• Часопісы
  • За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

    За зацяненнем Поўначы

    Валеры Скакун

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    76.06 МБ
    У той год, мне прыйшлося удзельнічаць ў спартакіядзе сярод ВНУ рэспублікі, што праводзілася ў г. Магілёве, і выступаў па заліку юнакоў за каманду БТІ у першай гонцы на пяць кіламетраў. Незадоўга да фініша ўваходзячы па дыстанцыі з поля на спуск па лесе, я папрасіў у наперадзе ідучага ўдзельніка на драўляных лыжах саступіць мне лыжню. Той, агрызнуўшыся, не дазволіўшы мне прайсці, пайшоў на спуск. Разумеючы што мае пласцікавыя фінскія лыжы з гары ідуць значна хутчэй, давялося мне прыпыніцца. Вытрымаўшы паўзу ды пайшоўшы па
    дыстанцыі на спуск, напрыканцы накатваючы на ўдзельніка на драўляных лыжах, давялося мне прытармазіць. Лыжня была пракладзена адна, і ад казырнуўшых па баках лыжаў, заваліўся я напрыканцы спуска на хмызняк. Для гонкі на пяць кіламетраў атрымалася немалая страта часу. Заняўшы пятае месца ды праіграўшы трэцяму прызавому дваццаць секундаў, вельмі быў я расчараваны ад такой недарэчнасці. Увечары ў пакой інтэрната, дзе я пражываў пад час спаборніцтваў з Мікалаем Карнавухавым, Генадзям Унуковічам і Аляксандрам Суханам, увайшоўшы Аркадзь Васільевіч супакоіў мяне, сказаўшы, што па жараб’ёўцы на заўтрашнюю гонку, стартую я ўслед за Вячаславам Нячаем, таксама вучнем дзесятага класа адной са школаў г. Мінска, выступаючым па юнаках за каманду БДІФК, маўляў, дагоніш Вячаслава і станеш пераможцам.
    Уначы я прачнуўся ад таго, што Генадзь Унуковіч звярнуўся да мяне з пытаннем: «Валера ты чаго, Валера ты чаго?» Ляжу я на сваім ложку на спіне, а уздоўж мяне ад сцяны састаўленыя адна да адной мае лыжы, якія трымаю я далонню левай рукі каля левага пляча, а далонню правай рукі ваджу па паверхні пластыка, што слізгае. Генадзь і прачнуўся ад гука шоргату маёй далоні па лыжах. У адказ на пытанне, сказаў: «Нічога, Гена, усё нармальна». Прыўзняўшыся на сваім ложку, паставіў я свае лыжы на месца за спінкай, дзе стаялі лыжы і яшчэ траіх хлопцаў. Атрымалася ў цемры гэта так нязручна, што і мае лыжы, і лыжы хлопцаў з грымам бразнуліся на падлогу на сярэдзіну пакоя. Прачнуўшыся раніцой, Мікалай Карнавухаў запытаўся пра раскіданыя па пакою лыжы, на што Генадзь Унуковіч выдаў сваю думку, што гэта Валера ноччу мазь расціраў, рыхтуючыся да сягонняшняй гонкі на дзесяць кіламетраў. Ніякую мазь я не расціраў, гэта мне ўначы прысніўся сон, што быццам і сапраўды стартую я за Вячаславам Нячаем, дзесяць кіламетраў ганюся за ім, і ужо перад самым фінішам абганяю, і метраў за дзесяць наперадзе Вячаслава фінішую, заняўшы першае месца.
    Валеры Скакун	# Ш * ф # Ф # Ф ♦ Ш # Ф
    Надвор’е пацяплела на адлігу і я, пасля фініша зняўшы лыжы, задаволены вынікам праходжання дыстанцыі, абчышчаў з лыжаў снег. На самай справе, па жэраб’ёўцы не я стартаваў за Вячаславам Нячаем, а ён за мной, і не я быў даганятым, а ў ролі ўцекача. Час ад часу азіраючыся, прыкмячаў, як Вячаслаў Нячай у сваім чырвонага колеру лыжным гоначным камбінезоне паступова падбіраецца да мяне. Удзельніцтваў у спаборніцтвах па лыжных гонках было шмат, але тая дзесятка засталася ў шэрагу запамінаючых назаўсёды. У той час Вячаслаў Нячай займаўся лыжнымі гонкамі ў Школе вышэйшага спартыўнага майстэрства і меў сур’ёзны ўзровень падрыхтоўкі. Як мне і прыснілася, толькі не я, а ён, мяне абыйшоўшы перад фінішам, закончыў праходжанне дыстанцыі метрах у дзесяці наперадзе. Здаецца, Вячаслаў у той гонцы стаў пераможцам, ну, а мне за мае намаганні ўдалося патрапіць на трэцюю ступень п’едэстала, і як напамін, у маёй калекцыі ўзнагарод і прызоў маецца бронзавы медаль рэспубліканскай універсіяды ДСТ «Буравеснік». Па надвор’і у той дзень, і сапраўды, як прыснілася, была адліга.
