За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
знаходзілася ў будынку навучальнай установы, на пачатку другой трэці снежня рыхтуючыся выйсці на лыжню, апрануў я на сябе два спартыўных зяленага колеру з начосам цёплых касцюма, каб не падмерзнуць. Трэнер Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, прыкмеціўшы мой гэтакі прыкід, заскочыў у памяшканне склада спартыўнага інвентара ды хутка выйшаўшы адтуль са словамі: «Скакун на яшчэ адзін апрані, яшчэ адзін апрані, каб не змерзнуць на лыжні,» іпрацягнуў мне новенькі, ва ўпакоўцы, яшчэ адзін зялёнага колеру спартыўны касцюм. На адказ мой, што хопіць два Анатоль Іосіфавіч, са словамі, маўляў, ну-ну, два хопіць, усміхаючыся пакачаў згодна па баках галавой. На трэніроўцы на трасе пры мінус трох градусах мароза не паказваў я выгляду, што, быў апрануты ў тыя два касцюмы, увесь тады ўпрэў, вырашыўшы дацягнуць да завяршэння трэніроўкі, ды болей так цёпла на лыжню ніколі не апранаўся.
Лыжным спортам у трэнера Анатоля Іосіфавіча Драздоўскага займаліся як навучэнцы энергатэхнікума, так і іншых навучальных установаў, а таксама школьнікі. Гадоў мне ўжо было каля трыццаці, калі аднойчы сустрэў я неяк аднаго з хлопцаў, былых школьнікаў. Пры размове ён выказваў падзяку Анатолю Іюсіфавічу за пачатак заняткаў спортам менавіта лыжным. Прайшоўшы першапачатковую фізічную падрыхтоўку лыжніка, пацягнула яго займацца грэбляй і ў адзін з гадоў навучання ў ВНУ, у складзе зборнай каманды Савецкага Саюза, у васьмёрцы з рулявым, на чэмпіянаце свету стаў ён чэмпіёнам.
Пад час вучобы ў тэхнікуме пасябраваў я з двума хлопцамі з Калінкавіцкага раёна Мухай Уладзімірам і Новікам Васілём. Васіль Новік, зацікавіўшыся лыжным спортам, рэгулярна наведваў заняткі. Дужага целаскладу юнак Уладзімір Муха быў выдатным фізкультурнікам. 3 Васілём Новікам мы і зараз сябруем, калі знайшліся праз дваццаць два гады. Пры сустрэчах калінікалі жартуем, маўляў, Уладзімір Муха спортам займацца мог і не займацца. Моцны, дужы Уладзімір пасля пэўнага тэрміну
навучання ў энергатэхнікуме пасля прызыву ў войска праходзіў службу ў паветрана-дэсантным падраздзяленні, што па яго здольнасцях наканавана было яму лёсам.
У тыя часы навучэнцаў тэхнікумаў і ВНУ на пачатку навучальнага года, у верасні, пасылалі на сельскагаспадарчыя працы для дапамогі збору ўраджаю калгасам. Група наша, 12-78 ПГУ, патрапіўшы ў адну з вёсак Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, паспяхова спраўлялася з пастаўленымі задачамі па ўборцы бульбы і лёну. Ну і, зразумела, калі-нікалі для моладзі ладзіліся танцы увечары ў мясцовым клубе, дзе напачатку, як і звычайна, чужынцаў успрымаюць, з боку гледжання тутэйшага бамонда. Пачалі былі мясцовыя хлопцы на танцульках дуркаваць перад прышлымі навучэнцамі, маючы намер паказаць свой нораў, ды Уладзімір Муха адным махам пяткай правай нагі па сківіцы завадатару мясцовых вузлавую сітуацыю разруліў станоўча. Зваліўшыйся з ног, мясцовы завадатар, прыўзняўшыся, прысеў на поплаў пры святле ліхтара, гэта быў хлапец з доўгімі светлымі валасамі. Ён абапёрся левай рукой на глебу, далонню правай рукі сціраючы з твару аб крыўды слёзы, пачаў прычытаць, маўляў, навошта адразу пяткай ды па сківіцы, маўляў, у нас так не прынята, бойкі ў нас толькі на кулаках. Уладзімір спакойна, ураўнаваджана растлумачыў таму хлопцу ды астатнім мясцовым збіўшымся да кучы, нібыта разважаючы, у які бок падацца наўцёкі, калі зараз гэтыя самыя прышлыя навучэнцы пачнуць разварочвацца для адпрацоўкі сваіх разнастайных прыёмаў барацьбы, што ў нас прынята інтэлегентна сябе паводзіць і знаёміцца з людзьмі на інтэлектуальнай падставе, а не праз бойкі на кулаках. Болей недарэчнасцяў паміж нашымі навучэнцамі і мясцовымі хлопцамі ды дзяўчатамі не ўзнікала. Сябравалі і на танцах, і ў часе адпачынку на спартыўнай пляцоўцы, нярэдка гулялі разам у футбол і валейбол.
