За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
-	О-о, выдатна, віншую, уласнае жытло гэта проста супер, Таццяна вырвала левую руку з Сяргеевай правай і, прыціскаючы да сябе сваёй правай рукой букет з сямі чырвоных ружаў, закруцілася ў вальсе на дарожцы сквера. Па-рам, парам, парам, па-рам! Сяргей, ускінуўшы рэмень дарожнай сумкі цераз левае плячо, прыладкаваўшы яе на спіне, падскочыўшы, абняў Таццяну. Прахожыя з вясёлымі ўсмешкамі на тварах расступаліся перад кружачымі ў вальсе на дарожцы сквера маладымі людзьмі. Па-рам, па-рам.
-	Ой, Сяргей, я таксама не ведаю нічога пра падзеі апошніх трох дзён, Таццяна, аддыхваючыся, нахінулася паправіць сукенку, я ж суткі працую, а потым двое дома адпачываю. У гэта во дзяжурства ў нас нарадзіліся чатыры дзіцяці: два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. За немаўлятамі даглядаць патрэбна належна, каб з імі ўсё добра было. Два дні, што дома была, напачатку адпачывала ад мінулага дзяжурства, а потым займалася з бацькамі па гаспадарцы. Я ў Падмаскоўі пражываю, а там у нас ўсё ціха, без аніякіх зменаў. Тэлебачання не было калі глядзець, лета ж зіму корміць.
Надалей, вырашыўшы завітаць на Чырвоную Прэсню, Сяргей з Таццянай прайшлі да ўваходу ў метро. Узяўшыся за рукі, радасна-усхвалявана па эскалатары заглыбіліся ў нутро падземкі. Калі хадзілі потым па алеях парку, Сяргей прапанаваў, як і два месяцы таму, крыху пашвэндацца па гандлёваму дому, a потым завітаць ў рэстаран.
Утульная вялікая зала рэстарана, напоўненая наведвальнікамі на процэнтаў семдзесят, авалодала настроем месца адпачынку. Каля сцэны, з якой выступаў інструментальны ансамбаль, весела адпачывала кампанія інтэлігентных людзей
# # Ф # Ф ю ф < < $ a >
*♦*«**♦ За зацяненнем Поўначы
па ўзросце, са знешнега выгляду, гадоў пад сорак. Мужчыны, жанчыны, віншуючы адзін аднога з нагоды нейкай урачыстасці, прапаноўвалі тосты, заказывалі ў гонар сваіх сяброў і сябровак песні для выканання спевакам і музыкам інструментальнага ансамбля. Тыя з задавальненнем падтрымлівалі праз мікрафон на ўсю залу вясёлую кампанію і выконвалі пажаданыя песні. Сяргей з Таццянай, прыемна бавячы час за асобным столікам, узгадвалі, як у мінулы раз былі ў гэтым рэстаране і адпачывалі тады разам з сяброўкай Таццяны і яе сябрам.
-	Праз месяц у іх вяселле, яны запрашаюць і цябе, Сяргей. Пакінь свой новы адрас, дашлюць табе запрашэнне.
-	Выдатна, Сяргей дастаў з сумкі ліст паперы, ручку, запісаў на ім новы хатні адрас і перадаў Таццяне, значыць, і сустрэча наша адбудзецца не пазней, чым праз месяц .
-	Мне патрэбна дадому, бацькі будуць хвалявацца. Я іх папярэджвала, што мы сустрэнемся з табой у Маскве, што буду пазней, мне патрэбна выпраўляцца. Таццяна, ідучы побач з Сяргеем па тратуары, трымала кветкі левай рукой, прыціскаючы да сябе, а правай папраўляла доўгія, ніспадаючыя на плечы валасы.
-	Так, добра, нам на Бегавую, я не забыўся, Сяргей гучна засмяяўся, пасаджу цябе на электрацягнік, а там і мне на Беларускі вакзал, увечары цягніком дадому.
Развітаўшыся з Таццянай, маючы крыху часу да вечара, Сяргей вырашыў патрапіць на Чырвоную Плошчу, дзе не аднойчы ўжо давялося пабываць, і накіраваўся да ўваходу ў метро.
3.