    Выхаванка Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага Валянціна Мірончык, у той год выступаючы на рэспубліканскай універсіядзе за каманду БТІ, была мацнейшай сярод дзяўчат. Неўзабаве з Цэнтральнага Савета ДСТ «Буравеснік» прыйшоў выклік на дзяўчыну прыбыць у г. Оцепе, што ў Эстоніі, для ўдзелу ў адборачных спаборніцтвах у зборную каманду СССР, што фарміравался для выступу на сусветнай ўніверсіядзе, і ёй трэба было атрымаць спартыўную форму і інвентар. Выкладчык БДІФК Паўлаў Ілья Рыгоравіч, замест Валянціны Мірончык, што па ўзроўню падрыхтоўкі мела шанцы адабрацца на сусветную ўніверсіяду, выправіў для ўдзелу ў адборы юнака, студэнта БДІФК Сідорку Уладзіміра. Арганізатары, пабачыўшы што прыслалі юнака, заявілі таго адбірацца на гонку на пятнаццаць кіламетраў. Так атрымалася, што гонка не пайшла, і той сышоў з дыстанцыі. Для Валянціны Мірончык магчымасць адабрацца
    ў зборную каманду СССР для ўдзелу ў сусветнай універсіядзе засталася нявыкарыстанай.
    Па заканчэнні сярэдняй школы і паступіўшы на навучанне ў Інстытут народнай гаспадаркі, зараз Эканамічны універсітэт, працягваючы зай-
    МС СССР Валянціна Мірончык. Першынства БССР сярод ВНУ. Эстафета, г. Магілёў, 1989 г.
    МС СССР Валянціна Мірончык. Першынства БССР сярод ВНУ, г. Магілёў, 1981 г.
    мацца лыжным спортам, Майстар Спорту СССР Валянціна Мірончык выдатна выступала на спаборніцтвах па лыжных гонках рэспубліканскага і ўсесаюзнага ўзроўняў.
    У тыя часы напрыканцы зімовых сезонаў спаборніцтваў праводзіліся прафсаюзна-камсамольскія лыжныя кросы. У тым 1978 годзе першынстваваў я ў Мінскім абласным сярод юнакоў, ды чагосьці ўдзел мой у рэспубліканскіх спаборніцтвах пры наборы зборнай каманды быў пад пытаннем. Урэшце-рэшт падключыўшыся для высвятлення, мой настаўнік Мэлс Харысавіч Ісхакаў пытанне майго ўдзелу вырашыў
    Зборная каманда Інстытута народнай гаспадаркі (зараз Эканамічны універсітэт). Другі pad, другая злева МС СССР Валянціна Мірончык. Першы pad, чацвёртая злева трэнер Ніна Раманько, МС СССР, чэмпіёнка СССР па лыжных гонках
    станоўча. Зборную каманду Мінскай вобласці перад адпраўкай у г. Магілёў, дзе і праводзіліся рэспубліканскія спаборніцтвы, размясцілі на адну ноч у гасцініцы РСК «Раўбічы», даручыўшы Уладзіміру Пятровічу Пачапінскаму даставіць яе да месца і вырашаць там арганізацыйныя пытанні. У нумары, дзе размясціўся Уладзімір Пятровіч, было спякотна і, выпадкова, адпачываючы, працягнуўшы руку да акна за штору, намацаўшы бутэльку ды падумаўшы, што там мінеральная вада, глыткамі з бутэлькі спатоліўшы смагу, наглытаўся Уладзімір Пятровіч з той бутэлькі шкіпінару, якім у тыя часы з пластыкавых лыжаў здымалі лыжныя мазі. 3 раніцы было дрэнна і Уладзімір Пятровіч папрасіў вадзіцеля аўтобуса, што вёз каманду, прыпыніцца каля бара і запіў той шкіпінар трыма бакаламі піва стала лягчэй. Потым хтосыді супакоіў, сказаўшы, што скіпідар шкоды здароўю не наносіць, раней ім, выпіваючы, лячылі хваробы жывата.