Па праходжанні тэрміновай службы ў войску, Уладзімір Муха паспяхова скончыў навучанне ў Мінскім энергетычным
тэхнікуме і ў цяперашні час працуе начальнікам змены паліўнага цэха Гомельскай ЦЭЦ-2 філіяла РУП «Гомельэнерга».
Васіль Новік, спасцігаючы тэхніку лыжнага ходу, здзіўляў нас, вопытных спартсменаў, што рэгулярна займаліся спортам колькі ўжо гадоў запар, здольнасцямі ў бегавых дысцыплінах як на кароткія, так і на доўгія дыстанцыі. Для бегавых спартыўных дысцыплінаў, у школьныя гады займаючыся на ўзроўні ўрокаў фізкультуры, Васіль Новік быў самародкам ад прыроды.
У адзін з тых гадоў навучання, напрыканцы снежня мы ўдзельнічалі ў штогадовай, традыцыйнай у той час эстафетнай гонцы чатыры па пяць кіламетраў на прызы газеты «Вячэрні Мінск». Каманду Мінскага энергатэхнікума складалі Валеры Скакуна, Уладзімір Кавалеўскі, Аляксандр Леўс і Валянцін Кугуч, і гэтая каманда паспяхова выступіла. заняла трэцяе прызавое месца па заліку юнакоў. Акрамя ўзнагарод ад арганізатараў спаборніцтваў, члены каманды, навучэнцы энергатэхнікума, за паспяховае выступленне ад прафсаюзнага камітэта навучальнай установы атрымалі грашовыя прэміі ў памеры пятнаццаці рублёў. У зімовы сезон спаборніцтваў пад час першага года навучання ў тэхнікуме, выдатна выступіўшы на першынстве Мінскага абласнога савета Дабраахвотнага спартыўнага таварыства «Чырвоны Сцяг» і патрапіўшы ў зборную каманду Мінскага абласнога савета, тры навучэнцы энергатэхнікума: Валянцін Кугач, Уладзімір Кавалеўскі ды я, звестка ад аўтара, праходзілі
Валеры Скакун # Ж # Ф Ф
падрыхтоўку да першынства цэнтральнага савета ДСТ «Чырвоны Сцяг» па юнаках і дзяўчатах у г. Лагойску Мінскай вобласці пад кіраўніцтвам трэнераў Драздоўскага Анатоля Іосіфавіча і Голуба (імя і прозвішча, нажаль, запамятаваў).
На праходзячым у г. Наваполацку першынстве ЦС ДСТ «Чырвоны Сцяг» каманда наша выступіла на добрым узроўні. У дзвюх лыжных гонках мне ўдалося два разы запар заняць прызавыя другія месцы. Запомніліся тыя спаборніцтвы яшчэ і тым, што наш трэнер Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі дамовіўся ў Наваполацку, каб спартсмены змаглі набыць новыя вуглепластыкавыя лыжныя палкі, што пачалі вырабляць на прадпрыемстве «Хімвалакно». Па тым часе гэта быў дэфіцыт. Прайшоўшы другую гонку з новымі, вуглепластыкавымі лыжнымі палкамі і адчуўшы ўдасканальванне свайго ходу па лыжні, з выкарыстаннем сучаснага спартыўнага інвентара, з цітанавымі палкамі болей на старт лыжных гонак ніколі я ўжо і не выходзіў.
Напрыканцы лыжнага сезона, як звычайна ў тыя гады, на праходзячым у той год у РСК «Раўбічы» рэспубліканскім прафсаюзна-камсамольскім лыжным кросе Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі адгаворваў мяне праходзіць лыжную гонку з новымі, вуглепластыкавымі лыжнымі палкамі, сказаўшы, каб бег з цітанавымі, бо з агульнага старта, у натоўпе, магчыма, паламаю. He пагадзіўшыся з прапановай трэнера, я прыняў старт у агульным гурце і са стартавай паляны павярнуў ў пелетоне за біятлонным стрэльбішчам улева, і тут на правую маю лыжную палку хтосьці з удзельнікаў наступіў і ламануў яе. Прыпыніўшыся, падхапіўшы адламаны канчур, рушыў я далей па трасе. Анатоль Іосіфавіч, знаходзячыся акурат на пераходным мастку над лыжнай трасай, заўважыўшы мяне ў гурце гоншчыкаў, са зламанай лыжнай палкай працягваючым ісці па трасе, прысеў на кукішкі, выцягнуўшы правую руку за агароджу, левай трымаючы свае лыжы і цітанавыя палкі, і амаль закрычаў на мяне з вышыні:
Ну, што, Скакун, я ж казаў табе, што паламаюць, казаў, вазьмі цітанавыя, я ж казаў, што паламаюць, рэзка ўзняўшыся, Анатоль Іосіфавіч, пакінуўшы лыжы на мастку, хуценька збегшы па прыступках да лыжні, працягнуў мне свае цітанавыя палкі, я ж казаў, што паламаюць, казаў жа, беражы, гэта ж лыжны крос, узяўшы адну цітанавую палку, паімчаў я далей па дыстанцыі, тэхнічна выдаваючы левай вуглепластыкавай на рубель, правай цітанавай на дваццаць капеек, правая была менш ростам, бо Анатоль Іосіфавіч росту невысокага, але моцныі жылісты. Запомнілася тая кросавая лыжная дваццатка яшчэ і тым, што наперадзе таго гурта лыжнікаў, у якім я праходзіў па дыстанцыі, нібыта выкладаючы тэхніку лыжнага хода, маячыла, аддаляючыся ад нас на адлегласць далей і далей, выдатная лыжніца з ДСТ «Чырвоны Сцяг», Майстар Спорту СССР Вера Багамолава.
