку. Са зменай месца жыхарства і вандроўным вобразам жыцця, звязаным, у першую чаргу, з узнікшай з чагосьці калісьці ў юнацтве марай пабачыць свет, у тых мясцінах, дзе падрастаў і фарміраваўся, у сваім тым асяроддзі бываць даводзіцца, нажаль, рэдка. 3 аднакласнікам Мікалаем Багуцкім не бачыліся з апошняга разу сустрэчы гадоў дзесьці васемнаццаць-дваццаць, з сярэдзіны дзевяностых міну-
лага стагоддзя, ды пры сустрэчы на адным з аб’ектаў адчуванне было, нібыта апошняя сустрэча была напярэданні. 3 Віктарам
Безменам, сустрэўшыся вясной дзве тысячы пятнаццатаго года, не бачыліся з часу заканчэння навучання ў школе. Здаецца, колькі гадоў мінула, а пры сустрэчы мы, усё тыя ж аднакласнікі, шмат чаго цікавага распавядалі адзін аднаму. Неяк гадоў дванаццаць таму, завітаўшы з вандроўкі па свету ў вёску Скарынічы і ідучы да бацькоўчкай сядзібы, сустрэліся з Аляксандрам Якушонкам, сябрам-аднакласнікам з якім разам займаліся

лыжным спортам. Аляксандар пры сустрэчы выказаў і маю думку, каб як бы калі-небудзь сабрацца, зразумела, за чарачкай, ёсць нам, што ўзгадаць і аб чым пагаманіць.
Па прызыву ў войска на тэрміновую службу Аляксандар Якушонак актыўна ўдзельні-
Сябры Аляксандр Якушонак і Валеры Скакун. Экскурсійная паездка класаму г. Брэст. 1974 г.
чаў у вайсковых спаборніцтвах па лыжных гонках, біятлоне, кросавых вайсковых спартыўных дысцыплінах, прыкладных
Аляксандр Якушонак, пераможца вайсковых спаборніцтваў у кросе на 1500 метраў
вайсковых відах спорту.
Становячыся пераможцам у спаборніцтвах па лыжных гонках на першынства войскаў супрацьпаветранай абароны, Аляксандар Якушонак уваходзіў у дзесятку мацнейшых на першынствах сярод радоў войск па лыжных гонках Чырвонасцяжнай Беларускай Ваеннай акругі. У цяперашні час афіцэр запаса, старшы лейтэнант Аляксандар Якушонак, актыўна займаючыся фізкультурай, падтрымлівае выдатную спартыўную форму, як і яго сябра-аднакласнік, афіцэр запа-
са, старшы лейтэнант Валеры Скакун, аўтар аповесці-расповедаў. Пад час тэрміновай службы ў войску, перамагаючы на першынствах рода войскаў па лыжных гонках, Валеры Скакун на першынстве Чырвонасцяжнай Беларускай Ваеннай акругі ў лыжнай гонцы на пятнаццаць кіламетраў, патрапіўшы ў тройку прызёраў, заняў ганаровае трэцяе месца.
Мікалай Багуцкі з трэцяга класа пяць гадоў займаўся ў Сенніцкай музычнай школе па класе баяна, якую паспяхова скончыў, прайшоўшы поўны
Валеры Скакун. Вайсковыя спаборніцтвы па лыжных гонках
пяцігадовы курс навучання. Паралельна заняткам у музычнай школе, з шостага класа Мікалай сур’ёзна займаўся спортам у секцыі бокса. Выкладчык музыкі, прыкмеціўшы, што яго здольны вучань прыходзіць на заняткі то з ранкамі, то з сінякамі, неяк пацікавіўся. маўляў, дзе ды, як ты, Мікалай, займаючыся сур’ёзна і паспяхова мастацтвам, нарываешся на такія прыгоды і пачуўшы ў адказ, што гэта не прыгоды, а сур’ёзны занатак боксам, вельмі быў здзіўлены. Для выкладчыка музыкі заняткі мастацтвам і спортам, у прыватнасці боксам, падаліся несумяшчальнымі, на што Мікалай выказаў сваю думку наконт таго, што гарманічна развітая асоба мае здольнасці праяўляць сябе ў розных накірунках дзейнасці. Па заканчэнні навучання, у восьмым класе сярэдняй школы зрабіўшы свой выбар, Мікалай Багуцкі паступіў на навучанне ў Мінскі энергетычны тэхнікум, дзе актыўна ўдзельнічаў у грамадскіх, фізкультурна-спартыўных мерапрыемствах сярод моладзі. Удзельнічаючы ў складзе збор-
най каманды энергатэхнікума ў рэспубліканскай ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», што ў адзін з тых гадоў праводзілася ў г. Брэсце, падрыхтаванай выкладчыкам ПВП маёрам ваенна-паветраных сілаў Бабковым, ва ўпартай барацьбе Мікалай Багуцкі разам з таварышамі па камандзе занялі ганаровае трэцяе месца сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Па заканчэнні энергатэхнікума, працуючы электраманцёрам буйнога прадпрыемства энергетычнай галіны «Белэнергарэмналадка», Мікалай Багуцкі, захапіўшыся зімовымі відамі спорту, паспяхова прымаў удзелы ў спаборніцтвах па зімовым шматбор’і, куды ўваходзяць падцягванне на перакладзіне, стральба з дробнакалібернай вінтоўкі і лыжная гонка, на першынствах сярод прадпрыемстваў энергетычнай галіны і ў іншых спаборніцтвах. Праз тры гады працы кандыдатуру Мікалая Багуцкага, былога ў той час намесніка сакратара камсамольскай арганізацыі, з прапановы Першамайскага райкома камсамола г. Мінска зацвердзілі на пасаду вызваленага сакратара камсамольскай арганізацыі прадпрыемства «Белэнергарэмналадка», на якой Мікалай добрасумленна працаваў пэўны тэрмін. Сумяшчаючы працу, актыўны лад жыцця і вучобу на вячэрнім аддзяленні ВНУ, у тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостым годзе Мікалай Багуцкі паспяхова скончыў навучанне на энергетычным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытута.
Удзельнічаючы ў спартыўных спаборніцтвах на першынства сярод прадпрыемстваў энергетычнай галіны і працоўных спартакіядах па летнім шматбор’і ГПА, пашыраючы сферу сваёй дзейнасці, Мікалай Багуцкі далучыўся да масавых лёгкаатлетычных прабегаў на дзесяць і дваццаць кіламетраў, праводзячыхся у той час Мінскім клубам аматараў бегу пад старшынствам Кізіла. У прыватнасці, удзельнічаючы ў адным з такіх прабегаў на дзесяць кіламетраў, што ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым годзе праводзіўся на трасе лесапаркавай зоны са стартам і фінішам каля спартыўнага комплекса «Пра-