За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Моўчкі правёўшы поглядам знікаючага з відавоку за таёжнымі раслінамі ваўка, хлопцы нетаропка рушылі на базу, ўзяўшы крыху ўправа ад звычайнага маршрута. Нейкі час ішлі моўчкі, успрымаючы сустрэчу з ваўком, бы якое відовішча, супакойваючы ў думках сябе тым, што пазбеглі непрыемнасці.
- Казанова, скажы шаноўны, а як ты, на той буравой адзін-адзінюткі знаходзіўся, ды два месяцы ў адзіноце, а сябры
Валеры Скакун # Ф * S 0 # Ф * W Ш S мядзведзі і ваўкі не гасцявалі? Карпенка, парушыўшы маўчанне, звярнуўся да таварыша.
- Вось так і працягнуў, за мядзведзяў ды ваўкоў надта не хваляваўся. За год, што там працаваў, іх там не сустракалася. Затое зайцоў там шмат, пападаліся ў расстаўленыя з дроту пяцёлкі заўсёды. Кашку-сечку гатаваў, у рачулцы, што працякала непадалёку, рыбу вудзіў.
- Ну, а як з псіхалагічным адчуваннем, стрэсавыя ўмовы уплываюць на мазгі? Карпенка, круцячы галавой па баках, нібыта спрабуючы штосьці выглядзець па тайзе, распытываў таварыша.
- Ад стрэсу ў яго жа гарэлкі было дастаткова, улічваючы, што Казанова болей падкі на дзяўчат, чым да зялёнай змяі, антыстрэсавага напою, яму акурат і хапіла на два тых месяца, Латышаў, заўсміхаўшыся, пахлопаў Казанову па плячы.
- Усё адбылося добра з тае прычыны, што я ўлетку патрапіў у гэтакую во недарэчнасць, углядаючыся у наперадзе навідавоку узнікшыя пабудовы базы, Казанова працягваў свой расповед, у зімовы перыяд шанец на выжыванне там дзесыді быў бы пяцьдзесят на пяцьдзесят, складаней чым летам.
— Слухай, братка, то ты потым і звольніўся з той буравой пасля гэтага здарэння? Латышаў, зняўшы стрэльбу з пляча, перазарадзіў патрон са шротам, што на пярнатых ды зайцоў, на патрон з карцеччу.
- Ды не, яшчэ год працаваў у той жа вахце, толькі на іншай, новай буравой бульдазерыстам. Потым мне адзін таварыш падсабіў, дапамог уладкавацца на курсы па падрыхтоўцы вадзіцеляў БелАЗаў. Вось так пасля атрымання пасведчання я сюды і патрапіў. Тут заробак болей, і болей, што казаць, значна.
- Хлопцы, ну, дзе вы падзеліся? Алег, пайшлі, пайшлі хутчэй, двое слесараў рамонтнай брыгады Іван і Веніямін, Ваня ды Веня, як іх тут усе называлі, кінуўшы рамантаваць машыну УРАЛ з адкрытым капотам рухавіка, падбеглі да вярнуўшыхся з
тайгі хлопцаў, праходзячых каля майстэрні ў трыццаці метрах у накірунку да бытавых памяшканняў, і паказвалі правымі рукамі ў накірунку за тэрыторыю базы, дзе на водшыбе пад навесам быў змайстраваны тэльфер для рамонта тэхнікі. Усе паглядзелі туды.
- Алег, у цябе патрон карцеччу зараджаны? спяшаючыся за Ваняй, спытаў Веня, матлянуўшы рукой, маўляў, за намі.
- Так, карцеччу, нічога не разумеючы Алег ды астатнія трое хлопцаў пацягнуліся ўслед за зазываламі.
- Дзе вы бадзяліся са сваёй стрэльбай, нічога не падстрэліўшы? Ваня паказаў далонню правай рукі на пясок каля змайстраванага пад навесам тэльферам, вось, бачыце, сляды мядзведзіцы з медзведзянём. Прайшлі хвілін дваццаць таму, не болей. 3 раніцы мы тут Урал рамантавалі, рухавік тэльферам падняць патрэбна было. 3 паўгадзіны назад завялі ды перагналі да майстэрні, ключы гаечныя тут пакінулі. Веня хвілін дзесяць таму за ключамі вярнуўся і ўбачыў тыя сляды, відаць, нядаўна прайшлі яны, бо сляды на пяску свежыя, Ваня, шчэ раз матлянуўшы далонню правай рукі, паказаў на пясок.
- Хадзем па слядах, тут во семдзесят метраў і тайга, хадзем, Веня рушыў, за ім следам Ваня і астатнія. Яны ішлі ўчатырох, а наперадзе ўсіх, папраўляючы раз-пораз стрэльбу на правым плячы, ішоў Алег.