За тыдзень да рэспубліканскага лыжнага кроса на спартыўнай базе «Ганалес», што на Мінскім моры, праводзіўся Мінскі абласны прафсаюзна-камсамольскі лыжны крос. У першы дзень з раздзяляльнага старту на першых кроках дыстанцыі зламаў я лыжу, так атрымалася. На другі дзень спаборніцтваў з агульнага старту па гуртах, выступаючы на лыжах, выдзеленых мне трэнерам Голубам, са старта адарваўшыся ад гурта ўдзельнікаў свайго забегу, дзесьці на палове дыстанцыі пры выкаце са спуска, крыху страціўшы раўнавагу, пры хлапку па лыжні адваліўся носік левай лыжы. Спатыкаючыся, працягваў ісці па дыстанцыі, пры зарыванні левай лыжы без носіка ў снег пачалі абганяць мяне ўдзельнікі майго стартавага забега. Узяўшы ў пікетчыка на дыстанцыі лыжу, выйшаў зноў наперад свайго гурта ўдзельнікаў і пачаў я лідзіраваць. аддаляючыся на адлегласць у адрыў. Праз кіламетры два праходжання па дыстанцыі той гонкі, ламаецца у мяне правая лыжа, на роўнядзі адваліваецца носік. Зноў мяне абганяюць удзельнікі спаборніцтваў з майго гурта. За два кіламетры да фініша мужчына, што стаяў уздоўж лыжні,
даў мне сваю правую лыжу. Пачаў набліжацца да ўдзельнікаў свайго забега ды абыходзіць па дыстанцыі за кіламетр да фініша, са спуска тарганулася правая лыжа. Утрымаўшы раўнавагу, на лыжню не паваліўшыся, з’ехаўшы на роўнядзь і азірнуўшыся на правую лыжу, заўважыў, што ад пяткі задніка лыжы нябыло, адваліўся. Пасля фініша трэнер Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, падыйшоўшы да мяне, прамовіў, маўляў, запішы Валера ў свой дзённік трэніровак гэтыя спаборніцтвы, як чорныя дні.
На тыя спаборніцтвы па лыжнаму кросу на спартыўнай базе «Ганалес» трэнер зборнай Беларусі Барыс Сяргеевіч Дубаў заявіў для ўдзелу, прыняць старт, члена зборнай рэспублікі Іонінкава Сяргея. Лепшая падрыхтоўка да спаборніцтваў гэта ўдзел у спаборніцтвах, менавіта так і набіраецца спартыўная форма да галоўных стартаў сезона. Акрамя Барыс Сяргеевіч прыглядаўся да юнакоў і дзяўчат для адбору перспектыўных гоншчыкаў. Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі выказываў Дубаву думку наконт таго, што ёсць у яго зараз выхаванец, які на працягу сезона з кожным стартам набірае майстэрства. Пасля атрыманых гэткіх недарэчнасцей, наламаных мной за два дні спаборніцтваў на дзвюх дыстанцыях дроў, чатыры лыжы, Барыс Сяргеевіч выказаў Анатоль Іосіфавічу сваю думку, маўляў, што мне твайго Скакуна браць, калі ён гэтак лыжы ламае. Працуючы са зборнай камандай Беларусі па лыжных гонках, Барыс Сяргеевіч Дубаў праводзіў вялікую працу па развіццю лыжнага спорта ў рэспубліцы і па ўдасканальванню рэльефнасці лыжных трасаў у РСК «Раўбічы», дзе ёсць і так называемы Дубаўскі пад’ём. Да працы са зборнай Беларусі Барыс Сяргеевіч працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце лясной прамысловасці, дзе паспяхова падрыхтоўваў спартсменаў высокага ўзроўню.