Стрэлка на цыферблаце курантаў тарганулася, і мелагучны бой абвясціў аб пачатку наступнай гадзіны дня. Стоячы з боку ГУМа, тварам да Крамля, насупраць вежы з курантамі,захапляючыся веліччу крэпасных сценаў, Сяргей заўважыў, што прахожыя рухаюцца па плошчы чамусьці ў адным накірун-
Валеры Скакун
ку адносна яго з левай рукі па правую. Ленавата павярнуўшы галаву направа, гледзячы ўслед ідучым паўз яго людзям і прыкмеціўшы, што напрыканцы плошчы перад спускам уніз з правага боку храма Васілія Блажэннага збіраецца натоўп. Каб змарнаваць шчэ крыху вольны час, ён пацягнуўся туды. Прайшоўшы ў натоўпе дзесьці на сярэдзіну спуска, спыніўшыся, Сяргей убачыў, што пасярод плошчы ў натоўпе на бронетранспарцёры, бы на трыбуне, у светла-шэрым касцюме, павярнуўшыся да спуску правым бокам, тварам да будынку ЦК КПСС, стаіць Барыс Мікалаевіч Ельцын. Узняўшы правую руку, матляючы ёй у бок будынку ЦК, Барыс Мікалаевіч працягваў сваё выступленне.
-	Мы створым новую ўладу, уладу для народа!
-	Гоў, гоў, загула плошча, запоўненая людзьмі, гоў, гоў.
Барыс Мікалаевіч узняўшы абедзве рукі ўгору, затрос імі пакручываючы тулавам па баках.
-	Гоў, гоў, шчыравала плошча, выказывачы давер новаму лідару-правадыру.
Натоўп людзей на спуску крыху пацясніўся ўправа. Сяргей, павярнуўшы галаву ў левы бок, заўважыў, як маладыя расіяне расцягнулі расійскі трохкалорны, белаблакітначырвоны сцяг вялікага памеру, і, трымаючы яго па ўсіх чатырох баках, панеслі ўніз на плошчу. Амаль насупраць месца, дзе ў натоўпе стаяў Сяргей, на левым баку, каля храма аператар здымаў на кінакамеру гэта дзеянне. Сяргей пачынаў разумець, што сапраўды ў апошнія тры дні ў Маскве адбывалася штосьці сур’ёзнае. Натоўп услед за распрасцёртым трохкалорам пацягнуўся па Васільеўскім спуску ўніз на плошчу. Сяргей, выпадкова патрапіўшы ў гэтакую падзею, застаўся стаяць непрыкаяным, трымаючы дорожную сумку на правым плячы, паглядаючы ўслед сыходзячым на плошчу людзям. Метрах у дваццаці ад яго ўніз, крыху улева, засталіся стаяць на месцы тры мужчыны росту вышэй сярэдняга, спартыўнага целаскладу, плечы ў цэлую сажань, апранутыя ў цёмныя касцюмы з адтапыранымі каўнерамі
із
Валеры Скакун Ж SШ Ш Ф ШФ пінжакоў, знешне гадоў крыху за трыццаць. Мужчыны, ціха ведучы між сабой гаворку, паволі паглядалі наўкола.
-	Ну што, усё, здаецца, скончылася, сказаў адзін.
-	Але трэба быць пільнымі, каб не было шчэ якіх правакацый, другі паглядзеў у бок Сяргея, як бы ні пры справах стаяўшага непрыкаяным, матлянуў галавой таварышам.
«Э-э-э, Сяргей Уладзіміравіч, Сяргея апантала думка, тут і сапраўды адбылася сур’ёзная падзея. Трэба неяк зараз сыйсці адсюль, па-анёльску прыгожа, каб не патрапіць у якую недарэчнасць».
Патупаўшы на месцы з нагі на нагу, Сяргей павярнуўся паволі на сто восемдзесят градусаў і нетаропка пашыбаваў угору, у накірунку да ГУМа. У магазіне ўсё было звычайна: нетаропка праходзячы праз аддзелы, пакупнікі трацілі свае грошы, набываючы патрэбнае...
4.
Вярнуўшыся дадому, Сяргей пра нядоўгі час перавёз свае рэчы ад бацькоў у новую кватэру і пачаў абсталёўваць сваю атрыманую аднапакаёўку. Ненаўмысна стаўшы сведкам гістарычнай падзеі, Сяргей час ад часу цікавіўся з тэлевезійных навінаў і прэсы аб ходзе далейшага развіцця краіны, наладжваючы ўтульнасць і прыстойны быт у сваім жытле.
Неўзабаве ад сяброўкі Таццяны і яе выбранніка прыйшла на новы адрас запрашальная паштоўка на вяселле. Сяргей мроіў і існаваў у чаканні хуткай сустрэчы з Таццянай...
Яны
Аповесць
1.