Дайшоўшы да ўскрайку тайгі, Веня з Ваням, прыпыніўшыся, павярнуліся на сто восемдзесят градусаў, чакаючы следам ідучых чатырох таварышаў.
- Мы зараз хадзем сустрэнем іх, яны дзесьці тут недалёка, сцішаным голасам ды й не так азартна Веня звярнуўся да Латышава, Алег, а стрэльба ў цябе зараджана шротам альбо кар-цеч-чу?
- Стрэльба, братка, карцеччу, Латышаў, паглядзеўшы на разгубленыя твары Вені ды Вані, перакінуў погляд на ўскраіну тайгі, дзе павінна непадалёка блукаць са сваім медзведзянём мядзведзіца. У мазгах, бы на кінастужцы, пракруцілася
•<№«***« За зацяненнем Поўначы
адбыўшаяся хвілін сарак таму выпадковая сустрэча ў тайзе з ваўком-прыгажуном, сустрэнем, братка, і што? Алег напружаным поглядам акінуў разгублены выраз Венінага твару.
- I што? сцішана, неўпапад прамовіў той.
- А тое, братка Веня, Алег, ускінуўшы правай рукой рэмень, паправіў стрэльбу на плячы, калі па тваёй прапанове, як ты кажаш, сустрэнем. Ну, ды й што? Ну, ды й праспяваем ёй, той мядзведзіцы з яе малым песню з рэпертуара Валерыя Лявонцьева пра вернісаж, дзе сустрэў я вас, так?
Усе шасцёра чамусьці пераглянуліся паміж сабой, потым, углядаючыся, з ускрайку ў тайгу перавялі свае позіркі на будынкі базы.
- Яна нам гэтакую сустрэчу арганізуе, абараняючы свайго малога, што не дапаможа нам шасцярым і мая стрэльба-аднастволка, зараджаная карцеччу. Як гаспадыня гэтай прасторы, яна ў імгненне арганізуе нам свой, Калымскі вернісаж, ды такі, што ці ўвалачомся ад яе жывымі, Латышаў, у чарговы раз трасянуўшы рэмень, папраўляючы стрэльбу на правым плячы, зрабіў некалькі крокаў у накірунку базы, прыпыніўшыся, павярнуўся на сто восемдзесят градусаў да чамусьці застыўшых каля ўскрайку тайгі таварышаў, пайшлі, братва, тут прыгоды сабе шукаць не патрэбна, тут яны самі нас знойдуць... Пайшлі, да абеду акурат шчэ па сто пяцьдзесят нам засталося. Адпачыць, ну, а з панядзелка, як сказаў учора механік, праца закіпіць, і
Моцная тэхніка Похначы
Латышаў паволі, нетаропка накіраваўся праз аблог да бытавых памяшканняў базы.
Хлопцы, стоячы на ўскрайку тайгі, акінулі поглядам наваколле, быццам спрабуючы штосьці таемнае запрыкмеціць, пацягнуліся следам.
7.
Праз дваццаць гадоў, па патрэбе часу і ў жаданні зарабіць грошай для годнага жыцця, Алег Латышаў уладкаваўся на працу экскаватаршчыкам вахтавым метадам па сорак пяць сутак і патрапіў у Новы Урэнгой. Працаваў на адсыпцы дарог. Па заканчэнні саракапяцісутачнай вахты вырашыў адзначыць адбыццё дадому для чарговага адпачынку. Хлопцы сабраліся, накрыўшы ў сауне агульную «паляну».
- Чаму ты карыстаешся выразам «на Мацярык»? Адсюль жа, з Урэнгоя, пры адбыцці карыстаюцца выразам «на Вялікую Зямлю», спытаў Алег у таварыша, седзячага за сталом, амаль насупраць, з зацікаўленасцю паглядаючы на таго.— Выраз «на Мацярык» гэта жа з Калымы, Чукоткі ды Сахаліна. Табе што, у свой час даводзілася дзесьці там працаваць, мо ты дзе на Калыме шукаў прыгоды калісьці, мо, як і я ў маладыя гады, блукаў не толькі за грашыма, але, як у песні Юрыя Кукіна, шчэ й «за туманамі»?
- Даводзілася, у Сусумане.
- 1 я ў Сусумане працаваў. Пачатак васьмідзесятых, пасёлак Сылгыбастах.
- Алег, гэта ты? Дык я ж Уладзімір!