    Надвор’е пры правядзенні спаборніцтваў у г. Магілёве напрыканцы сакавіка было каля нуля градусаў, акурат той выпадак,
    ♦««♦♦♦♦ За зацяненнем Поўначы
    калі ўскладняецца задача па падборы змазкі для лыжаў. Шмат хто з лыжнікаў, студэнтаў БТІ, быў уключаны ў зборную каманду, і ім, як і мне на мае лыжы, як і шэрагу іншых удзельнікаў тых спаборніцтваў, на першай гонцы падабраць смазку не ўдалося. Пры агульным старце на дваццаць кіламетраў, удала вырваўшыся ў галаўной групе, на роўняддзі лыжы мае выкатвалі проста выдатна. Пры заходзе на пад’ём з поля ў лес па лыжні ў рашчэліне на маіх лыжах аддача была такая, што. прыгаючы амаль на месцы, ўзбіраўся я ўверх па лыжні, выпіхіваючы сябе лыжнымі палкамі. Некалькі ўдзельнікаў, што ішлі наперадзе мяне, хутка пераадолеўшы той пад’ём, у імгненне зніклі з відавоку, паімчалі ў адрыў ад стрымліваемых мной у расчэліне астатніх удзельнікаў гонкі. Сысці набок, каб прапусціць прайсці мацнейшых за мяне гоншчыкаў наперад, не было ў мяне магчымасці, і я крыху засцярогся, каб хто з затрыманых мной на дыстанцыі па прычыне няўдалай змазкі маіх лыжаў не пачаставаў мяне па спіне лыжнай палкай, альбо яшчэ як. Засцярогся я дарма, лыжнікі народ добра выхаваны сваімі настаўнікамі, і праблемы са змазкай узніклі ў той гонцы шмат у каго з удзельнікаў. Як толькі дабраўся я да зручнага месца, то і саступіў з лыжні набок, даўшы мацнейшым прайсці, а потым пакаціў услед, прыстасоўваючыся мацней працаваць плечавым поясам.
    Дваццатку тую праходзілі ў два кругі па дзесяць кіламетраў. Камусьці з удзельнікаў па ходзе па дыстанцыі трэнеры і прадстаўнікі камандаў перамазвалі лыжы. Напрыканцы першай дзесяткі Аркадзь Васільевіч Лябёдка з Мікалаем Карнавухавым памянялі мне мае лыжы на перамазаныя лыжы Мікалая, той, паскакаўшы крыху, вырашыў сыйсці з дыстанцыі, каб зберагчы сілы да наступнай гонкі назаўтра. Новыя, перамазаныя па надвор'і фінскія лыжы і кацілі выдатна, і пры штуршку трымалі належным чынам. Калі пачаў падбіраць па ходзе па дыстанцыі больш моцных і вопытных спартсменаў з няўдалай змазкай лыжаў, мяне цалкам ахапіў азарт другой паловы той дваццаткі.
    Гэта яшчэ адна з шэрагу тых гонак, што добра памятаецца і да гэтай пары. Лыжы тыя ў той год і набылі Мікалаю Карнавухаву за сродкі інстытута. Аркадзь Васільевіч хацеў было сам паставіць на тыя лыжы крапленне пад лыжныя чаравікі, ды Мікалай доўгімі ўгаворамі дамогся дазволу паставіць на лыжы крапленне самому. He маючы часу перад нейкімі спаборніцтвамі тыя лыжы прыкатаць і надзяваючы іх акурат перад стартам, сталася, што, відаць моцна хваляваўся, Мікалай паставіў мацаванне пад чаравікі пяткамі наперад.
    Атрымалася такая вось смешная недарэчнасць, гонку тую прайшоў Мікалай на лыжах, што і былі да набыцця новых. Мацаванне пераставіў, як патрэбна, потым.
    9.
    Пасля заканчэнні навучання ў Сенніцкай сярэдняй школе Мінскага раёна пры навучанні ў Мінскім энергетычным тэхнікуме, займаючыся далей лыжным спортам, меў я дачыненне да Добраахвотнага спартыўнага таварыства «Чырвоны Сцяг». Заняткі лыжным спортам, як для навучэнцаў тэхнікума, так і для іншых жадаючых, праводзіў Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, працаваўшы трэнерам выкладчыкам ДЮСШ ДСТ. Займацца лыжным спортам пад час навучання ў тэхнікуме, што знаходзіцца ў мікрараёне Дражня г. Мінска, было зручна. Побач лесапаркавая зона, лыжныя трасы, на якіх у зімовы перыяд праводзяцца спаборніцтвы рознага ўзроўню.
    Па восені, на пачатку лістапада патрапіўшы на спартыўныя зборы на першы снег у г. Апаціты, што на Кольскім паўвостраве, разам са спартсменамі ДСТ «Чырвоны Сцяг», сустрэўся я там з Юрыям Горыдам, які таксама меў дачыненне, працягваючы займацца лыжным спортам да таго ж ДСТ. Сяброўства наша з часоў навучання ў школе працягвалася і там. Пры вяртанні са спартыўных збораў для працягу навучанне ў тэхнікуме, неяк прыйшоў пасля заняткаў на трэніроўку. Лыжная база