Вечаровы прыцемак, зацяніўшы наваколле прыхаваўшымся на захадзе сонцам, застанецца на небакраі чырвонай стужкай да раніцы наступнага дня. Палярны дзень Паўночнага лета, пры якім у час ночы хоць газету чытай ці грыбочкі збірай па тайзе альбо вудзь рыбу на рацэ, з цягам часу тэрміну вахты за сярэдзіну не так ужо абуджаў хлопцаў на якійсыді здзяйсненні пасля працоўнага дня. Нехта выбіраўся павудзіць рыбы альбо пашвэндацца каля базы, каб падыхаць чыстым паветрам і пазбіраць грыбочкаў, ды ў асноўным бавілі час на месцы пражывання, хаваючыся за размовамі пад час адпачынку ад надакучлівых розных кусачых насякомых.
-	Я вось з гэтай вахты як прыбуду, то на заробленыя грошы мэблю ў хаце памяняю на новую, распавёў гаворку той, што часцей за астатніх за размовамі распавядаў пра сваё жыццё-быццё, з мінулай вахты дзверы памяняў, падлогу перасцяліў, у мяне не кватэра, а ўласны дом у райцэнтры.
Той, што распавёў гаворку, паглядзеў убок мужчыны, што праз ложак сядзеў на сваім ложку, абапёршыся спіной на падушку, прыхіленую да спінкі, сашчапіўшы разам рукі перад сабой, паволі бесклапотна круцячы па баках галавой, і абыякава, моўчкі паглядаў на суразмоўцаў.
-	Я сваёй сказаў, што калі за час маёй адсутнасці ў яе якія шуры-муры завядуцца, то адразу пойдзе да сваіх бацькоў, той, што распавёў гаворку, усё паглядаў у бок мужчыны на ложку, бы жадаючы штосьці спытаць.
-	Цябе во, у адрозненні ад нас, гэтакія пытанні і не хвалююць? спытаў урэшце рэшт.
-	А з чаго яны мяне будуць хваляваць, калі ў мяне, і мужчына, устаўшы з ложка, падыйшоў да стала, дзе закіпела ў электрачайніку вада. Ён заліў кіпень у кубак з засыпаным чаем, лыжачкай закінуў цукару, узяў кубак і вярнуўся да свайго ложка, a
потым прымасціўся спіной да падушкі. У мяне для хвалявання не маецца аніякай падставы.
-	Усё бабылём пажываеш?
-	Бабылём.
У адной парсюкоў папасеш, у другой загоніш, першы суразмоўца развёў у бакі рукамі, седзячы на сваім ложку, ногі паставіўшы на падлогу. Ён адкінуўся тулавам назад, задраў галаву, напужыў выцягнуты наперад падбародак і прыкрыў вейкамі брамкі вачэй, а пасля цябе хто там заганяе альбо пасе перад табой, як з гэтым саўладаеш?
-	А чаго мне з гэтым саўладаць, і мужчына, трымаючы перад сабой абедзвюма рукамі кубак з прыастыўшым чаем, сербануў араматнага напою, перада мной альбо пасля гэта ім вырашаць, ім жа самім відавочна, і ён, заўсміхаўшыся, зноў сербануў з кубка, гэта іхняя справа.
-	Ну, а зараз ў цябе дзве-тры ёсць? першы ўсё не ўнімаўся.
-	Ёсць, мужчына, зноў заўсміхаўшыся, сербануў з коноўкі такога смачнага і ўжо прывычна духмянага напою.
-	Ну, заўсёды гэтак не будзе, калісьці і адно штосьці ўжо выявіцца, першы нахінуўся наперад, паставіўшы локці на калені, і сашчапіў далоні, прыпусціўшы долу галаву.
-	Усё ва ўладзе Госпада, гэта ўжо, як Бог дасць, гэтак і будзе, і мужчына, зразумеўшы, што ўрэшце рэшт ад яго пачулі, што і жадалі, заняўшыся за сваёй гаворкай гульнёй у падкіднога, паволі сёрбаў прыастыўшы смачны напой і заглыбіўся ў думках у далёкія і не вельмі ўспаміны...
2.
Прыбыўшы з папярэдняй вахты дадому, ён патэлефанаваў ёй. Сустрэліся ў яе паселішчы. Аўтобусам ён дабраўся да месца, адкуль праз лес уздоўж лініі электраперадач да яе садовага таварыства пайшлі пешшу. Ішлі па шырокай дарозе моўчкі,
метрах у двух адзін ад аднога, абодва адчувалі дыскамфорт ад таго становішча, што склалася само па сабе і абодва ў думках шукалі выйсце.
-	Мы што, так і будзем ісці на адлегласці двух метраў, і яна, усміхнуўшыся, выцягнуўшы у бок правую руку, пацягнулася да яго. Ён, выцягнуў левую да яе насустрач, наблізіўся. Матляючы сашчэпленымі рукамі, нібыта ўзрадаваныя падлеткі, гэтыя два чалавекі далей ішлі побач.