Абодва, ускочыўшы, выбеглі з-за стала. Даўнія сябры моцна ціснулі адзін аднаму рукі ад радасці сустрэчы, за плечы тузалі адзін аднаго, прыгаворваючы, што і трэба ж было такому адбыцца, што адзін з Беларусі, а другі з Арэнбурга сустрэліся во, праз дваццаць гадоў, на бязмежнай прасторы Сібіры ў Новым Урэнгоі!
Добразычлівасць расамахі
Аповесць
1.
У святле ліхтара паветра, набрынялае вільгаццю, калі прыгледзецца, падавалася Міколу дробным імжыстым дожджыкам. Ён абварваў канструкцыю вагончыка-бытоўкі, што мацавалася на трубах-валакушах, час ад часу адрываўся ад зваркі, і тады Міколу даводзілася, зняўшы зварачную маску, праціраць запацеўшае ад вільгаці шкло. Чамусьці, невядома з-за чаго, падступала час ад часу трывога. Спаліўшы чарговы электрод, узняўшы зварачную маску, Мікола глянуў на гадзіннік дзве гадзіны начы. «Да раніцы акурат паспею,» падумаў ён. Як даводзіў галоўны механік, у восем гадзін раніцы прыйдзе з кар’еру бульдозер і пацягне адрамантаваны вагончык-бытоўку для патрэбаў брыгады распрацоўшчыкаў, што працуюць на кар’еры.
Спаліўшы электрод, ён узняў левай рукой зварачную маску, прыладзіў чарговы ў трымальнік, паглядаючы на яшчэ разагрэты зваркай чырвоны метал, і тут пачуў за спіной рычэнне. Седзячы на чурбаку каля патрэбнага месца зваркі, Мікола азірнуўся. Божа, ратуй! У дзесяці метрах ззаду, каля вагончыка, у якім знаходзіўся такарны станок, заблытаўшыся задняй правай нагой у стружку металу, пакінутую такарамі каля майстэрні, з рычэннем вышчэрваючы зубы, да яго імкнулася дацягнуцца, грэбаючы пярэднімі лапамі зямлю, чорнага колеру жывёліна. Крыху позаду гэтай невядомай істоты з вышчэрынымі зубамі і з вострай мордай, падобнай да лісіцы, стаяў, аглядаючы наваколле, круцячы галавой, такі ж самы нязванец крыху большых памераў, вышчэрваючы час ад часу з рычэннем сваю пастку. Хто гэта? Мо якія сібірскія ваўкі? У імгненне сарваўшыся з месца, Мікола падаўся наўцёкі, каб захавацца ў бытоўцы слесараў-рамонтнікаў, што ў пятнаццаці метрах ад месца зваркі. Заскочыўшы ў памяшканне, зачыніўшы за сабой дзверы на засаўку, ад ахінуўшага яго жаху нетаропка прысеў на падлогу, датыкнуўшыся левым бокам тулава да дзвярэй.
Сэрца калацілася на ўсю моц, тулава трэслася, нібыта ад ліхаманкі. «Во блін, во блін,» аддыхваючыся, Міколавы мазгі адбівалі чачотку: «Во блін, во блін... He паспееш тут і капейчыну зарабіць, як цябе ўжо схаваюць гэтыя во з мордай лісіцы чорныя сібірскія ваўкі, во блін, во блін». Супакоіўшыся, ён прысеў на адно калена, назіраючы за дваром гаспадарчай тэрыторыі базы праз дзірку замочнай шчыліны, з якой быў выдраны замок. Мікола ў свеце пражэктара ўжо больш дакладна разгледзеў гэтых дзвюх небяспечных істотаў. Тая, што меншых памераў, напэўна самка, выпутаўшы нагу з металічнай стружкі, падышла да месца працы чалавека і абнюхала яшчэ гарачы, звараны Міколам стык. Другі, большых памераў звер, трымаючыся непадалёку ад меншай, з асцярогай, бы вартавы, паглядаў наўкола на асветленай пражэктарам пляцоўцы, пільна сочачы за бяспекай. У хуткім часе самка нетаропка падалася, абнюхваючы, аглядзець тэрыторыю.
2.
Вокны бытоўкі, дзе схаваўся Мікалай, былі закалочаныя звычайным руберойдам з дапамогай драўляных рэек і рабілі яго безабаронным перад гэтымі во, як Мікола разважаў, сібірскімі ваўкамі. Адно супакойвала думка, што ў жывёлін няма на гэты выпадак розуму, каб прарваць гэткія сціплыя перашкоды. Падышоўшы да Міколавай схованкі, самка працяжна зарычэўшы, вышчэрылася лісінай мордай, агаліўшы вострыя клыкі ніжняй і верхняй сківіцы, дэманструючы чалавеку добразычлівы намер дагэтуль не бачаных ніколі жывёлінаў.